AI ChatbetaAccount

Posts of ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

newest first

#5288Link preview

Forwarded from Зянон Пазьняк

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ЭКАНАМІЧНЫХ САНКЦЫЯХ І ПАЛІТВЯЗЬНЯХ Эканамічныя санкцыі не зьяўляюцца ўнівэрсальным мэтадам супраць дыктатуры. У розных канкрэтных умовах дасягаецца розны вынік. Агульнае тут тое, што эканамічныя санкцыі спрыяюць пераразьмеркаваньню рынкаў, пагаршаюць стан народа і не ўплываюць на існаваньне дыктатуры. Пачынаючы з 2021 года (часу ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі пад відам – супраць рэжыму Лукашэнкі), мне прыходзілася пастаянна пісаць і казаць супраць гэтых санкцыяў, выяўляючы пазыцыю Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь». З прычыны адсутнасьці ў нас беларускай ўлады і беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, практычных вынікаў такое казаньне і пісаньне ня мела. Але з пачатку 2025 года, пасьля перамены ўлады ў ЗША, зьявілася надзея на дапамогу Амэрыкі ў гэтых пытаньнях (вызваленьня палітвязьняў і скасаваньня эканамічных санкцыяў). Становішча выглядала ня проста, бо за кратамі (у выніку рэпрэсіяў) апынуліся розныя асобы: людзі палітычна арыентаваныя, але безадносныя да палітычнай дзейнасьці, людзі, нацыянальна арыентаваныя і задзейнічаныя ў нацыянальнай палітыцы, і асобы антынацыянальнай прарасейскай накіраванасьці (кшталту Бабарыкі, Ціханоўскага, Калесьнікавай і інш.). У выніку было вырашана патрабаваць вызваленьня ўсіх вязьняў, незалежна ад іхняй палітычнай пазыцыі – сьцісла гуманітарны падыход. На 28 лютага 2025 года на гуманітарным прынцыпе была склікана ў Варшаве беларуская канфэрэнцыя сяброў Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь», былых палітвязьняў і іншых удзельнікаў беларускіх групаў і асобаў з запрашэньнем прадстаўнікоў замежных арганізацыяў, амбасадаў і журналістаў. Тэма канфэрэнцыі – аб адмене эканамічных санкцыяў і аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў.... Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ab-sankcyjach-viazniach

Open in Telegram
Views113−88%vs avg
Forwards—
Reactions10
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
1 h42
8 h113
  1. After 1 hour42
  2. Total to date113
#5287Link preview

Forwarded from Зянон Пазьняк

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПАЛІТЫЦЫ ТРАМПА Фігура Прэзыдэнта Трампа зьвяртае на сябе ўвагу эфэктыўнасьцю палітыкі для Злучаных Штатаў Амэрыкі і фантастычнай нянавісьцю да яго асобы, разьлітай у прапагандысцкай інфармацыі. У тым ліку і ў ЗША. Усё мае адпаведнае тлумачэньне. Выказваньні супраць рэфарматараў падобныя. Людзі нездаволеныя ў часы перамен. Для нас, беларусаў, важна тое, што Прэзыдэнт Дональд Трамп выявіў прыхільныя дзеяньні да Беларусі, якія засьведчаны ў рэальных выніках: вызваленьне з лукашысцкай турмы сотняў беларускіх палітвязьняў (рэальна 495) і адмена некаторых эканамічных санкцыяў, уведзеных раней супраць народу Беларусі. Вызваленьне палітвязьняў, мяркую, адбылося ня тое што з прычыны нашых зваротаў да Адміністрацыі ЗША, колькі дзякуючы часоваму супадзеньню стратэгічных ацэнак сытуацыі з боку Амэрыкі і нашых беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Відавочна, што зрух на захаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі стаў магчымым, дзякуючы палітычнаму прадбачаньню Прэзыдэнта Трампа, бадай што найбольш выніковага для ЗША прэзыдэнта Амэрыкі за апошні час. Некаторыя яго палітычныя здабыткі выклікаюць (вобразна кажучы) «артыстычнае» ўражаньне. Дзеля прыкладу адзначу некаторыя падзеі. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-ab-palitycy-trumpa

Open in Telegram
Views181−81%vs avg
Forwards—
Reactions15
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
46 h163
69 h181
  1. Total to date181
#5285Photo

Forwarded from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

❗️Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі, Беларусь вымушаная плаціць Расеі сотні мільёнаў даляраў за транзіт па яе тэрыторыі. Расейская чыгунка (РЖД) атрымлівае з перавозак беларускіх калійных угнаеньняў і нафтапрадуктаў ад $327 да $383 млн штогод — каля мільёна даляраў у дзень. Гэта больш, чым да 2022 году за транзыт беларускіх угнаеньняў разам атрымлівалі літоўская чыгунка LTG, тэрмінал BKT і порт Клайпеды. За перавозку аднаго вагона-хопэра з калійнымі ўгнаеньнямі да расейскага порту Ўсьць-Луга РЖД бярэ $2240. Паводле цяперашняга тарыфу LTG, такі ж маршрут да Клайпеды каштаваў бы $1285. У 2018–2021 гадах літоўская чыгунка атрымлівала з аднаго вагона менш за $500. Нягледзячы на рост тарыфаў, перавозка празь Літву цяпер абыходзілася б на траціну таньней. Крыніца: @belzhd_live

Open in Telegram
Views259−73%vs avg
Forwards—
Reactions11
Comments—
#5284Photo
Views494−49%vs avg
Forwards—
Reactions28
Comments—
#5283Video

Forwarded from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Відэа развітаньня з беларускім героем Віталем "Вітушкам" Трыгубавым Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу. Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі — юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з РФ у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі. ​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф. ​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку. ​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А. Слава Героям! Жыве Беларусь!

Open in Telegram
Views534−45%vs avg
Forwards—
Reactions27
Comments—
#5282Audio
Views596−39%vs avg
Forwards—
Reactions20
Comments—
#5275Photo
Views563−42%vs avg
Forwards—
Reactions29
Comments—
#5272Photo
Views4,260+339%vs avg
Forwards—
Reactions20
Comments—
#5270Photo
Views2,230+130%vs avg
Forwards—
Reactions20
Comments—
#5268Photo

Forwarded from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў 19 кастрычніка падчас выкананьня баявой задачы загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. Пра гэта паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус. Віталь быў беларускім нацыяналістам, сябрам і сакратаром «Маладога Фронту», а таксама ваяром падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор». Ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Віталь заставаўся верным абранаму шляху, нягледзячы на пагрозы і прымус, зьбіцьцё і зьняволеньне. Ён ахвяраваў сваім жыцьцём з упэўненасьцю ў перамозе Ўкраіны і вызваленьні Беларусі. У сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёну Hatred. Разьвітаньне з Віталём Трыгубавым адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладныя месца і час паведамяць празь ягоных пабрацімаў. Арганізатары тлумачаць гэта меркаваньнямі бясьпекі і жаданьнем абмежаваць прысутнасьць людзей, якіх у паведамленьні называюць «учорашнімі двурушнікамі». Слава Героям! Жыве Беларусь!

Open in Telegram
Views525−46%vs avg
Forwards—
Reactions29
Comments—
#5267Photo
Views645−34%vs avg
Forwards—
Reactions24
Comments—
#5266Photo
Views2,330+140%vs avg
Forwards—
Reactions30
Comments—
#5265Text

Forwarded from Зянон Пазьняк

Тут хачу падкрэсьліць яшчэ адзін важны фэнамэн гэтай карыснай беларускай працы. Альманах «Беларус», як я ўжо адзначыў, заснаваў і вось ужо 20 гадоў рыхтуе, зьбірае творы, кампануе і якасна выдае адзін чалавек – Марат Клакоцкі. Большай часткай ён працуе вахтавым мэтадам у моры, на караблі, і там, часта начамі, стварае гэты альманах. Тут вялікая, пастаянная і сістэмная шматгадовая праца, прытым – валанцёрская, на грамадзкіх пачатках, якая дае добры плён. Спадар Марат ёсьць, як кажуць, тыповым беларусам. Сьціпласьць і стрыманасьць – асноўная рыса. Ён не рэклямуе сябе, не выстаўляе гучна сваю працу і не дае сабе завышаную ацэнку. Іншым беларусам таксама няма часу пра тое казаць. І гэта не дакор. Бо мусілі б быць інстытуцыі. Альманах «Беларус», які ўжо 20 гадоў выдае спадар Клакоцкі, -- гэта вялікі ўклад у Беларушчыну, у Беларускую літаратуру і ў Беларускае пісьменства ў цяжкім для Бацькаўшчыны часе. Хвала такім беларусам і такім справам, якія рэальныя – і даюць плён! Зянон ПАЗЬНЯК 13.10 2026.

Open in Telegram
Views649−33%vs avg
Forwards—
Reactions24
Comments—