Account

Posts of Светлана Тихановская

newest first

#10113Photo

Лічба дня: 115 палітзняволеных жанчын у Беларусі Сёння, 25 лістапада, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. А ў Беларусі заканчваецца ўжо адзінаццаты месяц абвешчанага Лукашэнкам «Года беларускай жанчыны». У краіне адкрываюць помнікі жанчынам-маці, ладзяць урачыстыя мерапрыемствы і нават распрацоўваюць «брэнд беларускай жанчыны». Тым часам, паводле «Вясны», за кратамі застаюцца як мінімум 115 палітзняволеных жанчын. У краіне дагэтуль няма асобнага закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Святлана Ціханоўская: «Калі мы гаворым пра правы беларускіх жанчын, важна пачуць, пра што гавораць самі беларускі. Пра хатні гвалт, з якім часам даводзіцца жыць гадамі. Пра тое, як цяжка атрымаць дапамогу і абарону. Я хачу, каб жанчына, якая сутыкнулася з гвалтам, ведала, куды ёй звярнуцца. Каб ёй не даводзілася баяцца, што яе саму абвінавацяць у тым, што з ёй здарылася. Каб у Беларусі працавалі гарачыя лініі, бяспечныя прытулкі, была даступная юрыдычная і псіхалагічная дапамога. А міліцыя і суды абаранялі пацярпелых і прыцягвалі вінаватых да адказнасці. І мне асабліва балюча сёння думаць пра жанчын за кратамі. Пра тых, хто месяцамі не бачыць сваіх дзяцей, не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі, сутыкаецца з прыніжэннямі і здзекамі. Я хачу, каб кожная беларуска адчувала сябе ў бяспецы — дома, на працы, на вуліцы. Каб яе правы і свабода былі абароненыя законам. Павага да жанчын павінна праяўляцца ў нашым штодзённым жыцці, у законах, у стаўленні да іх правоў і свабодаў. І, вядома, усе жанчыны, якія сёння знаходзяцца за кратамі за свае перакананні, павінны быць вызваленыя».

Open in Telegram
Views599−73%vs avg
Forwards—
Reactions41
Comments—
#10110Photo

Святлана Ціханоўская абмеркавала са Спецыяльным дакладчыкам ААН лёс дзяцей палітвязняў і пераслед беларусаў за мяжой Сёння ў офісе ў Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася са Спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел юрыдычная каманда Офіса на чале з дарадцам па прававых пытаннях Леанідам Марозавым. Асноўныя тэмы сустрэчы: – Прымусовая высылка былых палітвязняў з Беларусі і лёс іх дзяцей, якія засталіся ў краіне без бацькоў. – Транснацыянальныя рэпрэсіі: пераслед беларусаў за мяжой, злоўжыванне механізмамі Інтэрпола, рызыкі затрыманняў і экстрадыцыі. – Дакументаванне злачынстваў беларускага рэжыму і перспектывы стварэння гібрыднага трыбунала. – Супрацоўніцтва ў межах Генеральнай Асамблеі ААН, у Жэневе і з Групай незалежных экспертаў ААН па Беларусі. Юрыдычная каманда перадала Спецыяльнаму дакладчыку задакументаваныя выпадкі разлучэння дзяцей з бацькамі — былымі палітвязнямі. Таксама каманда прадставіла вынікі працы па супрацьдзеянні злоўжыванням механізмамі Інтэрпола: у 17 выпадках удалося дапамагчы прадухіліць дэпартацыю ці экстрадыцыю. Святлана Ціханоўская: «Рэпрэсіі не заканчваюцца вызваленнем з турмы ці выездам з Беларусі. Бацькоў разлучаюць з дзецьмі, а беларусаў працягваюць пераследаваць нават за мяжой. Ніводная краіна не павінна станавіцца інструментам палітычнага пераследу, а дзеці — расплачвацца за рэпрэсіі супраць сваіх бацькоў». Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй, каб бараніць правы беларусаў.

Open in Telegram
Views1,440−34%vs avg
Forwards—
Reactions74
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h456
3 h1,440
  1. After 1 hour456
  2. Total to date1,440
#10109Photo

«Справядлівасць пачынаецца з таго, што цябе чуюць і табе вераць»: Юлія Міцкевіч пра бяспеку і правы жанчын у Беларусі З 25 лістапада па 10 снежня ва ўсім свеце праходзіць кампанія «16 дзён актывізму супраць гендарна-абумоўленага гвалту». Сёлета ААН засяроджвае ўвагу на трох пытаннях: справядлівасці, абароне пацярпелых і спыненні беспакаранасці. У Беларусі праблема гендарна-абумоўленага гвалту пагаршаецца рэпрэсіямі, ліквідацыяй незалежных арганізацый і адсутнасцю прававой абароны. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях роўнасці і інклюзіўнасці Юлія Міцкевіч адзначыла, якія змены неабходныя ў Беларусі: «У нашай краіне дагэтуль няма асобнага закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. У 2018 годзе Лукашэнка заблакаваў гэтую ініцыятыву, а пасля 2020 года былі ліквідаваныя арганізацыі, якія дапамагалі пацярпелым. Беларускі сутыкаюцца і з гвалтам з боку рэжыму: здзекамі ў зняволенні, пагрозамі, цкаваннем у інтэрнэце, публікацыяй асабістых даных. Вінаватых дагэтуль не прыцягваюць да адказнасці. Справядлівасць пачынаецца з таго, што цябе чуюць і табе вераць. Гэта дае магчымасць знайсці бяспечны прытулак, атрымаць юрыдычную і псіхалагічную дапамогу. Мы працуем, каб у дэмакратычнай Беларусі былі законы аб гендарнай роўнасці і супрацьдзеянні хатняму гвалту, незалежныя суды і даступная дапамога пацярпелым. Жанчыны складаюць больш за палову насельніцтва Беларусі. Іх бяспека, правы і інтарэсы не могуць быць пытаннямі, якія адкладаюць на потым. Абараняць іх — абавязак усіх палітыкаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню краіны. А самі жанчыны павінны мець роўныя магчымасці, рэальны ўплыў і доступ да прыняцця палітычных рашэнняў. Ужо сёння можна падтрымаць беларускія жаночыя і праваабарончыя ініцыятывы, якія дапамагаюць пацярпелым ад гвалту і палітзняволеным жанчынам нават у выгнанні. З меркаванняў бяспекі мы не можам публічна называць гэтыя арганізацыі, але знайсці іх можна праз беларускую фемінісцкую супольнасць».

Open in Telegram
Views1,300−41%vs avg
Forwards—
Reactions57
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
1 h516
3 h849
4 h1,100
6 h1,300
  1. After 1 hour516
  2. After 6 hours1,300
  3. Total to date1,300
#10108Photoedited

Цяпло салідарнасці: беларусы далучаюцца да ініцыятывы дапамогі Украіне  Расія працягвае атакаваць энергетычную інфраструктуру Украіны. Праз пашкоджанні электрастанцый і сетак людзі сутыкаюцца з адключэннямі святла, вады і ацяплення. Напярэдадні зімы гэта асабліва небяспечна. Таму беларускія дэмакратычныя сілы далучаюцца да польскіх і ўкраінскіх партнёраў у межах кампаніі «Цяпло для Украіны». Мэта ініцыятывы — сабраць сродкі на закупку і дастаўку абсталявання, якое дапаможа ўкраінцам ва ўмовах энергетычнага крызісу. Праект распачалі Fundacja Demokracja, Еўрамайдан і Stand with Ukraine. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Падтрымаць могуць усе ахвотныя — як асобныя людзі, так і беларускія арганізацыі і ініцыятывы. Далучыцца да збору і падзяліца сваім цяплом можна па гэтай спасылцы. Кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве Вольга Зазулінская адзначыла: «Удары Расіі пакідаюць украінцаў без святла і цяпла. І ў такіх абставінах асабліва цяжка тым, хто не можа самастойна паклапаціцца пра сябе. Дзецям, пацыентам бальніц, пажылым людзям, людзям з інваліднасцю. Яны патрабуюць пастаяннага догляду і ўвагі.  Для такіх людзей генератар не проста пытанне камфорту, а магчымасць атрымаць своечасовую медыцынскую дапамогу, быць ў цяпле, мець гарачую ежу. Мы не можам спыніць абстрэлы, але можам дапамагчы тым, хто штодня сутыкаецца з іх наступствамі. І вельмі важна не прызвычаіцца да чужой бяды толькі таму, што вайна працягваецца ўжо амаль пяць гадоў. Ёсць шмат людзей, для якіх наша дапамога можа стаць вырашальнай». #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy

Open in Telegram
Views4,380+99%vs avg
Forwards—
Reactions80
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h640
2 h2,120
4 h3,240
7 h4,380
  1. After 1 hour640
  2. After 6 hours4,380
  3. Total to date4,380
#10107Photo

Беларускія жанчыны — рухавік пераменаў Да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту супраць жанчын мы сабралі галоўныя выказванні Святланы Ціханоўскай пра беларусак і салідарнасць. Лідарка неаднаразова падкрэслівала: абарона ад любога гвалту, роўнасць і павага да жаночай годнасці з’яўляюцца падмуркам свабоднай і дэмакратычнай Беларусі: «Мы павінны будаваць Беларусь, дзе ніводная жанчына не будзе баяцца вяртацца дадому. Дзе яна зможа працаваць без прыніжэнняў і ціску. Дзе дзяржава не будзе крыніцай гвалту, а наадварот — гарантам абароны. Дзе любы чалавек, незалежна ад полу, зможа жыць свабодна, бяспечна і з адчуваннем уласнай годнасці». «Хачу сказаць кожнай жанчыне: вы не адна. Мы побач. Мы разам. І калі вам пагражае небяспека — не абірайце маўчанне. Ніводная жанчына не павінна заставацца сам-насам з гвалтам». «Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць». «Мы хочам пабудаваць Беларусь, дзе жанчыны лідаруюць, прымаюць рашэнні і вызначаюць будучыню. Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын — не толькі агульнаеўрапейская каштоўнасць, але і беларуская. Гендарная роўнасць — гэта не чужая ідэя. Яна не «запазычаная» з-за мяжы. Гэта патрабаванне беларускага народа, народжанае беларускім болем і прасунутае беларускімі жанчынамі». «У Беларусі жыццё заўсёды ляжала на плячах жанчын. І я веру, што менавіта жанчыны ўрэшце разбураць дыктатуру і павярнуць нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскай будучыні, за якую мы змагаемся». «Салідарнасць — гэта сапраўдная сіла, і жанчыны нястрымныя, калі гаворка ідзе пра салідарнасць». «Мы, жанчыны, вельмі добра ўмеем знаходзіць час для ўсіх: памятаем пра справы дзяцей, дапамагаем бацькам запісацца да лекара, трымаем у галаве працу, сустрэчы, просьбы блізкіх. А сябе ў гэтым спісе часта проста не бачым. У спісе людзей, пра якіх вы клапоціцеся, вы таксама павінны быць»   «Дарагія беларускі, вы — мая апора і нагода для гонару. Менавіта вы з’яўляецеся прыкладам моцы дабрыні і нястомным рухавіком пераменаў».

Open in Telegram
Views1,210−45%vs avg
Forwards—
Reactions65
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
1 h569
7 h1,210
  1. After 1 hour569
  2. After 6 hours1,210
  3. Total to date1,210
#10104Photo

Новыя магчымасці для беларускай моладзі і супрацоўніцтва з Радай Еўропы  Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька правялі першую працоўную сустрэчу са спецыяльным каардынатарам Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў Ежы Баўрскім. Асноўныя тэмы сустрэчы: – Моладзь і адукацыя: лекцыі, дыскусіі і сустрэчы з беларускімі студэнтамі ў ЕГУ і іншых універсітэтах. – Парламенцкае супрацоўніцтва: узаемадзеянне з ПАСЕ, у тым ліку – праца дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Асамблеі, а таксама падрыхтоўка рэзалюцыяў па Беларусі і магчымае сумеснае мерапрыемства 9 чэрвеня ў Вільні. – Культура: супрацоўніцтва з Беларускай Радай культуры і падтрымка беларускіх ініцыятываў. – Міжнародныя мерапрыемствы: магчымыя сумесныя падзеі ў Страсбургу, Варшаве і Бруселі. – Грамадзянская супольнасць: пашырэнне кантактаў Рады Еўропы з беларускімі арганізацыямі. «Для нас важна, каб супрацоўніцтва з Радай Еўропы развівалася і прыносіла вынікі для беларусаў, а беларускія арганізацыі, ініцыятывы і грамадзянская супольнасць мелі больш магчымасцяў быць пачутымі і ўдзельнічаць у міжнародных праектах. Таму мы зацікаўленыя ў пастаянным дыялогу і пашырэнні супольнай працы», — адзначыў Дзяніс Кучынскі. Падрабязнасці сустрэчы — на сайце.

Open in Telegram
Views1,830−17%vs avg
Forwards—
Reactions96
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
9 h1,300
25 h1,830
  1. After 24 hours1,830
  2. Total to date1,830
#10103Photo

Беларусы дапамагаюць беларусам: бясплатныя медыцынскія кансультацыі для людзей унутры краіны У Беларусі ўсё больш людзей сутыкаюцца з цяжкасцямі ў атрыманні медыцынскай дапамогі. Асабліва ў невялікіх гарадах і вёсках, дзе не хапае дактароў, а магчымасць звярнуцца ў прыватную клініку ёсць далёка не ў кожнага. Каб дапамагчы нашым людзям, беларускія ініцыятывы запусцілі праект «Раёнка». Дзякуючы яму беларусы ўнутры краіны змогуць бясплатна і ананімна атрымліваць анлайн-кансультацыі беларускіх дактароў, якія маюць ліцэнзіі на працу ў Еўрасаюзе. Праграма ў першую чаргу разлічаная на жыхароў малых гарадоў і вёсак, людзей у складаным матэрыяльным становішчы, бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей самастойна, людзей з інваліднасцю, былых палітвязняў і іх сем’і, а таксама іншыя ўразлівыя групы. Станіслаў Салавей, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя: «Наша задача — дапамагчы пацыенту зразумець, што з ім, і, самае галоўнае, што яму рабіць далей, каб выціснуць максімум з таго, што ён можа атрымаць у Беларусі». Кансультацыі будуць праходзіць у анлайн-чаце або праз аўдыязванкі па зашыфраваных каналах сувязі. Пры гэтым ні доктар, ні пацыент не будуць ведаць імёнаў адно аднаго». Як працуе праграма? Кошт адной кансультацыі — 30 еўра. Аплачваць іх будуць беларусы замежжа праз ахвяраванні. За першыя тры месяцы арганізатары плануюць сабраць 3000 еўра і забяспечыць 100 медыцынскіх кансультацый. – Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і маеце патрэбу ў медыцынскай дапамозе, вы можаце падаць заяўку на кансультацыю. – Калі вы знаходзіцеся за мяжой і хочаце дапамагчы суайчыннікам, вы можаце падтрымаць праект ахвяраваннем. «Раёнка» — сумесная ініцыятыва платформ «Тры сланы» і OkDoc, Фонду медыцынскай салідарнасці ByMedSol і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. 📩 Кантакт для сувязі: [email protected] 

Open in Telegram
Views1,850−16%vs avg
Forwards—
Reactions107
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
14 h1,630
24 h1,850
  1. After 24 hours1,850
  2. Total to date1,850
#10102Video

«Я веру, што Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху. Гісторыяй поспеху мірнага пераходу да дэмакратыі» Аўстралійскае радыё ABC Radio National у праграме «Big Ideas» апублікавала выступ Святланы Ціханоўскай у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце. Беларуская лідарка распавяла пра ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, супраціў беларусаў дыктатуры, працу дэмакратычных сіл у выгнанні і значэнне міжнароднай салідарнасці: Пра ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы «Наша геаграфія робіць Беларусь цэнтральным элементам бяспекі Еўропы. Расія выкарыстала беларускую тэрыторыю для ўварвання ва Украіну. На прыкладзе Беларусі бачныя сапраўдныя намеры Расіі. Масква хоча, каб Украіна стала такой, як сённяшняя Беларусь, — паслухмянай, падкантрольнай і слабой. Крэмль бачыць у Беларусі, Украіне ці нават Малдове не незалежныя дзяржавы, а непаслухмяных дзяцей, якіх трэба пакараць і вярнуць пад кантроль. Гледзячы, што адбываецца ў Беларусі, мы можам лепш зразумець, як аслабіць Пуціна і як дапамагчы Украіне перамагчы». Пра супраціў беларусаў і перспектывы пераменаў «Сёння супраціў у Беларусі сышоў у падполле. Мы больш не бачым людзей, якія адкрыта пратэстуюць, але гэта не значыць, што мы здаліся. Я не ведаю, калі і як перамены прыйдуць у Беларусь, але мы павінны быць гатовыя, калі адкрыецца акно магчымасцяў. І гэтае акно магчымасцяў, хутчэй за ўсё, будзе звязана з Украінай. Вось чаму на кожным форуме, на кожнай сустрэчы я кажу: дайце Украіне ўсё неабходнае для перамогі ў гэтай вайне. Калі Украіна будзе моцнай, а Расія — слабой, у Беларусі таксама з’явіцца шанец на свабоду». Пра веру ў вяртанне дадому і будучыню Беларусі «Калі я з’язджала з Беларусі ў 2020 годзе, я думала, што гэта ўсяго на некалькі тыдняў. Але прайшло ўжо шэсць гадоў. Я ведаю, што мы вернемся дадому. Я хачу, каб мае дзеці раслі і жылі ў свабоднай Беларусі. І я ўпэўненая, што так і будзе. Кожны дзень мы працуем дзеля таго, каб палітзняволеныя выйшлі на волю, каб у Беларусі былі свабода, справядлівасць і магчымасць самім вырашаць сваю будучыню. Я веру, што так будзе. Бо гісторыю пішуць не дыктатары — яе пішуць людзі.І Беларусь яшчэ можа стаць гісторыяй поспеху. Гісторыяй мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі».

Open in Telegram
Views1,760−20%vs avg
Forwards—
Reactions153
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
18 h1,660
24 h1,760
  1. After 24 hours1,760
  2. Total to date1,760
#10100Photo

Дзяніс Кучынскі ўзяў удзел у сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА ў Берліне 22–23 лістапада ў Берліне прайшла сесія Парламенцкай асамблеі НАТА. У ёй у якасці назіральніка ўзяў удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, які прыбыў у Германію пасля працоўнага візіту ва Украіну. На палях сесіі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з прэзідэнтам Асамблеі Маркушам Перэстрэлу, які завяршыў свой мандат, і амерыканскім кангрэсменам Брэнданам Бойлам, якога абралі новым прэзідэнтам Асамблеі, і парламентарыямі Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Італіі, Венгрыі і іншых краін. Галоўнае з сустрэч: – Падтрымка Украіны. Дзяніс Кучынскі распавёў партнёрам пра масіраваную расійскую атаку, якую асабіста застаў у Львове, і падкрэсліў неабходнасць узмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. – Бяспека Беларусі і рэгіёна. Абмеркавалі мілітарызацыю Беларусі і выкарыстанне яе тэрыторыі Расіяй. Дзяніс Кучынскі прапанаваў наладзіць сістэмнае супрацоўніцтва BELPOL з парламентарыямі краін НАТА, каб яны атрымлівалі актуальную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі. – Парламенцкае супрацоўніцтва. Адной з галоўных ініцыятыў на 2027 год стала прапанова стварыць у Парламенцкай асамблеі НАТА нефармальную міжфракцыйную парламенцкую групу «За дэмакратычную Беларусь». – Супрацоўніцтва з Паўночнай радай. На сустрэчы з яе прэзідэнтам Віле Вяюруненам абмеркавалі падрыхтоўку стратэгічнай канферэнцыі ў Стакгольме з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл і Паўночнай рады. Дзяніс Кучынскі: «Беларусь павінна заставацца часткай усіх размоў пра еўрапейскую бяспеку. Мы хочам, каб нашы партнёры мелі як мага больш дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ўнутры краіны, і разумелі: дэмакратычная Беларусь — гэта не пагроза, а будучы партнёр у забеспячэнні міру і стабільнасці ў нашым рэгіёне».

Open in Telegram
Views1,990−9%vs avg
Forwards—
Reactions119
Comments—
#10099Photo

Святлана Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120-годдзем: «Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання! Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы». Калісьці яна дапамагала беларусам адкрываць сваю мову і культуру. А сёння гэта сучаснае медыя з мільённай аўдыторыяй, якое знаходзіць новыя фарматы і размаўляе з рознымі пакаленнямі беларусаў. Дзякуй вам, што нават пасля рэпрэсій, арыштаў журналістаў і вымушанага пераезду рэдакцыя не спыніла працу. Бо сёння нам як ніколі важна не губляць сувязь адно з адным. Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны, абмяркоўвалі адны праблемы, ведалі пра жыццё адно аднаго. Каб нашы дзеці чулі беларускую мову, ведалі сваю гісторыю і не гублялі цікавасці да Беларусі. І вы дапамагаеце ўсё гэта рабіць кожны дзень. Зычу вам яшчэ больш чытачоў, цікавых праектаў і магчымасці як мага хутчэй працаваць на радзіме, у Беларусі. З юбілеем!»

Open in Telegram
Views2,070−6%vs avg
Forwards—
Reactions153
Comments—
#10098Photo

Хочаце асабіста паразмаўляць са Святланай Ціханоўскай? У вас ёсць пытанне, якое хацелі б задаць Святлане? Для гэтага беларуская лідарка рэгулярна праводзіць асабістыя анлайн-размовы з беларусамі і беларускамі. Можна як далучыцца анлайн, так і сустрэцца са Святланай асабіста ў Варшаве. Як праходзяць размовы? Анлайн-сустрэчы ладзяцца ў Zoom 1–2 разы на месяц. Далучыцца можа кожны ахвочы пасля рэгістрацыі. Разам са Святланай у размовах удзельнічаюць прадстаўнікі Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Хто менавіта будзе прысутнічаць, паведамляецца ў анонсах. Як далучыцца? Запоўніце форму і далучыцеся да ліста чакання. Калі будзе абвешчаная наступная размова і з’явіцца магчымасць вас запрасіць, вы атрымаеце паведамленне на электронную пошту. Мы імкнемся ў першую чаргу запрашаць тых, хто яшчэ не ўдзельнічаў у такіх сустрэчах. Што важна ведаць перад размовай? Падчас званка неабходныя ўключаныя камера і мікрафон. Офіс не вядзе запіс размоваў і просіць удзельнікаў таксама іх не запісваць. Падрабязныя правілы ўдзелу і бяспекі можна прачытаць на нашым сайце. Вы ў Варшаве і хочаце сустрэцца са Святланай Ціханоўскай асабіста? Такая магчымасць таксама ёсць! Беларуская лідарка праводзіць афлайн-сустрэчы ў Варшаве. Каб далучыцца, трэба запоўніць асобную форму рэгістрацыі.  Будзем радыя пачуць вашыя пытанні, думкі і прапановы!

Open in Telegram
Views2,100−4%vs avg
Forwards—
Reactions110
Comments—
#10097Video
Views2,1900%vs avg
Forwards—
Reactions141
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
64 h2,190
67 h2,190
  1. Total to date2,190
#10092Photo

Украіна як адзін з цэнтраў Новай Беларусі: у Львове прайшоў V Форум Астрожскіх 19–20 лістапада ў Львове прайшоў V Форум Астрожскіх, прысвечаны беларуска-ўкраінскім адносінам, рэгіянальнай бяспецы і перспектывам супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У дыскусіі «Украіна як хаб Новай Беларусі: перспектывы, магчымасці, выклікі» ўзяў удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі. Мадэраваў размову дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Разам з кіраўніцай Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Вольгай Зазулінскай, амбасадарам МЗС па спецыяльных даручэннях па Беларусі Яраславам Чарнагорам і прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады Сяргеем Собалевым і Уладзімірам Ар’евым абмеркавалі: – Ролю Украіны як аднаго з цэнтраў Новай Беларусі побач з Варшавай і Вільняй. – Легалізацыю і інтэграцыю беларусаў ва Украіне, магчымасці для адукацыі і прафесійнага развіцця. – Удзел беларусаў у пасляваенным аднаўленні Украіны. – Развіццё супрацоўніцтва паміж украінскімі палітыкамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Па выніках дыскусіі ўдзельнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі далейшай супольнай працы. Сярод іх — стварэнне міжведамаснай рабочай групы па інтэграцыі беларусаў ва Украіне і запуск сямі беларуска-ўкраінскіх рабочых груп па розных напрамках супрацоўніцтва. Таксама прапануецца прапрацаваць пытанне дыпламатычнага статусу Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве. Асобная ўвага нададзена парламенцкаму і заканадаўчаму ўзаемадзеянню: падрыхтоўцы мемарандума аб супрацоўніцтве з Вярхоўнай Радай Украіны, прасоўванню заканадаўчых ініцыятыў па прававым статусе беларусаў і сумеснай працы над пакетам рэформаў «Пазітыўная альтэрнатыва для Новай Беларусі». Сярод іншых прапаноў — развіццё міжпартыйных кантактаў і падтрымка Маладзёжнага Люблінскага трохкутніка як пляцоўкі для рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Open in Telegram
Views2,490+13%vs avg
Forwards—
Reactions127
Comments—
#10091Video

Светлана Тихановская прокомментировала заявление режима о продолжении репрессий в Беларуси Вчера, 19 ноября, на совещании с судейским корпусом Лукашенко заявил, что не намерен прекращать задержания, даже если число новых заключенных будет в пять или десять раз превышать число освобожденных, несмотря на то, что в сентябре на встрече с Джоном Коулом он отрицал наличие политзаключенных в Беларуси и новые задержания по политическим мотивам. Светлана Тихановская подчеркнула, что цель демократических сил — не только добиться освобождения всех политзаключенных, но и остановить репрессивную машину, чтобы новые люди не оказывались за решеткой: «Лукашенко заявил, что даже если политзаключённых будет в пять или в десять раз больше, чем он «выпускает на свободу», они всё равно будут сидеть. Это реакция на понятные требования американской стороны прекратить задержания и остановить новые репрессии, пока идет процесс по освобождению людей. Мы невероятно ценим усилия Джона Коула и всей американской администрации в этом процессе. Понимаем, как им непросто освобождать людей. Но и вопросы американской стороны крайне актуальны. Репрессии продолжаются и при этом режим пытается их спрятать. Нашим правозащитникам все сложнее добывать информацию, чаты для родственников признали экстремистскими, многие люди опасаются сообщать про задержание их родных. Несмотря на все, мы и дальше будем стремиться максимально информировать США и Евросоюз про реальную ситуацию внутри. И как бы Лукашенко этого не хотел, мы будем добиваться не только освобождения абсолютно всех политических заключенных, но и остановки репрессивной машины в будущем».

Open in Telegram
Views4,280+95%vs avg
Forwards—
Reactions173
Comments—
#10089Video
Views2,780+27%vs avg
Forwards—
Reactions137
Comments—
#10088Photo
Views2,360+7%vs avg
Forwards—
Reactions105
Comments—
#10078Photo
Views2,710+23%vs avg
Forwards—
Reactions158
Comments—