Account

Posts of Urban Hrodna — городская среда Гродно

newest first

#2794Photo
Views300−64%vs avg
Forwards—
Reactions18
Comments—
#2792Photo

⛪️ 🏙«Знявечылі горад». Гродзенцы абураюцца шматпавярховікамі, якія змяняюць гістарычную панараму Каложы У Instagram разгарэлася дыскусія вакол новай шматпавярховай забудовы ў Гродне. Фотаздымак і відэа панарамы Каложскай царквы, зробленыя 16 лістапада, выклікалі хвалю крытыкі. Гараджане лічаць, што новыя вышынныя дамы псуюць гістарычны выгляд горада. У публікацыі ў Instagram звяртаюць увагу на тое, што будаўніцтва вышынных дамоў паблізу гістарычных аб'ектаў павінна ўлічваць ахоўныя зоны, панарамы і візуальнае ўспрыманне помнікаў архітэктуры. На думку аўтара публікацыі, у Гродне гэтыя патрабаванні не забяспечваюць належнага захавання гістарычнага ландшафту. У каментарыях гродзенцы таксама выказваюць незадаволенасць: «Яскравы вынік пафігізма мясцовай улады. Ім абсалютна пофіг на захаванне спадчыны, як і на меркаванне гараджан». Адзін з удзельнікаў дыскусіі лічыць, што замест вышынных дамоў тут можна было стварыць сучасны раён з малапавярховай забудовай. Гэта, на яго думку, было б камфортней для жыхароў і не псавала б гарадскую панараму. Ён таксама звязвае праблему з тым, што гараджане не выбіраюць старшыню гарвыканкама. Іншыя каментатары не менш катэгарычныя: «Я тоже вчера увидела фотографию и ужаснулась. А самое печальное, что абсолютному большинству все равно». «Теперь, больше похоже на пейзажи из Балабановских фильмов. Изуродовали город. Что поделать? За деньги, да». Некаторыя выказваюць асцярогі, што новая забудова можа перашкодзіць уключэнню Каложскай царквы ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гаворка ідзе пра мікрараён «Вясенні», які ўзводзяць прыкладна за 1,2 км ад Каложы. Яшчэ ў 2024 годзе гродзенцы збіралі подпісы супраць вышыннай забудовы, асцерагаючыся за гістарычную панараму. Тады ж улады назвалі фэйкам выявы з дамамі непасрэдна за царквой. Аднак сама праблема бачнасці новых вышынных будынкаў у гарадской панараме сапраўды існуе. У жніўні 2026 года паведамлялася, што ў мікрараёне ўжо засяляюць некаторыя дамы, а іншыя яшчэ будуюцца. Усяго да 2030 года тут плануюць узвесці 17 жылых дамоў рознай паверхавасці, у тым ліку 19-павярховыя. Фота і відэа: vid_grodno ў Instagram.

Open in Telegram
Views1,650+96%vs avg
Forwards—
Reactions30
Comments—
#2787Photo

Рэдкая магчымасць пабачыць від з вокнаў эксперыментальнай брэжнеўкі на Паповіча У Threads з'явіліся фота, зробленыя з вокнаў незвычайнага дома на Паповіча, 48 у Гродне. Гэта адзіны ў Гродне панэльны пяціпавярховы дом з надбудаваным паверхам. У канцы 1990-х-пачатку 2000-х такія паверхі-мансарды прапаноўвалі дабудоўваць да панэлек і іншых старых дамоў. У 1997 годзе нават прынялі пастанову Савета Міністраў «Аб мерах па арганізацыі мансардного будаўніцтва». Аднак у Гродне з’явіўся толькі адзін такі дом. Практыка не прыжылася і ў іншых гарадах Беларусі. У Мінску з таго часу з’явіўся ўсяго дзясятак мансардных паверхаў, надбудаваных над старымі дамамі. Падобная практыка была распаўсюджаная і ў іншых гарадах былога СССР, напрыклад у Маскве, але нідзе не стала масавай. У гэтым доме ў кожным пад'ездзе з'явіліся па 3 двухпавярховыя кватэры. Адзін з іх мінусаў - што гэта фактычна 6-7 паверх, але без ліфта. Унутры - быццам вы ў двухпавярховым доме, толькі ён стаіць на даху іншага дома. А вы ведалі пра гэты ўнікальны для Гродна дом на Паповіча?

Open in Telegram
Views574−32%vs avg
Forwards—
Reactions11
Comments—
#2777Photo

🍍На паркоўцы каля Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне змянілі арганізацыю руху На паркоўцы каля БХМД у Гродне цяпер можна пакідаць аўтамабілі толькі з аднаго боку. Пра змены паведамляе AutoGrodno. З боку дарогі нанеслі разметку для парковачных месцаў, а з боку бальніцы ўсталявалі знакі «Спыненне забаронена» і пафарбавалі бардзюр у жоўты колер. Уздоўж яго таксама паставілі каля 60 чырвона-белых дарожных слупкоў. Чытачы AutoGrodno мяркуюць, што змены звязаныя з праблемамі праезду. Раней машыны паркавалі «елачкай» з абодвух бакоў, таму паміж радамі часам заставалася занадта мала месца. Бывалі выпадкі, калі выехаць з паркоўкі было амаль немагчыма. Цяпер аўтамабілі можна пакінуць праз дарогу, уздоўж лесу. Некаторыя кіроўцы таксама карыстаюцца паркоўкай каля крамы «АЛМІ», што стварае нязручнасці для яе наведвальнікаў. Адзін з чытачоў AutoGrodno распавёў, што неяк прыехаў у «АЛМІ» па кветкі для маці, але а 10-й раніцы ўсе месцы былі занятыя. У выніку яму давялося больш за 10 хвілін шукаць, дзе пакінуць машыну, каб зайсці ў краму на хвіліну. Фота: AutoGrodno.by

Open in Telegram
Views706−16%vs avg
Forwards—
Reactions8
Comments—
#2773Photo

📦 Пасля навіны пра натуральную фатазону ў Томінскім лесе туды паехалі сотні гарадзенцаў — цяпер скардзяцца на смецце Натуральная фатазона ў Томінскім лесе ў Гродне, дзе дрэвы абвітыя ярка-чырвоным дзявочым вінаградам, нечакана стала вельмі папулярнай. Пасля публікацый пра гэтае месца туды паехалі сотні гараджан, а ў выхадныя каля самых фотагенічных дрэў нават утвараліся чэргі. У Threads гарадзенцы жартуюць, што Томінскі лес, магчыма, яшчэ ніколі не бачыў столькі наведвальнікаў. Але разам з ажыятажам з'явілася і іншая праблема — людзі пачалі скардзіцца на вялікую колькасць смецця. «Бітае шкло, горы смецця, ніякія дарожкі. У Пышках вельмі шмат такіх дрэў. Даўно не была ў Томінскім і вось прыехала на ажыятаж», — напісала адна з карыстальніц. «Там, дзе мы фатаграфаваліся, валяліся бутэлькі ад піва, пакеты, шына і яшчэ шмат усяго, хоць кантэйнеры ёсць. Таксама было сумна, што людзям цяжка данесці смецце некалькі метраў», — расказала яшчэ адна гарадзенка. «Была там учора і проста ў шоку ад таго, колькі там было смецця», — дадаюць у каментарыях. Пры гэтым гарадзенцы звяртаюць увагу, што ехаць менавіта ў Томінскі лес дзеля такіх кадраў неабавязкова. Паводле каментатараў, дрэвы, абвітыя дзявочым вінаградам, у вялікай колькасці можна знайсці і ў Пышках. Фота: _afonina.svetlana_ і drozhko (фота з Пышкоў) у Threads.

Open in Telegram
Views722−14%vs avg
Forwards—
Reactions15
Comments—