Account
Павел Латушка

Павел Латушка

Афіцыйны канал Паўла Латушкі – палітык, дыпламат – кіраўнік НАУ – намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – экс-міністр культуры, амбасадар Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Username
@latushka
Category
Politics
Country
BelarusBelarus
Subscribers4,415
Avg views per post, 7d580−39.2% vs prev 7d
ERR13.15%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Nov 13, 2026866
Nov 14, 20261,110
Nov 16, 2026909
Nov 17, 2026912
Nov 19, 2026910
Nov 21, 2026911
Nov 22, 2026756
Nov 23, 2026816
Nov 24, 2026556
Nov 25, 2026519
Nov 26, 2026338

Most viewed this month

  1. 01

    Павел Латушка: Мы прапануем прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі, які меў бы моцны мандат, заснаваны на рашэннях ЕС «Бяспека для Польшчы ці для ЕС — гэта дамовіцца з Лукашэнкам ці дэмакратычныя змены ў Беларусі? Безумоўна, дэмакратычныя змены ў Беларусі, таму што дамовіцца з Лукашэнкам спрабавалі ўжо пяць разоў. Гэта не прывяло да стратэгічных змен — адбыліся толькі касметычныя, і пазней мы мелі 2020 год. Гэта страшны год рэпрэсій, і гэты страшны год працягваецца ў 2026-м», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас Пазнаньскага эканамічнага кангрэса на панэльнай дыскусіі «Стратэгія Польшчы і ЕС у дачыненні да Беларусі». НАУ з гэтага года з'яўляецца афіцыйным партнёрам Пазнаньскага эканамічнага кангрэса. У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел намеснік дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Адам Эберхарт і старэйшы эксперт Аддзела Беларусі, Украіны і Малдовы Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі. Мадэратаркай дыскусіі выступіла галоўная рэдактарка тэлеканала «Белсат» Аліна Коўшык. Падчас Кангрэсу Павел Латушка правёў размовы з кіраўніком Бюро міжнароднай палітыкі у канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Марцінам Пшыдачам і шэрагам дэпутатаў Сейма Польшчы. Падчас дыскусіі Павел Латушка адзначыў, што Лукашэнка не можа быць гарантам бяспекі ў рэгіёне: «Для ЕС як і для Польшчы, важна, каб Беларусь была бяспечнай краінай, дэмакратычнай і свабоднай. Лукашэнка не гарантуе свабоды і бяспекі для Польшчы і для ЕС. Ён падпісаў столькі пагадненняў з Расіяй, што не вызваліцца ад гэтых абавязацельстваў. Ён падпісаў і ваенную дактрыну, і дамову аб гарантыях стратэгічнай бяспекі, якія цалкам абавязваюць яго выконваць усе загады, што ідуць з Крамля». Асобна Павел Латушка падкрэсліў, што інтарэсы нашай краіны павінны прадстаўляць дэмакратычныя сілы Беларусі разам з партнёрамі, а не рэжым Лукашэнкі: «Для ЕС важна, каб Беларусь была вольнай. Як нам, беларусам, да гэтага прыйсці? Нядаўна скончыліся перамовы ў Абу-Дабі. І там уздымалася тэма Беларусі, размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах. Апошнім часам ён публічна кажа, што гатовы запрасіць удзельнікаў перамоваў у Мінск, але ўжо не хоча быць пасярэднікам, як гэта было падчас "Мінска-1" і "Мінска-2". Ён хоча быць бокам гэтых перамоваў. Мы павінны зразумець: Пуцін прадстаўляе большасць расіян, якія падтрымліваюць вайну. Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь, бо не быў легальна абраны прэзідэнтам, і не прадстаўляе беларускі народ, бо большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Значыць, беларускі народ на перамовах павінны прадстаўляць дэмакратычныя сілы пры падтрымцы нашых партнёраў». Таксама у ходзе дыскусіі Павел Латушка распавёў, пра прапанову прызначэння спецыяльнага пасланніка Еўрапейскага саюза па справах Беларусі: «Ці з’яўляецца рэалістычным сцэнарыем удзел дэмакратычных сілаў у перамовах? Шчыра кажучы, каб гэтага дамагчыся, нам патрэбны моцны голас нашых партнёраў, і тут мы глядзім на нашых саюзнікаў — на ЕС, на Польшчу, на Вялікабрытанію, на Украіну і на ЗША. І таму мы распрацавалі 10 умоваў, якія павінен выканаць Лукашэнка, калі хоча сесці за гэты стол перамоваў. Мы прапануем прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі, які меў бы моцны мандат, заснаваны на апошніх рашэннях ЕС, і магчыма прадстаўляў бы і нас падчас гэтых перамоваў». Павел Латушка адзначыў, што незалежнасць Беларусі можа захаваць толькі беларускі народ, і важна, каб тыя ці іншыя рашэнні па Беларусі былі ўзгодненыя з дэмакратычнымі сіламі: «Кожны з вас у Польшчы ведае выслоўе: "Нічога пра нас без нас". Мы, беларусы, кажам: "Нічога пра беларусаў без беларусаў". І нам важна, каб падчас гэтых перамоваў інтарэсы беларускага народа былі прадстаўлены. Хто менавіта можа захаваць суб’ектнасць і незалежнасць Беларусі? Ужо не Лукашэнка, а толькі беларускі народ. І гэта цяжкі выклік, але мы павінны над гэтым працаваць, і дэмакратычныя сілы Беларусі — Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада, іншыя нашы ініцыятывы — працуюць над гэтым вельмі моцна»

    Video
    Views1.16K
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—
  2. 02
    Views1.06K
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—
  3. 03
    Views1.01K
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—
  4. 04
    Views996
    Forwards—
    Reactions—
    Comments—

Latest posts

#5199Link preview
Views318−57%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h68
5 h318
  1. After 6 hours318
  2. Total to date318
#5198Photo

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Калі чакаць ордараў на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі? Каментарый намесніка кіраўніцы АПК, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі адносна тэрмінаў выдачы ордараў на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі Міжнародным крымінальным судом у Гаазе. «У публічнай прасторы ўсё часцей гучыць меркаванне пра тое, што працэс правасуддзя ў МКС па "беларускай сітуацыі" неапраўдана зацягваецца. Аднак, калі звярнуцца да статыстыкі і працэдур самога Суда, такая ацэнка не мае пад сабой падстаў». Чаму працэдура папярэдняга вывучэння прайшла хутка? «З моманту рэферала Літвы Офісу пракурора МКС спатрэбілася ўсяго 17 месяцаў для завяршэння папярэдняга вывучэння "беларускай сітуацыі". Для параўнання: паводле даклада незалежных экспертаў аб дзейнасці МКС ад 2020 года (падрыхтаванага ў межах працэсу, ініцыяванага Асамблеяй дзяржаў–удзельніц Рымскага статута), сярэдняя працягласць папярэдняга вывучэння сітуацый складала 50 месяцаў — амаль у тры разы даўжэй». Пры гэтым, як адзначыў Павел Латушка, Офіс пракурора МКС уклаўся ў 17 месяцаў у вельмі складаных умовах: – Юрысдыкцыйная спецыфіка. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута. Прыняцце рашэння аб пачатку расследавання «беларускай сітуацыі», кантэкст якой у большай ступені выходзіць за межы юрысдыкцыі МКС, запатрабавала ад Офіса пракурора значнай рашучасці — тым больш ва ўмовах заклікаў засяродзіць рэсурсы Суда на расследаванні сітуацый у дзяржавах–удзельніцах Рымскага статута. – Знешні ціск і ўнутраны крызіс. Перыяд папярэдняга вывучэння супаў з беспрэцэдэнтным ціскам на МКС, і перш за ўсё на Офіс пракурора, з боку шэрагу пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН, а таксама з унутраным крызісам у Офісе пракурора, у выніку якога яго кіраўнік быў вымушаны адысці ад выканання сваіх абавязкаў. – Адсутнасць шырокай падтрымкі з боку дзяржаў. За 6 гадоў ніводная дзяржава, акрамя Літвы, уключаючы краіны, на тэрыторыі якіх знаходзіцца найбольшая колькасць пацярпелых беларусаў, не скарысталася механізмам перадачы сітуацыі ў МКС, прадугледжаным артыкулам 14 Рымскага статута. Разам з тым мы працягваем адвакатаванне далучэння да расследавання іншых дзяржаў. «Нягледзячы на сукупнасць гэтых перашкод, Офіс пракурора МКС завяршыў папярэдняе вывучэнне ў разумныя тэрміны, істотна апярэдзіўшы сярэдні паказчык працягласці працэдуры. Важна адзначыць, што расследаванне, аналагічнае таму, якое праводзіць Офіс пракурора МКС, тэарэтычна можа праводзіцца і на нацыянальным узроўні. Напрыклад, у сітуацыі злачынства генацыду, здзейсненага кіраўніцтвам М’янмы, Федэральны крымінальны суд Буэнас-Айрэса выдаў міжнародныя ордары на арышт 25 высокапастаўленых вайсковых і грамадзянскіх асоб М’янмы. Аднак за 6 гадоў шэраг спроб ініцыяваць крымінальныя справы на нацыянальным узроўні за міжнародныя злачынствы, учыненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, пакуль не ўвянчаліся поспехам. На гэтым фоне расследаванне Офіса пракурора выглядае эфектыўным і такім, што актыўна прасоўваецца. Сёння гэтае расследаванне застаецца адзінай рэальнай надзеяй на правасуддзе для соцень тысяч ахвяр з Беларусі». Якія рэалістычныя тэрміны выдачы першага ордара? «У практыцы МКС з моманту пачатку расследавання да запыту першага ордара на арышт у сярэднім праходзіць ад паўтара да двух гадоў. Аднак у беларускім кейсе ў якасці практычнага пункту адліку карэктней разглядаць момант фарміравання следчай групы і зацвярджэння бюджэту. Арыенцірам з’яўляецца снежань бягучага года, калі адбудзецца чарговая сесія Асамблеі дзяржаў–удзельніц Рымскага статута. Магчымы графік далейшага развіцця падзей выглядае так: 1. Запыт ордара. Пры аптымістычным сцэнарыі Офіс пракурора МКС можа звярнуцца ў Палату папярэдняга вядзення з хадайніцтвам аб выдачы першага ордара на арышт праз 11–17 месяцаў — у перыяд з лістапада 2027 года па май 2028 года. 2. Рашэнне Суда. Пасля паступлення хадайніцтва яго разгляд Палатай папярэдняга вядзення і прыняцце адпаведнага рашэння могуць заняць да шасці месяцаў. Трэба памятаць, што з лістапада 2025 года як запыты Офіса пракурора аб выдачы ордараў на арышт, так і іх выдача Палатамі папярэдняга вядзення з’яўляюцца канфідэнцыйнымі».

Open in Telegram
Views357−52%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
6 h256
10 h357
  1. After 6 hours256
  2. Total to date357
#5197Text
Views538−27%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5196Photo

Forwarded from Народное Антикризисное Управление

Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да збору дапамогі для Украіны Расія не спыняе абстрэлы ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў. З-за разбурэння электрастанцый і сетак мірныя жыхары застаюцца без электрычнасці, вады і цяпла, што напярэдадні зімовага перыяду становіцца крытычна небяспечным. У адказ на гэтыя выклікі беларускія дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі ў рамках ініцыятывы «Цяпло для Украіны». Галоўная задача кампаніі — сабраць сродкі на набыццё і перадачу неабходнага абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам перажыць энергетычны крызіс. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. «Падчас поўнамаштабнай вайны і штодзённых тэрарыстычных удараў Расіі па мірных гарадах і цывільнай інфраструктуры Украіны мы, беларусы, не маем маральнага права заставацца абыякавымі. Агрэсар свядома спрабуе зламаць украінскі народ холадам і цемрай, ператвараючы зіму ў зброю. У гэты крытычны момант салідарнасць набывае асаблівае значэнне — яна павінна выражацца не толькі ў словах спачування, але і ў канкрэтных справах. Наша дапамога — гэта доказ таго, што беларускі народ стаіць на баку праўды і свабоды. Кожны данат, кожны сродак абагрэву ратуюць жыцці і дапамагаюць украінцам выстаяць у барацьбе, ад якой залежыць і будучыня вольнай Беларусі», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

Open in Telegram
Views552−25%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5195Photo

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Павел Латушка заклікаў WTA расследаваць выказванні Арыны Сабаленка ў адрас украінцаў «Прымаючы пад увагу прынцып WTA, паводле якога гульцы любой нацыянальнасці павінны мець магчымасць спаборнічаць у атмасферы павагі і быць абароненымі ад абразаў, я прашу WTA зрабіць неабходныя крокі для расследавання гэтага выпадку і прымянення адпаведных дысцыплінарных санкцый», — звярнуўся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў звароце да Старшыні Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Валеры Камілы ў сувязі з абразлівымі выказваннямі Арыны Сабаленка на адрас грамадзян Украіны падчас матчу з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай. У сваім звароце Павел Латушка просіць WTA вывучыць усе аўдыязапісы з корта і з тэлетрансляцыі, забяспечыць прафесійны пераклад з рускай мовы і абнародаваць сваю пазіцыю. Падчас матчу не было абвешчана пра парушэнне кодэкса, і WTA дагэтуль не пракаментавала сітуацыю. У той жа час гэты інцыдэнт падпадае пад дзеянне Кодэкса паводзін Збору правілаў WTA, у прыватнасці: Пункт 4(a)(ii) «Чутная нецэнзурная лаянка» ўстанаўлівае, што гульцам забараняецца выкарыстоўваць чутную нецэнзурную лаянку на тэрыторыі правядзення турніру. Кожнае парушэнне цягне за сабой штраф у памеры да 5 000 долараў ЗША, а калі яно адбываецца падчас матчу — пакаранне ў адпаведнасці са Шкалой штрафных ачкоў. Пункт 4(a)(vi) «Славесная абраза» ўстанаўлівае, што гульцам забараняецца ў любы час прама ці ўскосна славесна абражаць любую афіцыйную асобу, суперніка, спонсара, гледача або любую іншую асобу на тэрыторыі правядзення турніру. Славесная абраза вызначаецца як любая заява, якая мае на ўвазе несумленнасць альбо носіць зневажальны, абразлівы ці іншы лаянкавы характар. Кожнае парушэнне цягне за сабой штраф у памеры да 10 000 долараў ЗША. Павел Латушка адзначыў, што ў абодвух палажэннях указана, што пры абставінах, якія носяць абуральны характар і наносяць асаблівую шкоду поспеху турніру, альбо з’яўляюцца выключна абуральнымі, нават аднаразовае парушэнне таксама кваліфікуецца як сур’ёзнае правапарушэнне гульца — «Абцяжараныя паводзіны». «Адсутнасць рашэння суддзі на вышцы непасрэдна на корце, відаць, не перашкаджае далейшаму разбору. У прафесійным тэнісе існуе ўстойлівая практыка, паводле якой інцыдэнты, не заўважаныя суддзёй на вышцы, разглядаюцца пасля на падставе аўдыязапісу трансляцыі і яе перакладу. Варта падкрэсліць, што гэты інцыдэнт адбыўся ў той час, калі працягваецца вайна Расіі супраць Украіны, якая забрала мноства жыццяў і закранула мільёны людзей, сярод якіх спартсмены, іх сем’і і заўзятары. У такіх абставінах любая праява варожасці па нацыянальнай прыкмеце і тым больш любыя выказванні, здольныя распальваць варожасць, удвая непрымальныя. Тэнісны корт не павінен станавіцца арэнай, якая ўзнаўляе варожасць, што падзяляе людзей за яго межамі», — адзначыў Павел Латушка.

Open in Telegram
Views468−37%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5192Photo

Павел Латушка да 100-годдзя Коласаўскага тэатра: Ён жыў і тварыў дзеля таго, каб наш народ меў права на ўласны голас, годнасць, на свабоду і незалежнасць «Насіць імя Песняра — гэта вялізная маральная адказнасць перад гісторыяй, перад беларускім народам, перад будучымі пакаленнямі», — адзначыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь у 2009–2012 гг., дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 2019–2020 Павел Латушка ў віншаванні да кіраўніцтва Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з нагоды 100-годдзя Коласаўскай сцэны ў Віцебску. «Тэатр носіць імя Якуба Коласа — класіка, які ўсім сваім вялікім сэрцам любіў Беларусь, нашу з вамі адзіную Радзіму. Ён жыў і тварыў дзеля таго, каб наш народ меў права на ўласны голас, на годнасць, на сапраўдную свабоду і незалежнасць. Сёння беларускі народ перажывае няпростыя, драматычныя часы, калі самае каштоўнае часта падвяргаецца выпрабаванням. У гэтых умовах вельмі хочацца верыць, што Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа захавае сваю глыбінную сутнасць і застанецца непахісным аплотам жывой беларускай мовы, нацыянальнай памяці і культуры». У сваім віншаванні Павел Латушка нагадаў кіраўніцтву, акторам і супрацоўнікам Коласаўскай сцэны радкі з паэмы «Сымон-музыка» Якуба Коласа, які, як ніхто іншы адчуваў тую балючую супярэчнасць нашай зямлі, дзе побач з прыгажосцю нашага народа часта суседнічаюць зусім іншыя рэаліі: «Край мой родны! Дзе ж у свеце Край другі такі знайсці, Дзе б магла так, поруч з смеццем, Гожасць пышная ўзрасці? Дзе бы вобруку з галечай Расквітнеў багацтва цуд І дзе б з долі чалавечай Насмяяліся, як тут?..» «Жадаю калектыву тэатра творчай смеласці, сумленнасці перад сабой і гледачом, а таксама вернасці тым высокім ідэалам, якія заклаў у падмурак нашай культуры сам Якуб Колас. Няхай сапраўдная “гожасць” беларускага народа заўсёды перамагае!» — падкрэсліў Павел Латушка.

Open in Telegram
Views579−22%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5191Photo

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. У сустрэчы таксама ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі Арцём Брухан. Падчас сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і сышліся на думцы, што яна працягвае пагаршацца, а рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Павел Латушка адзначыў, што ў дачыненні да беларусаў ажыццяўляюцца самыя маштабныя рэпрэсіі ў гісторыі Еўропы ў XXI стагоддзі. Павел Латушка падзякаваў Спецыяльнаму дакладчыку за падрыхтоўку даклада «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі», які быў прэзентаваны на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх дзяцей і тое, якім чынам яны ажыццяўляюцца. Павел Латушка падзяліўся некалькімі прыкладамі парушэння правоў дзяцей у Беларусі, вырашэннем якіх займалася НАУ разам з міжнароднымі партнёрамі. Асобна Павел Латушка звярнуў увагу Спецыяльнага дакладчыка на беспрэцэдэнтныя транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў. У гэтым кантэксце была прадстаўлена інфармацыя пра закрытае мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе», якое прайшло ў Гаазе. Таксама было абмеркавана магчымае супрацоўніцтва са Спецдакладчыкам ААН у межах ПАРЕ з улікам дзейнасці дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў дадзенай міжпарламенцкай арганізацыі.

Open in Telegram
Views511−31%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5190Photo

Віншую «Нашу Ніву» са знакавым юбілеем — 120-годдзем з дня заснавання! Сто дваццаць гадоў таму выхад першага нумара «Нашай Нівы» стаў сапраўдным культурным і нацыянальным прарывам. Выданне стала цэнтрам беларускага Адраджэння і сапраўднай школай нацыянальнай свядомасці. З вялікай павагай і ўдзячнасцю згадваю тых выдатных беларусаў і беларусак, якія стаялі ля вытокаў газеты і працавалі на яе старонках. Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Цётка, Змітрок Бядуля — гэтыя імёны назаўжды ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю нашай краіны. На працягу ўсёй сваёй гісторыі выданне праходзіла праз цяжкія выпрабаванні. І ў нашы дні «Наша Ніва», нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск, рэпрэсіі, вымушаную эміграцыю, не спынілася. Ад імя каманды НАУ дазвольце падзякаваць вам за працу на карысць Беларушчыны і свабоды слова, за тое, што захоўваеце нашу мову, культуру і гістарычную памяць. Няхай кожны новы дзень набліжае той час, калі «Наша Ніва» зноў будзе свабодна працаваць і друкавацца ў вольнай, дэмакратычнай Беларусі. Са святам! Жыве Беларусь!

Open in Telegram
Views816+11%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—
#5189Text
Views756+2%vs avg
Forwards—
Reactions—
Comments—

All posts

Connections