Мы народ паўночны, халадэчы не баімося і маем дэталёвы слоўнічак розных яе праяваў.
Открыть в TelegramПосты канала Толькі пра мову
Маем дзьве ступені параўнаньня прыметнікаў: — вышэйшую (Гэты вечар халаднейшы за ўчорашні) — найвышэйшую (Найхаладнейшы дзень яшчэ наперадзе) Быццам проста. Але бываюць памылкі пад уплывам расейскае мовы.
Открыть в Telegram• 120 гадоў таму, 23 лістапада 1906 году, беларускія лідэры думкі выдалі першы нумар газэты „Наша Ніва“ лацінкай і кірыліцай. • Яе выпускалі амаль 5-тысячным накладам ў дзьвюх вэрсіях да 1912, а кірыліцай да 1915 году, калі вайна вымусіла спыніць выданьне. • Старонкі й рэдакцыйныя пакоі „Нашае Нівы“ былі лябараторыяй, дзе фармавалася сучасная агульнабеларуская літаратурная мова — ад альфабэту й правапісу да лексыкі й сынтаксу. • Тарашкевіч пазьней навуковым чынам зафіксаваў выпрабаванае практыкай.
Открыть в TelegramКатý па пятý — так скажам пра зусім малога. Наагул пятá — папулярны вобраз у беларускіх устойлівых выразах.
Открыть в TelegramВітаньні — важныя маркеры беларускай прасторы. Выбар іх вялікі, яны прыдатныя на ўсе жыцьцёвыя сытуацыі. У кожным разе вітаймася па-беларуску!
Открыть в TelegramШаноўныя чытачы каналу „Толькі пра мову“, не пашкадуйце часу, адкажыце на апытанку, якая дапаможа лепш плянаваць нашую працу. https://forms.gle/MSZn88WbqXU9TReJ6
Открыть в TelegramПачынаецца выбар беларускага „СЛОВА 2026 ГОДУ”. Крок 1. Намінацыя • Чарговы раз „Слова году” вызначаць чытачы сацыяльных сетак. Зусім новае ў беларускай мове (гэта найлепш) або ня новае, але сэнс яго істотна зьмяніўся ў гэтым годзе. • Сярод ранейшых „Словаў году“ былі, напрыклад, вышымайка (2014), набэлістка (2015), Каліноўскі (2019), чабор (2021), мова (2023), мяжа (2025)… • Якое беларускае слова прынёс нам 2026 год? На картцы — намінацыі экспэртаў. ПАДАВАЙЦЕ СВАЕ ПРАПАНОВЫ ў іншых сацыяльных сетках, дзе ёсьць канал „Толькі пра мову” • Галасаваньне праз тыдзень
Открыть в TelegramУ Міжнародны дзень мужчын паразважаем, чаму выраз „Будзь мужыком!“ па-беларуску азначае зусім ня тое, што ў расейскіх фільмах і крымінальным жаргоне. Лепш яго не ўжываць.
Открыть в TelegramУсьлед Дню няпарных шкарпэтак — нагода расказаць пра культавае беларускае слова шкарпэтка. І нагадаць аб праве кожнага на дзівацтвы.
Открыть в TelegramЧасам аднолькавыя словы абазначаюць зусім рознае ў розных беларускіх гаворках. • Напрыклад, лупы: у адных гаворках гэта ‘конскія ці каровіны губы’, называюць так (ня надта ўзьнёсла) і чалавечыя вусны. • А ў іншых гаворках лупаты значыць ‘вірлавокі’. • Інтэрактыўная мапа: https://www.google.com/maps/d/u/1/edit?mid=1a_wlPUxSM1IA_k3S37SgzqDfJ3BorBE&usp=sharing
Открыть в TelegramЗломак — гэта што? А мо „хто“? Эканомныя беларускія словы, якія часта няма як перакласьці адным словам на іншыя мовы. Частка 3
Открыть в Telegram100 гадоў таму адбылася падзея, якая магла б быць найважнейшай для аблічча беларускае мовы, — Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 14–21 лістапада 1926 г.). Найлепшыя навукоўцы з абедзьвюх частак падзеленай Беларусі далі імпульс далейшаму разьвіцьцю літаратурнае мовы на грунце традыцыі Тарашкевіча. Але да канца палітыкі „беларусізацыі“ ў БССР заставалася ўсяго некалькі гадоў...
Открыть в TelegramДля паветранага транспарту маем і міжнародныя словы, і свае ўласныя. Авіяцыйны слоўнічак
Открыть в TelegramПереслано из Толькі пра мову
З Днём беларускае школы! Роўна 110 гадоў таму, у 1915 годзе, у Вільні створана першая легальная школа зь беларускаю моваю выкладаньня. Беларускім школьніцтвам як прыярытэтнаю справаю супольна займалася эліта беларускага нацыянальнага руху: знакамітая паэтка Цётка; Юльяна Мэнке, нарачоная Івана Луцкевіча; яны, Вацлаў Ластоўскі ды іншыя ўваходзілі ў Беларускую школьную камісію на чале з Антонам Луцкевічам. Пасьля БНР і кароткай “беларусізацыі” ў БССР пад усімі ўладамі беларусам не давалі беларускае школы на сподачку: за яе мы мусілі заўсёды змагацца. Шырэй тут: https://rferl.link/ZpZv
Открыть в TelegramСакрэты беларускае граматыкі: што значыць папаесьці? (Спойлер: гэта ня тое самае, што проста паесьці!)
Открыть в TelegramЯкім трапным выразам апісаць прыкрую сытуацыю, калі правільныя словы прыйшлі вам у галаву, але... запозна?
Открыть в Telegram