Posts of Толькі пра мову
Маем дзьве ступені параўнаньня прыметнікаў: — вышэйшую (Гэты вечар халаднейшы за ўчорашні) — найвышэйшую (Найхаладнейшы дзень яшчэ наперадзе) Быццам проста. Але бываюць памылкі пад уплывам расейскае мовы.
Open in Telegram• 120 гадоў таму, 23 лістапада 1906 году, беларускія лідэры думкі выдалі першы нумар газэты „Наша Ніва“ лацінкай і кірыліцай. • Яе выпускалі амаль 5-тысячным накладам ў дзьвюх вэрсіях да 1912, а кірыліцай да 1915 году, калі вайна вымусіла спыніць выданьне. • Старонкі й рэдакцыйныя пакоі „Нашае Нівы“ былі лябараторыяй, дзе фармавалася сучасная агульнабеларуская літаратурная мова — ад альфабэту й правапісу да лексыкі й сынтаксу. • Тарашкевіч пазьней навуковым чынам зафіксаваў выпрабаванае практыкай.
Open in TelegramКатý па пятý — так скажам пра зусім малога. Наагул пятá — папулярны вобраз у беларускіх устойлівых выразах.
Open in TelegramВітаньні — важныя маркеры беларускай прасторы. Выбар іх вялікі, яны прыдатныя на ўсе жыцьцёвыя сытуацыі. У кожным разе вітаймася па-беларуску!
Open in TelegramШаноўныя чытачы каналу „Толькі пра мову“, не пашкадуйце часу, адкажыце на апытанку, якая дапаможа лепш плянаваць нашую працу. https://forms.gle/MSZn88WbqXU9TReJ6
Open in TelegramПачынаецца выбар беларускага „СЛОВА 2026 ГОДУ”. Крок 1. Намінацыя • Чарговы раз „Слова году” вызначаць чытачы сацыяльных сетак. Зусім новае ў беларускай мове (гэта найлепш) або ня новае, але сэнс яго істотна зьмяніўся ў гэтым годзе. • Сярод ранейшых „Словаў году“ былі, напрыклад, вышымайка (2014), набэлістка (2015), Каліноўскі (2019), чабор (2021), мова (2023), мяжа (2025)… • Якое беларускае слова прынёс нам 2026 год? На картцы — намінацыі экспэртаў. ПАДАВАЙЦЕ СВАЕ ПРАПАНОВЫ ў іншых сацыяльных сетках, дзе ёсьць канал „Толькі пра мову” • Галасаваньне праз тыдзень
Open in TelegramУ Міжнародны дзень мужчын паразважаем, чаму выраз „Будзь мужыком!“ па-беларуску азначае зусім ня тое, што ў расейскіх фільмах і крымінальным жаргоне. Лепш яго не ўжываць.
Open in TelegramУсьлед Дню няпарных шкарпэтак — нагода расказаць пра культавае беларускае слова шкарпэтка. І нагадаць аб праве кожнага на дзівацтвы.
Open in TelegramЧасам аднолькавыя словы абазначаюць зусім рознае ў розных беларускіх гаворках. • Напрыклад, лупы: у адных гаворках гэта ‘конскія ці каровіны губы’, называюць так (ня надта ўзьнёсла) і чалавечыя вусны. • А ў іншых гаворках лупаты значыць ‘вірлавокі’. • Інтэрактыўная мапа: https://www.google.com/maps/d/u/1/edit?mid=1a_wlPUxSM1IA_k3S37SgzqDfJ3BorBE&usp=sharing
Open in TelegramЗломак — гэта што? А мо „хто“? Эканомныя беларускія словы, якія часта няма як перакласьці адным словам на іншыя мовы. Частка 3
Open in Telegram100 гадоў таму адбылася падзея, якая магла б быць найважнейшай для аблічча беларускае мовы, — Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 14–21 лістапада 1926 г.). Найлепшыя навукоўцы з абедзьвюх частак падзеленай Беларусі далі імпульс далейшаму разьвіцьцю літаратурнае мовы на грунце традыцыі Тарашкевіча. Але да канца палітыкі „беларусізацыі“ ў БССР заставалася ўсяго некалькі гадоў...
Open in TelegramДля паветранага транспарту маем і міжнародныя словы, і свае ўласныя. Авіяцыйны слоўнічак
Open in TelegramForwarded from Толькі пра мову
З Днём беларускае школы! Роўна 110 гадоў таму, у 1915 годзе, у Вільні створана першая легальная школа зь беларускаю моваю выкладаньня. Беларускім школьніцтвам як прыярытэтнаю справаю супольна займалася эліта беларускага нацыянальнага руху: знакамітая паэтка Цётка; Юльяна Мэнке, нарачоная Івана Луцкевіча; яны, Вацлаў Ластоўскі ды іншыя ўваходзілі ў Беларускую школьную камісію на чале з Антонам Луцкевічам. Пасьля БНР і кароткай “беларусізацыі” ў БССР пад усімі ўладамі беларусам не давалі беларускае школы на сподачку: за яе мы мусілі заўсёды змагацца. Шырэй тут: https://rferl.link/ZpZv
Open in TelegramСакрэты беларускае граматыкі: што значыць папаесьці? (Спойлер: гэта ня тое самае, што проста паесьці!)
Open in TelegramЯкім трапным выразам апісаць прыкрую сытуацыю, калі правільныя словы прыйшлі вам у галаву, але... запозна?
Open in Telegram