Account
Спадчына

Спадчына

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Username
@spadczyna
Category
Edutainment
Country
BelarusBelarus
Subscribers3,146
Avg views per post, 7d875last 7 days
ERR27.81%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Nov 20, 20261,190
Nov 21, 2026883
Nov 22, 2026788
Nov 23, 2026724

Most viewed this month

  1. 01
    Views1.19K
    Forwards—
    Reactions60
    Comments—
  2. 02

    Напярэдадні падрыву езуіцкага касцёла Святога Стэфана ў Полацку ў 1964 годзе кіраўнік беларускай археалогіі Васіль Тарасенка прапаноўваў выратаваць святыню і размясціць у ёй краязнаўчы музей, але ініцыятыву заблакавалі мясцовыя гарадскія ўлады. ⠀ Новыя дэталі з архіўных дакументаў Васіля Тарасенкі (1899—1972), які ў 1960—1966 гадах узначальваў сектар археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР і кіраваў раскопкамі полацкага Верхняга замка, апублікаваў археолаг Марат Клімаў. Навуковец дамагаўся рэстаўрацыі былога касцёла (з 1833 года — праваслаўнага Мікалаеўскага сабора) і пераводу туды Полацкага краязнаўчага музея. Ён указваў, што будынак былой лютэранскай кірхі ўжо тады не мог змясціць музейныя фонды «вследствие крайней тесноты» (пры гэтым краязнаўчы музей туліцца ў кірсе дагэтуль, праз 65 гадоў). ⠀ Прапанова Тарасенкі знайшла падтрымку на рэспубліканскім узроўні, аднак супраць выступіла кіраўніцтва самога Полацка. Як занатаваў археолаг, «несмотря на это Полоцким Горсоветом ставится в настоящее время вопрос о сносе всего этого комплекса архитектурных памятников, ввиду их ветхости... Полоцкий же Горсовет ссылается на отсутствие у него средств для восстановления здания б. Николаевского собора». ⠀ Мураваны касцёл Святога Стэфана, узведзены ў 1738—1745 гадах на Параднай плошчы, на працягу двух стагоддзяў быў галоўнай вышыннай дамінантай Полацка. У 1936 годзе савецкія ўлады разабралі верхнія ярусы вежаў, дзе размяшчаўся гадзіннік работы віленскага майстра Густава Мудні, а ў студзені 1964 года пасля вердыкту камісіі на чале з намеснікам старшыні Саўміна БССР Уладзімірам Каменскім і старшынёй Дзяржбуда Уладзімірам Каралём храм і частку карпусоў езуіцкага калегіума ўзарвалі. На знішчэнне помніка з бюджэту мэтавым прызначэннем выдзелілі 30 тысяч рублёў — тых самых сродкаў, якіх не знайшлося на кансервацыю. Атрыманыя 50 тысяч кубаметраў бітай цэглы пусцілі на падсыпку дарог, а ўдзельнікам падрыву гарвыканкам уручыў ганаровыя граматы «за хорошо выполненные работы по обрушению здания кадетского корпуса в городе Полоцке». ⠀ Полацкі гарвыканкам у 1959—1969 гадах узначальвала Наталля Кляпацкая (1916—2003), якая ў 1979 годзе атрымала званне ганаровага грамадзяніна Полацка. Як узгадваюць у каментарах знаёмыя яе сям'і, на схіле жыцця былая старшыня гарсавета, пры якой дабіваліся зносу галоўнай барочнай святыні горада, стала надзвычай набожнай: уся яе кватэра была застаўлена абразамі, а сама яна да смерці не адрывалася ад чытання Бібліі. ⠀ Крыніца Крыніца Крыніца ⠀ #Полацк #касцёлы #знішчэнне

    Photo
    Views883
    Forwards—
    Reactions58
    Comments—
  3. 03

    У сярэдзіне кастрычніка на 85-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі даследчык горадабудаўніцтва, архітэктар і педагог Юрый Кішык — пра яго смерць выпадкова стала вядома толькі цяпер. ⠀ Адзіная згадка пра сыход навукоўца — сухое паведамленне ад 17 кастрычніка пра час развітання ў рытуальнай зале на вуліцы Кульман, апублікаванае ў канале Беларускага саюза архітэктараў на 93 падпісчыкі. Паставіць некралог на афіцыйны сайт саюза ці то не хапіла сіл, ці то жадання. Няма ніводнага слова і на сайце БНТУ, якому Юрый Кішык аддаў больш за паўстагоддзя жыцця. ⠀ Юрый Нікадзімавіч Кішык (1942—2026) скончыў архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1964 годзе, пасля чаго чатыры гады працаваў галоўным архітэктарам Ліды, дзе спраектаваў шэраг гарадскіх мемарыялаў і клубны корпус ЦЭЦ. З 1968 па 2019 год выкладаў у БПІ (пазней БНТУ) на кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры, у 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1990 года — дацэнт. ⠀ Галоўны навуковы набытак Кішыка — фундаментальныя даследаванні горадабудаўнічай структуры, гістарычных панарам і сістэмы вышынных дамінант беларускіх гарадоў. Ён аўтар манаграфій і дапаможнікаў «Панарама старога Віцебска» (1995), «Градостроительная культура Гродно» (2007), «Генеральные планы исторических центров городов. Гродно» (2007), «Силуэт города: развитие системы высотных доминант» (2014), «Белорусский город: историческое наследие, архитектурное своеобразие» (2015) і падручнікаў па архітэктурнай кампазіцыі. Свае кнігі даследчык уласнаручна ілюстраваў дэталёвай графікай тушшу, што было адной з галоўных прычын крытыкі з боку іншых даследчыкаў, бо маючы на сваіх руках арыгінальныя дакументы, ён падмяняў іх адаптаванымі перамалёўкамі. Мне асабіста ён запоўніўся асабліва нудным стылем выкладання, пра які не толькі немагчыма было ўлавіць сутнасць сказанага, але і ўтрымацца ад жадання заснуць. А яшчэ трэба было абавязкова купіць яго «найкаштоўнейшую» кнігу «Архітэктурная кампазіцыя» (якая нейкім чынам стала неафіцыйным падручнікам курса), каб здаць нармальна экзамен. Ну а як яшчэ рэалізуеш сваю творчасць у наш час? А, ну яшчэ гэтым неверагодным студыйным фота, як быццам з рэкламы нейкай касметычнай кампаніі, якое ў часы нашага студэнцтва хадзіла выключна з подпісам «Я аблізваю на ветры». 😅 ⠀ Крыніца Крыніца ⠀ #асобы #горадабудаўніцтва #БНТУ #Гродна #Ліда

    Photo
    Views795
    Forwards—
    Reactions19
    Comments—
  4. 04

    Аўтар «Маякоў Рускага свету» Аляксей Комаў падчас візіту ў Беларусь прапанаваў паставіць у Гальшанах помнік рускаму князю і ігнараваць археолагаў для поўнай адбудовы замка Сапегаў. Візіт маскоўскага горадабудаўніка і віцэ-прэзідэнта Саюза архітэктараў Расіі адбыўся па запрашэнні лідарскай платформы «Каманда будучыні» (дзейнічае пры Савеце Рэспублікі пад патранатам Наталлі Качанавай) і Беларускага саюза архітэктараў. ⠀ Комаў стаў афіцыйным кансультантам культурна-сацыяльнага кластара «Встреча / Сустрэча», якім кіруе рэжысёрка Аляксандра Крот. 13 лістапада ў Рэспубліканскім доме архітэктара ён выступіў з лекцыяй «Маякі Рускага свету: суверэнны адказ сучасным выклікам», дзе заявіў беларускім калегам і студэнтам, што знаходзіцца «на абароне Рускага свету, нашага адзінага, вялікага», працытаваў Уладзіміра Пуціна пра адсутнасць у Расіі межаў і заклікаў разглядаць архітэктуру як служэнне і палітычны інструмент. ⠀ У Расіі 51-гадовы Аляксей Комаў вядомы як суаўтар праекта «Маякі Рускага свету», запушчанага ў 2023 годзе для візуальнай маркіроўкі захопленых украінскіх гарадоў стэламі і абеліскамі. Такія аб'екты ўжо ўсталяваныя ў Сімферопалі і Бярдзянску, а таксама распрацаваныя для Марыупаля, Данецка, Луганска, Купянска, Адэсы і Кіева. У сваіх публічных выступах архітэктар ставіць у прыклад ліквідацыю ўкраінскай мовы з публічнай прасторы Крыма пасля 2014 года, тлумачыць сучасную забудову гарадоў дыверсіяй USAID і фондаў Джорджа Сораса, а эталонам кіравання галіной называе сталінскі перыяд, калі галоўныя архітэктары гарадоў падпарадкоўваліся непасрэдна Лаўрэнцію Берыі. ⠀ Першай пляцоўкай для рэалізацыі кластара «Сустрэча» з удзелам расійскага спецыяліста выбраныя Гальшаны Ашмянскага раёна. Тут Аляксандра Крот выкупіла на аўкцыёне закінуты двухпавярховы будынак былой бальніцы па вуліцы Барунскай, 2Б, каб пры фінансаванні па лініі «Саюзнай дзяржавы», краўдфандынгу і БРСМ перарабіць яго ў грамадска-дасугавую прастору з рамеснымі майстэрнямі і візіт-цэнтрам. Падчас паездкі на аб'ект Комаў прапанаваў усталяваць у мястэчку копію пскоўскага помніка князю Даўмонту, якога ў Расіі шануюць як праваслаўнага святога: ⠀ «Першае для мяне што важна — што гэта радзіма Даўмонта, нашага святога выбітнага, які заснавальнік Пскова. І літаральна паўтара месяца таму з маім сябрам Андрэем Марцьянавым, аўтарам помніка Даўмонту, мы на гэтую тэму размаўлялі. І мне здаецца, што апроч таго, што мы з вамі зробім гэты цудоўны кластар творчы, безумоўна, гэтае месца важнае яшчэ і для таго, каб там усталяваць помнік, прычым копію менавіта таго, што ўсталявана сёлета ў Пскове. Таму не трэба баяцца ніякіх складанасцяў, у тым ліку і тэхнічных». ⠀ Таксама маскоўскі архітэктар заклікаў цалкам адбудаваць руіны Гальшанскага замка Сапегаў паводле ўзору гіганцкага псеўдагатычнага навадзела ў маскоўскім Царыцыне, адкінуўшы навуковыя і рэстаўрацыйныя абмежаванні: ⠀ «Па замку я б хацеў сказаць асобную гісторыю, таму што гэты замак варты таго, каб яго цалкам аднавіць і зрабіць з гэтага паўнавартасны комплекс. І гісторыя з палацам імператарскім у Царыцыне ў Маскве — гэтаму пацвярджэнне. І нічога тут, ніякія, мне здаецца, археалагічныя і іншыя гісторыі, звязаныя з аб'ектам спадчыны, не павінны перашкодзіць, таму што галоўнае — палітычная воля. А яна ў Беларусі ёсць». ⠀ Флагманскі рэсурсны цэнтр кластара «Сустрэча» аўтары ініцыятывы плануюць адкрыць у верасні 2027 года ў Мінску — на базе былога Пішчалаўскага замка (Валадаркі), які цяпер знаходзіцца на рэстаўрацыі. Як заявіла Аляксандра Крот на фоне будынка былой турмы, у помніку архітэктуры XIX стагоддзя размесцяцца кавярня «Камунарка», прыёмная Мінгарвыканкама, рэканструктарскі тэатр і творчая каманда «Полымя», якая будзе «накіроўваць творчыя сілы ў правільнае рэчышча». #Гальшаны #Мінск #Пішчалаўскізамак #замкі #рэстаўрацыя #археалогія #помнікі

    Photo
    Views782
    Forwards—
    Reactions65
    Comments—

Latest posts

#16874Photo

Open in Telegram
Views795−9%vs avg
Forwards—
Reactions19
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
61 h781
70 h795
  1. Total to date795
#16871Photo

Views782−11%vs avg
Forwards—
Reactions65
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
63 h779
67 h782
  1. Total to date782
#16868Photo

Напярэдадні падрыву езуіцкага касцёла Святога Стэфана ў Полацку ў 1964 годзе кіраўнік беларускай археалогіі Васіль Тарасенка прапаноўваў выратаваць святыню і размясціць у ёй краязнаўчы музей, але ініцыятыву заблакавалі мясцовыя гарадскія ўлады. ⠀ Новыя дэталі з архіўных дакументаў Васіля Тарасенкі (1899—1972), які ў 1960—1966 гадах узначальваў сектар археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР і кіраваў раскопкамі полацкага Верхняга замка, апублікаваў археолаг Марат Клімаў. Навуковец дамагаўся рэстаўрацыі былога касцёла (з 1833 года — праваслаўнага Мікалаеўскага сабора) і пераводу туды Полацкага краязнаўчага музея. Ён указваў, што будынак былой лютэранскай кірхі ўжо тады не мог змясціць музейныя фонды «вследствие крайней тесноты» (пры гэтым краязнаўчы музей туліцца ў кірсе дагэтуль, праз 65 гадоў). ⠀ Прапанова Тарасенкі знайшла падтрымку на рэспубліканскім узроўні, аднак супраць выступіла кіраўніцтва самога Полацка. Як занатаваў археолаг, «несмотря на это Полоцким Горсоветом ставится в настоящее время вопрос о сносе всего этого комплекса архитектурных памятников, ввиду их ветхости... Полоцкий же Горсовет ссылается на отсутствие у него средств для восстановления здания б. Николаевского собора». ⠀ Мураваны касцёл Святога Стэфана, узведзены ў 1738—1745 гадах на Параднай плошчы, на працягу двух стагоддзяў быў галоўнай вышыннай дамінантай Полацка. У 1936 годзе савецкія ўлады разабралі верхнія ярусы вежаў, дзе размяшчаўся гадзіннік работы віленскага майстра Густава Мудні, а ў студзені 1964 года пасля вердыкту камісіі на чале з намеснікам старшыні Саўміна БССР Уладзімірам Каменскім і старшынёй Дзяржбуда Уладзімірам Каралём храм і частку карпусоў езуіцкага калегіума ўзарвалі. На знішчэнне помніка з бюджэту мэтавым прызначэннем выдзелілі 30 тысяч рублёў — тых самых сродкаў, якіх не знайшлося на кансервацыю. Атрыманыя 50 тысяч кубаметраў бітай цэглы пусцілі на падсыпку дарог, а ўдзельнікам падрыву гарвыканкам уручыў ганаровыя граматы «за хорошо выполненные работы по обрушению здания кадетского корпуса в городе Полоцке». ⠀ Полацкі гарвыканкам у 1959—1969 гадах узначальвала Наталля Кляпацкая (1916—2003), якая ў 1979 годзе атрымала званне ганаровага грамадзяніна Полацка. Як узгадваюць у каментарах знаёмыя яе сям'і, на схіле жыцця былая старшыня гарсавета, пры якой дабіваліся зносу галоўнай барочнай святыні горада, стала надзвычай набожнай: уся яе кватэра была застаўлена абразамі, а сама яна да смерці не адрывалася ад чытання Бібліі. ⠀ Крыніца Крыніца Крыніца ⠀ #Полацк #касцёлы #знішчэнне

Open in Telegram
Views883+1%vs avg
Forwards—
Reactions58
Comments—

All posts

Connections