⚖️ Жыхару Віцебска пагражае да трох гадоў зняволення за абразу супрацоўніка ДАІ Telegram-канал "Милиция Витебщины" паведаміў пра затрыманне 45-гадовага мужчыны, якога падазраюць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй у Telegram-канале, які ўлады прызналі "экстрэмісцкім". Каментар быў скіраваны супраць супрацоўніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, піша "Віцебская Вясна". Як сцвярджае міліцыя, каментар выявілі падчас маніторынгу інтэрнэту. Мужчыну затрымалі. У Telegram-канале паведамляецца, што ён "раскаяўся і прынёс прабачэнні", аднак цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 25 лістапада
Open in Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 23, 2026 | 1,330 |
| Nov 24, 2026 | 1,386 |
| Nov 25, 2026 | 728 |
Most viewed this month
- 01Views5.81KForwards—Reactions15Comments—
- 02Views1.45KForwards—Reactions33Comments—
- 03Views1.33KForwards—Reactions40Comments—
- 04Views1.3KForwards—Reactions23Comments—
Latest posts
📄 Спецдакладчык ААН адрэагаваў на звароты пра пераслед праваабаронцы, журналістаў і адвакатаў у Беларусі 24 лістапада Спецдакладчык ААН апублікаваў прэс-рэліз у адказ на звароты праваабарончай супольнасці, у тым ліку ПЦ "Вясна". У ім эксперты ААН выказалі занепакоенасць магчымым адвольным зняволеннем праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна і блогера Максіма Шуканава, адсутнасцю належнай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення, а таксама парушэннямі права журналіста, былога палітвязня Ігара Лосіка на справядлівы суд і пераследам ягоных адвакатаў. «Нас таксама непакоіць, што крымінальнае пакаранне за крытыку прэзідэнта стрымлівае людзей ад свабоднага выказвання сваіх меркаванняў», — заявілі эксперты. 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 322 |
| 2 h | 532 |
- After 1 hour322
- Total to date532
❗️ Лічбы змяншаюцца, рэпрэсіі застаюцца: чаму зніжэнне спісу палітвязняў не азначае адлігі ў Беларусі Дынаміка колькасці палітзняволеных традыцыйна застаецца адным з галоўных паказчыкаў, па якіх ацэньваецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак выключна колькасны падыход не адлюстроўвае рэальны стан рэпрэсій і глыбіню прававога крызісу. Выхад людзей па заканчэнні тэрмінаў, працэдуры памілавання, інфармацыйная зачыстка і працяг новых арыштаў ствараюць складаную карціну, дзе фармальныя ваганні ў спісах адбываюцца на фоне захавання сістэмнага ціску. У гэтым матэрыяле гутарым з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам, каб разабрацца ў сутнасці рэпрэсіўных практык рознага кшталту. «Нельга сцвярджаць, што сітуацыя ў краіне палепшылася, калі выйшла пяць чалавек, а пасадзілі траіх, калі працягваецца ціск на былых палітвязняў, а таксама трансгранічныя рэпрэсіі». 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in Telegram💔 Жанчыны за кратамі: ціск, жорсткае абыходжанне і праблемы са здароўем Сведчанні былых палітзняволеных паказваюць, што жорсткае абыходжанне ў беларускіх месцах зняволення не абмяжоўваецца асобнымі выпадкамі фізічнага гвалту. Жанчыны расказваюць пра сістэматычны псіхалагічны ціск, прыніжальныя пакаранні, працяглае ўтрыманне ў ШІЗА і карцарах, небяспечныя ўмовы ўтрымання і прымусовую фізічную працу. Асобны ціск аказваецца на тых, каго адміністрацыі калоній адносяць да "палітычных": іх абмяжоўваюць у правах, прыніжаюць за палітычную пазіцыю і пагражаюць новымі тэрмінамі зняволення. Публікуем вытрымкі некаторых інтэрв'ю з былымі палітзняволенымі жанчынамі. 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 132 |
| 2 h | 530 |
| 3 h | 640 |
- Total to date640
❓Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды «Вясна» падрыхтавала цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення. 🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы 🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь 🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў 🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі 🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая 🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 280 |
| 2 h | 538 |
| 4 h | 637 |
- After 1 hour280
- After 6 hours637
- Total to date637
🤬 «Іх вельмі жорстка бралі недалёка ад Украіны, калі яны спалі ў лесе»: гісторыя пераследу палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча, асуджанага па так званай справе "анарха-партызанаў" да 19 гадоў калоніі, цэлы месяц утрымлівалі ў штрафным ізалятары гродзенскай турмы № 1. За кратамі палітвязень увесь час сутыкаецца з ціскам: яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ. Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч, які ўтрымліваўся з Дзмітрыем у адной камеры СІЗА-1, распавёў, што анархістаў білі пры затрыманні і падчас суда. «Іх вельмі жорстка бралі недалёка ад Украіны, калі яны спалі ў лесе. Затрымліваў памежны спецназ (АСАМ). Збілі моцна» 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 433 |
| 5 h | 706 |
- After 1 hour433
- After 6 hours706
- Total to date706
🕯 У Польшчы збіраюць сродкі на пахаванне 27-гадовага былога беларускага палітвязня 22 лістапада пайшоў з жыцця 27-гадовы былы беларускі палітвязень, які быў вымушаны эміграваць і апошнія гады жыў у Польшчы. Пра гэта паведамляе DissidentBY. Прычыны смерці не паведамляюцца. Мужчыну затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён, як і многія іншыя людзі, якія прайшлі праз зняволенне, не мог застацца на радзіме. Яму давялося пакінуць усё і пачынаць жыццё нанова ў эміграцыі. Збор на пахаванне 👉 https://zrzutka.pl/gp3r7d 🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім былога палітвязня.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 2 h | 553 |
| 3 h | 708 |
- After 1 hour553
- Total to date708
❗️ 72-гадовую жыхарку Добрушскага раёна, раней асуджаную да "хатняй хіміі", адправілі ў калонію 72-гадовай пенсіянерцы Але Захаравай з вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна замянілі "хатнюю хімію" на калонію паводле ч. 8 арт. 55 Крымінальнага кодэкса за тое, што яна не з'яўлялася на адзначэнні ў РАУС. Цяпер тэрмін у паўтара гады за "абразу Лукашэнкі" яна працягвае адбываць у гомельскай калоніі № 4. Інфармацыя пра лёс жанчыны з'явілася ад былой зняволенай, паведамляе "Гомельская Вясна". Паводле "Гомельскай Вясны", нягледзячы на ўзрост, Ала Захарава яшчэ трымала хатнюю гаспадарку. І праз цяжкасці з транспартам і гаспадарчыя клопаты жанчына сталага веку не заўжды паспявала ўчасна на тыя адзначэнні ў РАУС. 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 307 |
| 2 h | 679 |
| 4 h | 793 |
- After 1 hour307
- After 6 hours793
- Total to date793
📖 «На злосць ворагам, на радасць нашым»: як Алена Лазарчык прыбыла ў гомельскую ПК-4 Мы працягваем публікаваць вытрымкі з дзённіка былой палітзняволенай, актывісткі Алены Лазарчык, які яна аднаўляе па памяці ўжо на волі. Сёння — пра прыбыццё ў гомельскую жаночую калонію № 4: першыя ўражанні, сустрэчу з іншымі палітзняволенымі і маленькі жэст непадпарадкавання. «На этап я ехала ў тым жа прыкідзе, у якім была на судзе — белыя джынсы і кофта, чырвоная кашуля. І калі нас вялі на КП, спяцом паліто расшпіліла, хоць і было холадна, каб бачылі ды разумелі. На злосць ворагам, на радасць нашым. Так я думала. Але ўсё аказалася крыху больш складана». 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 420 |
| 4 h | 767 |
| 6 h | 823 |
- After 1 hour420
- After 6 hours823
- Total to date823
⚠️ Паведамляйце "Вясне" пра выпадкі транснацыянальных рэпрэсій За апошні тыдзень праваабаронцы зафіксавалі некалькі выпадкаў ціску на сваякоў беларускіх палітычных эмігрантаў: да іх прыходзілі з ператрусамі і допытамі, а таксама выклікалі ў дзяржаўныя органы. ✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкнуліся з ціскам з боку беларускіх сілавікоў, важна як мага раней паведаміць пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo. 📌 Своечасовае інфармаванне дазваляе зафіксаваць абставіны і аказаць неабходную дапамогу. Не адкладайце зварот да праваабаронцаў. 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 2 h | 497 |
| 3 h | 670 |
| 7 h | 793 |
- After 1 hour497
- After 6 hours793
- Total to date793
Connections
Similar channels
Лукабек@lukabekkkPolitics35.9K
MAYDAY.TEAM@maydaymogPolitics1.2K
Белсат@belsatNews and media14.5K
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!@christianvisionPolitics1.66K
БелНовости@belnewsby1News and media51.6K
ПОЛУАВТОБИЯ@poluavtobiaPolitics55K
Шпаковский. По существу.@shpakouskiPolitics9.55K- BELPOL@belpolPolitics9.55K
Mentioned by
Лукабек@lukabekkk5 mentionsLatest post
Белсат@belsat3 mentionsLatest post
MAYDAY.TEAM@maydaymog3 repostsLatest post
БелНовости@belnewsby12 mentionsLatest post
Радыё Свабода — Беларусь@radiosvaboda1 mentionLatest post
Вот Так@vottaktv1 mentionLatest post
Беларусь головного мозга@belamova1 repostLatest post
ПОЛУАВТОБИЯ@poluavtobia1 mentionLatest post
Настоящее Время@currenttime1 mentionLatest post
DW Главное@dwglavnoe1 mentionLatest post
Mentions
MAYDAY.TEAM@maydaymog1 mention