Кабинет

Посты канала dissidentby

сначала новые

#3342Видео

💔 Яе голас гучыць з-за кратаў Гэта Ганна Савачкіна - беларуская палітзняволеная, якую рэжым пакараў 7 гадамі пазбаўлення волі. Да зняволення Ганне было 23 гады. Яна скончыла гімназію-каледж мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «музыка». Паралельна Ганна вучылася ў БДУ: тры курсы на эканамічным факультэце, а з верасня 2022 года - першы курс біялагічнага факультэта. 26 красавіка 2023 года Ганна была затрыманая разам са сваёй маці Таццянай Русак. 9 жніўня 2024 года суд вынес прысуд 7 гадоў пазбаўлення волі. Таццяна Русак атрымалі такі самы прысуд. Справа была пабудавана на вядомым прапагандысцкім фільме АНТ «Убойная пасылка», у якім уладамі быў прадстаўлены сцэнар «прадухіленага тэракту напярэдадні 9 траўня». Самае важнае для палітзняволеных - ведаць, што пра іх памятаюць. ⭐️ Напішыце Ганне ліст праз наш сайт: dissidentby.com 💭 Раскажыце пра яе ў сваіх сацыяльных сетках або зрабіце рэпост (калі гэта для вас бяспечна) гэтага паста, падзяліцеся яе гісторыяй.

Открыть в Telegram
Просмотры149−62%к среднему
Пересылки—
Реакции24
Комментарии—
Динамика просмотровСкрыть динамику

Рост просмотров

Часов после публикации

Показать таблицей
Часов после публикацииПросмотры
0 ч0
4 ч122
8 ч149
  1. Через 6 часов149
  2. Всего сейчас149
#3340Превью ссылки

Збор на развітанне: https://zrzutka.pl/gp3r7d 🕯 З глыбокім сумам паведамляем, што 22 лістапада сышоў з жыцця 27-гадовы былы беларускі палітзняволены, які быў вымушаны эміграваць і апошнія гады жыў у Польшчы. Мужчына быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэста і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. Пасля вызвалення, як і многія з тых, хто перажыў турму, ён не мог застацца на Радзіме і яму давялося пакінуць усё і пачынаць жыццё нанова ў эміграцыі. Пост-траўматычны вопыт - турма, катаванні, страта дому, адзінота ў эміграцыі пакідаюць глыбокія сляды. Паводле нашага ўласнага даследавання, апублікаванага ў Torture Journal, у значнай колькасці былых беларускіх палітзняволеных пасля вызвалення назіраюцца цяжкія наступствы для псіхічнага здароўя. Калі вы ці нехта побач з вамі сутыкнуліся з цяжкім эмацыйным станам, думкамі пра самагубства або проста адчуваеце, што больш не можаце, калі ласка, звярніцеся па прафесійную дапамогу. 🔹 Free Belarus Center — псіхалагічная дапамога: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf0XGMvo_Ff829NxJgnIXFaFls824oMsYYLenSjTds-7rjZUg/viewform?usp=send_form 🔹 Беларускі дом у Варшаве — псіхалагічная падтрымка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfO2EGN0tK4jw8XHyi72ubH4_UIhmOLsFk1uGYaipUVR12Tww/viewform 🔹 Фонд дапамогі мігрантам «Добры старт»: https://fds.org.pl/home_2/ 🔹 Фонд «Краіна для Жыцця» — псіхалагічная падтрымка: https://www.stranafund.org/ru/proekty-pomoshchi/psyxhology 📞 Тэлефоны даверу ў Польшчы: 📞 +48 22 255 22 02 — Тэлефон даверу для людзей з досведам міграцыі (HELPLINE PFM) 📞 116 123 — крызісная лінія для дарослых у Польшчы 📞 800 70 2222 — бясплатная кругласутачная лінія фонду ITAKA для людзей у стане псіхалагічнага крызісу і іх блізкіх 📞 112 — экстранная дапамога

Открыть в Telegram
Просмотры998+158%к среднему
Пересылки—
Реакции34
Комментарии—
#3339Фото
Просмотры321−17%к среднему
Пересылки—
Реакции17
Комментарии—
#3338Фото
Просмотры398+3%к среднему
Пересылки—
Реакции23
Комментарии—
#3337Фото

⚖️ 16 лістапада 2026 года суд Заводскага раёна г. Мінска вынес завочны прысуд заснавальнікам нашай арганізацыі - Марыне і Вячаславу Касінеравым. За нашу праваабарончую працу беларускі рэжым прысудзіў: 💎 Марыне Касінеравай - 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 1 000 базавых велічынь (45 000 беларускіх рублёў), з адбываннем у выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 💎 Вячаславу Касінераву - 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 900 базавых велічынь (40 500 беларускіх рублёў), з адбываннем у выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуды вынесены па наступных артыкулах КК РБ: ⏺ ч.1 ст.361-1 - стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім ⏺ ч.2 ст.361-1 - паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (толькі Марыне) ⏺ ч.3 ст.130 - распальванне сацыяльнай варожасці ў складзе групы асоб ⏺ ст.369-1 - дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь ⏺ ч.1 ст.368 - публічная абраза Прэзідэнта ⏺ ч.2 ст.361-4 - садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці Разам - 23 гады пазбаўлення волі. Менавіта так дыктатура ацаніла нашу праваабарончую дзейнасць.

Открыть в Telegram
Просмотры498+29%к среднему
Пересылки—
Реакции33
Комментарии—
#3334Фото
Просмотры263−32%к среднему
Пересылки—
Реакции14
Комментарии—
#3325Фото

✅ Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за жнівень, якіх мы дасягнулі разам з вамі! 9 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу: ↳ 2 чалавекі змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні ↳ 5 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі А яшчэ мы зрабілі гульню пра наша з вамі жыццё і апублікавалі навуковае даследаванне на беларускай мове 💜 Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 34 новых чалавекі. Што можна рабіць? ⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна ⏺ Зрабіце разавы данат і атрымайце унікальны мерч ⏺ Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу ⏺ Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію ⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot 📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце Дзякуй за вашу падтрымку ❤️‍🔥 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Открыть в Telegram
Просмотры305−21%к среднему
Пересылки—
Реакции15
Комментарии—
#3322Фото

❗️КДБ чарговы раз абнавіў так званы «спіс тэрарыстаў». У яго трапляюць і людзі, якіх пераследуюць па палітычных матывах. Уключэнне ў пералік азначае, што фінансавыя аперацыі чалавека блакуюцца: замарожваюцца банкаўскія рахункі, абмяжоўваюцца плацяжы і пераводы. Выключэнне са спісу здымае гэтыя абмежаванні. Выключаныя з пераліку: 1. Карніенка Віктар Антонавіч (№ 910) 2. Каваленка Яўген Сяргеевіч (№ 1045) 3. Бялемук Дзмітрый Аляксандравіч (№ 1106) 4. Краська Дзяніс Міхайлавіч (№ 1201) 5. Саўцін Павел Алегавіч (№ 1246) Дададзеныя ў пералік: 1. Бярэзюк Яна Анатольеўна (№ 1671) 2. Елісееў Аляксандр Леанідавіч (№ 1675) 3. Крыцкі Віктар Мікалаевіч (№ 1676) 4. Яшчанка Аляксей Аляксандравіч (№ 1677) 5. Вішняк Ганна Віктараўна (№ 1684) 6. Носка Уладзімір Сяргеевіч (№ 1685) 7. Панкоў Ігар Юр'евіч (№ 1688) 8. Васілька Віталь Аляксеевіч (№ 1691) 9. Лабудзеў Алег Вячаслававіч (№ 1692) 10. Валодзька Сяргей Іванавіч (№ 1696) 11. Кізюк Павел Віктаравіч (№ 1698)

Открыть в Telegram
Просмотры337−13%к среднему
Пересылки—
Реакции12
Комментарии—