Кабинет
Народное Антикризисное Управление

Народное Антикризисное Управление

Объединение экспертов в сферах права, экономики, дипломатии и медиа, чьи уникальные компетенции призваны содействовать достижению общих целей беларуского демократического движения. Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate Чат-бот: @nau_by_bot

Юзернейм
@nau_belarus
Категория
Политика
Страна
БеларусьБеларусь
Подписчики1 610
Просмотров на пост, 7 дн.289−70,2% к пред. 7 дн.
ERR17,93 %за 7 дней

Средние просмотры поста по дням

По дню публикации

Показать таблицей
ДатаПросмотров на пост
29 окт. 2026 г.338
9 нояб. 2026 г.174
10 нояб. 2026 г.282
11 нояб. 2026 г.236
13 нояб. 2026 г.1 060
14 нояб. 2026 г.220
16 нояб. 2026 г.1 630
23 нояб. 2026 г.142
25 нояб. 2026 г.669
26 нояб. 2026 г.55

Самые просматриваемые за месяц

  1. 01

    Павел Латушка ўзяў удзел у закрытым мерапрыемстве «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў Гаазе Прававыя, палітычныя і практычныя аспекты звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд абмяркоўваліся падчас закрытага мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў пасольстве Літвы ў Гаазе, у якой прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Міжнародная платформа адказнасці для Беларусі, цэнтр M.A.R.A. і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Суарганізатарамі выступілі пасольствы Літвы, Украіны і Даніі. «Да 2025 года тэрыторыю Беларусі вымушана пакінулі прыблізна 600 000 чалавек. Кадры дэпартацыі палітычных зняволеных з Беларусі шырока распаўсюдзіліся ў сусветных СМІ. Аднак пераважная большасць тых, хто ўцякае з Беларусі, робяць гэта ціха. Ці быў у людзей, якія пакідаюць Беларусь, сапраўдны выбар застацца ў сваёй краіне? У 2025 годзе Лукашэнка растлумачыў, што тым, хто знаходзіцца ў выгнанні, даецца права вярнуцца — у турму. Свабода выбару паміж дзвюма формамі пераследу — гэта не свабода. Беларусаў прымусілі пакінуць сваю Радзіму», — адзначыў падчас выступу Павел Латушка. Атрымаўшы зварот Літвы, Міжнародны крымінальны суд 12 сакавіка 2026 года распачаў расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці. Удзельнікі закрытага мерапрыемства намагаліся шырэй раскрыць прававую аснову расследавання і яго верагодныя наступствы. Асаблівая ўвага была нададзена трансгранічнаму характару злачынстваў, а таксама юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда ў пытаннях дэпартацыі і іншых звязаных з ёй злачынстваў супраць чалавечнасці ў адносінах да цывільнага насельніцтва Беларусі.

    Фото
    Просмотры1,63 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  2. 02

    Палітыка рэжыму Лукашэнкі знішчае эканоміку Беларусі Эканамічная сітуацыя ў Беларусі і ўплыў санкцый на эканоміку рэжыму Лукашэнкі абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з экспертамі Нямецкай эканамічнай групы (German Economic Team). У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Сустрэчы з экспертамі Нямецкай эканамічнай групы праводзяцца на рэгулярнай аснове. Падчас сустрэчы нямецкімі экспертамі была прадстаўлена статыстыка па гарманізацыі санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, згодна з якой экспартныя санкцыі супраць Беларусі ахопліваюць 88% тавараў, экспарт якіх з Расіі абмежаваны, а імпартныя санкцыі супраць Беларусі ахопліваюць 99% тавараў, імпарт якіх у Расію абмежаваны. Эксперты Нямецкай эканамічнай групы асобна адзначылі катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі з-за масавага вымушанага выезду больш за 6% насельніцтва, якая ўзнікла з прычыны працяглых маштабных рэпрэсій у краіне. Было адзначана, што гэта ўжо мае негатыўны эфект на эканамічную сітуацыю ў Беларусі, і ён будзе толькі ўзмацняцца. Вынікі гандлёвых санкцый наглядна адлюстроўвае статыстыка двухбаковага гандлю: доля Беларусі ў знешнегандлёвых патоках ЕС скарацілася да мінімуму. Так, калі ў 2019 годзе беларускія пастаўкі займалі болей 5% імпарту ЕС па 41 катэгорыі тавараў, то ў 2025 годзе такіх пазіцый не засталося зусім — Еўрасаюз цалкам дыверсіфікаваў закупкі. Аналагічная сітуацыя і з сустрэчнымі пастаўкамі: калі ў 2019 годзе на Беларусь прыпадала болей 5% экспарту ЕС па 60 катэгорыях тавараў, то да 2025 года засталася толькі адна такая катэгорыя. Падчас сустрэчы Павел Латушка падзяліўся сабранымі НАУ дадзенымі, згодна з якімі рэжым спрабуе кампенсаваць запаволенне вытворчасці напампоўваннем спажывецкага попыту. У выніку даходы насельніцтва растуць, а рэальны сектар стагнуе. «Унутраная рэпрэсіўная і знешняя агрэсіўная палітыка рэжыму Лукашэнкі пазбавіла Беларусь еўрапейскіх рынкаў, паставіла краіну ў поўную залежнасць ад Расіі, а таксама сістэмна знішчае беларускую эканоміку. Калі Лукашэнка хоча зняцця санкцый і аднаўлення адносін з ЕС, то ён абавязаны пайсці на рэальныя, а не касметычныя змены ў Беларусі, прадстаўленыя маёй камандай у апублікаваных нядаўна "10 пунктах сапраўдных змен"», — пракаментаваў вынікі сустрэчы Павел Латушка.

    Превью ссылки
    Просмотры1,06 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  3. 03

    Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да збору дапамогі для Украіны Расія не спыняе абстрэлы ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў. З-за разбурэння электрастанцый і сетак мірныя жыхары застаюцца без электрычнасці, вады і цяпла, што напярэдадні зімовага перыяду становіцца крытычна небяспечным. У адказ на гэтыя выклікі беларускія дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі ў рамках ініцыятывы «Цяпло для Украіны». Галоўная задача кампаніі — сабраць сродкі на набыццё і перадачу неабходнага абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам перажыць энергетычны крызіс. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. «Падчас поўнамаштабнай вайны і штодзённых тэрарыстычных удараў Расіі па мірных гарадах і цывільнай інфраструктуры Украіны мы, беларусы, не маем маральнага права заставацца абыякавымі. Агрэсар свядома спрабуе зламаць украінскі народ холадам і цемрай, ператвараючы зіму ў зброю. У гэты крытычны момант салідарнасць набывае асаблівае значэнне — яна павінна выражацца не толькі ў словах спачування, але і ў канкрэтных справах. Наша дапамога — гэта доказ таго, што беларускі народ стаіць на баку праўды і свабоды. Кожны данат, кожны сродак абагрэву ратуюць жыцці і дапамагаюць украінцам выстаяць у барацьбе, ад якой залежыць і будучыня вольнай Беларусі», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

    Фото
    Просмотры669
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  4. 04

    «Ноч (не)расстраляных паэтаў» ў Варшаве Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае далучыцца да мерапрыемстваў «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якія пройдуць 29 і 30 кастрычніка ў Варшаве. Два вечары будуць прысвечаныя памяці беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Гэта нагода не толькі ўшанаваць памяць загінулых, але і выказаць салідарнасць з сучаснымі беларускімі палітвязнямі. 📍 29 кастрычніка, 19:00–21:00 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава. 📍 30 кастрычніка, 16:00–18:00 X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości, Skazańców 25, Варшава. Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości. Мерапрыемствы праходзяць пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców. Падрабязная праграма абодвух вечароў — на слайдах.

    Фото
    Просмотры338
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—

Новые посты

#3269Фото

Переслано из Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Калі чакаць ордараў на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі? Каментарый намесніка кіраўніцы АПК, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі адносна тэрмінаў выдачы ордараў на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі Міжнародным крымінальным судом у Гаазе. «У публічнай прасторы ўсё часцей гучыць меркаванне пра тое, што працэс правасуддзя ў МКС па "беларускай сітуацыі" неапраўдана зацягваецца. Аднак, калі звярнуцца да статыстыкі і працэдур самога Суда, такая ацэнка не мае пад сабой падстаў». Чаму працэдура папярэдняга вывучэння прайшла хутка? «З моманту рэферала Літвы Офісу пракурора МКС спатрэбілася ўсяго 17 месяцаў для завяршэння папярэдняга вывучэння "беларускай сітуацыі". Для параўнання: паводле даклада незалежных экспертаў аб дзейнасці МКС ад 2020 года (падрыхтаванага ў межах працэсу, ініцыяванага Асамблеяй дзяржаў–удзельніц Рымскага статута), сярэдняя працягласць папярэдняга вывучэння сітуацый складала 50 месяцаў — амаль у тры разы даўжэй». Пры гэтым, як адзначыў Павел Латушка, Офіс пракурора МКС уклаўся ў 17 месяцаў у вельмі складаных умовах: – Юрысдыкцыйная спецыфіка. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута. Прыняцце рашэння аб пачатку расследавання «беларускай сітуацыі», кантэкст якой у большай ступені выходзіць за межы юрысдыкцыі МКС, запатрабавала ад Офіса пракурора значнай рашучасці — тым больш ва ўмовах заклікаў засяродзіць рэсурсы Суда на расследаванні сітуацый у дзяржавах–удзельніцах Рымскага статута. – Знешні ціск і ўнутраны крызіс. Перыяд папярэдняга вывучэння супаў з беспрэцэдэнтным ціскам на МКС, і перш за ўсё на Офіс пракурора, з боку шэрагу пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН, а таксама з унутраным крызісам у Офісе пракурора, у выніку якога яго кіраўнік быў вымушаны адысці ад выканання сваіх абавязкаў. – Адсутнасць шырокай падтрымкі з боку дзяржаў. За 6 гадоў ніводная дзяржава, акрамя Літвы, уключаючы краіны, на тэрыторыі якіх знаходзіцца найбольшая колькасць пацярпелых беларусаў, не скарысталася механізмам перадачы сітуацыі ў МКС, прадугледжаным артыкулам 14 Рымскага статута. Разам з тым мы працягваем адвакатаванне далучэння да расследавання іншых дзяржаў. «Нягледзячы на сукупнасць гэтых перашкод, Офіс пракурора МКС завяршыў папярэдняе вывучэнне ў разумныя тэрміны, істотна апярэдзіўшы сярэдні паказчык працягласці працэдуры. Важна адзначыць, што расследаванне, аналагічнае таму, якое праводзіць Офіс пракурора МКС, тэарэтычна можа праводзіцца і на нацыянальным узроўні. Напрыклад, у сітуацыі злачынства генацыду, здзейсненага кіраўніцтвам М’янмы, Федэральны крымінальны суд Буэнас-Айрэса выдаў міжнародныя ордары на арышт 25 высокапастаўленых вайсковых і грамадзянскіх асоб М’янмы. Аднак за 6 гадоў шэраг спроб ініцыяваць крымінальныя справы на нацыянальным узроўні за міжнародныя злачынствы, учыненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, пакуль не ўвянчаліся поспехам. На гэтым фоне расследаванне Офіса пракурора выглядае эфектыўным і такім, што актыўна прасоўваецца. Сёння гэтае расследаванне застаецца адзінай рэальнай надзеяй на правасуддзе для соцень тысяч ахвяр з Беларусі». Якія рэалістычныя тэрміны выдачы першага ордара? «У практыцы МКС з моманту пачатку расследавання да запыту першага ордара на арышт у сярэднім праходзіць ад паўтара да двух гадоў. Аднак у беларускім кейсе ў якасці практычнага пункту адліку карэктней разглядаць момант фарміравання следчай групы і зацвярджэння бюджэту. Арыенцірам з’яўляецца снежань бягучага года, калі адбудзецца чарговая сесія Асамблеі дзяржаў–удзельніц Рымскага статута. Магчымы графік далейшага развіцця падзей выглядае так: 1. Запыт ордара. Пры аптымістычным сцэнарыі Офіс пракурора МКС можа звярнуцца ў Палату папярэдняга вядзення з хадайніцтвам аб выдачы першага ордара на арышт праз 11–17 месяцаў — у перыяд з лістапада 2027 года па май 2028 года. 2. Рашэнне Суда. Пасля паступлення хадайніцтва яго разгляд Палатай папярэдняга вядзення і прыняцце адпаведнага рашэння могуць заняць да шасці месяцаў. Трэба памятаць, што з лістапада 2025 года як запыты Офіса пракурора аб выдачы ордараў на арышт, так і іх выдача Палатамі папярэдняга вядзення з’яўляюцца канфідэнцыйнымі».

Открыть в Telegram
Просмотры55−89%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3268Фото

Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да збору дапамогі для Украіны Расія не спыняе абстрэлы ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў. З-за разбурэння электрастанцый і сетак мірныя жыхары застаюцца без электрычнасці, вады і цяпла, што напярэдадні зімовага перыяду становіцца крытычна небяспечным. У адказ на гэтыя выклікі беларускія дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі ў рамках ініцыятывы «Цяпло для Украіны». Галоўная задача кампаніі — сабраць сродкі на набыццё і перадачу неабходнага абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам перажыць энергетычны крызіс. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. «Падчас поўнамаштабнай вайны і штодзённых тэрарыстычных удараў Расіі па мірных гарадах і цывільнай інфраструктуры Украіны мы, беларусы, не маем маральнага права заставацца абыякавымі. Агрэсар свядома спрабуе зламаць украінскі народ холадам і цемрай, ператвараючы зіму ў зброю. У гэты крытычны момант салідарнасць набывае асаблівае значэнне — яна павінна выражацца не толькі ў словах спачування, але і ў канкрэтных справах. Наша дапамога — гэта доказ таго, што беларускі народ стаіць на баку праўды і свабоды. Кожны данат, кожны сродак абагрэву ратуюць жыцці і дапамагаюць украінцам выстаяць у барацьбе, ад якой залежыць і будучыня вольнай Беларусі», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

Открыть в Telegram
Просмотры669+39%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3267Фото

Переслано из Павел Латушка

Віншую «Нашу Ніву» са знакавым юбілеем — 120-годдзем з дня заснавання! Сто дваццаць гадоў таму выхад першага нумара «Нашай Нівы» стаў сапраўдным культурным і нацыянальным прарывам. Выданне стала цэнтрам беларускага Адраджэння і сапраўднай школай нацыянальнай свядомасці. З вялікай павагай і ўдзячнасцю згадваю тых выдатных беларусаў і беларусак, якія стаялі ля вытокаў газеты і працавалі на яе старонках. Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Цётка, Змітрок Бядуля — гэтыя імёны назаўжды ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю нашай краіны. На працягу ўсёй сваёй гісторыі выданне праходзіла праз цяжкія выпрабаванні. І ў нашы дні «Наша Ніва», нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск, рэпрэсіі, вымушаную эміграцыю, не спынілася. Ад імя каманды НАУ дазвольце падзякаваць вам за працу на карысць Беларушчыны і свабоды слова, за тое, што захоўваеце нашу мову, культуру і гістарычную памяць. Няхай кожны новы дзень набліжае той час, калі «Наша Ніва» зноў будзе свабодна працаваць і друкавацца ў вольнай, дэмакратычнай Беларусі. Са святам! Жыве Беларусь!

Открыть в Telegram
Просмотры142−70%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3266Фото

Павел Латушка ўзяў удзел у закрытым мерапрыемстве «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў Гаазе Прававыя, палітычныя і практычныя аспекты звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд абмяркоўваліся падчас закрытага мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў пасольстве Літвы ў Гаазе, у якой прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Міжнародная платформа адказнасці для Беларусі, цэнтр M.A.R.A. і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Суарганізатарамі выступілі пасольствы Літвы, Украіны і Даніі. «Да 2025 года тэрыторыю Беларусі вымушана пакінулі прыблізна 600 000 чалавек. Кадры дэпартацыі палітычных зняволеных з Беларусі шырока распаўсюдзіліся ў сусветных СМІ. Аднак пераважная большасць тых, хто ўцякае з Беларусі, робяць гэта ціха. Ці быў у людзей, якія пакідаюць Беларусь, сапраўдны выбар застацца ў сваёй краіне? У 2025 годзе Лукашэнка растлумачыў, што тым, хто знаходзіцца ў выгнанні, даецца права вярнуцца — у турму. Свабода выбару паміж дзвюма формамі пераследу — гэта не свабода. Беларусаў прымусілі пакінуць сваю Радзіму», — адзначыў падчас выступу Павел Латушка. Атрымаўшы зварот Літвы, Міжнародны крымінальны суд 12 сакавіка 2026 года распачаў расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці. Удзельнікі закрытага мерапрыемства намагаліся шырэй раскрыць прававую аснову расследавання і яго верагодныя наступствы. Асаблівая ўвага была нададзена трансгранічнаму характару злачынстваў, а таксама юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда ў пытаннях дэпартацыі і іншых звязаных з ёй злачынстваў супраць чалавечнасці ў адносінах да цывільнага насельніцтва Беларусі.

Открыть в Telegram
Просмотры1 630+239%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3265Видео

Переслано из Павел Латушка

Павел Латушка: Мы прапануем прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі, які меў бы моцны мандат, заснаваны на рашэннях ЕС «Бяспека для Польшчы ці для ЕС — гэта дамовіцца з Лукашэнкам ці дэмакратычныя змены ў Беларусі? Безумоўна, дэмакратычныя змены ў Беларусі, таму што дамовіцца з Лукашэнкам спрабавалі ўжо пяць разоў. Гэта не прывяло да стратэгічных змен — адбыліся толькі касметычныя, і пазней мы мелі 2020 год. Гэта страшны год рэпрэсій, і гэты страшны год працягваецца ў 2026-м», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас Пазнаньскага эканамічнага кангрэса на панэльнай дыскусіі «Стратэгія Польшчы і ЕС у дачыненні да Беларусі». НАУ з гэтага года з'яўляецца афіцыйным партнёрам Пазнаньскага эканамічнага кангрэса. У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел намеснік дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Адам Эберхарт і старэйшы эксперт Аддзела Беларусі, Украіны і Малдовы Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі. Мадэратаркай дыскусіі выступіла галоўная рэдактарка тэлеканала «Белсат» Аліна Коўшык. Падчас Кангрэсу Павел Латушка правёў размовы з кіраўніком Бюро міжнароднай палітыкі у канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Марцінам Пшыдачам і шэрагам дэпутатаў Сейма Польшчы. Падчас дыскусіі Павел Латушка адзначыў, што Лукашэнка не можа быць гарантам бяспекі ў рэгіёне: «Для ЕС як і для Польшчы, важна, каб Беларусь была бяспечнай краінай, дэмакратычнай і свабоднай. Лукашэнка не гарантуе свабоды і бяспекі для Польшчы і для ЕС. Ён падпісаў столькі пагадненняў з Расіяй, што не вызваліцца ад гэтых абавязацельстваў. Ён падпісаў і ваенную дактрыну, і дамову аб гарантыях стратэгічнай бяспекі, якія цалкам абавязваюць яго выконваць усе загады, што ідуць з Крамля». Асобна Павел Латушка падкрэсліў, што інтарэсы нашай краіны павінны прадстаўляць дэмакратычныя сілы Беларусі разам з партнёрамі, а не рэжым Лукашэнкі: «Для ЕС важна, каб Беларусь была вольнай. Як нам, беларусам, да гэтага прыйсці? Нядаўна скончыліся перамовы ў Абу-Дабі. І там уздымалася тэма Беларусі, размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах. Апошнім часам ён публічна кажа, што гатовы запрасіць удзельнікаў перамоваў у Мінск, але ўжо не хоча быць пасярэднікам, як гэта было падчас "Мінска-1" і "Мінска-2". Ён хоча быць бокам гэтых перамоваў. Мы павінны зразумець: Пуцін прадстаўляе большасць расіян, якія падтрымліваюць вайну. Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь, бо не быў легальна абраны прэзідэнтам, і не прадстаўляе беларускі народ, бо большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Значыць, беларускі народ на перамовах павінны прадстаўляць дэмакратычныя сілы пры падтрымцы нашых партнёраў». Таксама у ходзе дыскусіі Павел Латушка распавёў, пра прапанову прызначэння спецыяльнага пасланніка Еўрапейскага саюза па справах Беларусі: «Ці з’яўляецца рэалістычным сцэнарыем удзел дэмакратычных сілаў у перамовах? Шчыра кажучы, каб гэтага дамагчыся, нам патрэбны моцны голас нашых партнёраў, і тут мы глядзім на нашых саюзнікаў — на ЕС, на Польшчу, на Вялікабрытанію, на Украіну і на ЗША. І таму мы распрацавалі 10 умоваў, якія павінен выканаць Лукашэнка, калі хоча сесці за гэты стол перамоваў. Мы прапануем прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі, які меў бы моцны мандат, заснаваны на апошніх рашэннях ЕС, і магчыма прадстаўляў бы і нас падчас гэтых перамоваў». Павел Латушка адзначыў, што незалежнасць Беларусі можа захаваць толькі беларускі народ, і важна, каб тыя ці іншыя рашэнні па Беларусі былі ўзгодненыя з дэмакратычнымі сіламі: «Кожны з вас у Польшчы ведае выслоўе: "Нічога пра нас без нас". Мы, беларусы, кажам: "Нічога пра беларусаў без беларусаў". І нам важна, каб падчас гэтых перамоваў інтарэсы беларускага народа былі прадстаўлены. Хто менавіта можа захаваць суб’ектнасць і незалежнасць Беларусі? Ужо не Лукашэнка, а толькі беларускі народ. І гэта цяжкі выклік, але мы павінны над гэтым працаваць, і дэмакратычныя сілы Беларусі — Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада, іншыя нашы ініцыятывы — працуюць над гэтым вельмі моцна»

Открыть в Telegram
Просмотры220−54%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3264Превью ссылки

Палітыка рэжыму Лукашэнкі знішчае эканоміку Беларусі Эканамічная сітуацыя ў Беларусі і ўплыў санкцый на эканоміку рэжыму Лукашэнкі абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з экспертамі Нямецкай эканамічнай групы (German Economic Team). У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Сустрэчы з экспертамі Нямецкай эканамічнай групы праводзяцца на рэгулярнай аснове. Падчас сустрэчы нямецкімі экспертамі была прадстаўлена статыстыка па гарманізацыі санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, згодна з якой экспартныя санкцыі супраць Беларусі ахопліваюць 88% тавараў, экспарт якіх з Расіі абмежаваны, а імпартныя санкцыі супраць Беларусі ахопліваюць 99% тавараў, імпарт якіх у Расію абмежаваны. Эксперты Нямецкай эканамічнай групы асобна адзначылі катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі з-за масавага вымушанага выезду больш за 6% насельніцтва, якая ўзнікла з прычыны працяглых маштабных рэпрэсій у краіне. Было адзначана, што гэта ўжо мае негатыўны эфект на эканамічную сітуацыю ў Беларусі, і ён будзе толькі ўзмацняцца. Вынікі гандлёвых санкцый наглядна адлюстроўвае статыстыка двухбаковага гандлю: доля Беларусі ў знешнегандлёвых патоках ЕС скарацілася да мінімуму. Так, калі ў 2019 годзе беларускія пастаўкі займалі болей 5% імпарту ЕС па 41 катэгорыі тавараў, то ў 2025 годзе такіх пазіцый не засталося зусім — Еўрасаюз цалкам дыверсіфікаваў закупкі. Аналагічная сітуацыя і з сустрэчнымі пастаўкамі: калі ў 2019 годзе на Беларусь прыпадала болей 5% экспарту ЕС па 60 катэгорыях тавараў, то да 2025 года засталася толькі адна такая катэгорыя. Падчас сустрэчы Павел Латушка падзяліўся сабранымі НАУ дадзенымі, згодна з якімі рэжым спрабуе кампенсаваць запаволенне вытворчасці напампоўваннем спажывецкага попыту. У выніку даходы насельніцтва растуць, а рэальны сектар стагнуе. «Унутраная рэпрэсіўная і знешняя агрэсіўная палітыка рэжыму Лукашэнкі пазбавіла Беларусь еўрапейскіх рынкаў, паставіла краіну ў поўную залежнасць ад Расіі, а таксама сістэмна знішчае беларускую эканоміку. Калі Лукашэнка хоча зняцця санкцый і аднаўлення адносін з ЕС, то ён абавязаны пайсці на рэальныя, а не касметычныя змены ў Беларусі, прадстаўленыя маёй камандай у апублікаваных нядаўна "10 пунктах сапраўдных змен"», — пракаментаваў вынікі сустрэчы Павел Латушка.

Открыть в Telegram
Просмотры1 060+121%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3263Превью ссылки
Просмотры236−51%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3262Видео

Арцём Брухан: У нас ёсць бачанне, і яно ўключаецца і ў нашу агульную стратэгію патэнцыйнага Круглага стала Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры Еўрарадыё распавёў падрабязна пра 10 пунктаў сапраўдных змен. «Гэта праграма выпрацоўваецца з улікам той рэчаіснасці, тых пазіцый розных бакоў, якія ёсць. І мне здаецца, гэта праграма больш цэнтрысцкая, яна не займае крайнюю адну асобную пазіцыю, яна складаецца з зразумелых пунктаў, як мы бачым, што можна назваць сапраўднымі зменамі ў Беларусі і як па гэтых пунктах можна рухацца. У нас ёсць бачанне, і яно ўключаецца і ў нашу агульную стратэгію, у тым ліку стратэгію патэнцыйнага круглага стала, які можа адбыцца, у стратэгію таго, што могуць адбыцца мірныя перамовы, напрыклад, ці то ў Мінску, ці то Лукашэнка будзе хацець прыняць удзел у любым выпадку ў гэтых перамовах». «Які ключавы зараз кантэкст для Рэспублікі Беларусь, для дэмакратычных сілаў, увогуле для ўсіх? Гэта патэнцыйныя перамовы па сканчэнні вайны, перамовы пра тое, як будзе пасляваенны рэгіён выглядаць, якія будуць сферы ўплыву, якая будзе Беларусь, якія будуць гарантыі бяспекі для Украіны. Якія гарантыі бяспекі будуць для Беларусі, для Еўропы? То-бок, фактычна мы знаходзімся ў вельмі важным гістарычным моманце. І ў гэты гістарычны момант вельмі важна, каб пазіцыя Беларусі і інтарэсы Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены». «Як нам зрабіць так, каб пракантраляваць тое, што рэпрэсіі спыніліся, што людзі вызвалены, што не з'яўляюцца новыя палітвязні? Трэба нейкі інструмент. І гэты інструмент — гэта, напрыклад, праваабарончыя арганізацыі, якія займаюцца маніторынгам. Бо калі нам кажуць: «Вось давайце гэта ўсё падзяляць», — гэта немагчыма. Гэта комплекснае пытанне, гэта падзяліць немагчыма. Базавая тэза ў тым, што ў гэтым геапалітычным моманце трэба інтарэсы беларусаў туды ўплесці і зрабіць гэта як мага хутчэй, як мага аператыўней, каб ужо зараз, пакуль нават не пачаліся зразумелыя перамовы, пакуль ідзе вось гэтае праштурхоўванне, каб Беларусь і беларускае пытанне было ў прыярытэце таксама ў нашых саюзнікаў, бо мы на іх апіраемся». «Што з гэтых пунктаў, якія я агучыў, з'яўляецца пагрозай стабільнасці? Ці рэжым зараз настолькі не кантралюе сітуацыю? Вось у іх таксама там раздваенне пазіцыі ідзе. З аднаго боку, у іх усё спакойна, яны цалкам усё кантралююць. З іншага боку, малейшыя змены, такія як вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, вяртанне НДА ў Беларусь ці рэгістрацыя палітычных партый — адразу пагроза бяспецы і ўнутранаму палітычнаму устрою. Не, гэта не так выглядае. Усё ж такі гэта трэба адкручваць, гэта магчыма адкручваць, і рэжым проста павінен гэта зрабіць. Калі ён хоча зняцця санкцый, калі ён хоча ўдзелу ў перамоўным працэсе па сканчэнні вайны Расіі супраць Украіны, калі ён хоча дэманстраваць усяму свету, што гэта партнёр, які як мінімум адэкватны, ён можа зрабіць гэтыя крокі. І ні адзін з гэтых дзесяці пунктаў, якія мы прапісалі, не з'яўляецца насамрэч пагрозай як такавой існаванню рэжыму. Там не напісана, што трэба пасадзіць усіх чыноўнікаў у турму. Там не напісана, каб, умоўна кажучы, правесці заўтра новыя прэзідэнцкія выбары». Поўны эфір Арцёма Брухана: https://www.youtube.com/live/APlc-Wx1p3M 🔗 Чытаць Праграму на беларускай мове: https://www.belarus-nau.org/be/post/10-пунктаў-сапраўдных-змен-ад-паўла-латушкі-і-нау

Открыть в Telegram
Просмотры282−41%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3261Превью ссылки

Переслано из Павел Латушка

10 пунктов настоящих изменений: наша позиция для Запада и условие для Минска Пока режим Лукашенко пытается продать миру дипломатический блеф о «миротворчестве» и навязать формат «Минск-3», мы возвращаем внимание к главной для беларусов проблеме — тяжелейшему внутреннему политическому и правовому кризису в нашей стране. Нельзя выступать площадкой для урегулирования международных конфликтов, когда внутри страны продолжается террор, тысячи граждан удерживаются в тюрьмах, а беларуская территория используется для агрессии против Украины. Народное антикризисное управление (НАУ) сформировало «Программу настоящих изменений из 10 пунктов». Это стратегическая рамка и практический алгоритм, адресованный двум сторонам: – Международным партнерам: любые контакты с Минском должны быть строго увязаны с шагами по прекращению репрессий, восстановлению прав граждан и инклюзивному диалогу — как это прямо зафиксировано в Выводах Совета ЕС по Беларуси. – Функциональным властям в Беларуси: это наиболее рациональный и конструктивный путь прекращения внутреннего противостояния, восстановления законности, суверенитета и независимости нашей страны. Наш принцип незыблем: «Ничего о беларусах без самих беларусов». Полный текст Программы опубликован на нашем официальном сайте и доступен на трех языках: 🔗 Чытаць Праграму на беларускай мове: https://www.belarus-nau.org/be/post/10-пунктаў-сапраўдных-змен-ад-паўла-латушкі-і-нау 🔗 Читать Программу на русском языке: https://www.belarus-nau.org/post/10-пунктов-настоящих-изменений-от-павла-латушко-и-нау 🔗 Read the 10-Point Program in English: https://www.belarus-nau.org/en/post/10-point-program-for-real-change-by-pavel-latushka-and-nam

Открыть в Telegram
Просмотры174−64%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#3255Фото

Переслано из Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Ноч (не)расстраляных паэтаў» ў Варшаве Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае далучыцца да мерапрыемстваў «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якія пройдуць 29 і 30 кастрычніка ў Варшаве. Два вечары будуць прысвечаныя памяці беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Гэта нагода не толькі ўшанаваць памяць загінулых, але і выказаць салідарнасць з сучаснымі беларускімі палітвязнямі. 📍 29 кастрычніка, 19:00–21:00 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава. 📍 30 кастрычніка, 16:00–18:00 X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości, Skazańców 25, Варшава. Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości. Мерапрыемствы праходзяць пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców. Падрабязная праграма абодвух вечароў — на слайдах.

Открыть в Telegram
Просмотры338−30%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—

Все посты

Связи