"Я не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што я ад Сяргея пачула за яго стрымы, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных стасункаў. Я маю на ўвазе сямейных. Бо палітычна — калі ёсць агонь, калі ёсць пэўны паважлівы тон, то можна, канечне, працаваць. Сяргей мае талент даносіць пазіцыю, мае талент размаўляць з беларусамі. І калі б гэта было ў канструктыўным рэчышчы ў рамках агульнай стратэгіі, то гэта магчыма. А што тычыцца асабістага, то я не ўпэўненая." Нарэшце мы гэта пачулі. Пасля ўсяго што было сказана Сяргеем, не думаю што хоць нехта адэкватны захоча мець з ім справы. Што асабістыя, што грамадскія. Тэкст на НН
Открыть в TelegramПосты канала STRYZHAK
Сем год як я з медалём Сем год назад у гэтыя дні ў Вільні, атрымаў з рук старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвілы медаль БНР-100. Праўда, наградны ліст быў скрадзены мянтамі і знік у бурэмным 2020 годзе. А на ім, паміж іншым, акрамя подпісу Івонкі Сурвілы, водціск той самай дзяржаўнай пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі. Гонар і годнасць. Працуем далей!
Открыть в TelegramПрэзыдэнт ЗША адрэагаваў на навіны пра вяртання Джэйсана Хуанга на пасаду кіраўніка NVIDIA. Ляпідарна і геніяльна, як заўсёды.
Открыть в Telegram"Наша Ніва" - 120 год! Я заўсёды мераю людзей і структуры па канкрэтным рэзультаце які можна вымяраць. І НН - гэта ня толькі чытанае медыя са старонкі якога шмат хто пачынае свой дзень, а яшчэ і месца дзе канцэнтруецца чалавечая эмпатыя і дапамога. Дзякуючы выданню былі сабраныя дзясяткі тысяч еўра для шматлікіх палітвязняў, ваяроў, людзей што трапілі ў складаныя сітуацыі. Рабі пільна і будзе "Ніва" :)
Открыть в TelegramРасейскі флот нідзе не пачуваецца ў бяспецы. Ні ва ўласных базах, ні ў далёкай Лівіі. Слава ЗСУ! Rusia delenda est
Открыть в TelegramАдыйшоў у вечнасць пісьменнік Анатоль Тарас. Чалавек, што адыграў вялізарную ролю ў фармаванні такой спецыфічнай праслойкі ў грамадстве як рускамоўныя беларускія нацыяналісты. Дзякуючы кнігам Тараса шмат хто з нас даведаўся пра тое, што не існуе ніякага братэрства з усходнім суседам. І пра тое, чым насамрэч ёсць нашае суседства. Лукашысты адпомсцілі Анатолю. Ягоныя кнігі былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
Открыть в TelegramДинамика просмотровСкрыть динамику
Рост просмотров
Часов после публикации
Показать таблицей
| Часов после публикации | Просмотры |
|---|---|
| 0 ч | 0 |
| 63 ч | 273 |
| 67 ч | 273 |
- Всего сейчас273
7 год з пахавання Каліноўскага. Сімвал нашай няскоранасці, барацьбы за лепшую долю і лёс, нарэшце атрымаў належную павагу і пашану ад нашчадкаў. Падняты з імперскай вапнавай ямы і спробаў знішчэння памяці пра яго, Кастусь разам з паплечнікамі заняў сваё пачэснае месца ў некропалі на Росах. Сцюдзёным лістападаўскім днём мы пабачылі як нас шмат. Адчувалася што гэтая процьма пасіянарыяў гатовая да дзеянняў. Да лета-2020 заставалася зусім няшмат. Будзем годнымі тых, хто ішоў па гэтай дарозе да нас і прабіваем шлях для тых, хто прыйдзе пасля нас.
Открыть в TelegramДинамика просмотровСкрыть динамику
Рост просмотров
Часов после публикации
Показать таблицей
| Часов после публикации | Просмотры |
|---|---|
| 0 ч | 0 |
| 63 ч | 219 |
| 68 ч | 219 |
- Всего сейчас219
Яны пазнаёміліся ў камп’ютарнай гульні Massive Wаrfаrе, дзе абое шукалі ратавання ад жорсткай рэальнасці. Міхаіл — беларускі палітвязень на хіміі, Ганна — украінка з горада ля мяжы, што зазнаў абстрэлы і акупацыю. Гісторыя кахання ў бурэмныя часы, што мае патрэбу ў вашай падтрымцы. Незвычайную гісторыю чытайце па спасылцы. Дапамагчы пары можна пераводам на BLIK фонда BelAid +48453272121 Працуем далей! Баронім сваіх
Открыть в TelegramДинамика просмотровСкрыть динамику
Рост просмотров
Часов после публикации
Показать таблицей
| Часов после публикации | Просмотры |
|---|---|
| 0 ч | 0 |
| 65 ч | 215 |
| 69 ч | 215 |
- Всего сейчас215
13 год назад я быў такі ж ябануты як цяпер ;) Мянтоўскае ачапленне перад адміністрацыя прэзідэнта Украіны. Тады яшчэ Януковіча. І я спрабую весці ментам кароткую лекцыю пра правы чалавека і недапушчальнасць гвалту. Некалькі жыццяў назад.
Открыть в TelegramСтала вядома пра прысуд вынесены Вользе Харламавай. Яна працавала як экспертка ў галіне міжнароднай палітыкі і бяспекі, медыяаналітыкі і публіцыстыкі. Вольга актыўна каментавала інфапавестку Беларусі для медыя. Вольга атрымала 10 гадоў калоніі агульнага рэжыма і 1500 базавых вялічынь штрафа. Гэта больш за 20.500 еўра. Вось толькі ня ведаю, ці гэта прыкмета нармалізацыі і змякчэння рэпрэсій? Альбо, можа, праява гуманізму у Год беларускай жанчыны?
Открыть в TelegramРудое пудзіла ўчора расказвала Urbi et Orbi наколькі бункерная мыш гатовая да міру і перамоваў. Цяпер усю ноч гэтая мыш паказвае гэтую "гатоўнасць". Трываласці маім сябрам-украінцам. Rusia delenda est.
Открыть в Telegram"Лідары заявілі пра важнасць захавання імунітэтаў дзяржаўных чыноўнікаў і падкрэслілі што Міжнародны крымінальны суд і аналагічныя структуры не павінныя злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі". Самотная сляза ўпала на вусы Нікаласа Мадура недзе ў амерыканскай турме.
Открыть в TelegramНавіны "нармалізацыі" Палкоўнік адказаў на словы пра тое, што ў краіне працягваецца тэpop супраць іншадумцаў і што арышты працягваюцца каб набраць фонд для гандлю людзьмі. «Вот такую тему американцы подняли передо мной, на что я им жестоко ответил, просто резко: «Закон нарушит — будет сидеть». Второе, что я им тогда сказал: «Я не допущу повторения 2020 года». Мы не можем допустить paзрушeния страны. Это приведет к самому страшному — гражданской вoйнe» Канешне ж гандаль людзьмі не самамэта. Самамэта - захаванне ўлады любым коштам. Старонка ніяк не перавернецца, бо гісторыя працягвае пісаць на ёй.
Открыть в TelegramСлужба эвакуацыі ProEvac выцягнула з лап спецслужбаў рэжыма грамадзянку Польшчы. Падрабязнасці троху пазней.
Открыть в TelegramМожна бясконца глядзець: - як гарыць агонь; - як цячэ вада; - момант калі складаецца мост. Слава ЗСУ! Rusia delenda est.
Открыть в TelegramАднаўленне аўтамабільнага руху па Крымскім мосце на асабістым кантролі ў прэзыдэнта.
Открыть в TelegramШтош. Гэты дзень прыйшоў. Дзякуючы ЗСУ Крым усё больш "востраў Крым". Украінцы склалі арку аўтамабільнай часткі маста. Засталася чыгуначная, але ж гэта пытанне часу, я так разумею. Арка - гэта ня проста пралёт. Хутка аднавіць яе не атрымаецца. Слава ЗСУ! Rusia delenda est.
Открыть в TelegramЭвакуіравана былая палітзняволеная Вольга Сухарава. Вось яе гісторыя. "Я крытыкавала расійскага прэзідэнта, людзей, якія падтрымлівалі вайну, пісала рэзкія каментары. Паказвалі скрыншоты, у тым ліку з нецэнзурнай лексікай. Гэта былі каментары пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Я спытала, што мне пагражае. Мне адказалі, што да пяці гадоў, але дадалі, што, магчыма, дадуць менш." Поўнае інтэрвію тут.
Открыть в TelegramУ нядаўняй хакерскай атацы на халадзільныя ўстаноўкі Францыя абвінаваціла Іран. Цікава, чые сляды знойдуцца ў поўным аднамаментным калапсе грамадзянскай авіяцыі ў ЗША? За мінулыя суткі дзясяткі тысяч рэйсаў былі адмененыя, а неба над Штатамі цалкам спынена
Открыть в Telegram