Проста — жыццё і так цяжкае. Вайна, міграцыя, крызіс, беспрацоўе, штучны інтэлект, сацсеткі, стрэс. А тут яшчэ і дызайн Шрэка памянялі!
Open in Telegram
Кавалачак жыцця
Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі) TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 19, 2026 | 490 |
| Nov 20, 2026 | 495 |
| Nov 22, 2026 | 399 |
| Nov 24, 2026 | 316 |
| Nov 25, 2026 | 358 |
| Nov 26, 2026 | 329 |
| Nov 28, 2026 | 275 |
| Nov 29, 2026 | 133 |
Most viewed this month
- 01Views577Forwards—Reactions15Comments—
- 02Views491Forwards—Reactions10Comments—
- 03Views489Forwards—Reactions28Comments—
- 04Views413Forwards—Reactions22Comments—
Latest posts
Серыял Ад стваральнікаў Dark Дзе прафайлер Расследуе Забойствы У родным мястэчку Якія натхнёныя Дзіцячай лічылкай 🤤🤤🤤 Прэм'ера ў сакавіку #трэйлер
Open in TelegramForwarded from пані Эна Люмерт 💛🤍💜🖤
Пачала перакладаць серыял "Бягун па лязе 2099", які выйшаў літаральна вось сёння, і таксама сёння ўжо гатовая першая серыя! Прыемнага прагляду! Хутка таксама і на Кінакіпе!
Open in TelegramForwarded from Ціхая Хваля
У фільме шмат пасхалак для кінаманаў. Напрыклад, крыпі-прадаўца ў краме грае Патрык Фішлер, вядомы па сцэне з лінчаўскага «Малхоланд Драйв» — там ён распавядаў пра монстра за дайнерам, а тут пужае ўсіх, хто едзе ў бок лагера: «Вам гамон». Джэйн Шонбрун выкарыстоўвае гэты вобраз як адсылку да сюррэалістычнай эстэтыкі Дэвіда Лінча, якую тут падтрымлівае і праца аператара, які здымаў на 35 мм для вайба старога кіно, і рашэнні мастакоў, якія змаглі стварыць зіму пасярод канадскага лета. Так, мастакі ўручную распісвалі шкляныя заднікі і карысталіся солю, папяровым снегам і парафінам, каб стварыць зімовае возера. Усё рыхтык так, як рабілі да часоў камп’ютарнай графікі! Такая штучнасць выглядае чароўна, а заадно адлюстроўвае рэжысёрскую ідэю: зіма — усяго толькі дэкарацыя ўнутры свядомасці галоўнай гераіні. Прыйдзе час — і яна адтае з надыходам сапраўднага лета. Чаго варта пажадаць нам усім! #глядзець
Open in TelegramForwarded from Ціхая Хваля
🦄 «Teenage Sex and Death at Camp Miasma» (2026) Джэйн Шонбрун Фільм «Падлеткавы сэкс і смерць у лагеры “Міязма”» забраў Квір-ветку Канскага фестывалю і ўжо паспеў нарабіць шуму па свеце. Некаторыя гледачы лепяць фільму самыя нізкія адзнакі ды пішуць водгукі ў стылі «Нічога не зразумела, дарма патрачаны час». Выглядае, што для людзей з неЛГБТК+ яго сэнсы пакрытыя цемрай, скрозь якую не прабіцца нават з дапамогай чата GPT. Але для квіроў гэта сапраўдная аддушына на тле скарачэння «нязручных» персанажа:к у папулярных шоў і трэнда на гоманарматыўнасць. Рэжысёркі Джэйн Шонбрун падаравалі нам дасціпны, пажадлівы і шчыры фільм пра тое, як хочуць жанчыны і небінарныя людзі. Для Шонбрун гэта асабістая гісторыя, паколькі ім было важна адрэфлексаваць цяжкасць атрымання цялеснай асалоды да транс-пераходу і навучанне дасягаць яе пасля. Гераіня Ханны Айнбіндэр (Крыс) мае складанасці ў сэксуальных перажываннях, і ёй няпроста даверыцца гераіні Джыліян Андэрсан (Білі), каб распавесці, на што сапраўды адгукаецца яе цела. Паступова Крыс і Білі (не без дапамогі касякоў і безліміту цукерак) адкрываюць адна адной рэчы, якія моцна паўплывалі на іх сэксуальныя перавагі. Фільм запрашае глядачак шчыра паразважаць пра прыроду іх жадання — без сораму і ціску. Дафамінавая дэталь для аматараў славесных гульняў: серыйнага забойцу ў гэтым квір-слэшэры клічуць Маленькая Смерць, а па-французску менавіта так — la petite mort — іншаказальна называюць аргазм. У класічных слэшарах рубяжа 1970-1980-х «Пятніца 13», «Хэлаўін», «Крык» і іншых сэкс амаль заўсёды прыводзіць да смерці, а адзіная персона, што выжывае, звычайна паводзіцца «прыстойна» і, магчыма, нават захоўвае цнатлівасць. Хоць некаторыя рэжысёры адмаўлялі сувязь, але выглядала так, быццам маньяк карае «дрэнных» хлапцоў і дзяўчын — за сэкс, наркотыкі, алкаголь і ўвогуле бесклапотнасць. У фільме «Падлеткавы сэкс і смерць у лагеры “Міязма”» Джэйн Шонбрун падсвятляе гэтую сувязь Эраса і Танатаса ў гуллівай манеры, на мяжы з правакацыяй: адна з гераінь пазбаўляецца цнатлівасці з хлопцам з лагера, бачыць набліжэнне Маленькай Смерці і… (без спойлераў). У класічных фільмах жахаў і трылерах транс-людзі часта паказаныя небяспечнымі. «Псіха», «Спячы лагер», «Маўчанне ягнят», «Тэхаская разня бензапілой: Наступнае пакаленне» — мы можам узгадаць купу фільмаў, дзе трансгендарнасць транслюецца як пагроза. Напрыклад, Бафала Біл з «Маўчання ягнят» забівае дзяўчын, каб шыць з іх скуры сукенку. У сваім «Лагеры» Шонбрун згадвае фільмы залатога фонду, па-майстэрску абыгрывае іх ідэі, ствараючы небінарнага забойцу Маленькую Смерць, але крочыць далей і даруе палёгку. Новае прачытанне атрымлівае і вобраз «апошняй дзяўчыны» — гераіні слэшараў, якая дажывае да фіналу, але яе звычайна даганяе кашмар і разуменне, што зло не пераможанае канчаткова: усё паўтарыцца нанова. «Апошняя дзяўчына» ў выкананні Джыліян Андэрсан не ёсць цнатлівай юнай дзяўчынай, якая выжывае па волі абставінаў. Забойца цікавіць яе настолькі, што яна малюе яго партрэты і спіць у пакоі з яго статуяй. Сёння Галівуд калапсуе ў крызісе ідэй, частуючы аўдыторыю бясконцымі працягамі працягаў, прыквеламі, сіквеламі ды спінофамі. Уваскрашаюць нават франшызы, якія выглядалі даўно пахаванымі праз сваю неактуальнасць. Гераіня «Лагера» Крыс мусіць зняць чарговую серыю зашмальцаванага слэшара. Яе непакоіць, што яна атрымала гэтую працу, каб ажывіць франшызу праз «квір-павестачку», а яе агентка, студыя і прадзюсар цынічна ставяцца да фільма як да шэраговага бізнэс-праекту. Сама Крыс паважае магію кіно, і разам з актрысай Білі Прэслі, якая даўно адышла ад сафітаў у цень, яны вяртаюць смак кінамастацтва ў кіназалы.
Open in Telegram