Пра "пасядзелкі" у Радзівілаў можна казаць вечна 😂 Самая папулярная - калі ўлетку соллю засыпалі зямлю, каб госці маглі на санках пакатацца. Але мая любімая "пасядзелка" была зроблена Радзівілам па мянушцы СІРОТКА! Што ён прыдумаў на Вялікдзень?🤔 1️⃣ Зайшоўшы ў залю, убачыў 3 вялікіх пірага. Яму спадабалася, таму гучна гасцям закрычаў: "Наперад!"😳 2️⃣ Трэба сказаць, што пірагі былі зроблены з пашцету. Зверху пакрыты пазалотай. Сіротка ўзяў меч і зрэзаў верх аднаго з іх. Адтуль вылецелі жывыя курапаткі, галубы, цецярукі... 3️⃣ Жанчыны-служкі насілі на галавах спецыяльныя канструкцыі з міндалю. Яны нагадвалі крэпасці і славутасці некаторых гарадоў. 4️⃣ Хто хацеў салодзенькага, то ў праходах паміж пакоямі стаялі статуі рыцараў. Яны былі зроблены з цукру. *На гэтай імпрэзе была не толькі наша шляхта, але і замежныя госці. Яны знаходзіліся ў шоку ад маштабу святкавання Вялікадня. У іх краінах гэта рабілася сціпла, а ў нас БАГЕМНА. Калі верыць дзённікам, то пасля яшчэ каля 20 год узгадвалі нашыя землі😉
Open in Telegram
HOSCIECHKA
Рr-менеджэр беларускай гісторыі 🌠 Пра наша мінулае простымі словамі 😉 Ёсць пытанні? Звяртайцеся да мяне тут 👉🏻 @karyna_hinko
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 18, 2026 | 350 |
| Nov 19, 2026 | 337 |
| Nov 20, 2026 | 310 |
| Nov 21, 2026 | 274 |
| Nov 22, 2026 | 266 |
| Nov 23, 2026 | 245 |
| Nov 24, 2026 | 226 |
| Nov 25, 2026 | 204 |
| Nov 26, 2026 | 172 |
Most viewed this month
- 01Views356Forwards—Reactions37Comments—
- 02Views349Forwards—Reactions29Comments—
- 03Views344Forwards—Reactions29Comments—
- 04Views341Forwards—Reactions28Comments—
Latest posts
Як куціла шляхта ВКЛ?🙀 Адразу трэба сказаць. Колькасцю страў было не здзівіць. Самае галоўнае - як іх прадстаўлялі публіцы 🥰 Прыкладна 1600-я гады. Вечарына ў Паўла Яна Сапегі. Адбывалася ў адным з маёнткаў у Беларусі (ці то Віцебская, ці то Брэсцкая вобласці) 👇🏻 Госці зайшлі ў банкетную залі і ўбачылі стравы: 1️⃣ 4 дзіка, якія сімвалізавалі 4 пары годы 🐗 2️⃣ 12 смажаных аленей = 12 месяцаў у годзе 🫎 3️⃣ Каля аленей знаходзіліся хлеба. Іх колькасць была роўнай колькасці тыдняў у годзе 🍞 4️⃣ Далей стаяла 365 дэсертаў - колькасць дзён у годзе 🍰 Гэта я апісала толькі стравы! Цяпер пераходзім да напояў 😂 1️⃣ 365 бутэлек венгерскага віна для шляхты. 2️⃣ 8700 кварт медавухі для прыслугі. Гэта колькасць роўная колькасці гадзін у годзе. 3️⃣ 52 бочкі яшчэ алкагольнай вадкасці 😅 *Пасля таго, як начытаюся гісторыі, разумею 👉🏻 як мы сумненька жывем 🤯
Open in TelegramЧаму менавіта ПІЎНЫ СУП?🍺 1️⃣ Гэта страва прыйшла з нямецкіх зямель. І там лічылася ежай інтэлігенцыі, бо добра насычала. Я вам раней расказвала як наша шляхта любіла цягаць пэўныя моманты, каб на міжнародным узроўні адчуваць сябе крутышамі 😉 2️⃣ І зноўку праблема вады! Яна была няякаснай. Калі віно і гарэлка ішлі ў медыцыну, то піва - у кулінарыю. 3️⃣ З часам замест піва пачалі выкарыстоўваць піўны воцат. Дзеля таго, каб узмацніць пах стравы. 4️⃣ Наша шляхта заўсёды любіла выпендрыцца❗️ Так, прыдумала страву "РЫБА ПА-БАГЕМСКІ". Гэта як? Перад прыгатаваннем рыбу трэба абавязкова мыць у піве 😂
Open in TelegramШляхта РП пачынала дзень з піва 🍺 Калі больш дакладна, то з ПІЎНОГА СУПЧЫКА! Калі падарожнікі з іншых краін прыязджалі ў РП, то скардзіліся 👉🏻 Чаму шляхта не снедае? Проста для замежных госцікаў сняданак - гэта мяса, каша, яечня... Таму ў іх быў шок: нашы дзеячы раніцай пілі піўны суп. Канешне, думалі, што ад яго можна страціць розум. Але❗️Шляхта ўспрымала страву як, напрыклад, той самы боршч 😅 Як рабіўся супчык? У кожнага сямейства свой рэцэпт. Але я звярнуся да таго, які быў у Радзівілаў у 1680-х гадах. Піва + 4 яйка + сметанковае масла = змяшаць. І крышку падагрэць. А, і напой абавязкова з'яднаць з вадой, калі гарчыць 😉 Ок, гэты рэцэпт магу зразумець. Але❗️Класікай лічыўся 👉🏻 Піва + імбір + цукар + яйкі. І зверху пакрышыць хлеб 👇🏻
Open in Telegram2️⃣ Што тычыцца гарэлкі? Лекары і аптэкары крычалі - нельга рабіць яе ў велічэзныых маштабах. Калі і рабіць, то для медыцыны. Чаму так? Людзі співаліся❗️Недарэмна кажуць, што гэты напой - апошні прыпынак алкагалізму. Дарэчы, аптэкары спачатку рабілі мікстуры на базе гарэлкі і зёлак. Канешне, прыпісвалі хворым. Але медыкі не ўлічылі аднаго 👉🏻 людзі часта прыкідваліся хворымі, каб атрымаць лек 😔 3️⃣ Вернемся да віна 🔥 Яго яшчэ называлі МАЛАКОМ ДЛЯ СТАЛЫХ. Чаму? Мала таго, што нібы лекавала страўнік, дык падымала настрой. І тыя адчувалі сябе на ўсе 18 😂 *Усё, я раскрыла сакрэт маладосці ў РП. Трэба памыць валасы каштанамі, потым выпіць віна... І адразу скінуцца 20-30 год з плечыкаў 😉
Open in TelegramНе так даўно зрабіла допісы, дзе расказвала як людзі лячыліся віном. Там разгледзіла лекаванне з касметычнага боку, таму мне прыйшло паведамленне: Не тое я ўяўляла, калі прачытала "лячыцца віном" 😹 Так што, выпраўляюся! І ніжэй прыведзеная інфа не для практыкі, а для азнаямлення. Нагадваю, алкаголь шкодзіць здароўю 😉 Я пісала, што нашыя продкі любілі віно. Пілі яго, бо былі праблемы з чыстай вадой. Але❗️Лічылі 👉🏻 калі віно змяшаць з зёлкамі, атрымаецца мікстура. 1️⃣ У 18 стагоддзі шляхта любіла французскае віно. Лепшым было з рэгіёна Бардо ❤️Але з Рэйна выкарыстоўвалі ў лячэнні. Напрыклад, калі шляхта адчувала дэпрэсію і не магла падняцца, то ім давалі з раніцы такую вадкасць... 1 літр рэйнскага віна, 70 гр бузіны - змяшаць і пакінуць на 3 дні ў цёплым месцы. Калі настаіцца, 2 дні даваць хвораму раніцай і ўвечары 👇🏻
Open in TelegramШто далей? Беларусы вырашылі змагацца іншым шляхам. Калі чулі спевы па-польску, выходзілі з касцёла. Ксяндза гэта злавала, таму пусціў чутку пра жыхароў Жодзішак. Нібы калі прыехаў туды, ім сказаў, што вельмі дрэнна размаўляе па-беларуску, але будзе спрабаваць. Правёўшы некалькі набажэнстваў, вернікі самі падышлі і сказалі: «Хай ксёндз лепш ужо гаворыць па-польску, а то стыдна нават слухаць». Як вы зразумелі, Рамуальд Дроніч не змог зламаць беларускасць у Жодзішках. Тады яго перавялі ў Ваўкалату. Ён прыехаў, але ў хуткім часе пачалася Другая Сусветная вайна. Немцы ўзялі савецкіх ваенных у палон. Калі месца не было садзіць у будынках, садзілі на вуліцах. Праз гэта ў мястэчку пачалася санітарная праблема. Рамуальд пайшоу да гітлераўцаў і папрасіў дазволу на дапамогу палонным. Тыя пагадзіліся. У 1942 годзе за Дронічам прыйшло гестапа. На той момант вянчаў пару. Папрасіў скончыць працэс - дазволілі, а пасля яго вывезлі у турму у Глыбокае. Праз некаторы час расстралялі ў лесе😔
Open in TelegramЯ абяцала знайсці пахаванне - знайшла 🫡 *Раней пісала пра ксяндзоў, якія прасоўвалі беларускасць. Было цяжка: ім ставілі палкі ў колы. Такой "палкай" быў Рамуальд Дроніч 😣 Беларускага ксяндза – Вінцэнта Гадлеўскага з Жодішках -за беларускасць пасадзілі ў турму, на яго месца прыехаў Дроніч. Спачатку прыкінуўся беларусам: баяўся абурэння вернікаў. Яны хацелі мець выключна беларускага святара! Рамуальд даведаўся: Вінцэнту на суду далі 2 гады - вырашыў дзейнічаць. Падчас набажэнства выйшаў у цэнтр касцёла і сказаў: цяпер усё будзе на польскай мове. Вернікі былі ў шоку, але хуценька з’арыентаваліся і гучна заспявалі па-беларуску. Ксёндз са страху вылецеў і паклікаў паліцыю, якая арыштавала 15 чалавек. Праз пэўны час даведаўся пра вызваленне Гадлеўскага. Калі пачуў, што той едзе ў Жодзішкі, аб’яднаўся з паліцыяй і не пусціў яго ў храм 👇🏼
Open in Telegram3️⃣ Казімір быў багатым чалвекам. Аднойчы пазычыў грошы сябру. Калі прыйшоў час вяртаць, апошні зрабіў данос. Ён выкраў працу "Аб неіснаванні Бога". Прывёз у Вільню і паказаў святарству. Так, Казіміра схапілі і кінулі ў вязніцу. Добра, што адпусцілі ў хуткім часе. Як? Адзін з яго сяброў заступіўся: напісаў каролю ліст, у якім сказаў 👉🏻 па статуту ВКЛ духавенства не можа судзіць чалавека. 4️⃣ Казімір выйшаў на свабоду, але духавенства не магло выбачыць. Хоць Лышчынскі даў грошы на развіццё рэлігіі, каб адкупіцца - не дапамагло. Яго праз год схапілі. Прывезлі ў Варшаву. На галоўнай плошчы над імі зрабілі суд. Спачатку ланцугамі вырвалі язык. Потым спалілі рукі, працу... І па канцы, адсяклі галаву, спалілі цела - і прах развеялі над Віслай 😔
Open in TelegramКазімір Лышчынскі - чалавек, якога спаілі за атэізм 🧐 1️⃣ Паходзіў са шляхетнай сям'і. Служыў пры сямействе Сапег. Прымаў удзел у бітвах - быў крылатым гусарам 🥰 Потым нешта цюкнула - пайшоў у езутцкі ордэн. Не доўга там прабыў - выйшаў. Завёў сям'ю і пасяліўся пад Брэстам. 2️⃣ У свецкім жыцці абраў ролю адваката. Абараняў сялян і шляхту ад езуітаў, бо апошнія мелі велізарны апетыт - ім штодня не хапала зямлі. Казімір узгадваў свой вопыт у ордэне + бачыў як рэлігія ўплывае на жыццё. І задаўся пытаннем: "А ці існуе Бог?". Так, напісаў працу "Аб неіснаванні Бога"🤓 *Спойлер. За атэізм яго спалілі 👇🏻
Open in TelegramConnections
Similar channels
Институт истории НАН Беларуси@iinanbEdutainment1.1K
Криминальная хроника 1920-х@crime1920sEdutainment1.11K
Haradzienski@horadniaEdutainment1.13K
🪖 Biełaruski Žaŭnier/Беларускі Жаўнер 🪖@rgeoshistoricalpolitssEdutainment1.15K
🏰 Hrodna History@hrodna1127Edutainment1.02K
Беларускі інстытут публічнай гісторыі@beliphEdutainment1.28K
Годная гісторыя@hodnabyEdutainment1.34K
Пошукі старога Гомеля@stary_homelEdutainment1.51K