AI ChatbetaAccount
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

Who mentions Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

Mentioned or reposted by

Latest mentions

  1. 01
    Зянон ПазьнякЗянон Пазьняк@zianon_pazniak,

    Відэа развітаньня з беларускім героем Віталем "Вітушкам" Трыгубавым Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу. Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі — юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з РФ у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі. ​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф. ​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку. ​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А. Слава Героям! Жыве Беларусь!

    Videomentioned
    Views1.4K
    Forwards5
    Reactions58
    Comments—
  2. 02
    ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ@volnaja_belarus,

    Views534
    Forwards—
    Reactions27
    Comments—
  3. 03
    🐺 ⚔"HATRED BATTALION"⚔🐺 ⚔"HATRED BATTALION"⚔@war_hatred,

    No text

    Photoalbumreposted
    Views818
    Forwards2
    Reactions—
    Comments—
  4. 04

    19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. ​Разьвітаньне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час, у мэтах бясьпекі і абмежаваньня прысутнасьці ўчорашніх двурушнікаў, кожны з жадаючых сваечасова дазнаецца праз ягоных пабрацімаў. ​Віталь сумленна абраў цяжкі лёс беларускага нацыяналіста. Пагрозы і прымус, зьбіцьцё і засьценкі — нічога ня змусіла яго адхіліцца ад абранага шляху. Ён быў у складзе першых беларускіх дабраахвотнікаў, што ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў. ​Сябра і сакратар «Маладога Фронту», ваяр падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор», Вітушка ахвяраваў сваё жыццё са шчырай упэўненасьцю ў нашай перамозе і вызваленьні Беларусі. Нават у сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабою пабрацімаў з батальёну Hatred. ​Памятаем! Адпомсьцім! Шляхце гонар!

    Photoreposted
    Views211
    Forwards1
    Reactions32
    Comments0
  5. 05
    WarArchiveWarArchive@wararchive_ua,
    Views4.14K
    Forwards34
    Reactions113
    Comments0

Channels it mentions