У Мінску выйшла кніга з адным вершам Янкі Купалы на 55 мовах У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 20 лістапада адбылася прэзентацыя кнігі «Янка Купала. „Беларускім партызанам“ на мовах народаў свету». Выданне аб’яднала 70 перакладаў верша на 55 мовах свету. У кнізе таксама прадстаўлены аўтограф твора, яго першыя публікацыі ў газетах ваеннага часу і гістарычныя матэрыялы. Верш «Беларускім партызанам» Янка Купала напісаў 19 верасня 1941 года, калі яны з жонкай Уладзіславай Францаўнай знаходзіліся ў эвакуацыі ў Чарнарэцкім лясніцтве, недалёка ад Каломны. Да 85-годдзя верша Музей Янкі Купалы падрыхтаваў выставу «Беларускія сыны». Паглядзець яе можна да 27 лістапада, паведамляецца ў сацсетках музея. Фота: myfin.by
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 90 |
| 2 h | 173 |
- After 1 hour90
- Total to date173






