AI ChatbetaAccount
Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк

Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5 Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк

Username
@zianon_pazniak
Category
Politics
Country
BelarusBelarus
Created
, 4 years
Subscribers1,938
Avg views per post, 7d704−27.1% vs prev 7d
ERR36.30%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Oct 28, 20261,536
Nov 2, 20261,331
Nov 4, 20261,732
Nov 5, 20262,504
Nov 9, 20261,396
Nov 13, 20261,113
Nov 15, 20261,038
Nov 16, 2026870
Nov 17, 2026913
Nov 21, 2026862
Nov 23, 2026545

Most viewed this month

  1. 01
    Views2.5K
    Forwards25
    Reactions57
    Comments—
  2. 02

    No text

    Photoalbum
    Views1.92K
    Forwards4
    Reactions—
    Comments—
  3. 03

    No text

    Photoalbum
    Views1.87K
    Forwards4
    Reactions—
    Comments—
  4. 04

    No text

    Photoalbum
    Views1.85K
    Forwards5
    Reactions—
    Comments—

Latest posts

#2193Link preview

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ЭКАНАМІЧНЫХ САНКЦЫЯХ І ПАЛІТВЯЗЬНЯХ Эканамічныя санкцыі не зьяўляюцца ўнівэрсальным мэтадам супраць дыктатуры. У розных канкрэтных умовах дасягаецца розны вынік. Агульнае тут тое, што эканамічныя санкцыі спрыяюць пераразьмеркаваньню рынкаў, пагаршаюць стан народа і не ўплываюць на існаваньне дыктатуры. Пачынаючы з 2021 года (часу ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі пад відам – супраць рэжыму Лукашэнкі), мне прыходзілася пастаянна пісаць і казаць супраць гэтых санкцыяў, выяўляючы пазыцыю Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь». З прычыны адсутнасьці ў нас беларускай ўлады і беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, практычных вынікаў такое казаньне і пісаньне ня мела. Але з пачатку 2025 года, пасьля перамены ўлады ў ЗША, зьявілася надзея на дапамогу Амэрыкі ў гэтых пытаньнях (вызваленьня палітвязьняў і скасаваньня эканамічных санкцыяў). Становішча выглядала ня проста, бо за кратамі (у выніку рэпрэсіяў) апынуліся розныя асобы: людзі палітычна арыентаваныя, але безадносныя да палітычнай дзейнасьці, людзі, нацыянальна арыентаваныя і задзейнічаныя ў нацыянальнай палітыцы, і асобы антынацыянальнай прарасейскай накіраванасьці (кшталту Бабарыкі, Ціханоўскага, Калесьнікавай і інш.). У выніку было вырашана патрабаваць вызваленьня ўсіх вязьняў, незалежна ад іхняй палітычнай пазыцыі – сьцісла гуманітарны падыход. На 28 лютага 2025 года на гуманітарным прынцыпе была склікана ў Варшаве беларуская канфэрэнцыя сяброў Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь», былых палітвязьняў і іншых удзельнікаў беларускіх групаў і асобаў з запрашэньнем прадстаўнікоў замежных арганізацыяў, амбасадаў і журналістаў. Тэма канфэрэнцыі – аб адмене эканамічных санкцыяў і аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў.... Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ab-sankcyjach-viazniach

Open in Telegram
Views545−60%vs avg
Forwards7
Reactions22
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
3 h279
6 h391
22 h545
  1. After 6 hours391
  2. After 24 hours545
  3. Total to date545
#2192Link previewedited

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПАЛІТЫЦЫ ТРАМПА Фігура Прэзыдэнта Трампа зьвяртае на сябе ўвагу эфэктыўнасьцю палітыкі для Злучаных Штатаў Амэрыкі і фантастычнай нянавісьцю да яго асобы, разьлітай у прапагандысцкай інфармацыі. У тым ліку і ў ЗША. Усё мае адпаведнае тлумачэньне. Выказваньні супраць рэфарматараў падобныя. Людзі нездаволеныя ў часы перамен. Для нас, беларусаў, важна тое, што Прэзыдэнт Дональд Трамп выявіў прыхільныя дзеяньні да Беларусі, якія засьведчаны ў рэальных выніках: вызваленьне з лукашысцкай турмы сотняў беларускіх палітвязьняў (рэальна 495) і адмена некаторых эканамічных санкцыяў, уведзеных раней супраць народу Беларусі. Вызваленьне палітвязьняў, мяркую, адбылося ня тое што з прычыны нашых зваротаў да Адміністрацыі ЗША, колькі дзякуючы часоваму супадзеньню стратэгічных ацэнак сытуацыі з боку Амэрыкі і нашых беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Відавочна, што зрух на захаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі стаў магчымым, дзякуючы палітычнаму прадбачаньню Прэзыдэнта Трампа, бадай што найбольш выніковага для ЗША прэзыдэнта Амэрыкі за апошні час. Некаторыя яго палітычныя здабыткі выклікаюць (вобразна кажучы) «артыстычнае» ўражаньне. Дзеля прыкладу адзначу некаторыя падзеі. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-ab-palitycy-trumpa

Open in Telegram
Views862−36%vs avg
Forwards20
Reactions47
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
35 h693
67 h845
72 h862
  1. Total to date862
#2191Text

Тэндэнцыя такая, што гэтае пытаньне можа стаць прадметам юрыспрудэнцыі і кваліфікаваць прапаганду і дзеяньні палавой варожасьці як злачынства супраць чалавека, гэтак жа, як ксэнафобія, антысемітызм, расізм, так званая «нацыянальная розьнь» і інш. З прыняцьцем такога закона найбольш скрайнія групы (асобы), якія дэманструюць нянавісьць па прыкметах полу, трапляюць пад крымінальную адказнасьць. (Даведка. З бальшыні разгледжаных намі краінаў прапаганда і дзеяньні палавой варожасьці разглядаецца як злачынства толькі ў Крымінальным Кодэксе Расеі, дзе канкрэтна адзначана «забарона на распальваньне варажнечы па прыкметах полу, расы, нацыянальнасці, мовы...» і г. д. Падобны закон на стадыі праекту прапануецца таксама ў Польшчы. У ЗША караюцца толькі дзяньні.) Пэўныя скрайнія слёганы фэм-групаў палавой накіраванасьці («палавай розьні») перахопліваюць левыя партыі і радыкалы, будуюць на іх сваю папулістычную пазыцыю і электаральны ўплыў на грамадзтва, кажучы пра правы і свабоду жанчыны. Напрыклад, каронны лёзунг Глёрыі: жанчына вольная і мае права распараджацца сваім целам, як хоча. Гэта няпраўда. Калі жанчына замужам у шлюбе, то згодна гэтага дагавору (шлюбу) яна перадала права на сваё цела мужу, а муж – адпаведна – права на сваё цела перадаў жонцы. У гэтым сацыяльная сутнасьць шлюбу, замацаваная законам. Парушэньне гэтага шлюбнага права прыводзіць да канфлікту, развалу сям“і, разводу і нават да забойства. Гэтакае ж права «свабоды цела» левыя палітыканы пераносяць і на зьяву нараджэньня і абортаў. Калі казаць па сутнасьці, то тут існуе толькі адно права – права таго, хто павінен нарадзіцца. Згодна прыроды, жанчына павінна ажыцьцявіць яго права (бо сам ён бяз волі жанчыны ажыцьцявіць сваё права ня можа). І гэта ўсё, што датычыць «права». Астатняе належыць да разумнай медыцынскай, сацыяльнай і юрыдачнай рэгуляцыі гэтага права (у тым ліку і да яго выгасаньня). Але мы бачым, што там, дзе ў гэтую справу ўлучаецца палітычная барацьба, ідэалёгія і людзі ўзроўню Глёрыі, там узьнікаюць дэманстрацыі, пратэсты, нянавісьць і няшчасьце для сям“і і жанчыны. Пад прэсам палітыканства, прапаганды і механічнага ўспрыняцьця ідэалёгіі людзі перастаюць разумець простыя рэчы. І гэта ўжо ня спыняецца ў эўрапейскай канаючай дэмакратыі, бо нараджэньне, сям“я і жанчына сталі аб“ектамі агрэсіі, атакі і разбурэньня з боку ўсяленскага антычалавечага зла. Калі такое права свабоды цела прыраўняць да дзяўчыны, то яно вядзе да нецнатлівасьці, разбэшчаньня, страты добрых якасьцяў. Пытаньні, зьвязаныя з выкарыстаньнем левымі палітыкамі сацыяльнага і маральнага статусу жанчыны ў палітычнай барацьбе (гэтак жа, як і выкарыстаньне статусу моладзі і падлеткаў), трэба ўзважваць сур“ёзна, бо на іх (на жанчыне і моладзі) трымаецца жыцьцё і будучыня нацыі. У 90-я гады мне як кіраўніку дэпутацкай апазыцыі БНФ у парляманце прыйшлося займацца праблемай беларускіх мацярок, якія прасілі дапамагчы ўратаваць сваіх дзяцей, што падпалі пад уплыў так званага эсхаталагічнага «Белага брацтва». Было такое ўражаньне, што з тых падлеткаў вынялі душу. Страшная, вырабленая, псіхічна разбуральная сіла. (Нагадаю, што гэтую арганізацыю, «Белае брацтва», супраць нацыянальнай моладзі стварылі ва Украіне палкоўнік КГБ Юры Крываногаў і гэбоўская аферыстка Марына Цвігун (назвалася Марыя Дэві Хрыстос). Абое былі арыштаваныя ў Кіеве ў 1993 годзе, асуджаныя і пасаджаныя ў турму.) Сёньня зло атрымала ў рукі велізарную зброю – Інтэрнэт. Жанчыны, якія спаліліся ў беларускім асяроддзі за мяжой як агентура ФСБ, займаюцца ў Сеціве маральным разбэшчваньнем беларускіх дзяўчат (часта на беларускай мове). Тэматыка адпаведная. У мяне складваецца ўражаньне, што нават беларусы, якія шмат пацярпелі ад Масквы і ад КГБ, да канца так і не разумеюць, якая подлая, нізкая, вырабленая і цёмная сіла стаіць супраць іх. Але крок за крокам грамадзтва сталее, назіраючы прыклады і прычыны ўпадку. Гэты цяжкі вопыт прыдасца ў Вольнай Беларусі, каб запабегчы злу. Зянон Пазьняк 25-Х-2026 год

Open in Telegram
Views980−27%vs avg
Forwards5
Reactions33
Comments—
#2190Text

ЗАЦЕМКІ ПРА МАРГІНЭЗ Нядаўна жоўтыя грантавыя «дэмсмі» (як і можна было спадзявацца) зьмясьцілі артыкул пра фэмінізм і пра асобу ў гэтай сфэры Глёрыю Стайнэм, якая ва ўзросьце 92 год памерла ў Нью-Ёрку. Яна змагалася за правы жанчын, у тым ліку за магчымасьць жанчынам самастойна распараджацца сваім целам. Глёрыя па маладосьці была, відаць, адчайным змагаром за ўпартую ідэю. Каб насаліць заканадаўству, якое забараняла аборты, яна спачатку ў 22 гады спэцыяльна зацяжарыла ад кагосьці, а потым паехала ў Лёндан і (ў знак пратэсту) спэцыяльна зрабіла аборт. Такія во якраз змагары некалі кідаліся на амбразуры за памылковыя перакананьні. (Заганная ідэалёгія ўвогуле бывае страшнай атрутай, асабліва для маладых.) І тут я ўспамніў камічную гісторыю 25-гадовай даўніны. Некалі ў «Беларускіх Ведамасьцях» (№ 2(25), 2000 г.) у разьдзеле гумару пад рубрыкай «Куля ў галаве» я зьмясьціў тады (дзеля сьмеху) ідэйны дэвіз барацьбы з «праклятымі мужчынамі» і якраз гэтай во спадарыні Глёрыі. Дэвіз гучэў так: «Жанчыне патрэбен мужчына, як рыбе ровар». Гэты слёган стаў узьнёслым лёзунгам змаганьня Глёрыі і яе паплечніц. Усе паўтаралі яго напамяць як вялікую мудрасьць, перапісвалі і распаўсюджвалі, асабліва Глёрыя, якая вымаўляла яго часта і эмацыйна. Тут ніякай іроніі. Глёрыю і паплечніц сапраўды ўзбуджаў і ўздымаў гэты дэвіз. Яны напісалі нават гісторыю яго мудрасьці. Аказваецца, крэдо было прыдумана нейкай 20-гадовай студэнткай у Сіднэі па імені Ірына. Яна напісала яго на сьцяне ва ўнівэрсітэцкім туалеце. Афарызм распаўсюдзіўся, і пазьней студэнтка Ірына распавядала журналістам, што яна перайначыла фразу аднаго вельмі вялікага і вельмі знакамітага сучаснага “філёзафа”, які пісаў: «Чалавеку патрэбен Бог, як рыбе ровар». І вось у туалеце яе асяніла напісаць яшчэ глыбей і, каб ня стаць плагіятарам, -- ва ўсім прызналася. Такі вось быў лібэральна-інтэлектуальны быт, філасофія і рэчаіснасьць. Гэта былі якраз 70-я гады ХХ-га стагоддзя, калі марксісцкая прафэсура пачала апаноўваць заходнія ўнівэрсітэты і ўплываць на розумы маладых. Цяпер на Захадзе ўжо вырасла некалькі пакаленьняў людзей са скасабочанымі думкамі і перавернутымі «каштоўнасьцямі» ў галаве. Тут праблема. Заходняя дэмакратыя чырванее на вачах. Словам, спадарыня Глёрыя не прэтэндавала на аўтарства вялікай ісьціны, карысталася ёй паўсюдна, але ў 66 гадоў нечакана ... вышла замуж за нейкага паўднёва-афрыканскага бізнэсмэна Дэвіда. Замужства ёй спадабалася. Шлюб быў шчасьлівы. Пра «ровар» больш не ўспамінала. Але ў асяроддзі паплечніц стаўся завал, цяжкая жалоба і пракляцьці за здраду ідэалам. Глёрыя аднак рацыянальна растлумачыла свае паводзіны тым, што іхняя барацьба, маўляў, дасягнула мэты, амэрыканскае заканадаўства палепшылася, і яна вось якраз пакарысталася вынікам агульнай фэміністычнай перамогі. Але барацьба працягваецца. На няшчасьце, яе муж, гэты сьмяльчак Дэвід, захварэў і праз тры гады памёр, пакінуўшы Глёрыю ўдавой. Па праўдзе кажучы, Глёрыя (у дзявоцтве даволі прыгожая асоба) даўно магла б быць шчасьлівай жанчынай, мець сям“ю, дзяцей, займацца журналістыкай, па-людзку адстойваць правы сям“і, калі б у маладосьці не падсела на збочаныя паняцьці ўзбалмошаных асобаў без асабістага жыцьця, з траўмамі ў сьвядомасьці, зьвіхнутых на нянавісьці да праклятых мужчын. Тым часам усё сур“ёзна. Маргіналізм далёка не бяскрыўдная зьява. Камуністычныя паняцьці ў ХУІІІ-ХІХ ст. таксама былі малавядомым задураным маргіналізмам псіхічна няўстойлівых людзей. Але потым ўспыхнула эпідэмія -- марксізм, Парыжская камуна, бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі, рэпрэсіі, мільёны расстраляных, замучаных і забітых. Люмпенскія ідэі камунізму вядуць да бязбожжа, сатанізацыі грамадзтва і зьнішчэньня людзей. Гэтую дарогу ўжо ўсе ўбачылі. Разбурэньне чалавечай прыроды (палавая нянавісьць, прызнаньне за норму маральных заганаў, збочанасьці інстынктаў, разбурэньне сям“і, адмаўленьне ад Хрысьціянства, ад духоўнага жыцьця, ад любові, ад абявязкаў і інш.) -- гэтая дарога таксама вядомая, толькі забытая. Гэта дарога Рыму. Але лепш па ёй не хадзіць. Паняцьці жаночага сэпаратызму і агрэсіі паджыўляюцца левымі палітыкамі і левымі накірункамі ў палітыцы. Такі «фэмінізм» разбуральны, парушае чалавечую салідарнасьць, накіраваны супраць сям“і, спрыяе нянавісьці. Ён выяўляецца ў розных групах і ўзроўнях. Ёсьць цалкам адэкватныя асобы, якія са здаровым сэнсам разумеюць становішча і ролю жанчын. Такіх, праўда, няшмат. І ёсьць псіхічна адвязаныя, што дзеля «роўнасьці» змагаюцца за агульныя туалеты ды за забарону пісуараў у мужчынскіх туалетах. Абсурды наслойваюцца адзін на другі. Дэпутат Эўрапарляманту Сыльвія Спурэк, ня ведаючы элемэнтарных законаў заалогіі і біялогі жывёлы, абурана выступіла супраць «згвалтаваньня польскіх кароў», бо іх, маўляў, асемяняюць супраць волі каровы, каб ацялілася і давала малако. І гвалтаўніком тут выступае ня бык, а чалавек („Krowy są gwałcone, żeby zostać zapłodnione, żeby mogły urodzić, żeby mogły dawać mleko. Żadna krowa, tak jak żadna kobieta, nie daje mleka bez przyczyny”). Тут усё ж такі патлумачу гэтае ідэёвае «цуда». Пані Сыльвія абараняе жаночы род усіх польскіх кароў, бо думае, што штучнае асемяненьне – гэта «гвалт» няшчасных каровак. (Дарэчы, перанос фэміністычных уяўленьняў на жывёльны сьвет даволі распаўсюджаны.) Маргінальныя, надуманыя, нізкаўзроўневыя абсурды падзелу і разбурэньня людзкой супольнасьці зафіксаваныя ўжо амаль ва ўсіх сфэрах існаваньня. Йдзе вульгарная атака на лінгвістыку. Гэтыя «псыхоложка», «соцыёложка» ды «архэоложка» ўжо немагчыма слухаць. Але польскае мовазнаўства церпіць (тое ж і па-беларуску). Калі чытаеш нешта накшталт «паважаныя беларусы і беларускі», то адразу робіцца зразумелым сацыяльны тып таго, хто кажа і нават зь якога гранта ён карыстае. Не называецца агульная назва народа (віда) і граматычны род народа, бо ён мужчынскага роду. Гэта абурае скошанае ўяўленьне, пабуджае яго паправіць «сэксізм». Таму йдзе падзел па палавых біялагічных прыкметах. Дарэчы, у розных народаў і ў розных мовах агульны відавы род слова «народ» граматычна розны (гэтак жа як і граматычны род іншых прадметаў). Неразуменьне выглядае як нейкая мэнтальная хвароба. Сутнасьць жа такога непрыкметнага (але ўжо гендэрна заідэалагізаванага) прыёму – гэта замацаваньне падзелу ў сьвядомасьці (а ёсьць жа яшчэ маладыя і старыя, ды дзеці). Непрыкметна падзеленая сьвядомасьць паддаецца на маніпуляцыі. Пранікненьне фэміністычна заідэалагізаваных малаадукаваных людзей у мас-культуру, гісторыю, кінематограф і вынікі гэтага пранікненьня ўжо робяцца навязьлівымі. Але ня буду ў тое паглыбляцца. Адзначу толькі палавыя квоты ў палітыцы. Фармаваньне палітычных, інстытутаў па палавой, сацыяльнай і іншай не палітычнай прыкмеце – гэта стагнацыя, тупік (характэрны, напрыклад, для камунізма). Але штучны падзел працягваецца, пашыраецца і адбіваецца ў заканадаўстве. У Амэрыканскай дэмакратыі негалосна ў форме жарту склаліся чатыры катэгорыі прыярытэту адносна працоўнага ўладкаваньня. На першым месцы афраамэрыканец, на другім – гомасэксуаліст, на трэцім – жанчына, на чацьвертым-апошнім – мужчына -- прафэсіянал-спэцыяліст. Гэта, вядома, нідзе не прапісана ў законах. Тут такі амэрыканскі «фальклёр», прыдумка. Але калі нейкага з першых катэгорыяў ня возьмуць на працу, то ён (калі захача) можа падаць у суд аб дыскрымінацыі па прыкмеце яго асобы. А там, як кажуць, палова на палову – можа быць усяляк. На першы погляд здаецца, што гэты «фальклёрны» антырынкавы падыход у рэальнасьці немагчымы, бо проста жарт. Але на самой справе працадаўцы часта вымушаны яго ўлічваць. І суды тут таксама былі. У цэлым маргінальныя фэм-групы перажываюць тыпова лявацкую мэнтальнасьць і зыходзяцца на адным – на непрыхільнасьці да мужчын. І чым ніжэйшы ўзровень думаньня, тым большая варожасьць.

Open in Telegram
Views845−37%vs avg
Forwards4
Reactions34
Comments—
#2189Text

ГЭТА БЫЛО НЯДАЎНА ГЭТА БЫЛО ДАЎНО Нядаўна занепакоілася «даўно вядомая публіка», якая натварыла дрэнных справаў у 2020-м. Ёй хачацца стаць героямі ў кепскай справе: я, я ўсё прыдумаў, -- раптам пачуліся галасы. Вельмі добра. Выказвайцеся пабольш. Спатрэбіцца. Для беларусаў, якія ўмеюць думаць і захавалі памяць, прапаную вярнуцца да майго папярэджаньня, зробленага 7-га жніўня 2020 года, каб пераканацца, што адбылося ў Беларусі. Што датычыць канторы 20-х і «невераятных», то будзе ня тое, што яны славасловяць, а тое, што я кажу: і духу іхняга ня стане, і памяці не застанецца, і пыл іх разьвеецца па ветры. Беларусь вечная! Зянон Пазьняк: (Гісторыя і сучаснасьць) 7 жнівень 2020 г. narodnaja-partyja.org ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЕБЯСЬПЕЦЫ Тое, пра што я пішу ў гэтым лісьце, важна ведаць усім беларусам, якія клапоцяцца пра Бацькаўшчыну. Безадказная агітацыя штабоў гэбіста Цапкалы, банкіра Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай за несправядлівыя выбары, іхныя заклікі прыйсьці ўсім 9-га жніўня на фальшывае галасаваньне, якое ўзаконьвае фальшывая выбары, і прагаласаваць ў канцы дня -- падразумявае пратэстную сітуацыю, выкід эмоцыяў супраць заведама ілжывага рашэньня ЦВК аб выбраньні Лукашэнкі. Канчатковыя вынікі выбараў будуць аб’яўлены 10-га жніўня. Зьявіліся правакацыйныя заклікі ў Сеціве і ўлёткі з заклікам выйсьці на вуліцы ў гарадах Беларусі і зьбірацца каля будынкаў мясцовай адміністрацыі з патрабаваньнямі "новых сумленных выбараў". У Менску -- ісьці да "стэлы" на Паркавай магістралі і пратэставаць. Тады рэжым, на думку стваральнікаў улётак, спалохаецца сотняў тысячаў людзей і капітулюе, адрачэцца ад улады. Аналіз сітуацыі, аднак, паказвае, што рэжым, які абапіраецца толькі на сілу і на ўжываньне сілы, улады не аддасьць і падрыхтаваны да самых жорсткіх дзеяньняў па разгрому грамадзтва, не спыняючыся перад ахвярамі. Рэжым падрыхтаваў пастку, каб адным махам расправіцца з грамадзтвам і задушыць усё жывое ў Беларусі. Людзі спадзяюцца на мірныя пратэстныя дзеяньні. Рэжым тым часам гатовы на ваенную апэрацыю супраць народа. У такім становішчы разгром грамадзтва гарантаваны пры любой колькасьці мірных пратэстантаў. Сітуацыя падобная, як з папом Гапонам у 1905 годзе ў Расеі, які прывёў масы людзей пад расстрэл і заведамую паразу. Выснова такая: нельга паддавацца на правакацыі і падстаўляць грамадзтва на заведамы разгром. Трэба зьберагчы здароўе, жыцьці і сілы людзей, устрымацца ад масавых выступаў 9-га і 10-га жніўня і дамагчыся тым самым дэканцэнтрацыі сілаў зьнішчэньня. Яны вымушаныя будуць расканцэнтравацца. Пазьбегнуўшы разгрому і захаваўшы народныя сілы, у наступныя дні трэба будзе пачаць арганізацыю страйкамаў па ўсёй краіне і суполак вызвольнага руху Вольная Беларусь, рыхтавацца да ўсеагульнага страйку, да падрыхтоўкі адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня парляманцкіх выбараў па законнай Канстытуцыі 1994 года. Новы парлямант сфармуе ўрад і будзе вызначаць перамены ў Беларусі. Ніякія выбары прэзыдэнта непатрэбныя. І цяпер аб фактах і пагрозах грамадзтву, якія мне вядомыя. -- Рыхтуецца спэцапэрацыя супраць народа, у якой будуць задзейнічаныя ўсе ахоўныя сілавыя структуры і войска. -- Лукашэнка асабіста аб’язджаў вайсковыя часткі. -- У вайсковых частках зроблены адбор вайскавікоў, выхаванцаў зь дзіцячых дамоў. Зь іх створаныя асобныя вайсковыя групы. -- У гатэлях Менска шмат заказаных нумароў на 9-ы жнівень ад грамадзянаў Расеі. -- Распараджэньне па клініках аб павелічэньні ложак-месцаў. -- Зварот станцыі пераліваньня крыві да донараў аб патрэбе вялікай колькасьці крыві. -- Прыезд баевікоў з Данбаса (іхтамнетаў) і расканцэнтрацыя ў Беларусі. -- Зьвесткі аб пранікненьні ў Беларусь расейскіх тэрарыстычных груп. -- Зьвесткі аб падрыхтоўцы правакатараў зь ліку прыбылых расейскіх грамадзянаў, якія будуць правакаваць АМАП і, магчыма, страляць з агнястрэльнай зброі. -- Зьвесткі аб вывазе дакумантаў і каштоўнасьцяў з адміністрацыйных будынкаў у раёне магчымых пратэстаў. -- Зьяўленьне (ці арышт і затрыманьне ў Менску) абазначаных невядомых расейскіх узброеных груп (магчымая імітацыя груп). -- Зьвесткі пра распараджэньні аб асабліва жорсткім здушэньні пратэстаў і пабіцьці людзей. Зьвяртае на сябе ўвагу характар некаторых правакацыйных заклікаў, напрыклад, ісьці на край горада пад стэлу на Паркавай магістралі. (Вядома, што гэтая пляцоўка, як палігон, узорна "адпрацаваная" АМАПам. Тут жа франтальна паўколам разьмешчаныя высотныя дамы, зручныя для снайпераў.) Іншае паведамленьне (зьмешчанае ў Сеціве на старонцы "Хартыя-97") заклікае людзей па ўсёй Беларусі выходзіць з пратэстамі да будынкаў мясцовай улады і адміністрацыі. Тут праглядаецца адзін да аднаго план акупацыі Данбаса ў 2014 годзе. (Мы назіралі тое нават па тэлебачаньні. З асяроддзя пратэсту выскоквалі рускія ўзброеныя дыверсанты і захоплівалі будынкі адміністрацыі пад відам пратэстоўцаў. У Беларусі магчымая імітацыя такога плану, які разыграюць паміж сабой правакатары і спэцназ, каб пахапаць і патрушчыць усіх навокал. Зрэшты, у рэжыма ёсьць дарога, каб пазьбегнуць разбою. Толькі я ня ўпэўнены, ці скарыстае ўзурпатар гэты шлях. Аналізуючы выбарчую кампанію і выказваньні Ганны Канапацкай, я ўжо намякаў у ранейшых тэкстах, што ў заначцы рэжыму заплянаваны, як варыянт, другі тур выбараў. У выніку -- узурпатар зробіць потым сабе свае 76 адсоткаў. Але які пасаж! План сапраўды "элегантны". У другі тур выходзяць Лукашэнка і Канапацкая. Якія пратэсты?! Выбары ж працягваюцца. Пратэсты пасярод кампаніі будуць грубым крыміналам, парушэньнем выбарчага заканадаўства. Штабісткі, грацыі, агітуйце за Канапацкую! "Мы победим!" Вось тут ужо рэальна патрэбны будзе байкот, і "ніхто -- на фальшывыя выбары" (калі, вядома, штабісткі зноў не перашкодзяць і наіўныя не залемантуюць пра чарговую Эмілію Плятар.) Лукашэнка, думаю, не рашыцца на другі тур. І не таму, што збаіцца байкоту і правалу кампаніі, а таму, што надта ж "народцу" адпомсьціць хочацца і даць, каб ня ўсталі. Прасіў бы аднесьціся да ўсяго, што я тут паведамляю, з разуменьнем. Некалі я пісаў, што гэтыя прадажныя спадары Бабарыкі і кампанія, паспадзяваўшыся на Маскву і крамлёўскі Газпрам (якія быццам бы прывялі б іх да ўлады ў Беларусі), не разумелі, зь кім маюць справу. Цяпер ужо сядзяць, і пасадзяць іх яшчэ па суду на гадоў 6-8. А Масква памые рукі. Псіхапатычны ўзурпатар дзеля аховы сваёй улады здольны на ўсё. Мая парада. Ні 9-га, ні 10-га жніўня ня йсьці ў пастку, не зьбівацца ў натоўп, не паддавацца на правакацыі, разьбягацца ад правакатараў (няхай хапаюць самы сябе), не набліжацца да адміністрацыйных будынкаў. Не пускайце на вуліцу дзяцей і падлеткаў. Перачакайце пагрозу дома, пакуль варожыя сілы не расканцэнтруюцца са сваімі ротамі, шэрагамі тэрарыстаў, аўтазакамі, вадамётамі і бронетранспарцёрамі. Беларусы, будзьце разумнейшымі, не падстаўляйце лэб пад кулю вар’ята. Захавайма сілы і людзей. Мы акуратна збавімся ад узурпатара, маючы моц, адзінства і салідарнасьць. Праўда на нашым баку. І час працуе на нас. Жыве Беларусь! 7 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК narodnaja-partyja.org

Open in Telegram
Views791−41%vs avg
Forwards10
Reactions38
Comments—
#2188Text

ЧАРГОВЫ «БАЛАГАН» Апошнім часам у псэўдаінфармацыйным Сеціве зьявіліся раптам нестандартовыя выказваньні людзей, «зь якімі даўно ўсё зразумела». Выступілі спадар і спадарыня з групы ОСЦ і сказалі (у сэнсе), што вязьням у лукашысцкай турме сядзець добра (маўляў, на франтах Украіны горш, там забіваюць), і таму адмяняць эканамічныя санкцыі, каб вызваліць вязьняў, ня надта і трэба (не цытую, але зьмест такі). Перад гэтым выступаў яшчэ адзін «Гапон» і намякаў, што ён арганізаваў пратэсты 2020-га года. Засталося без камэнтароў. Але вось нядаўна шматслоўна і па некалькі разоў засьведчыў сябе чарговы спадар і заявіў, што ў 2020 годзе ўсё арганізаваў якраз ён. З намёкам, што Расея тут ні пры чым і «Рома» з «Нэкстай» таксама. Што гэта ўсё значыць? Банальна яно азначае тое, што вайна рухаецца да завяршэньня, і Масква адчула слабасьць пазыцый у Беларусі – бо ўсе іхныя маскоўскія дзеяньні шытыя белымі ніткамі і фастрыгацыя відаць. Рашылі зацямніць карціну. Пра Расею тут казаць шмат ня будзем. Адгарадзіць яе ня ўдасца. Ня ўдасца вынесьці за дужкі і «Рому» з «Нэкстам» (канал «Nexta»). Нават пры мінімальным беларускім раскладзе яны пойдуць пад сьледзтва. З усёй спаленай расейскай агентуры гэты «Рома» (Раман Пратасевіч) выглядае найбольшым падонкам. З-за яго (з-за ягонага ўдзелу ў «апэрацыі») ледзь ня зьнішчылі «Белавію» (патрэбную беларусам), нанесеныя вялікія страты народу. Ня кажам ужо на колькі беларусаў ён данёс ў КГБ. Некаторых пасадзілі з-за яго на 15 гадоў. Маладыя людзі станавіліся сівымі за адну ноч. Цяпер гэты «Рома» ў чорным касьцюмчыку з гальштукам-матыльком падобны на афіцыянта, вяшчае на рэжымным прапагандысцкім экране і хваліць Лукашэнку (які, дарэчы, публічна пацьвердзіў агентурнасьць «Ромы»). «Нэкста» (Сьцяпан Пуціла) зьяўляўся, магчыма, асобай уплыву («агентам уплыву»). Але па беларускім заканадаўстве гэта не адмяняе справы. Успомняць і спадара Рудзіка, які, відаць, зразумеў, куды трапіў, і максімальна аддаліўся (нават за мяжу). І галоўнае – даведаюцца, хто стаяў за ўсёй правакацыяй 2020 года, хто спусьціў у пясок увесь стыхійны народны рух, калі народ зьвярнуўся не да белых лентачак, як было задумана, а да беларускай салідарнасьці пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Расейскія вушы былі відаць ад самага пачатку. І ўся гэтая публіка з Газпраму, з «рускага міру», з КГБ і АГП таксама была відаць. Нічога ўжо нікому схаваць ня ўдасца. Беларусы ўсё ведаюць і ўсё памятаюць. Зянон ПАЗЬНЯК 4 лістапад 2026 г.

Open in Telegram
Views948−30%vs avg
Forwards12
Reactions37
Comments—
#2187Text

«Пракляцьце прамежкавых выбараў» Цяпер людзі, якія чытаюць у Сеціве левую прапаганду і ненавідзяць Трампа, здаецца трошкі нібы "не ў сабе". Яны чакаюць "краху", якога дакладна ня будзе. (На шчасьце для іх, дарэчы.) Ніжэй крыху статыстыкі. За ўсю гісторыю ЗША (з моманту заснаваньня сучаснай двухпартыйнай сістэмы і правядзеньня прамежкавых выбараў) прэзыдэнцкая партыя губляла месцы ў Палаце прадстаўнікоў прыкладна ў 38 выпадках з больш чым 40 прамежкавых выбараў, што робіць гэтую зьяву гістарычнай заканамернасьцю, вядомай як «пракляцьце прамежкавых выбараў». Калі браць больш сучасны і рэгулярны пэрыяд статыстыкі — пасля Другой сусьветнай вайны (з 1946 па 2022 год) — партыя дзейнага прэзыдэнта прайгравала месцы ў Палаце прадстаўнікоў у 18 з 20 выпадкаў. Прычыны "заканамернасьці" таксама зразумелыя. Але пра гэта потым. зп.

Open in Telegram
Views833−38%vs avg
Forwards6
Reactions41
Comments—
#2186Text

ПА СПРАВЕ Нядаўна мной быў надрукаваны матар“ял пра «балаган» і паводзіны «невераятных». Закранутая тэма аб народным няшчасьці. Узбудзіліся некаторыя асобы і «смі». У 1001 раз ім захацелася выказацца супроць Пазьняка. Слаба яны выглядаюць. У мяне (у адрозьненьне ад іх) ёсьць станоўчы практычны (і гістарычны) вынік дзейнасьці. У невераятных – адмоўны вынік. Маю палітычны абавязак пра гэта напісаць і папярэдзіць аб адказнасьці. Вынікі іхняга становішча і паводзінаў у 2020-м і па сёньняшні дзень такія: разгром беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. Узмацненьне расейскай унутранай акупацыі Беларусі і расейскага ўплыву. Умацаваньне антынацыянальнага прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі. Масавыя антынацыянальныя рэпрэсіі, масавая турма (тысячы чалавек) для Беларускага Народа. Масавая эміграцыя беларусаў (сотні тысячаў) за мяжу з пазбаўленьнем правоў. Больш дзясятка даведзеных да сьмерці і забітых. Прытым самы «невераятныя» таксама апынуліся ў турме і ў эміграцыі, нічога не зразумеўшы, бо заказчыкі правальшчыкаў не ганаруюць. Справакавана нацыянальная катастрофа і перамога Расеі над Беларусяй. Вось вынік тых, якія, па волі Масквы, апынуліся на паверхні падзей. Масква не дасягнула цалкам пастаўленых мэтаў. Беларусь засталася быць. Бо народ скансалідаваўся пад нацыянальным Сьцягам і не пайшоў за белымі стужкамі. І вось тады пачалася помста дыктатараў: пагром ўсіх -- і народа, і праваленых «невераятных», якія сталі цяпер для Масквы выкінутым сьмецьцем, падабраным пазьней Эўразьвязам. Магчыма, некаторым здаецца, што паражэнцы 2020-га, падтрыманыя эўрагрантамі, зноў нешта значаць. Толькі тое, што яны імітуюць, гавораць і выдумляюць, беларусы ўжо бачаць, чуюць, і правільна разумеюць. Нічога не атрымаецца, господа. Будучыня за нацыяй і Адраджэньнем. Беларусь вечная. Д а д а т а к. Аб «Нашай Ніве» «Наша Ніва» (1906–1915) – гэта сакральная беларуская газэта, якая падрыхтавала базу для беларускай незалежнасьці (БНР) і для беларускай ідэі нацыянальнага Адраджэньня. Гэзэту вялі браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля і іншыя вялікія адраджэнцы. Газэта выхавала цэлае пакаленьне беларускіх адраджэнцаў і вялікіх нацыянальных паэтаў. Тое, што ўзьнікла ў 90-я пад назовам «Наша Ніва», адразу было задумана, як кампрамэтацыя сакральнага гістарычнага выданьня. Так яно разьвівалася і так яно атрымалася ў канцовым выніку, які бачым, даўно. Побач зь беларускім асьветніцтвам і зьвесткамі пра культуру, ды часам рэдкімі матар“яламі пра гісторыяю, тут -- палітычная і бытавая жаўцізна, нізкі ўзровень, пошласьць, брыдкая прапаганда, маніпуляцыі і ахайваньне ў дачыненьні да беларускай нацыянальнай палітыкі і палітыкаў, залежнасьць ад чужых. Там шмат прымітыўнага і ганебнага, што кідае цень на гістарычную ролю і спадчынную сьветласьць знакамітага нацыянальнага выданьня. Але той, хто задумваў такое паніжэньне, таму, на жаль, удалося. Найлепш, каб газэта зьмяніла назоў. Бо не сваім імем яна называецца. Ня ў стане яна насіць гэтае імя. Няма ні ўзроўню, ні адказнасьці, ні абавязку. Ня гледзячы на маю крытыку, тут не сарказм, а добрая прапанова дзеля павагі да гісторыі і кульуры. Можна было б назвацца, напрыклад, «Новая ніва». Назва падобная. Захаваліся б і падпісчыкі, і чытачы, але не ўзьнікала б фармальнай сувязі з гістарычным знакамітым выданьнем. Такое здараецца ў выдавецкай справе. Напрыклад, некалі вядомая «Народная Газэта» пераназвалася як «Народная Воля» і нічога для чытачоў не перакулілася, бо засталося ключавое пазнавальнае слова. Толькі для газэты Іосіфа Сярэдзіча зьмена назвы не была прынцыповай, а для «Нашай Нівы» гэта быў бы станоўчы культуралагічны крок. Зянон Пазьняк 8-ХІ-2026.

Open in Telegram
Views1,242−8%vs avg
Forwards25
Reactions43
Comments—
#2185Photo

Forwarded from ГУРНЕВІЧ

Зянон Пазьняк. Размовы з Дзмітрыем Гурневічам і Паўлам Мажэйкам Гэтая кніга — вынік дзясяткаў гадзінаў размоў. Доўгіх, эмацыйных, часам поўных спрэчак. Мы размаўлялі ў кавярнях, кватэрах, машынах, па тэлефоне, праз мэйлы і нават у гандлёвых цэнтрах пад рэкламныя абвесткі. Пра ўсё. У гэтай кнізе мы з Паўлам сабралі размовы пра асабістае жыццё Зянона Пазняка і беларускае ХХ стагоддзе. Пра бацьку, якога забрала вайна, маці, якая выхавала сына, людзей і мясціны, якія сфармавалі ягоны характар. Пра савецкую рэчаіснасць, рэпрэсіі, русіфікацыю, адкрыццё Курапатаў, стварэнне БНФ і барацьбу за незалежнасць. Гэта гісторыя нашай краіны праз асабісты досвед чалавека, які ў адзін з вырашальных момантаў быў у першых шэрагах тых, хто змяніў хаду беларускай гісторыі. І запрашаем на прэзентацыю ў Варшаве! Прыходзьце на “Прадмову”. А 13.00 у суботу, 14 лістапада. Dom spotkań z historią. Ul. Zielna 34, 4 паверх.

Open in Telegram
Views1,113−18%vs avg
Forwards6
Reactions58
Comments—
#2184Video

Forwarded from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Відэа развітаньня з беларускім героем Віталем "Вітушкам" Трыгубавым Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу. Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі — юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з РФ у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі. ​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф. ​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку. ​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А. Слава Героям! Жыве Беларусь!

Open in Telegram
Views1,396+3%vs avg
Forwards5
Reactions58
Comments—

All posts

Connections