Account

Posts of Кавалачак жыцця

newest first

#5856Text

Forwarded from Ціхая Хваля

У фільме шмат пасхалак для кінаманаў. Напрыклад, крыпі-прадаўца ў краме грае Патрык Фішлер, вядомы па сцэне з лінчаўскага «Малхоланд Драйв» — там ён распавядаў пра монстра за дайнерам, а тут пужае ўсіх, хто едзе ў бок лагера: «Вам гамон». Джэйн Шонбрун выкарыстоўвае гэты вобраз як адсылку да сюррэалістычнай эстэтыкі Дэвіда Лінча, якую тут падтрымлівае і праца аператара, які здымаў на 35 мм для вайба старога кіно, і рашэнні мастакоў, якія змаглі стварыць зіму пасярод канадскага лета. Так, мастакі ўручную распісвалі шкляныя заднікі і карысталіся солю, папяровым снегам і парафінам, каб стварыць зімовае возера. Усё рыхтык так, як рабілі да часоў камп’ютарнай графікі! Такая штучнасць выглядае чароўна, а заадно адлюстроўвае рэжысёрскую ідэю: зіма — усяго толькі дэкарацыя ўнутры свядомасці галоўнай гераіні. Прыйдзе час — і яна адтае з надыходам сапраўднага лета. Чаго варта пажадаць нам усім! #глядзець

Open in Telegram
Views320−9%vs avg
Forwards—
Reactions12
Comments—
#5855Text

Forwarded from Ціхая Хваля

🦄 «Teenage Sex and Death at Camp Miasma» (2026) Джэйн Шонбрун Фільм «Падлеткавы сэкс і смерць у лагеры “Міязма”» забраў Квір-ветку Канскага фестывалю і ўжо паспеў нарабіць шуму па свеце. Некаторыя гледачы лепяць фільму самыя нізкія адзнакі ды пішуць водгукі ў стылі «Нічога не зразумела, дарма патрачаны час». Выглядае, што для людзей з неЛГБТК+ яго сэнсы пакрытыя цемрай, скрозь якую не прабіцца нават з дапамогай чата GPT. Але для квіроў гэта сапраўдная аддушына на тле скарачэння «нязручных» персанажа:к у папулярных шоў і трэнда на гоманарматыўнасць. Рэжысёркі Джэйн Шонбрун падаравалі нам дасціпны, пажадлівы і шчыры фільм пра тое, як хочуць жанчыны і небінарныя людзі. Для Шонбрун гэта асабістая гісторыя, паколькі ім было важна адрэфлексаваць цяжкасць атрымання цялеснай асалоды да транс-пераходу і навучанне дасягаць яе пасля. Гераіня Ханны Айнбіндэр (Крыс) мае складанасці ў сэксуальных перажываннях, і ёй няпроста даверыцца гераіні Джыліян Андэрсан (Білі), каб распавесці, на што сапраўды адгукаецца яе цела. Паступова Крыс і Білі (не без дапамогі касякоў і безліміту цукерак) адкрываюць адна адной рэчы, якія моцна паўплывалі на іх сэксуальныя перавагі. Фільм запрашае глядачак шчыра паразважаць пра прыроду іх жадання — без сораму і ціску. Дафамінавая дэталь для аматараў славесных гульняў: серыйнага забойцу ў гэтым квір-слэшэры клічуць Маленькая Смерць, а па-французску менавіта так — la petite mort — іншаказальна называюць аргазм. У класічных слэшарах рубяжа 1970-1980-х «Пятніца 13», «Хэлаўін», «Крык» і іншых сэкс амаль заўсёды прыводзіць да смерці, а адзіная персона, што выжывае, звычайна паводзіцца «прыстойна» і, магчыма, нават захоўвае цнатлівасць. Хоць некаторыя рэжысёры адмаўлялі сувязь, але выглядала так, быццам маньяк карае «дрэнных» хлапцоў і дзяўчын — за сэкс, наркотыкі, алкаголь і ўвогуле бесклапотнасць. У фільме «Падлеткавы сэкс і смерць у лагеры “Міязма”» Джэйн Шонбрун падсвятляе гэтую сувязь Эраса і Танатаса ў гуллівай манеры, на мяжы з правакацыяй: адна з гераінь пазбаўляецца цнатлівасці з хлопцам з лагера, бачыць набліжэнне Маленькай Смерці і… (без спойлераў). У класічных фільмах жахаў і трылерах транс-людзі часта паказаныя небяспечнымі. «Псіха», «Спячы лагер», «Маўчанне ягнят», «Тэхаская разня бензапілой: Наступнае пакаленне» — мы можам узгадаць купу фільмаў, дзе трансгендарнасць транслюецца як пагроза. Напрыклад, Бафала Біл з «Маўчання ягнят» забівае дзяўчын, каб шыць з іх скуры сукенку. У сваім «Лагеры» Шонбрун згадвае фільмы залатога фонду, па-майстэрску абыгрывае іх ідэі, ствараючы небінарнага забойцу Маленькую Смерць, але крочыць далей і даруе палёгку. Новае прачытанне атрымлівае і вобраз «апошняй дзяўчыны» — гераіні слэшараў, якая дажывае да фіналу, але яе звычайна даганяе кашмар і разуменне, што зло не пераможанае канчаткова: усё паўтарыцца нанова. «Апошняя дзяўчына» ў выкананні Джыліян Андэрсан не ёсць цнатлівай юнай дзяўчынай, якая выжывае па волі абставінаў. Забойца цікавіць яе настолькі, што яна малюе яго партрэты і спіць у пакоі з яго статуяй. Сёння Галівуд калапсуе ў крызісе ідэй, частуючы аўдыторыю бясконцымі працягамі працягаў, прыквеламі, сіквеламі ды спінофамі. Уваскрашаюць нават франшызы, якія выглядалі даўно пахаванымі праз сваю неактуальнасць. Гераіня «Лагера» Крыс мусіць зняць чарговую серыю зашмальцаванага слэшара. Яе непакоіць, што яна атрымала гэтую працу, каб ажывіць франшызу праз «квір-павестачку», а яе агентка, студыя і прадзюсар цынічна ставяцца да фільма як да шэраговага бізнэс-праекту. Сама Крыс паважае магію кіно, і разам з актрысай Білі Прэслі, якая даўно адышла ад сафітаў у цень, яны вяртаюць смак кінамастацтва ў кіназалы.

Open in Telegram
Views313−11%vs avg
Forwards—
Reactions12
Comments—
#5853Photo

Я ў захапленні ад новага польскага серыяла Wśród nocnej ciszy. Пакуль выйшла толькі дзве серыі, але там такая канцэнтрацыя вясковай хтоні і сплаву паганства і веры ў Хрыста, што можна дысертацыю пісаць. Па сюжэце, у вігілійную ноч нехта пераязджае аўтобусам цяжарную 18-гадовую дзяўчыну, ейнага мужа і 12-гадовага брата. За рулём — нікога, адпячаткаў няма, сведкі нічога не бачылі. Замыкаем справу. Аднак па праўдзе пад гэтым крыецца кругавая парука. Калі ведаеш рэальную гісторыю, то глядзець наогул вусцішна. Як лёгка можна прымусіць маўчаць, фактычна, магіяй і псіхалогіяй. І як проста потым прыкрыць сабе сумленне паходамі да іконы Маці Божай. Асобнае задавальненне — пазнаваць усе гэтыя элементы сяла. Домікі, трактары, коней, якія цягнуць драбіны на аўтамабільных колах. Людзей, якія плачуць па жывёле, але махаюць рукой на маладую дзяўчыну, якую яшчэ па смерці і зняславілі.  Глядзіце, калі гатовыя да сапраўдных глыбінь чалавечай нізасці. #рэкамендацыя #парэальныхпадзеях #серыял

Open in Telegram
Views399+13%vs avg
Forwards—
Reactions25
Comments—
#5849Photo

The Hunger Games: Sunrise on the Reaping — гэта такая штука, якая падабаецца фанатам, але не падабаецца крытыкам. (крыкі «Буууу» з зала, і — «Каму тыя крытыкі ўпёрліся!»). На жаль, я тут на баку крытыкаў. Так, мне спадабалася сакавітая карцінка. Так, нам зноў паказалі брутальныя забойствы дзяцей. Але — у чым тут сэнс? Арыгінальная трылогія разбірала, як лёгка можна маніпуляваць грамадскім меркаваннем. Паказвала жорсткі, брутальны свет, дзе людзі намагаюцца неяк выжываць і не звяртаць увагу на натуральны дзіцячы халакост. Фільм The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes расказваў, як Крыялан Сноў стаў тым самым прэзідэнтам Сноў (а я капец як люблю залазіць у голавы ментальна хворых людзей). А вось The Hunger Games: Sunrise on the Reaping дае, па сутнасці, нічога. Гэта, ну, проста, гісторыя Хеймітча 🤷‍♀️ Ты з самага пачатку ведаеш, што ў яго нічога не атрымаецца. Гульні працягнуцца, рэвалюцыя не ўспыхне яшчэ 24 гады. І таму не адчуваеш сапраўдны эмацыянальны канэкт. Магчыма, гэта павінна была атрымацца гісторыя пра ПТСР. Але дадзенай частцы прыдзялілі надта мала ўвагі, каб збалансаваць мітусню першай паловы. На мой погляд, стужка неабавязковая. Але! У вас можа быць сваё меркаванне, і я буду радая яму ў каментарах! Бо я не чытала арыгінальную кніжку і, можа, штосьці прапусьціла. Яшчэ і на сеанс з агучкай білет купіла, поўная лашара. #кіно #фантастыка

Open in Telegram
Views577+63%vs avg
Forwards—
Reactions15
Comments—