"Я не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што я ад Сяргея пачула за яго стрымы, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных стасункаў. Я маю на ўвазе сямейных. Бо палітычна — калі ёсць агонь, калі ёсць пэўны паважлівы тон, то можна, канечне, працаваць. Сяргей мае талент даносіць пазіцыю, мае талент размаўляць з беларусамі. І калі б гэта было ў канструктыўным рэчышчы ў рамках агульнай стратэгіі, то гэта магчыма. А што тычыцца асабістага, то я не ўпэўненая." Нарэшце мы гэта пачулі. Пасля ўсяго што было сказана Сяргеем, не думаю што хоць нехта адэкватны захоча мець з ім справы. Што асабістыя, што грамадскія. Тэкст на НН
Open in TelegramPosts of STRYZHAK
Сем год як я з медалём Сем год назад у гэтыя дні ў Вільні, атрымаў з рук старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвілы медаль БНР-100. Праўда, наградны ліст быў скрадзены мянтамі і знік у бурэмным 2020 годзе. А на ім, паміж іншым, акрамя подпісу Івонкі Сурвілы, водціск той самай дзяржаўнай пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі. Гонар і годнасць. Працуем далей!
Open in TelegramПрэзыдэнт ЗША адрэагаваў на навіны пра вяртання Джэйсана Хуанга на пасаду кіраўніка NVIDIA. Ляпідарна і геніяльна, як заўсёды.
Open in Telegram"Наша Ніва" - 120 год! Я заўсёды мераю людзей і структуры па канкрэтным рэзультаце які можна вымяраць. І НН - гэта ня толькі чытанае медыя са старонкі якога шмат хто пачынае свой дзень, а яшчэ і месца дзе канцэнтруецца чалавечая эмпатыя і дапамога. Дзякуючы выданню былі сабраныя дзясяткі тысяч еўра для шматлікіх палітвязняў, ваяроў, людзей што трапілі ў складаныя сітуацыі. Рабі пільна і будзе "Ніва" :)
Open in TelegramРасейскі флот нідзе не пачуваецца ў бяспецы. Ні ва ўласных базах, ні ў далёкай Лівіі. Слава ЗСУ! Rusia delenda est
Open in TelegramАдыйшоў у вечнасць пісьменнік Анатоль Тарас. Чалавек, што адыграў вялізарную ролю ў фармаванні такой спецыфічнай праслойкі ў грамадстве як рускамоўныя беларускія нацыяналісты. Дзякуючы кнігам Тараса шмат хто з нас даведаўся пра тое, што не існуе ніякага братэрства з усходнім суседам. І пра тое, чым насамрэч ёсць нашае суседства. Лукашысты адпомсцілі Анатолю. Ягоныя кнігі былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 63 h | 273 |
| 67 h | 273 |
- Total to date273
7 год з пахавання Каліноўскага. Сімвал нашай няскоранасці, барацьбы за лепшую долю і лёс, нарэшце атрымаў належную павагу і пашану ад нашчадкаў. Падняты з імперскай вапнавай ямы і спробаў знішчэння памяці пра яго, Кастусь разам з паплечнікамі заняў сваё пачэснае месца ў некропалі на Росах. Сцюдзёным лістападаўскім днём мы пабачылі як нас шмат. Адчувалася што гэтая процьма пасіянарыяў гатовая да дзеянняў. Да лета-2020 заставалася зусім няшмат. Будзем годнымі тых, хто ішоў па гэтай дарозе да нас і прабіваем шлях для тых, хто прыйдзе пасля нас.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 63 h | 219 |
| 68 h | 219 |
- Total to date219
Яны пазнаёміліся ў камп’ютарнай гульні Massive Wаrfаrе, дзе абое шукалі ратавання ад жорсткай рэальнасці. Міхаіл — беларускі палітвязень на хіміі, Ганна — украінка з горада ля мяжы, што зазнаў абстрэлы і акупацыю. Гісторыя кахання ў бурэмныя часы, што мае патрэбу ў вашай падтрымцы. Незвычайную гісторыю чытайце па спасылцы. Дапамагчы пары можна пераводам на BLIK фонда BelAid +48453272121 Працуем далей! Баронім сваіх
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 65 h | 215 |
| 69 h | 215 |
- Total to date215
13 год назад я быў такі ж ябануты як цяпер ;) Мянтоўскае ачапленне перад адміністрацыя прэзідэнта Украіны. Тады яшчэ Януковіча. І я спрабую весці ментам кароткую лекцыю пра правы чалавека і недапушчальнасць гвалту. Некалькі жыццяў назад.
Open in TelegramСтала вядома пра прысуд вынесены Вользе Харламавай. Яна працавала як экспертка ў галіне міжнароднай палітыкі і бяспекі, медыяаналітыкі і публіцыстыкі. Вольга актыўна каментавала інфапавестку Беларусі для медыя. Вольга атрымала 10 гадоў калоніі агульнага рэжыма і 1500 базавых вялічынь штрафа. Гэта больш за 20.500 еўра. Вось толькі ня ведаю, ці гэта прыкмета нармалізацыі і змякчэння рэпрэсій? Альбо, можа, праява гуманізму у Год беларускай жанчыны?
Open in TelegramРудое пудзіла ўчора расказвала Urbi et Orbi наколькі бункерная мыш гатовая да міру і перамоваў. Цяпер усю ноч гэтая мыш паказвае гэтую "гатоўнасць". Трываласці маім сябрам-украінцам. Rusia delenda est.
Open in Telegram"Лідары заявілі пра важнасць захавання імунітэтаў дзяржаўных чыноўнікаў і падкрэслілі што Міжнародны крымінальны суд і аналагічныя структуры не павінныя злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі". Самотная сляза ўпала на вусы Нікаласа Мадура недзе ў амерыканскай турме.
Open in TelegramНавіны "нармалізацыі" Палкоўнік адказаў на словы пра тое, што ў краіне працягваецца тэpop супраць іншадумцаў і што арышты працягваюцца каб набраць фонд для гандлю людзьмі. «Вот такую тему американцы подняли передо мной, на что я им жестоко ответил, просто резко: «Закон нарушит — будет сидеть». Второе, что я им тогда сказал: «Я не допущу повторения 2020 года». Мы не можем допустить paзрушeния страны. Это приведет к самому страшному — гражданской вoйнe» Канешне ж гандаль людзьмі не самамэта. Самамэта - захаванне ўлады любым коштам. Старонка ніяк не перавернецца, бо гісторыя працягвае пісаць на ёй.
Open in TelegramСлужба эвакуацыі ProEvac выцягнула з лап спецслужбаў рэжыма грамадзянку Польшчы. Падрабязнасці троху пазней.
Open in TelegramМожна бясконца глядзець: - як гарыць агонь; - як цячэ вада; - момант калі складаецца мост. Слава ЗСУ! Rusia delenda est.
Open in TelegramАднаўленне аўтамабільнага руху па Крымскім мосце на асабістым кантролі ў прэзыдэнта.
Open in TelegramШтош. Гэты дзень прыйшоў. Дзякуючы ЗСУ Крым усё больш "востраў Крым". Украінцы склалі арку аўтамабільнай часткі маста. Засталася чыгуначная, але ж гэта пытанне часу, я так разумею. Арка - гэта ня проста пралёт. Хутка аднавіць яе не атрымаецца. Слава ЗСУ! Rusia delenda est.
Open in TelegramЭвакуіравана былая палітзняволеная Вольга Сухарава. Вось яе гісторыя. "Я крытыкавала расійскага прэзідэнта, людзей, якія падтрымлівалі вайну, пісала рэзкія каментары. Паказвалі скрыншоты, у тым ліку з нецэнзурнай лексікай. Гэта былі каментары пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Я спытала, што мне пагражае. Мне адказалі, што да пяці гадоў, але дадалі, што, магчыма, дадуць менш." Поўнае інтэрвію тут.
Open in TelegramУ нядаўняй хакерскай атацы на халадзільныя ўстаноўкі Францыя абвінаваціла Іран. Цікава, чые сляды знойдуцца ў поўным аднамаментным калапсе грамадзянскай авіяцыі ў ЗША? За мінулыя суткі дзясяткі тысяч рэйсаў былі адмененыя, а неба над Штатамі цалкам спынена
Open in Telegram