Account
Каардынацыйная Рада

Who mentions Каардынацыйная Рада

Mentioned or reposted by

Latest mentions

  1. 01

    У Варшаве адбылося адкрыццё новага Офіса Святланы Ціханоўскай для беларускай супольнасці Сёння ўвечары новы Офіс Святланы Ціханоўскай у Варшаве адчыніў свае дзверы для беларускай супольнасці. На ўрачыстае адкрыццё завіталі былыя палітвязні, прадстаўнікі дэмакратычных сіл, беларускіх арганізацый і ініцыятыў, незалежных медыя, дзеячы культуры і эксперты. Госці змаглі пазнаёміцца з новай грамадскай прасторай і абмеркаваць магчымасці для сумесных праектаў і мерапрыемстваў. З прамовай да іх звярнулася Святлана Ціханоўская: «У нас вялікая, жывая супольнасць. Нягледзячы на рэпрэсіі, абмежаваныя рэсурсы, выгнанне — мы працягваем працаваць і развівацца. І ведаеце, многія рухі ў свеце, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі, вучацца ў нас, бяруць з нас прыклад. Вялікая нашая перавага — у тым, што мы будуем інстытуты, фармалізуем адносіны. Так, нам супрацьстаіць вялікая сістэма. І перамагчы гэтую сістэму мы можам толькі сістэмай. Толькі калі дзейнічаем скаардынавана, разам. Я ведаю, што ёсць стомленасць. Усё надта зацягнулася. Але мы не маем ніякага права спыняцца. Мы павінны давесці да канца тое што пачалі разам з вамі. І я ўпэўнена, мы ўсё адолеем». У праграме вечара таксама запланаваныя выступы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі, спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і кіраўніка Беларускага Моладзевага Хаба Алеся Лапко. Ужо цяпер беларусы, арганізацыі і ініцыятывы могуць падаваць заяўкі на правядзенне ўласных мерапрыемстваў у новай грамадскай прасторы пры Офісе.

    Photomentioned
    Views1.02K
    Forwards—
    Reactions78
    Comments—
  2. 02
    Павел ЛатушкаПавел Латушка@latushka,

    Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да збору дапамогі для Украіны Расія не спыняе абстрэлы ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў. З-за разбурэння электрастанцый і сетак мірныя жыхары застаюцца без электрычнасці, вады і цяпла, што напярэдадні зімовага перыяду становіцца крытычна небяспечным. У адказ на гэтыя выклікі беларускія дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі ў рамках ініцыятывы «Цяпло для Украіны». Галоўная задача кампаніі — сабраць сродкі на набыццё і перадачу неабходнага абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам перажыць энергетычны крызіс. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. «Падчас поўнамаштабнай вайны і штодзённых тэрарыстычных удараў Расіі па мірных гарадах і цывільнай інфраструктуры Украіны мы, беларусы, не маем маральнага права заставацца абыякавымі. Агрэсар свядома спрабуе зламаць украінскі народ холадам і цемрай, ператвараючы зіму ў зброю. У гэты крытычны момант салідарнасць набывае асаблівае значэнне — яна павінна выражацца не толькі ў словах спачування, але і ў канкрэтных справах. Наша дапамога — гэта доказ таго, што беларускі народ стаіць на баку праўды і свабоды. Кожны данат, кожны сродак абагрэву ратуюць жыцці і дапамагаюць украінцам выстаяць у барацьбе, ад якой залежыць і будучыня вольнай Беларусі», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

    Photomentioned
    Views552
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—
  3. 03

    Views669
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—
  4. 04

    «Цяпло для Украіны»: беларусы аб’ядноўваюцца, каб дапамагчы Украіне перажыць зіму Расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны пакідаюць людзей без святла, вады і ацяплення, а медыцынскія і адукацыйныя ўстановы — без магчымасці паўнавартасна працаваць. Беларускія дэмакратычныя сілы далучаюцца да польскай акцыі дапамогі Украіне «Ciepło z Polski dla Kijowa», ініцыяванай Fundacja Demokracja, Еўрамайданам і Stand with Ukraine. У межах кампаніі «Цяпло для Украіны» Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і фонд салідарнасці BYSOL распачалі збор сродкаў на генератары. Мэта збору — 15 000 еўра да 25 снежня. Генератары плануецца перадаць тром установам: 🔺 Ліцэю імя Соф’і Русавай на Чарнігаўшчыне. 🔺 Цэнтру першаснай медыка-санітарнай дапамогі «Здаровая сям’я» на Чарнігаўшчыне. 🔺 Навучальнаму цэнтру Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Абсталяванне дазволіць установам працягваць працу падчас адключэнняў электрычнасці. Пасля перадачы генератараў BYSOL апублікуе справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў. Кампанія аб’ядноўвае беларускія дэмакратычныя сілы, арганізацыі і ініцыятывы беларусаў па ўсім свеце. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. ❗️Далучайцеся да кампаніі «Цяпло для Украіны»! Падтрымаць збор можна ахвяраваннем любой пасільнай сумы. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

    Photomentioned
    Views362
    Forwards—
    Reactions27
    Comments—
  5. 05

    Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да ініцыятывы дапамогі Украіне  Расія працягвае атакаваць энергетычную інфраструктуру Украіны. Праз пашкоджанні электрастанцый і сетак людзі сутыкаюцца з адключэннямі святла, вады і ацяплення. Напярэдадні зімы гэта асабліва небяспечна. Таму беларускія дэмакратычныя сілы далучаюцца да польскіх і ўкраінскіх партнёраў у межах кампаніі «Цяпло для Украіны». Мэта ініцыятывы — сабраць сродкі на закупку і дастаўку абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам ва ўмовах энергетычнага крызісу. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Падтрымаць могуць усе ахвотныя — як асобныя людзі, так і беларускія арганізацыі і ініцыятывы. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. Кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве Вольга Зазулінская адзначыла: «Удары Расіі пакідаюць украінцаў без святла і цяпла. І ў такіх абставінах асабліва цяжка тым, хто не можа самастойна паклапаціцца пра сябе. Дзецям, пацыентам бальніц, пажылым людзям, людзям з інваліднасцю. Яны патрабуюць пастаяннага догляду і ўвагі.  Для такіх людзей генератар не проста пытанне камфорту, а магчымасць атрымаць своечасовую медыцынскую дапамогу, быць ў цяпле, мець гарачую ежу. Мы не можам спыніць абстрэлы, але можам дапамагчы тым, хто штодня сутыкаецца з іх наступствамі. І вельмі важна не прызвычаіцца да чужой бяды толькі таму, што вайна працягваецца ўжо амаль пяць гадоў. Ёсць шмат людзей, для якіх наша дапамога можа стаць вырашальнай».

    Photomentioned
    Views4.55K
    Forwards—
    Reactions64
    Comments—
  6. 06

    Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да ініцыятывы дапамогі Украіне  Расія працягвае атакаваць энергетычную інфраструктуру Украіны. Праз пашкоджанні электрастанцый і сетак людзі сутыкаюцца з адключэннямі святла, вады і ацяплення. Напярэдадні зімы гэта асабліва небяспечна. Таму беларускія дэмакратычныя сілы далучаюцца да польскіх і ўкраінскіх партнёраў у межах кампаніі «Цяпло для Украіны». Мэта ініцыятывы — сабраць сродкі на закупку і дастаўку абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам ва ўмовах энергетычнага крызісу. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Падтрымаць могуць усе ахвотныя — як асобныя людзі, так і беларускія арганізацыі і ініцыятывы. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. Кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве Вольга Зазулінская адзначыла: «Удары Расіі пакідаюць украінцаў без святла і цяпла. І ў такіх абставінах асабліва цяжка тым, хто не можа самастойна паклапаціцца пра сябе. Дзецям, пацыентам бальніц, пажылым людзям, людзям з інваліднасцю. Яны патрабуюць пастаяннага догляду і ўвагі.  Для такіх людзей генератар не проста пытанне камфорту, а магчымасць атрымаць своечасовую медыцынскую дапамогу, быць ў цяпле, мець гарачую ежу. Мы не можам спыніць абстрэлы, але можам дапамагчы тым, хто штодня сутыкаецца з іх наступствамі. І вельмі важна не прызвычаіцца да чужой бяды толькі таму, што вайна працягваецца ўжо амаль пяць гадоў. Ёсць шмат людзей, для якіх наша дапамога можа стаць вырашальнай». #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

    Photoeditedmentioned
    Views6.16K
    Forwards—
    Reactions113
    Comments—

Channels it mentions