🎭 Сто гадоў Коласаўскага тэатру – ад Стэфаніі Станюты да забароненых спектакляў
21 лістапада 1926 года ў Віцебску адкрыўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатр – сённяшні Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
За стагоддзе яго гісторыя ўвабрала ў сябе ўсё: выбітных актораў, сталінскія рэпрэсіі, легендарныя спектаклі, салідарнасць з пратэстамі 2020 года і забароны ўжо ў найноўшы час.
Першага дырэктара тэатру, Міколу Красінскага, расстралялі ў 1938 годзе. Тут працавала Стэфанія Станюта, а на сцэне ставілі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і іншых класікаў.
У 2020-м коласаўцы падтрымалі купалаўцаў, а ў 2021 годзе пасля прэм'еры быў забаронены спектакль «Ціль».
Спектакль да стагоддзя тэатру ставіць рэжысёр, запрошаны з Масквы.