Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Open in TelegramPosts of VANDRVM
29.11 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 1999 крокаў Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?.. Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. Сустракаемся ў 15.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
Open in TelegramМае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Open in Telegram29.11 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 1999 крокаў Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?.. Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. Сустракаемся ў 15.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
Open in Telegram28.11 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"! Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі. Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. Сустракаемся ў 14.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
Open in Telegram28.11 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"! Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут. Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. Сустракаемся ў 09.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
Open in Telegram26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км) У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
Open in TelegramСябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны. Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09 Апісаньні экскурсій (49 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры. Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
Open in Telegram05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км) У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
Open in Telegram26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км) У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе. КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя. На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
Open in Telegram