Account
Годная гісторыя

Годная гісторыя

Гісторыя Беларусі, якая дае сілы сёння. Мы збіраем факты і гісторыі, што ўмацоўваюць нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Усё будзе Годна! ✉️ Зваротная сувязь: @hodna_by

Username
@hodnaby
Category
Edutainment
Country
BelarusBelarus
Subscribers1,339
Avg views per post, 7d267−45.6% vs prev 7d
ERR19.90%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Oct 28, 2026415
Oct 30, 2026903
Oct 31, 2026494
Nov 10, 2026405
Nov 11, 2026409
Nov 13, 2026506
Nov 19, 2026473
Nov 23, 2026449
Nov 26, 202684

Most viewed this month

  1. 01

    Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю! 📅 30 кастрычніка, пятніца, 21-00 (мінскі час) 📍 Ютуб-канал «Годна» 🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары. Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах? Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці. Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя. У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц. Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.

    Photo
    Views1.39K
    Forwards—
    Reactions14
    Comments—
  2. 02

    Адкуль узялася думка, што беларуская мова не падыходзіць для навукі і тэхналогій? Часам можна пачуць, што па-беларуску цяжка размаўляць пра навуку, тэхналогіі ці складаныя прафесійныя рэчы. Маўляў, для гэтага ў мове не хапае слоў, таму даводзіцца пераходзіць на расійскую. Але ці сапраўды беларуская мова ад прыроды не прыстасаваная да такіх тэм? У пачатку XX стагоддзя беларуская мова актыўна развівалася і ў навуковай сферы. У 1921 годзе пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася стварэннем беларускай тэрміналогіі. Пазней гэтую працу працягнуў Інстытут беларускай культуры, на базе якога ў 1929 годзе стварылі Акадэмію навук. Выдаваліся зборнікі беларускай навуковай тэрміналогіі, ствараліся слоўнікі для розных галін ведаў: матэматыкі, геаметрыі, батанікі, логікі і іншых дысцыплін. Беларускамоўныя аўтары пісалі падручнікі і навуковыя працы. Гэта быў не проста збор асобных беларускіх слоў, а спроба зрабіць мову паўнавартасным інструментам адукацыі і навукі. Але ў 1930-я гады гэты працэс жорстка перапынілі рэпрэсіі. Лінгвістаў, якія распрацоўвалі беларускую тэрміналогію, абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне». Многіх арыштавалі, саслалі або расстралялі. У 1933 годзе правялі рэформу правапісу, якая наблізіла беларускія нормы да расійскіх. Пад удар трапілі не толькі людзі, але і кнігі. 3 чэрвеня 1937 года савецкая цэнзура выдала загад №33 аб канфіскацыі літаратуры з бібліятэк, навучальных устаноў і кнігарняў. У спіс увайшоў 421 загаловак, а ўсе кнігі 53 аўтараў загадвалі канфіскаваць цалкам. Пад забарону траплялі, сярод іншага, падручнікі па гісторыі і геаграфіі, слоўнікі і іншыя выданні. Частку кніг знішчалі фізічна – рэзалі ў друкарнях або спальвалі. Толькі за 1937 год 399 выданняў, надрукаваных у БССР на беларускай і расійскай мовах, знішчылі або адправілі ў спецсховішчы. Такім чынам, беларуская мова страціла не толькі цэлае пакаленне навукоўцаў, але і значную частку інтэлектуальнай спадчыны, на якой магло працягвацца развіццё прафесійнай мовы. Пасля расійская стала асноўнай мовай вышэйшай адукацыі, навуковых даследаванняў і многіх прафесійных сфер. Беларуская ж усё часцей заставалася па-за імі. Калі дзесяцігоддзямі не выдаваць на мове падручнікі, не весці на ёй даследаванні і не ствараць прафесійную тэрміналогію, яна непазбежна будзе здавацца менш прыдатнай для такіх задач. Але гэта не недахоп самой мовы. Гэта вынік палітыкі, якая спачатку перапыніла яе развіццё, а потым выцесніла з важных сфер жыцця. Насамрэч не існуе моў, ад прыроды прыдатных або непрыдатных для навукі. Навуковыя тэрміны не абавязкова павінны гучаць аднолькава ва ўсіх мовах: іх перакладаюць, адаптуюць або ствараюць новыя словы, калі ўзнікае такая патрэба. Так адбываецца з любой мовай, якая выкарыстоўваецца ў адукацыі і навуковых даследаваннях. Пытанне не ў тым, ці здольная беларуская мова апісваць складаныя тэхналогіі або навуковыя адкрыцці, а ў тым, ці ёсць умовы для развіцця яе тэрміналогіі і выкарыстання ў гэтых сферах. Беларуская мова не нарадзілася толькі для песень, літаратуры і побытавых размоў. Яна можа быць мовай навукі, тэхналогій, адукацыі і бізнесу. Проста для гэтага ёй патрэбныя не толькі прыгожыя словы, але і рэальнае месца ў гэтых сферах. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

    Link preview
    Views506
    Forwards—
    Reactions19
    Comments—
  3. 03

    «Братні народ»: хто прыдумаў, што беларусы і рускія – браты, і навошта гэта было патрэбна?   На першы погляд, «братні народ» – проста прыгожыя словы пра агульную гісторыю і культурную блізкасць. Але ў расійскай імперскай і савецкай палітычнай традыцыі гэтая формула мела і іншае значэнне: яна дапамагала прадстаўляць розныя народы як часткі адзінай супольнасці, у якой адзін цэнтр прэтэндаваў на асаблівую ролю і права вызначаць агульную будучыню. Карані гэтай ідэі сягаюць прынамсі ў XIX стагоддзе. У расійскай імперыі распаўсюджвалася канцэпцыя «адзінага рускага народа», які нібыта складаўся з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў. Агульнае паходжанне і спадчына Кіеўскай Русі выкарыстоўваліся для абгрунтавання гэтай еднасці. Праблема была ў тым, што беларуская і ўкраінская самабытнасць у такой схеме ператвараліся ў нешта другаснае: асобныя мовы і культурныя традыцыі прызнаваліся, але права на самастойнае нацыянальнае развіццё абмяжоўвалася ідэяй агульнарускага цэлага.   У сярэдзіне 1930-х гадоў савецкая ўлада надала рыторыцы братэрства новае значэнне. У 1935 годзе формула «дружба народаў» стала часткай афіцыйнай ідэалогіі СССР. На словах усе народы былі роўнымі, але ў рэчаіснасці рускаму народу паступова замацоўвалі асаблівае месца – «старэйшага брата». У 1938 годзе гэтая іерархія ўжо выразна гучала ў савецкай публіцыстыцы.   Такім чынам, братэрства азначала не толькі салідарнасць. Яно прадугледжвала і пэўную мадэль адносін: старэйшы брат нібыта ведае лепш, дапамагае малодшаму, вядзе яго за сабой і мае права патрабаваць ад яго лаяльнасці. А калі малодшы брат хоча ісці ўласным шляхам, ягоны выбар можна прадставіць як няўдзячнасць, здраду або вынік чужога ўплыву.   У гэтым і заключаецца імперскі патэрналізм – мадэль, у якой дамінаванне апраўдваецца клопатам, гістарычнай блізкасцю і ўяўнай адказнасцю за іншага. Замест адкрытага сцвярджэння, што адзін народ павінен падпарадкоўвацца іншаму, прапануецца больш прымальная гісторыя: мы ж сямʼя, мы ж браты, таму нашы рашэнні павінны быць агульнымі.   Гэтая логіка не знікла разам з СССР. У сучасным расійскім дыскурсе Беларусь часта падаецца як асабліва блізкая, але ўсё ж малодшая краіна, а ўкраінская самастойнасць неаднаразова ставілася пад сумнеў праз сцвярджэнні пра «адзін народ» і агульны гістарычны лёс. Агульная гісторыя ў такой інтэрпрэтацыі перастае быць падставай для дыялогу паміж роўнымі і становіцца аргументам супраць самастойнасці суседа.   Але агульная гісторыя не азначае агульнай палітычнай волі. Блізкія мовы, культурныя сувязі, сямейныя адносіны і памяць пра супольныя падзеі не ствараюць для адной дзяржавы права вызначаць будучыню іншай. Народы могуць быць блізкімі, не будучы часткамі аднаго палітычнага цэлага.   Таму пытанне не ў тым, ці ёсць у беларусаў і рускіх агульныя карані. Пытанне ў тым, чаму з гэтых каранёў робяць выснову, што Беларусь павінна заставацца ў расійскай сферы ўплыву.   Братэрства мае сэнс толькі там, дзе ёсць роўнасць. Калі адзін бок сам вызначае, што добра для іншага, гэта ўжо не братэрства, а іерархія, замаскаваная пад роднасць. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

    Link preview
    Views494
    Forwards—
    Reactions12
    Comments—
  4. 04
    Views473
    Forwards—
    Reactions10
    Comments—

Latest posts

#4882Link preview

Чаму пасля 1991 года Беларусь не правяла паўнавартасную дэкамунізацыю – і якія наступствы гэта мела? У 1991 годзе Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Але незалежнасць не азначала, што савецкая сістэма знікла. Наадварот: людзі, якія дзесяцігоддзямі кіравалі краінай ад імя камуністычнай партыі, у значнай ступені засталіся на сваіх месцах, проста змяніўшы шыльду з камуністаў на «дэмакратаў». У Беларусі змянілі сімвалы, зʼявілася магчымасць будаваць уласную палітычную сістэму – але сама ўлада не прайшла глыбокага абнаўлення. На выбарах у Вярхоўны Савет у 1990 годзе, яшчэ да распаду СССР, камуністычная наменклатура атрымала пераважную большасць месцаў. Беларускі Народны Фронт, які выступаў за незалежнасць і дэмакратычныя пераўтварэнні, меў толькі некалькі дзясяткаў дэпутатаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці склад парламента не змяніўся. Тыя самыя людзі, якія працавалі ў савецкай сістэме, цяпер павінны былі будаваць новую дзяржаву. І тут узнікла галоўная праблема. Частка былой наменклатуры не хацела нічога мяняць: яе задавальняла захаванне ўлады і ўплыву. Хтосьці баяўся страціць пасаду, статус і кантроль над дзяржаўнымі рэсурсамі. Для іншых глыбокі перагляд савецкага мінулага азначаў рызыку пытанняў пра ўласную ролю ў сістэме – аж да магчымага расследавання і адказнасці за ўдзел у рэпрэсіях. Іншыя чыноўнікі маглі і не быць перакананымі прыхільнікамі савецкага ладу, але ім не хапала палітычнай смеласці, волі або падтрымкі, каб ісці на сапраўдныя змены. У выніку незалежнасць атрымала дзяржава, але не новая палітычная эліта. Пры гэтым шанец змяніць сітуацыю быў. У 1992 годзе дэпутаты БНФ дамагаліся правядзення рэферэндуму аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет. Ініцыятыву падтрымалі подпісамі каля 440 тысяч грамадзян. Новыя выбары маглі змяніць склад парламента, абранага яшчэ ў савецкі час, і даць незалежнай Беларусі новы палітычны мандат. Старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч не мог прызначыць рэферэндум аднаасобна, гэта робіць парламент – але яго падтрымка гэтай ідэі магла б паўплываць на рашэнне Вярхоўнага Савета. Шушкевіч не падтрымаў. У кастрычніку 1992 года парламент адмовіўся прызначаць рэферэндум. Так стары склад заканадаўчай улады захаваўся. Гэта не адзіная прычына наступных падзей, але адзін з момантаў, калі магчымасць палітычнага абнаўлення была страчаная. Былі, аднак, і прыклады таго, як магла выглядаць сапраўдная змена савецкай спадчыны. Адзін з самых яркіх – Маладзечна ў часы Генадзя Карпенкі, які ўзначальваў горад у пачатку 1990-х. Там правялі маштабнае перайменаванне вуліц, звязаных з савецкімі дзеячамі і сімваламі. Замест праспекта Леніна зʼявіўся Вялікі Гасцінец, вярнулі гістарычныя назвы Віленская і Лібава-Роменская. У працы тапанімічнай камісіі ўдзельнічалі мясцовыя гісторыкі, а сярод кансультантаў быў Мікола Ермаловіч. У 1993 годзе ў горадзе таксама ўсталявалі памятны знак пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі. Маладзечна паказала, што дэкамунізацыя магла быць не абстрактнай дыскусіяй, а канкрэтнай палітыкай мясцовай улады. Але такія прыклады заставаліся хутчэй выключэннем. У 1994 годзе прэзідэнтам стаў аляксандр лукашэнка. Ён не проста спыніў працэс пераасэнсавання савецкай спадчыны, а пачаў аднаўляць яе сімвалы і палітычныя практыкі. У траўні 1995 года пасля рэферэндуму вярнулі савецкападобную дзяржаўную сімволіку, расійская мова атрымала статус другой дзяржаўнай, а дзяржаўная гістарычная палітыка ўсё больш пачала абапірацца на савецкія наратывы. У 1996 годзе Дзень незалежнасці перанеслі з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дату вызвалення Мінска савецкімі войскамі. Наступствы адсутнасці дэкамунізацыі адчуваюцца і сёння. Савецкія спецслужбы не былі пераасэнсаваныя як інструмент рэпрэсій: КДБ захаваў не толькі назву, але і інстытуцыйную пераемнасць. Не адбылося паўнавартаснага адкрыцця архіваў і грамадскага абмеркавання злачынстваў савецкай улады. Памяць пра сталінскія рэпрэсіі, ГУЛАГ, НКВД і знішчэнне беларускай інтэлігенцыі так і не стала асновай дзяржаўнай палітыкі памяці. Замест гэтага ў цэнтры апынуўся гераізаваны вобраз савецкай эпохі, асабліва гісторыя Другой сусветнай вайны. Дэкамунізацыя не азначае, што трэба было звольніць кожнага чалавека, які працаваў у савецкіх установах, або абвясціць вінаватымі ўсіх без разбору. Яна азначае адкрыццё архіваў, расследаванне злачынстваў, адказнасць канкрэтных асоб, перагляд дзяржаўнай сімволікі і адукацыі, адмову ад апраўдання рэпрэсій і стварэнне інстытутаў, якія не працягваюць савецкія практыкі. Асэнсаванне злачынстваў мінулага дапамагае пазбегнуць іх паўтарэння ў будучыні. У 1990-х ніякага асэнсавання не адбылося – нават наадварот. Беларусь мела магчымасць пайсці гэтым шляхам. Але старая эліта захавала ўладу, новыя палітычныя сілы не атрымалі дастатковай падтрымкі, а спробы змяніць сістэму не сталі паслядоўнай дзяржаўнай палітыкай. Калі ўлада перайшла да лукашэнкі, савецкая спадчына ўжо не была праблемай, якую трэба было пераадольваць: яна стала адным з галоўных рэсурсаў ягонага рэжыму. І сёння мы жывём з наступствамі таго, што ў пачатку незалежнасці Беларусь так і не разабралася з уласным савецкім мінулым. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

Open in Telegram
Views84−83%vs avg
Forwards—
Reactions10
Comments—
#4880Photo

120 гадоў «Нашай Ніве»: як газета змяняла Беларусь? У 1906 годзе ў Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва». Вакол яе гуртаваліся беларускія пісьменнікі, публіцысты і дзеячы нацыянальнага руху. На яе старонках друкаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя аўтары, якія сёння лічацца класікамі беларускай літаратуры. У 1991 годзе «Нашу Ніву» аднавілі. І зноў у Вільні. Першым галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. — Чаму вырашылі вярнуць гістарычную газету? — Што было агульнага паміж «Нашай Нівай» пачатку ХХ стагоддзя і выданнем 1990-х? — І ці паўтарыла адноўленая газета ролю сваёй папярэдніцы ў беларускім культурным жыцці? 📅 24 лістапада, 20:00 па Мінску 📍 YouTube «Годна» Падключайцеся да эфіру! Пытанні Сяргею Дубаўцу можна будзе задаць у жывым чаце. Хочаце не прапускаць нашыя лекцыі і курсы? Запоўніце гэтую гугл-форму, каб мы вам нагадалі пра эфір!

Open in Telegram
Views449−11%vs avg
Forwards—
Reactions19
Comments—
#4878Photo
Views473−6%vs avg
Forwards—
Reactions10
Comments—
#4877Link preview

Адкуль узялася думка, што беларуская мова не падыходзіць для навукі і тэхналогій? Часам можна пачуць, што па-беларуску цяжка размаўляць пра навуку, тэхналогіі ці складаныя прафесійныя рэчы. Маўляў, для гэтага ў мове не хапае слоў, таму даводзіцца пераходзіць на расійскую. Але ці сапраўды беларуская мова ад прыроды не прыстасаваная да такіх тэм? У пачатку XX стагоддзя беларуская мова актыўна развівалася і ў навуковай сферы. У 1921 годзе пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася стварэннем беларускай тэрміналогіі. Пазней гэтую працу працягнуў Інстытут беларускай культуры, на базе якога ў 1929 годзе стварылі Акадэмію навук. Выдаваліся зборнікі беларускай навуковай тэрміналогіі, ствараліся слоўнікі для розных галін ведаў: матэматыкі, геаметрыі, батанікі, логікі і іншых дысцыплін. Беларускамоўныя аўтары пісалі падручнікі і навуковыя працы. Гэта быў не проста збор асобных беларускіх слоў, а спроба зрабіць мову паўнавартасным інструментам адукацыі і навукі. Але ў 1930-я гады гэты працэс жорстка перапынілі рэпрэсіі. Лінгвістаў, якія распрацоўвалі беларускую тэрміналогію, абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне». Многіх арыштавалі, саслалі або расстралялі. У 1933 годзе правялі рэформу правапісу, якая наблізіла беларускія нормы да расійскіх. Пад удар трапілі не толькі людзі, але і кнігі. 3 чэрвеня 1937 года савецкая цэнзура выдала загад №33 аб канфіскацыі літаратуры з бібліятэк, навучальных устаноў і кнігарняў. У спіс увайшоў 421 загаловак, а ўсе кнігі 53 аўтараў загадвалі канфіскаваць цалкам. Пад забарону траплялі, сярод іншага, падручнікі па гісторыі і геаграфіі, слоўнікі і іншыя выданні. Частку кніг знішчалі фізічна – рэзалі ў друкарнях або спальвалі. Толькі за 1937 год 399 выданняў, надрукаваных у БССР на беларускай і расійскай мовах, знішчылі або адправілі ў спецсховішчы. Такім чынам, беларуская мова страціла не толькі цэлае пакаленне навукоўцаў, але і значную частку інтэлектуальнай спадчыны, на якой магло працягвацца развіццё прафесійнай мовы. Пасля расійская стала асноўнай мовай вышэйшай адукацыі, навуковых даследаванняў і многіх прафесійных сфер. Беларуская ж усё часцей заставалася па-за імі. Калі дзесяцігоддзямі не выдаваць на мове падручнікі, не весці на ёй даследаванні і не ствараць прафесійную тэрміналогію, яна непазбежна будзе здавацца менш прыдатнай для такіх задач. Але гэта не недахоп самой мовы. Гэта вынік палітыкі, якая спачатку перапыніла яе развіццё, а потым выцесніла з важных сфер жыцця. Насамрэч не існуе моў, ад прыроды прыдатных або непрыдатных для навукі. Навуковыя тэрміны не абавязкова павінны гучаць аднолькава ва ўсіх мовах: іх перакладаюць, адаптуюць або ствараюць новыя словы, калі ўзнікае такая патрэба. Так адбываецца з любой мовай, якая выкарыстоўваецца ў адукацыі і навуковых даследаваннях. Пытанне не ў тым, ці здольная беларуская мова апісваць складаныя тэхналогіі або навуковыя адкрыцці, а ў тым, ці ёсць умовы для развіцця яе тэрміналогіі і выкарыстання ў гэтых сферах. Беларуская мова не нарадзілася толькі для песень, літаратуры і побытавых размоў. Яна можа быць мовай навукі, тэхналогій, адукацыі і бізнесу. Проста для гэтага ёй патрэбныя не толькі прыгожыя словы, але і рэальнае месца ў гэтых сферах. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

Open in Telegram
Views5060%vs avg
Forwards—
Reactions19
Comments—
#4876Link preview

Чаму беларуская мова ўспрымаецца як мова пратэсту, а не працы і прафесійнага поспеху? Уявіце беларускую мову на мітынгу, літаратурным фестывалі ці нацыянальным свяце. Гэта лёгка ўявіць. А цяпер – на нарадзе міжнароднай кампаніі, у навуковай лабараторыі ці ў кабінеце міністра. Чамусьці такая карціна многім здаецца незвычайнай. Але беларуская мова не стала мовай пратэсту сама па сабе. Яе паступова выцяснялі з тых сфер, якія асацыююцца з уладай, ведамі, карʼерай і грашыма. Як гэта адбылося? Яшчэ ў савецкі час расійская мова замацавалася ў вышэйшай адукацыі, навуцы, дзяржаўным кіраванні і прамысловасці. Яна асацыявалася з гарадскім жыццём, тэхналогіямі і карʼернымі магчымасцямі. Беларуская ж усё часцей заставалася ў школе, літаратуры, вясковым асяроддзі і фальклоры. Так сфармавалася стэрэатыпнае ўяўленне: расійская – мова сучаснасці і прафесіі, беларуская – мова традыцый і культуры. Гэта было не пытаннем моўных магчымасцяў, а вынікам няроўнага становішча дзвюх моў. Ці была магчымасць нешта змяніць пасля незалежнасці? Так. У 1990 годзе беларуская стала адзінай дзяржаўнай мовай. Планавалася паступова пашырыць яе выкарыстанне: зрабіць мовай навукі і медыя, затым дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Аднак пасля рэферэндуму 1995 года расійская атрымала такі самы дзяржаўны статус. Пачалося згортванне беларусізацыі, расійская зноў стала дамінаваць у дзяржаўных установах і адукацыі. Напрыклад, доля першакласнікаў, якія вучыліся па-расійску, вырасла з 25% у 1994 годзе да 62% у 1995-м. У выніку беларуская так і не змагла паўнавартасна замацавацца ў прафесійным жыцці незалежнай краіны. Чаму гэта важна сёння? Калі чалавек амаль не сустракае беларускую мову ў навуковых публікацыях, універсітэтах, дзяржаўных установах і карпаратыўным асяроддзі, у яго ўзнікае ўражанне, што яна там непатрэбная. Бізнес выбірае расійскую, бо на ёй ужо працуюць супрацоўнікі і кліенты. Універсітэты працягваюць навучанне па-расійску, бо так склалася сістэма. А адсутнасць беларускай у гэтых сферах яшчэ больш замацоўвае яе маргінальнае становішча. Так утвараецца замкнёнае кола: беларускай мала ў прафесійным жыцці, таму яе лічаць непрактычнай, а праз гэта выкарыстоўваюць яшчэ радзей. Паралельна беларуская стала важным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці і палітычнага супраціву. Асабліва пасля таго, як дзяржаўная палітыка пачала выцясняць яе з публічнай прасторы, яна стала мовай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Але мова не вызначае прафесійныя здольнасці чалавека. На беларускай можна выкладаць фізіку, весці перамовы, пісаць навуковыя артыкулы, кіраваць кампаніяй і распрацоўваць тэхналогіі. Для гэтага патрэбныя не нейкія асаблівыя ўласцівасці мовы, а ўмовы, у якіх ёю можна паўнавартасна карыстацца. Важна вяртаць беларускай мове права быць не толькі сімвалам нацыянальнай культуры і пратэсту, але і звычайнай мовай працы, адукацыі, навукі і бізнесу. Беларуская не павінна быць мовай, на якую пераходзяць толькі ў знак нязгоды з сістэмай. Яна павінна быць мовай, на якой можна проста жыць, працаваць і будаваць карʼеру. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

Open in Telegram
Views409−19%vs avg
Forwards—
Reactions14
Comments—
#4875Link preview

Чаму расійскамоўны беларус рэдка тлумачыць свой выбар, а беларускамоўны мусіць гэта рабіць пастаянна?   У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, але іх становішча далёка не аднолькавае: расійская часта ўспрымаецца як нешта натуральнае і нейтральнае. Беларуская ж – як асабістая пазіцыя, якую трэба тлумачыць: чаму ты размаўляеш па-беларуску, ці не хочаш ты некага аддзяліць, навошта табе гэта?   Але чаму так склалася? Адказ просты – у гісторыі русіфікацыі.   Як расійская стала мовай гарадоў і магчымасцяў?   Гэты працэс пачаўся задоўга да СССР, яшчэ ў часы расійскай імперыі, але асабліва моцна ўзмацніўся ў савецкі перыяд. Расійская мова стала асноўнай мовай міжрэспубліканскіх зносін, вышэйшай адукацыі, карʼернага росту і дзяржаўнага кіравання. У Беларускай ССР паступова скарачалася прысутнасць беларускай мовы ў школах, навуцы, выдавецкай справе і медыя. Расійскую адмыслова асацыявалі з горадам, адукацыяй і прафесійнымі магчымасцямі, а беларуская ўсё часцей заставалася мовай сямʼі, вёскі і фальклору. Гэта стварала ўражанне, быццам расійская – мова сучаснасці, а беларуская – перажытак мінулага.   Што паказваюць лічбы?   Паводле перапісу 1989 года, больш за 70% беларусаў называлі беларускую роднай мовай, але больш за 60% прызнавалі, што ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца расійскай. Гэта добра паказвае разрыў паміж нацыянальнай ідэнтычнасцю і рэальнымі моўнымі практыкамі.   Пасля распаду СССР сітуацыя магла змяніцца. У 1990 годзе беларуская стала адзінай дзяржаўнай мовай. Але ўжо пасля сфальсіфікаванага рэферэндуму 1995 года расійская атрымала такі самы дзяржаўны статус. Палітыка беларусізацыі згортвалася, а расійская зноў замацавалася ў адукацыі і публічным жыцці.   Чаму адна мова не патрабуе тлумачэнняў, а іншая патрабуе?   Таму што расійская застаецца мовай большасці гарадскіх і дзяржаўных інстытуцый, медыя і значнай часткі адукацыйнай сістэмы. Чалавек можа ўсё жыццё размаўляць па-расійску і не сутыкнуцца з пытаннем, чаму ён выбраў менавіта гэтую мову.   Беларускамоўны ж часта выходзіць за межы звыклай для грамадства нормы. Яго пачынаюць пытацца, навошта ён так размаўляе, ці не робіць гэта дзеля палітыкі, ці не хоча выглядаць асаблівым. Так беларуская мова ператвараецца са звычайнага сродку зносін у нешта, што трэба пастаянна тлумачыць.   Расійская мова ў Беларусі таксама мае сваю гісторыю і палітычны кантэкст. Яе цяперашняе становішча – не проста вынік натуральнага выбару мільёнаў людзей, а яшчэ і вынік дзесяцігоддзяў дзяржаўнай палітыкі, якая стварала для яе значна больш магчымасцяў.   Гэта не азначае, што расійскамоўныя беларусы вінаватыя ў русіфікацыі. Але варта перастаць лічыць яе нейтральнай нормай, а беларускую – адхіленнем ад гэтай нормы.   Моўная роўнасць пачынаецца не тады, калі абедзве мовы запісаныя ў Канстытуцыі, а тады, калі чалавеку не трэба апраўдвацца за тое, што ён размаўляе па-беларуску. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

Open in Telegram
Views405−20%vs avg
Forwards—
Reactions19
Comments—
#4874Link preview

«Братні народ»: хто прыдумаў, што беларусы і рускія – браты, і навошта гэта было патрэбна?   На першы погляд, «братні народ» – проста прыгожыя словы пра агульную гісторыю і культурную блізкасць. Але ў расійскай імперскай і савецкай палітычнай традыцыі гэтая формула мела і іншае значэнне: яна дапамагала прадстаўляць розныя народы як часткі адзінай супольнасці, у якой адзін цэнтр прэтэндаваў на асаблівую ролю і права вызначаць агульную будучыню. Карані гэтай ідэі сягаюць прынамсі ў XIX стагоддзе. У расійскай імперыі распаўсюджвалася канцэпцыя «адзінага рускага народа», які нібыта складаўся з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў. Агульнае паходжанне і спадчына Кіеўскай Русі выкарыстоўваліся для абгрунтавання гэтай еднасці. Праблема была ў тым, што беларуская і ўкраінская самабытнасць у такой схеме ператвараліся ў нешта другаснае: асобныя мовы і культурныя традыцыі прызнаваліся, але права на самастойнае нацыянальнае развіццё абмяжоўвалася ідэяй агульнарускага цэлага.   У сярэдзіне 1930-х гадоў савецкая ўлада надала рыторыцы братэрства новае значэнне. У 1935 годзе формула «дружба народаў» стала часткай афіцыйнай ідэалогіі СССР. На словах усе народы былі роўнымі, але ў рэчаіснасці рускаму народу паступова замацоўвалі асаблівае месца – «старэйшага брата». У 1938 годзе гэтая іерархія ўжо выразна гучала ў савецкай публіцыстыцы.   Такім чынам, братэрства азначала не толькі салідарнасць. Яно прадугледжвала і пэўную мадэль адносін: старэйшы брат нібыта ведае лепш, дапамагае малодшаму, вядзе яго за сабой і мае права патрабаваць ад яго лаяльнасці. А калі малодшы брат хоча ісці ўласным шляхам, ягоны выбар можна прадставіць як няўдзячнасць, здраду або вынік чужога ўплыву.   У гэтым і заключаецца імперскі патэрналізм – мадэль, у якой дамінаванне апраўдваецца клопатам, гістарычнай блізкасцю і ўяўнай адказнасцю за іншага. Замест адкрытага сцвярджэння, што адзін народ павінен падпарадкоўвацца іншаму, прапануецца больш прымальная гісторыя: мы ж сямʼя, мы ж браты, таму нашы рашэнні павінны быць агульнымі.   Гэтая логіка не знікла разам з СССР. У сучасным расійскім дыскурсе Беларусь часта падаецца як асабліва блізкая, але ўсё ж малодшая краіна, а ўкраінская самастойнасць неаднаразова ставілася пад сумнеў праз сцвярджэнні пра «адзін народ» і агульны гістарычны лёс. Агульная гісторыя ў такой інтэрпрэтацыі перастае быць падставай для дыялогу паміж роўнымі і становіцца аргументам супраць самастойнасці суседа.   Але агульная гісторыя не азначае агульнай палітычнай волі. Блізкія мовы, культурныя сувязі, сямейныя адносіны і памяць пра супольныя падзеі не ствараюць для адной дзяржавы права вызначаць будучыню іншай. Народы могуць быць блізкімі, не будучы часткамі аднаго палітычнага цэлага.   Таму пытанне не ў тым, ці ёсць у беларусаў і рускіх агульныя карані. Пытанне ў тым, чаму з гэтых каранёў робяць выснову, што Беларусь павінна заставацца ў расійскай сферы ўплыву.   Братэрства мае сэнс толькі там, дзе ёсць роўнасць. Калі адзін бок сам вызначае, што добра для іншага, гэта ўжо не братэрства, а іерархія, замаскаваная пад роднасць. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

Open in Telegram
Views494−2%vs avg
Forwards—
Reactions12
Comments—
#4873Photo

Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю, якая пачнецца праз 10 хвілін! 📅 30 кастрычніка, пятніца, 21:00 (мінскі час) 📍 Ютуб-канал «Годна» 🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары. Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах? Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці. Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя. У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц. Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.

Open in Telegram
Views416−17%vs avg
Forwards—
Reactions14
Comments—
#4872Photo

Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю! 📅 30 кастрычніка, пятніца, 21-00 (мінскі час) 📍 Ютуб-канал «Годна» 🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары. Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах? Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці. Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя. У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц. Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.

Open in Telegram
Views1,390+176%vs avg
Forwards—
Reactions14
Comments—
#4871Photo
Views415−18%vs avg
Forwards—
Reactions23
Comments—

All posts

Connections