Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская абмеркавала са Спецыяльным дакладчыкам ААН лёс дзяцей палітвязняў і пераслед беларусаў за мяжой Сёння ў офісе ў Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася са Спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел юрыдычная каманда Офіса на чале з дарадцам па прававых пытаннях Леанідам Марозавым. Асноўныя тэмы сустрэчы: – Прымусовая высылка былых палітвязняў з Беларусі і лёс іх дзяцей, якія засталіся ў краіне без бацькоў. – Транснацыянальныя рэпрэсіі: пераслед беларусаў за мяжой, злоўжыванне механізмамі Інтэрпола, рызыкі затрыманняў і экстрадыцыі. – Дакументаванне злачынстваў беларускага рэжыму і перспектывы стварэння гібрыднага трыбунала. – Супрацоўніцтва ў межах Генеральнай Асамблеі ААН, у Жэневе і з Групай незалежных экспертаў ААН па Беларусі. Юрыдычная каманда перадала Спецыяльнаму дакладчыку задакументаваныя выпадкі разлучэння дзяцей з бацькамі — былымі палітвязнямі. Таксама каманда прадставіла вынікі працы па супрацьдзеянні злоўжыванням механізмамі Інтэрпола: у 17 выпадках удалося дапамагчы прадухіліць дэпартацыю ці экстрадыцыю. Святлана Ціханоўская: «Рэпрэсіі не заканчваюцца вызваленнем з турмы ці выездам з Беларусі. Бацькоў разлучаюць з дзецьмі, а беларусаў працягваюць пераследаваць нават за мяжой. Ніводная краіна не павінна станавіцца інструментам палітычнага пераследу, а дзеці — расплачвацца за рэпрэсіі супраць сваіх бацькоў». Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй, каб бараніць правы беларусаў.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 376 |
| 3 h | 600 |
- After 1 hour376
- Total to date600