Гісторыя алкаголю на Мядзельшчыне: мядзельскія півавары 16 стагоддзя, Пане Каханку, корчмы і брацтва цвярозасці ў Канстанцінаве
Open in TelegramNaračanščyna | Нарачанскі край
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 4, 2026 | 1,020 |
| Nov 11, 2026 | 787 |
| Nov 18, 2026 | 493 |
Most viewed this month
- 01Views1.02KForwards—Reactions38Comments—
- 02Views787Forwards—Reactions32Comments—
- 03Views493Forwards—Reactions42Comments—
Latest posts
Царква ў Слабадзе (Мядзельскі раён) Храм, пабудаваны з цэглы і бутавага каменю ў другой палове XІX стагоддзя, быў яшчэ адным прыкладам цэркваў-мураўёвак, якія масава будаваліся ў паўночна-заходніх губернях Расійскай імперыі. Раней на гэтым месцы існавала драўляная царква, узведзеная ў 1814 годзе ўладальнікам маёнтка панам Гутаровічам. Пры храме дзейнічала царкоўнапрыходская школа. У савецкі час храм быў зачынены і выкарыстоўваўся як гаспадарчая пабудова. Напрыканцы 1980-х гадоў царква зноў пачала дзейнічаць, а ў 1990-я помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю адрэстаўравалі і аднавілі яго званіцу.
Open in TelegramСтарая Жосна. Руіны рэнесансавай капліцы другой паловы 17 стагоддзя. Каля дарогі Мядзел-Докшыцы, на высокім узгорку, што ў апошнія дзесяцігоддзі хутка зарастае дрэвамі, знаходзяцца руіны мураванай капліцы XVII стагоддзя ў стылі рэнесанс. Пабудова з'яўлялася капліцай-пахавальняй Снарскіх і знаходзілася на тэрыторыі сядзібы гэтага роду пад назвай Старая Жосна. Ад сядзібы і капліцы цяпер засталіся толькі руіны. Дэкор франтона і ўваходнага партала, круглыя аконныя праёмы, муроўка сценаў (чаргаваныя радкі тычкоў і лажкоў) – усё гэта кажа аб характэрных рысах стылю Рэнесанс. Паводле ўспамінаў мясцовых, капліцу ўзарвалі ў час вайны. Таму ад яе захавалася невялікая частка — галоўны фасад. Нягледзячы на сваю доўгую гісторыю, капліца не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, што робіць яе далейшы лёс ўразлівым. Аўтар 3D-рэканструкцыі: наш падпісчык M Pǂ .
Open in Telegram





