Прэзідэнт Украіны падпісаў Закон №16094, які працягвае тэрміны афармлення пасведчанняў на часовае пражыванне для замежных вайскоўцаў. Гэта важны крок для ўсех дабраахвотнікаў, у тым ліку беларусаў, якія са зброяй у руках абараняюць Украіну. Раней дакументы неабходна было аформіць да 10 лістапада, што ва ўмовах вайны было практычна немагчыма, таму магчымасьць своечасова ўрэгуляваць свой прававы статус мае асаблівае значэньне. Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус таксама працягвае сыстэмную працу ў інтарэсах беларускіх дабраахвотнікаў. За апошні час прадстаўнікі беларускіх дабраахвотнікаў узялі ўдзел у закрытай сустрэчы з Аб’яднаным цэнтрам СБУ, які зьяўляецца складнікам Каардынацыйнага штабу з пытаньняў абыходжаньня з вайсковапалоннымі. Падчас сустрэчы абмеркавалі: - пошук замежных дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў палоне; - пытаньне вызваленьня замежнікаў з палону; - пошук і рэпатрыяцыю целаў загінулых вайскоўцаў. Па выніках сустрэчы: - наладжанае міжведамаснае ўзаемадзеяньне; - дасягнутыя дамоўленасьці пра перадачу фатаграфіяў замежных дабраахвотнікаў, геалакацыяў і абставінаў для захадаў па пошуку ў палоне ды рэпатрыяцыі целаў. Яшчэ адзін важны кірунак — прававая легалізацыя дабраахвотнікаў, якія страцілі пашпарты грамадзянаў Беларусі ці Расейскай Фэдэрацыі ды ня могуць аднавіць іх праз немагчымасьць зьвярнуцца да органаў улады гэтых дзяржаваў. Без дакумэнту, які пасьведчвае асобу, яны ня могуць аформіць пасьведчаньне на часовае жыхарства ва Ўкраіне. Патранацкая служба замежных дабраахвотнікаў уздымае гэтае пытаньне ва ўзаемадзеяньні з адпаведнымі органамі, апэлюючы адпаведнымі кейсамі сярод беларусаў. Трывае дыялёг адносна пошуку прававога рашэньня ды неабходных зьменаў, каб такія вайскоўцы мелі магчымасьць належна аформіць дакумэнты й легалізаваць сваё знаходжаньне ва Ўкраіне. Працуем далей, каб плённае ўзаемадзеяньне з адпаведнымі структурамі трывала. ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads
Открыть в TelegramПосты канала Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі - юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з рф у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі. У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф. Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку. Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А. Памятаем! Адпомсьцім! ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads
Открыть в Telegram30 кастрычніка мы правялі нашага брата Віталя «Вітушку» Трыгубава ў апошні шлях. На пахаваньні былі прысутныя блізкія і пабрацімы Віталя. У мэтах бясьпекі нам давялося абмежаваць колькасьць прысутных, якіх інакш было б дакладна на некалькі соцень больш. Дзякуем усім за разуменьне такіх захадаў. Віталь Трыгубаў пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы за нумарам 25 у 7 шэрагу, 7 сэктару А. Сёньня, на Дзяды, просім ушанаваць памяць героя Беларусі і Ўкраіны — Віталя «Вітушку» Трыгубава. У сваю чаргу, мы будзем нагадваць вольным эўрапейскім нацыям, каму яны абавязаныя сваёй свабодай і жыцьцём. Няхай хопіць нам жыцьця, каб адпомсьціць!.. Гонар Табе, шляхціч! ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads
Открыть в Telegram19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. Разьвітаньне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час, у мэтах бясьпекі і абмежаваньня прысутнасьці ўчорашніх двурушнікаў, кожны з жадаючых сваечасова дазнаецца праз ягоных пабрацімаў. Віталь сумленна абраў цяжкі лёс беларускага нацыяналіста. Пагрозы і прымус, зьбіцьцё і засьценкі — нічога ня змусіла яго адхіліцца ад абранага шляху. Ён быў у складзе першых беларускіх дабраахвотнікаў, што ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў. Сябра і сакратар «Маладога Фронту», ваяр падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор», Вітушка ахвяраваў сваё жыццё са шчырай упэўненасьцю ў нашай перамозе і вызваленьні Беларусі. Нават у сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабою пабрацімаў з батальёну Hatred. Памятаем! Адпомсьцім! Шляхце гонар!
Открыть в TelegramПасьля актыўнай працы мы абіраем актыўны адпачынак. Тры дні сярод гор, дзе надвор’е зьмяняецца хутчэй, чым краявіды за паваротам сьцежкі, а кожны наступны ўздым патрабуе новых сілаў. Байцы Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу зноўку выправіліся ў паход па ўкраінскіх Карпатах. Дажджы і халодны вецер ішлі роўна з камандай цягам першых двух дзён маршу і падчас прывалу ва ўрочышчы Пекла — сярод горных лясоў і цішыні, якой так не хапае ў звычайным жыцьці. Але на трэці дзень надвор’е зьмянілася, адкрыўшы ўсю магічнасьць хрыбта Гарганы. ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads
Открыть в TelegramМы — байцы Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу ў складзе батальёну HATRED 3-й АШБр. Наша баявая праца — выведка й зьнішчэньне расейскіх акупантаў. Лета дорыць нам багаты ўраджай підараў. Сярод зьнішчанага маскальскага друзу падчас баёў за сёлы Новэ й Кацярынаўка мы сустрэлі підарскіх камандзіраў узводу й роты выведкі, жыхароў розных кантынентаў… А таксама манкурта з грамадзянствам РБ. Большасьць зь іх прыносяць карысьць у адбітых пасадках у якасьці ўгнаеньняў для дрэваў і кустоў. Нас, як і раней, ня вельмі цікавіць фонд палонных, пакуль беларускія дабраахвотнікі Верымейчык, Дзюрбейка, Дзёгцеў па-за сьпісамі на абмен. Заклікаем беларускіх мужчынаў у войску Беларусі ісьці за нашым прыкладам. Зброя ў нашых руках мусіць забіваць акупантаў і іхных хаўрусьнікаў сярод нашых суайчыньнікаў. Вам для гэтага нават ня патрэбна пераходзіць лінію фронту. Каб зьберагчы кроў нашае нацыі, мы мусім ліць кроў маскаля штодня. Паўсюль, куды акупант наважыўся прыйсьці. Слава Ўкраіне! Беларусь перадусім! ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Facebook | Threads
Открыть в TelegramПереслано из Третій армійський корпус
Білорус з Трійки проти росіян з армії рф: «Зустріли Іванів, які йшли “на Київ за 3 дні” і ліквідували» Щоб вийти на нові позиції під час «Вівальді», розвідникам підрозділу Hatred Третьої штурмової бригади довелося долати щільно заміновану ділянку та ламати ворожий опір. Про зайняття бліндажів противника та пі*арських офіцерів, яких взяли в полон в кущах — розповідають друг Вовкулака і Малет. Третій армійський корпус | Instagram | Facebook | YouTube | Threads | ab3.army | TikTok | Підтримати 🇺🇦
Открыть в TelegramТрывае апэрацыя «Vivaldi». Беларускія жаўнеры ў першых шыхтах бяруць удзел у пераломнай вызваленчай кампаніі. На жаль, свабода здабываецца цяжка: крывёю і потам найлепшых. Не так даўно вы дапамаглі нам закрыць збор на падтрымку двох нашых выведнікаў. За гэты час патрэба ў дапамозе на аднаўленьне зьявілася для яшчэ аднаго нашага ваяра. Ён страціў канцавіну падчас гераічнага запеклага бою. Наш з вамі абавязак падтрымаць нашага шляхетнага героя! https://send.monobank.ua/jar/79rYJ3WPMV
Открыть в TelegramМінуў роўна месяц ад дня аднаўленьня і прыняцьця Дэкалогу Беларускага Жаўнера. Месяц запеклых баёў, цяжкіх страт і ўзнёслых здабыткаў! Нагадаем, як адбывалася гістарычная містэрыя прыняцьця Дэкалогу. Мячом і агнём, крывёю і потам мы здабудзем нашую вольную Беларусь. Бо лепш прыняць сьмерць, чым пагардлівае рабства. Да Дэкалогу! 🔹 1. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта — твая родная мова, галасы тваіх продкаў, бацькоў і дзядоў. 🔹 2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым і непахісным абаронцам сваёй зямлі. 🔹 3. Сьмела ставай супраць кожнага, хто прыходзіць з мячом, каб абрабаваць тваю зямлю і душу. 🔹 4. Ганарыся і будзь шчасьлівы тым, што твая галава асеена сьвятлом Беларускага Нацыянальнага Штандара. 🔹 5. Памятай: тваё шчасьце і воля ўсяго Беларускага Народа — толькі ў тваіх уласных руках. 🔹 6. Будзь самім сабою і трывала кладзі жывы камень у падмурак новае Беларусі. 🔹 7. Шануй тых з чужых народаў, што з павагай і шчырасьцю глядзяць на цябе як на беларуса. 🔹 8. Здрада — гэта найвялікшая гніль і гідасьць, што нішчыць народы; няхай кара за яе будзе такой жа бязлітаснай, як і страшны яе вынік. 🔹 9. Жалезная дысцыпліна і сьвядомасьць кожнага жаўнера — гэта трывалая брама нашай будучай перамогі. 🔹 10. Ад радавога да генэрала — кожны з нас ёсьць гонар сваёй зямлі, шчыт яе незалежнасьці і вольны грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!
Открыть в Telegram