💔 Яе голас гучыць з-за кратаў Гэта Ганна Савачкіна - беларуская палітзняволеная, якую рэжым пакараў 7 гадамі пазбаўлення волі. Да зняволення Ганне было 23 гады. Яна скончыла гімназію-каледж мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «музыка». Паралельна Ганна вучылася ў БДУ: тры курсы на эканамічным факультэце, а з верасня 2022 года - першы курс біялагічнага факультэта. 26 красавіка 2023 года Ганна была затрыманая разам са сваёй маці Таццянай Русак. 9 жніўня 2024 года суд вынес прысуд 7 гадоў пазбаўлення волі. Таццяна Русак атрымалі такі самы прысуд. Справа была пабудавана на вядомым прапагандысцкім фільме АНТ «Убойная пасылка», у якім уладамі быў прадстаўлены сцэнар «прадухіленага тэракту напярэдадні 9 траўня». Самае важнае для палітзняволеных - ведаць, што пра іх памятаюць. ⭐️ Напішыце Ганне ліст праз наш сайт: dissidentby.com 💭 Раскажыце пра яе ў сваіх сацыяльных сетках або зрабіце рэпост (калі гэта для вас бяспечна) гэтага паста, падзяліцеся яе гісторыяй.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 4 h | 122 |
| 8 h | 149 |
- After 6 hours149
- Total to date149