Account

STATKEVICH M

Username
@statkevichm
Category
Politics
Country
BelarusBelarus
Subscribers2,030
Avg views per post, 7d1,188−42.6% vs prev 7d
ERR58.54%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Nov 9, 20262,142
Nov 12, 20262,383
Nov 18, 20262,250
Nov 19, 20261,800
Nov 23, 20261,640
Nov 24, 20261,130
Nov 25, 20261,330
Nov 26, 2026810
Nov 27, 2026658

Most viewed this month

  1. 01
    Views2.51K
    Forwards—
    Reactions81
    Comments—
  2. 02
    Views2.39K
    Forwards—
    Reactions97
    Comments—
  3. 03

    ВЯРТАННЕ ЛІДЭРА Сяргей Ціханоўскі — лідэр пратэстаў 2020 года і былы палітвязень — узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні і іх чытачамі, а таксама прадставіў тут сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе". Зараз шмат хто пнецца ў "лідэры". Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідэраў было вобмаль. Лідэр — гэта той, хто вядзе за сабой іншых, не зважаючы на перашкоды і рызыку для сябе. А тут усё больш палахлівыя імітатары альбо рахманыя "прагматыкі". Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідэр. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны. Ён годна вытрымаў выпрабаванні і катаванні турэмнага пекла. І праходзіць зараз вельмі складанае выпрабаванне вяртаннем у вольнае жыццё. Пяць гадоў быць выкрасленым з яго, жыць па навязаных правілах, амаль у поўнай ізаляцыі ад блізкіх і свету, а потым вярнуцца ў гэты свет, дзе за пяць год змяніліся не толькі тэхналогіі і палітычная сітуацыя, але змяніліся і людзі, якіх ведаў раней, — сапраўды вельмі складана. Некаторыя змены цяжка прыняць, калі самыя блізкія людзі, змушаныя прыстасоўвацца да сітуацыі без цябе, мяняюць свой лад жыцця і гэты новы лад незваротна мяняе не толькі іх, але і вашыя стасункі. З такім цяжка змірыцца, калі таго, што дапамагала трымацца столькі год, ужо не існуе. Але гэта неабходна прыняць, трэба шукаць новыя сэнсы і апірышчы. Я спадзяюся, што ў цябе атрымаецца, Сяргей. Ты патрэбен Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой!

    Text
    Views2.37K
    Forwards—
    Reactions115
    Comments—
  4. 04

    УВЯЗНЕНЫ ЗА ПРАЎДУ Павел Спірын — відэаблогер, аўтар грамадска-палітычных расследаванняў, юрыст і былы палітвязень, узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе". Палітычныя відэа Паўла набіралі сотні тысяч праглядаў. Адна з найбольш вядомых яго прац - фільм «Грань», прысвечаны наступствам жорсткага наркатычнага заканадаўства ў Беларусі. У 2019 годзе беларускія ўлады ўнеслі фільм у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але крымінальны пераслед за яго пачаўся ўжо пасля актыўнага ўдзелу Спірына ў палітычнай кампаніі 2020 года. Другім відэа, якое стала падставай для крымінальнай справы, быў ролік «Жуткая тайна генпрокурора Беларуси: карт-бланш на садизм». Яго затрымалі ў верасні 2020 года і "прысудзілі"4 з паловай гады пазбаўлення волі, да якіх потым дадалі яшчэ год. Павел быў вызвалены напрыканцы 2026 года. Ён выехаў у Літву, дзе аднавіў блогерскую і палітычную дзейнасць.

    Photo
    Views2.25K
    Forwards—
    Reactions67
    Comments—

Latest posts

#187Photo

ГОДНЫ СЫН ГОДНЫХ БАЦЬКОЎ ⠀ Андрэя Войніча ведаў даўно. Вельмі добры і годны хлопец, шчыры, мужны. Таму не здзіўляюся яго шляху - удзел у акцыях у абарону дэмакратыі і незалежнасці, пераслед, штрафы, адміністрацыйныя арышты. ⠀ Безумоўна, Андрэй не здолеў застацца ў баку і ў 2020 годзе, пасля чарговых украдзеных выбараў, пасля зверстваў у дачыненні да мірных і безабаронных дэманстрантаў. Быў затрыманы ў верасні 2020 года. Нягледзячы на вялікія праблемы са здароўем, атрымаў 7 гадоў зняволення. У турэмным пекле паводзіў сябе годна. У верасні 2025 года быў прымусова дэпартаваны ў Літву. ⠀ Я лічу, што гонар, годнасць і сумленне - наследныя якасці. У чарговы раз пераканаўся ў гэтым, калі пазнаёміўся з бацькамі Андрэя. Іх годнасць і прыстойнасць для мяне - несумненная крыніца годнасці іх сына. ⠀ Дзякуй за салідарнасць, Андрэй! Ведаю, што табе хутка будуць рабіць аперацыю. Моцнага здароўя табе! Ты патрэбен Беларусі! ⠀ Дзякуй за такога сына, Сяргей і Наталля!

Open in Telegram
Views667−63%vs avg
Forwards—
Reactions60
Comments—
#186Video
Views650−63%vs avg
Forwards—
Reactions42
Comments—
#185Photo
Views810−54%vs avg
Forwards—
Reactions37
Comments—
#184Text

7%-НАЯ САЦЫЯЛОГІЯ У Беларусі, па замове германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, было праведзенае тэлефоннае сацыялагічнае апытанне. Пагадзіліся адказваць на пытанні сацыёлагаў толькі 7% рэспандэнтаў. Беларусам прычыны такой звышпасіўнасці тлумачыць не трэба. Тым не меньш, па выніках апытання былі зроблены высновы, што 87% беларусаў прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі, не зважаючы на тое, што яна робіць з Украінай. Не ведаю, як лепей патлумачыць замоўнікам даследавання, чаго вартыя такія апытаньні ў нашых умовах. Паспрабую скарыстацца аналогіямі з германскай гісторыі. Уявіце, што, напрыклад, брытанская BBC праводзіць тэлефоннае сацыялагічнае апытанне насельніцтва Германіі дзе-небудзь у 1944 годзе, каб высветліць стаўленне немцаў да Гітлера, да знішчэння яўрэяў і працягу вайны. Пераважная большасць апытаных, пачуўшы, хто іх пытаецца, адразу ж кінуць слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча. Некалькі працэнтаў функцыянераў рэжыму, магчыма, нават адкажуць на пытанні: распавядуць пра "геній фюрэра", неабходнасць "вырашэння яўрэйскага пытання" і "вайну да пераможнага канца". Каб потым кінуцца ў бліжэйшы аддзел гестапа, дзе распавесці пра гнюсную правакацыю міжнароднай плутакратыі і сваё супрацьдзеянне ёй. А сацыёлагі з BBC зробяць выснову пра 100%-ную без выключэнняў падтрымку немцамі нацыстаў. Мне падаецца, што сацыялагічная каштоўнасць сучаснага апытання ў Беларусі па замове германскага фонда і ўяўнага, апісанага мной апытання ў нацысцкай Германіі, прыблізна аднолькавая. Шкада толькі, што некаторыя СМІ пачалі тыражаваць вынікі сучаснага апытання, як бясспрэчную ісціну.

Open in Telegram
Views1,330−25%vs avg
Forwards—
Reactions114
Comments—
#181Text

СІЛА СПРАВЯДЛІВАСЦІ ⠀ Улічваючы ўвагу да Сяргея Спарыша, у тым ліку з-за яго жорсткай манеры весці дыскусіі ў Сеціве, коратка раскажу пра яго. Яму 40 гадоў. Нарадзіўся ў сям'і мастакоў. ⠀ Скончыўшы Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі. Захапляецца тэорыяй і гісторыяй музыкі, асабліва авангардам і мінімалізмам. Грае на скрыпцы і фартэпіяна. Падчас навучання напісаў сімфонію, аднак пасля трох гадоў спыніў вучобу і забраў дакументы з акадэміі. ⠀ Каля сямі гадоў працаваў зваршчыкам, пераважна на Мінскім заводзе колавых цягачоў. З завода быў звольнены пасля таго, як апублікаваў крытычны артыкул на сайце «Хартыя’97». ⠀ Тут адразу ж узнікае пытанне пра матывы «хаджэння ў народ» маладога чалавека, выгадаванага ў творчай і забяспечанай сям'і. Адказ просты — у Сяргея абвостранае пачуццё справядлівасці, у тым ліку і сацыяльнай. Я лічу гэта праявай чалавечай сілы, бо, як кажа мая жонка Марына, «толькі моцныя бароняць слабых». ⠀ Мяне заўсёды здзіўляла стаўленне да ідэі сацыяльнай справядлівасці не мільянераў, а людзей зусім незаможных, якія чамусьці любяць пагардліва называць тых, хто спрабуе абараніць іх сацыяльныя правы, «левакамі». Мо ім падабаецца іх беднасць? ⠀ Сяргей — цудоўны таварыш і паплечнік для тых, каго лічыць справядлівымі людзьмі, і вельмі наадварот для тых, каго лічыць несправядлівымі. Таму адны, не вельмі шматлікія, любяць і паважаюць яго, а дастаткова шматлікія другія — зусім наадварот. ⠀ Пошукі аднадумцаў у барацьбе за правы слабых і абдзеленых прывялі яго ў Народную Грамаду. Мы ўжо ведалі пра яго і былі рады яму. ⠀ 25 сакавіка 2017 года ён удзельнічаў у акцыі Народнай Грамады і БНК супраць падатку на беспрацоўных. Падчас разгону акцыі Сяргей быў затрыманы. Стаў сведкам таго, як міліцыянты выломвалі пальцы затрыманай праваабаронцы Насты Лойкі, каб гвалтам зняць іх адбіткі, заступіўся за яе, а потым са скаванымі рукамі і нагамі ляжаў 6 гадзінаў на ледзяным асфальце ў двары аддзялення міліцыі. А «праваахоўнікі» хадзілі па яму. Для нас гэта было дастатковай рэкамендацыяй. ⠀ Пазней высветлілася, што апроч унікальнай эрудыцыі і ведання 8 моў, Сяргей яшчэ і выбітны арганізатар. І ён не палохаецца прамога супрацьстаяння рэжыму. ⠀ У той час партыя перажывала змену пакаленняў, і праз не вельмі доўгі час на партыйным з'ездзе Сяргей быў абраны яе генеральным сакратаром. Мы рыхтаваліся да кампаніі 2020 года і, каб зменшыць страх у грамадстве, праводзілі шмат вулічных акцый у Мінску і рэгіёнах. Дзякуючы арганізацыйнаму таленту і смеласці Сяргей адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы падзей 2020 года. ⠀ З-за гэтага ён неаднаразова адбываў пакаранні ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна, дзе з ім, маючы інфармацыю пра яго ролю ў партыі, абыходзіліся надзвычай жорстка. Апошні раз Сяргей трапіў туды ў канцы чэрвеня 2020 года, каб застацца ў зняволенні на гады. Па сфабрыкаванай крымінальнай справе ён быў асуджаны да 6 гадоў зняволення, падчас якога шматразова памяшчаўся ў штрафны ізалятар. У верасні 2025 года быў прымусова дэпартаваны ў Літву. ⠀ Перад дэпартацыяй мы вельмі доўга размаўлялі з ім у следчым ізалятары КГБ. Ён ведаў пра маё рашэнне адмовіцца пакідаць краіну. Таму я мусіў, з улікам яго абставін, настойліва рэкамендаваць яму не пярэчыць сваёй дэпартацыі. ⠀ Апынуўшыся ў дэмакратычнай краіне, Сяргей займаецца зараз абаронай правоў палітуцекачоў. Я вельмі ўдзячны яму, што, нягледзячы на масу праблем, звязаных з адаптацыяй і жыццём у чужой краіне, ён знаходзіць сілы і час, каб выяўляць салідарнасць і дапамагаць мне і многім беларускім палітуцекачам. ⠀ Мо таму ён і робіцца аб'ектам трансгранічных «аператыўных мерапрыемстваў» тутэйшых «пінкертонаў». Супраць мяне іх столькі было і ёсць, што я іх і праз мяжу бачу. Днямі якраз такое было. ⠀ Калі «товарищи» не шкадуюць засвеціць не толькі сваіх стукачоў (якіх яны ўсёроўна людзьмі не лічаць), але і нават створаны для іх рэсурс, то гэта значыць, што праца Сяргея і за мяжой ацэнена і прызнана небяспечнай для рэжыму. ⠀ Дзякуй, Сяргей Сяргеевіч!

Open in Telegram
Views1,7800%vs avg
Forwards—
Reactions65
Comments—
#180Photo
Views1,390−22%vs avg
Forwards—
Reactions39
Comments—
#179Photo
Views1,800+1%vs avg
Forwards—
Reactions179
Comments—
#178Video

АНАНІМНАСЦЬ ЯК ПАПРОК Наступная наша дыктарка, беларуская палітуцякачка, таксама ўзяла ўдзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе" ды прадставіла сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. Яна прасіла не называць сваё імя, бо не пачуваецца ў бяспецы нават у замежжы. Я лічу глыбока сімвалічным, што яна абрала для агучвання фрагмент маёй кнігі, прысвечаны інстынктам гонару, годнасці і сумлення. Напэўна, у гэтым ёсць пэўны папрок і напамін пра гэтыя якасці беларускім мужчынам. Бо гэта мы дапусцілі, што нашы прыгожыя, пяшчотныя, адчувальныя і ні ў чым не вінаватыя жанчыны баяцца за сябе ды сваіх блізкіх не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Што сотні з іх знаходзяцца ў зняволенні толькі за слова падтрымкі, спагады да пацярпелых ці абурэння парушэннем чалавечых і прававых нормаў. Даём ёй слова.

Open in Telegram
Views1,800+1%vs avg
Forwards—
Reactions59
Comments—

All posts

Connections