AI ChatbetaAccount

Posts of Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

newest first

#529Photo

Прэзідэнт Украіны падпісаў Закон №16094, які працягвае тэрміны афармлення пасведчанняў на часовае пражыванне для замежных вайскоўцаў. Гэта важны крок для ўсех дабраахвотнікаў, у тым ліку беларусаў, якія са зброяй у руках абараняюць Украіну. Раней дакументы неабходна было аформіць да 10 лістапада, што ва ўмовах вайны было практычна немагчыма, таму магчымасьць своечасова ўрэгуляваць свой прававы статус мае асаблівае значэньне. Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус таксама працягвае сыстэмную працу ў інтарэсах беларускіх дабраахвотнікаў. За апошні час прадстаўнікі беларускіх дабраахвотнікаў узялі ўдзел у закрытай сустрэчы з Аб’яднаным цэнтрам СБУ, які зьяўляецца складнікам Каардынацыйнага штабу з пытаньняў абыходжаньня з вайсковапалоннымі. Падчас сустрэчы абмеркавалі: - ​пошук замежных дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў палоне; - ​пытаньне вызваленьня замежнікаў з палону; - ​пошук і рэпатрыяцыю целаў загінулых вайскоўцаў. ​Па выніках сустрэчы: - ​наладжанае міжведамаснае ўзаемадзеяньне; - ​дасягнутыя дамоўленасьці пра перадачу фатаграфіяў замежных дабраахвотнікаў, геалакацыяў і абставінаў для захадаў па пошуку ў палоне ды рэпатрыяцыі целаў. Яшчэ адзін важны кірунак — прававая легалізацыя дабраахвотнікаў, якія страцілі пашпарты грамадзянаў Беларусі ці Расейскай Фэдэрацыі ды ня могуць аднавіць іх праз немагчымасьць зьвярнуцца да органаў улады гэтых дзяржаваў. Без дакумэнту, які пасьведчвае асобу, яны ня могуць аформіць пасьведчаньне на часовае жыхарства ва Ўкраіне. ​Патранацкая служба замежных дабраахвотнікаў уздымае гэтае пытаньне ва ўзаемадзеяньні з адпаведнымі органамі, апэлюючы адпаведнымі кейсамі сярод беларусаў. Трывае дыялёг адносна пошуку прававога рашэньня ды неабходных зьменаў, каб такія вайскоўцы мелі магчымасьць належна аформіць дакумэнты й легалізаваць сваё знаходжаньне ва Ўкраіне. ​Працуем далей, каб плённае ўзаемадзеяньне з адпаведнымі структурамі трывала. ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads

Open in Telegram
Views2,500−51%vs avg
Forwards—
Reactions134
Comments—
#528Video

Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі - юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з рф у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі. ​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф. ​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку. ​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А. ​Памятаем! Адпомсьцім! ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads

Open in Telegram
Views6,980+36%vs avg
Forwards—
Reactions170
Comments—
#516Photo
Views5,960+16%vs avg
Forwards—
Reactions204
Comments—
#515Photo

19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. ​Разьвітаньне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час, у мэтах бясьпекі і абмежаваньня прысутнасьці ўчорашніх двурушнікаў, кожны з жадаючых сваечасова дазнаецца праз ягоных пабрацімаў. ​Віталь сумленна абраў цяжкі лёс беларускага нацыяналіста. Пагрозы і прымус, зьбіцьцё і засьценкі — нічога ня змусіла яго адхіліцца ад абранага шляху. Ён быў у складзе першых беларускіх дабраахвотнікаў, што ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў. ​Сябра і сакратар «Маладога Фронту», ваяр падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор», Вітушка ахвяраваў сваё жыццё са шчырай упэўненасьцю ў нашай перамозе і вызваленьні Беларусі. Нават у сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабою пабрацімаў з батальёну Hatred. ​Памятаем! Адпомсьцім! Шляхце гонар!

Open in Telegram
Views8,420+64%vs avg
Forwards—
Reactions371
Comments—
#510Photo
Views4,280−17%vs avg
Forwards—
Reactions177
Comments—
#508Video

Мы — байцы Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу ў складзе батальёну HATRED 3-й АШБр. Наша баявая праца — выведка й зьнішчэньне расейскіх акупантаў. Лета дорыць нам багаты ўраджай підараў. Сярод зьнішчанага маскальскага друзу падчас баёў за сёлы Новэ й Кацярынаўка мы сустрэлі підарскіх камандзіраў узводу й роты выведкі, жыхароў розных кантынентаў… А таксама манкурта з грамадзянствам РБ. Большасьць зь іх прыносяць карысьць у адбітых пасадках у якасьці ўгнаеньняў для дрэваў і кустоў. ​Нас, як і раней, ня вельмі цікавіць фонд палонных, пакуль беларускія дабраахвотнікі Верымейчык, Дзюрбейка, Дзёгцеў па-за сьпісамі на абмен. ​Заклікаем беларускіх мужчынаў у войску Беларусі ісьці за нашым прыкладам. Зброя ў нашых руках мусіць забіваць акупантаў і іхных хаўрусьнікаў сярод нашых суайчыньнікаў. Вам для гэтага нават ня патрэбна пераходзіць лінію фронту. Каб зьберагчы кроў нашае нацыі, мы мусім ліць кроў маскаля штодня. Паўсюль, куды акупант наважыўся прыйсьці. ​Слава Ўкраіне! Беларусь перадусім! ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads

Open in Telegram
Views8,160+59%vs avg
Forwards—
Reactions206
Comments—
#507Video
Views2,600−49%vs avg
Forwards—
Reactions133
Comments—
#506Photo
Views23,200+351%vs avg
Forwards—
Reactions160
Comments—
#505Video

Мінуў роўна месяц ад дня аднаўленьня і прыняцьця Дэкалогу Беларускага Жаўнера. Месяц запеклых баёў, цяжкіх страт і ўзнёслых здабыткаў! Нагадаем, як адбывалася гістарычная містэрыя прыняцьця Дэкалогу. Мячом і агнём, крывёю і потам мы здабудзем нашую вольную Беларусь. Бо лепш прыняць сьмерць, чым пагардлівае рабства. ​Да Дэкалогу! ​🔹 1. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта — твая родная мова, галасы тваіх продкаў, бацькоў і дзядоў. 🔹 2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым і непахісным абаронцам сваёй зямлі. 🔹 3. Сьмела ставай супраць кожнага, хто прыходзіць з мячом, каб абрабаваць тваю зямлю і душу. 🔹 4. Ганарыся і будзь шчасьлівы тым, што твая галава асеена сьвятлом Беларускага Нацыянальнага Штандара. 🔹 5. Памятай: тваё шчасьце і воля ўсяго Беларускага Народа — толькі ў тваіх уласных руках. 🔹 6. Будзь самім сабою і трывала кладзі жывы камень у падмурак новае Беларусі. 🔹 7. Шануй тых з чужых народаў, што з павагай і шчырасьцю глядзяць на цябе як на беларуса. 🔹 8. Здрада — гэта найвялікшая гніль і гідасьць, што нішчыць народы; няхай кара за яе будзе такой жа бязлітаснай, як і страшны яе вынік. 🔹 9. Жалезная дысцыпліна і сьвядомасьць кожнага жаўнера — гэта трывалая брама нашай будучай перамогі. 🔹 10. Ад радавога да генэрала — кожны з нас ёсьць гонар сваёй зямлі, шчыт яе незалежнасьці і вольны грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны. ​Жыве Беларусь!

Open in Telegram
Views17,100+232%vs avg
Forwards—
Reactions149
Comments—