#віцебск #sacral_museum Трэба ўспомніць кароткі, але яскравы візіт у Віцебск. Так склалася, што пашчасціла праехаць праз горад, калі ў мясцовым музеі паказвалі арыгінал Шагала «Над горадам». Паказвалі да верасня. У сторысах канала гэтая падзея асвяцілася ў жніўні. Таму заглядвайце ў сторысы😉 Але трэба адзначыць, што і сам будынак музею мае пэўны інтарэс. Гмах гэты пабудавалі ў 1883 годзе і месціўся тут акруговы суд. У кастрычніку (па старым стылі) 1917-га бальшавікі арганізавалі тут ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Пасля канчатковага замацавання савецкай улады будынак працягнуў выкарыстоўвацца партыйнымі органамі ўлады да 91-га году. А ўжо ў 92-м сюды заехаў мастацкі музей. Унутры можна пабачыць старыя кафлі, лесвіцы, парэнчы і сякія-такія дробязі. І мастацтва. Так, мастацтва таксама.
Open in Telegram
sacral_BY
Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 17, 2026 | 572 |
| Nov 18, 2026 | 615 |
| Nov 26, 2026 | 251 |
Most viewed this month
- 01Views677Forwards—Reactions49Comments—
- 02Views572Forwards—Reactions33Comments—
- 03Views553Forwards—Reactions21Comments—
- 04Views251Forwards—Reactions30Comments—
Latest posts
Чытаю «Шляхціца Завальню» Баршчэўскага (так, толькі зараз дайшоў. Агулам, з народна-нацыянальнай класікі мала чаго чытаў, па шчырасці). Пабачыў такі сюжэт: некалі быў старажытны паганскі князь Бой і былі ў яго два гончых сабакі – Стаўры і Гаўры, «дужыя і кемныя» памагатыя ў паляванні і самаабароне. О, я ўжо неяк чуў пра гэтых персанажаў. Напэўна, даведаўся ўпершыню з роліка на канале «Непарадный Путеводитель». Паводле легенды, адзін з сыноў першачалавека Бая\Боя\Буя, Белаполь, пусціў за двума птушкамі ў розныя бакі тых барбосаў, каб па іх слядох атрымаць зямлю ў спадчыну, па іх жа з'явіліся рэкі Дзьвіна і Дняпро, а іх абшары засялілі нашчадкі Белаполя – беларусы. Ян Баршчэўскі адзін з першых, хто гэтую легенду прэзентуе грамадству ў 1840-х гг. Да фіксавання варыянтаў легенды спрычыніліся Максіміліян Маркс, Міхаіл Дзмітрыеў, Міхал Федароўскі. У Дуніна-Марцінкевіча ў паэме «Вечарніцы» (1855 г.) князь Грамабой, гаспадар Стаўры і Гаўры, шукае сабе нявесту. Гэта другая частка паэмы, якая завецца «Стаўроўскія дзяды». Наконт гэтых дзядоў (а ў беларусаў іх да 6 на год можа быць) таксама існуе легенда, што сьвята прызначыў Бо\а\уй па смерці сабакаў, як дзень памінання іх, як важных асобаў. Імёны сабакаў, верагодна, маюць балцкае паходжанне. Staureti – прыкра выць, скуголіць; gaurius – калматы. А паходжанне адсылае нас да такой старажытнасці, як індаеўрапейскія міты. Але ж чаму з усялякага казачнага кантэнту з «Завальні» вырашыў напісаць пра гэтых персанажаў? Паводле Баршчэўскага, варушняк Боя і ягоных ганчакоў адбываўся ў мясціне Краснаполь на рацэ Дрыса (вой, знаёмая назва, яшчэ ня выветрылася тут). І неяк так склалася, што некалі давялося праплываць праз тую вёску, а на канале ўжо быў допіс прысвечаны гэтай мясціне. Нічога цікавага ў тым допісе не напісана, там больш пра правінцыйныя замалёўкі. Але вось прыйшоў час і выплывае старажытны міт пра легендарную прарадзіму беларусаў з Расонскага раёну! Вельмі ўсцешыў мяне такі паварот. Допіс, быццам, дазрэў. А вы чулі нешта пра тых герояў і гэтыя мясціны?
Open in Telegram#мцхета #грузія #sacral_orthodox Адшпацырылі паўночныя абшары родныя і знаёмыя, таму прапаную перанесціся ў больш паўднёвыя і экзатычныя мясціны. Хаця ўжо было анлайн-знанёмства з грузінскім горадам Мцхета, сёння зноў пакажу яго ваколіцы. На гары, з якой добра бачная тая Мцхета і сустрэча рэк Кура і Арагві, ужо шмат стагоддзяў стаіць манастыр Джвары. Назва перакладаецца як «крыж» і гісторыя яго будаўніцтва звязаная з крыжам, які ўзвяла тут сьвятая Ніно. Першы храм да нашага часу не дайшоў, а цяперашні мае праблемы з датыроўкай. Але гэта ў межах VI-VII ст. Таксама нічосабе старэнькае збудаванне. Неяк допіс не ўкладаецца ў 10 здымкаў, таму без альбому не абышоўся. Больш сонечнага кантэнту ў гэтую пахмурную пару.
Open in TelegramConnections
Similar channels
- VOYAGE TOUR for AGENTS@vtourforagentsTravel2.43K
#ПознайБеларусь@natbelarusTravel2.33K
Отдых в Беларуси 🏰@visittobelarusTravel1.93K- Naračanščyna | Нарачанскі край@naracanscynaTravel1.66K
Aviasales.by@aviasales_byTravel6.54K
MAGAVIA@magaviaTravel1.3K
Белорусская глубинка@glubinka_byTravel7.67K
34travel@travel34Travel9.96K