Запрашаем сёння, 29 лістапада, бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй былых уладальнікаў Сулы. • Аповед «Старонкі часу і гісторыі сям’і Лэнскіх» 11:30, 13:30, 15:30 • Лекцыя пра станаўленне сядзібы і ўз’яднанне сям’і Лэнскіх 12:00, 14:00, 16:00 Таксама заахвочваем наведаць больш за 30 інтэрактыўных кропак. 🗺 На ўваходзе Вы атрымліваеце карту з раскладам усіх экскурсій і інтэрактываў. ⚜️А 14:00 і а 15:00 - аглядная экскурсія па комплексу без заходу на лакацыі (пачатак ад Кромлеха). ⚜️Падсілкавацца пасля насычанай вандроўкі запрашаем у рэстаран «Пан Старкі», які размешчаны на тэрыторыі парка. 🏷️Кошт уваходнага квітка: 45 бел.рублёў дарослым; 40 бел. рублёў для нашых дарослых сяброў у сацыяльных сетках; 25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў. Парк працуе з 10:00 да 17:30 ⚓️Сёння апошні дзень у 2026 годзе катаем на дракары⚓️ Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь❤️
Open in Telegram
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі. Сайт https://parksula.by/ Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай. Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 18, 2026 | 1,985 |
| Nov 19, 2026 | 1,980 |
| Nov 20, 2026 | 1,880 |
| Nov 21, 2026 | 2,020 |
| Nov 22, 2026 | 1,900 |
| Nov 23, 2026 | 1,740 |
| Nov 25, 2026 | 1,620 |
| Nov 26, 2026 | 1,550 |
| Nov 27, 2026 | 1,290 |
| Nov 28, 2026 | 1,050 |
| Nov 29, 2026 | 585 |
Most viewed this month
- 01Views2.02KForwards—Reactions22Comments—
- 02Views1.99KForwards—Reactions14Comments—
- 03Views1.98KForwards—Reactions23Comments—
- 04Views1.98KForwards—Reactions25Comments—
Latest posts
28 і 29 лістапада запрашаем яшчэ больш дакрануцца да гісторыі рода Ленскіх! • Аповед «Старонкі часу і гісторыі сям’і Лэнскіх» 11:30, 13:30, 15:30 • Лекцыя пра станаўленне сядзібы і ўз’яднанне сям’і Лэнскіх 12:00, 14:00, 16:00 • Лекцыя-дэманстрацыя па ткацтве 11:00, 13:00, 15:00 У нашым парку аж 37 тэматычных пляцовак, у якіх ёсць магчымасць паслухаць цікавыя гістарычныя аповеды. 📍Акрамя гэтага: 🤤 Дэгустацыя 🐴 Катанне на брычцы ⚓️ Катанне на дракары (залежыць ад надвор’я) апошнія дні!! 🗺 На ўваходзе Вы атрымліваеце карту з раскладам усіх экскурсій і інтэрактываў. Запрашаем у падарожжа ў мінулае ✨🏰 Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ❤️
Open in Telegram❄️ Зіма нарэшце прыйшла ў Беларусь❄️ Маразы прыйшлі — і вада ў рэках ды азёрах хутка апранецца ў лёд. Дракары, якія яшчэ нядаўна хадзілі па вадзе, цяпер спыняюцца да наступнага сезона: пара ім на зімовую стаянку, пад паветраныя ўзоры марозу і цішыню беларускіх берагоў. Апошнія 3 дні: 27, 28 і 29 лістапада катаем на дракары! Хто даўно збіраўся - самы час!⚓️ Таксама запрашаем 28 і 29 лістапада бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй сям’і Ленскіх (былых уладальнікаў Сулы). І на змястоўную экскурсію «5000 крокаў беларускай гісторыі» а 13:00 (*платная паслуга) Запрашаем!
Open in TelegramСёння 26 лістапада - 120 гадоў з Дня Нараджэння вельмі цікавага чалавека - Станіслава Іванавіча Вількоцкага. На працягу 33-х гадоў (з 1946 па 1979) ён узначальваў аптэку ў Рубяжэвічах, якая размяшчаецца недалёка ад Сулы. Станіслаў Іванавіч унёс у традыцыйную аптэкарскую справу нотку нетрадыцыйнасці, бо заўсёды выпрабоўваў цікавасць да травалячэння. Нават атрымаў для аптэкі афіцыйна статус фітааптэкі. Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю Вількоцкага і даведацца шмат цікавага з гісторыі роднага края больш чым у 30 інтэрактыўных кропках парка 🏰 ⏰Працуем з серады па нядзелю з 10:00 да 17:30 Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь❤️
Open in TelegramСядзібна-паркавы комплекс «Сула» бярэ пачатак ад гісторыі роду Ленскіх. Уяўляе сабою ўнікальнае месца, дзе можна акунуцца ў гісторыю Беларусі. Адноўленыя рэшткі радавой капліцы-пахавальні, маляўнічае возера, гаспадарчыя пабудовы, лядоўня, - усё гэта дадае антуражу. У сядзібе расказваецца пра жыццё і побыт чатырох пакаленняў Ленскіх, іх унёсак у развіццё сядзібы і мясцовага жыцця. Дзякуючы служанцы Стэфе, якая да апошняга моманту праслужыла Ленскім і зберагла гісторыю рода - мы можам дзяліцца гэтай гісторыяй і маем усё, што ёсць у экспазіцыі парка. 28 і 29 лістапада запрашаем на дататковыя экскурсіі, прысвечаныя гэтай сямʼі: ⚜️ Аповеды «Старонкі часу і гісторыі сям’і Лэнскіх». ⚜️Лекцыі пра гісторыю аднаўлення сядзібы і ўз’яднанне сям’і Лэнскіх «Памяць сэрца». Таксама чакаем вас на гістарычную вандроўку а 13:00 «5000 крокаў беларускай гісторыі» з серады па нядзелю (*платная паслуга) Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️
Open in TelegramСядзіба Ленскіх - гэта сапраўдная гістарычная каштоўнасць на тэрыторыі нашага парка. 🏛️У будынку дзейнічае музей з экспазіцыяй і гатэль для размяшчэння гасцей. ✔️Тут можна не толькі даведацца пра гісторыю жыцця гаспадароў, а яшчэ і пераначаваць, як сапраўдны арыстакрат 🛏️ 👑 28 і 29 лістапада запрашаем на экскурсіі, прысвечаныя сямʼі Ленскіх: ⚜️ Аповед «Старонкі часу і гісторыі сям’і Лэнскіх» – Музей-сядзіба Лэнскіх. ⚜️Лекцыя пра гісторыю аднаўлення сядзібы і ўз’яднанне сям’і Лэнскіх «Памяць сэрца» – капліца «Святая фамілія». 🧐 Будзем разам узгадваць гісторыю жыцця продкаў, якія так шмат нам пакінулі. Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️
Open in Telegram📣 Сёння — другі дзень праграмы «Сыны Беларусі» ў парку Сула! ✨Разам згадаем традыцыі выхавання хлопцаў, пазнаёмімся з выбітнымі сынамі нашай краіны і правядзем час у атмасферы гісторыі, культуры і жывой спадчыны. Вас чакаюць цікавыя сустрэчы, інтэрактыўныя заняткі, тэматычныя віктарыны і добры настрой для ўсёй сям’і. Парк працуе з 10:00 да 17:30 🏷️Кошт квітка: 45 бел.рублёў дарослым; 40 бел. рублёў для нашых дарослых сяброў у сацыяльных сетках; 25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў. 🤗Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і родных — будзе пазнавальна і па-сапраўднаму цікава! Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь❤️
Open in TelegramФрагменты з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», паказваюць, як у сям’і выхоўвалі хлопцаў — праз строгую дысцыпліну, штодзённую працу і асаблівае стаўленне да навукі. Напрыклад у раздзеле «За сталом» (урывак з вiдэа) аўтар паказвае, што павага да старэйшых і парадак былі не проста словамі, а штодзённым законам, парушэнне якога каралася. Выхаванне хлопцаў не пабмяжоўвалася кнігамі. З малых гадоў яны мелі свае абавязкі па гаспадарцы, што прывучала да адказнасці. Мы бачым суровую, але зразумелую сістэму: бацькаў аўтарытэт быў безумоўным, а любоў выяўлялася праз патрабавальнасць і клопат пра іх будучыню. Яшчэ больш цікавага пра выхаванне хлопчыкаў на Беларусі можна будзе дазнацца сёння 21 і заўтра 22 лістапада, дзе дадаткова на лакацыях адбудуцца лекцыі па тэме «Сыны Беларусі» Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️
Open in TelegramКаляды ў Суле — гэта сапраўдная «Калядная казка»: сярэднявечная сядзіба, фальклорныя персанажы і старажытныя абрады. 🎄 Што вас чакае • Персанажы і абрады: сустрэча з духам зімы Зюзем, Чортам і Анёлам. Вы зможаце пакалядаваць, паваражыць у доміку вядунні і павадзіць карагоды . • Падарункі і карагоды: дзеці атрымаюць сувеніры ад Святога Мікалая (Дзеда Мароза), а дарослыя змогуць прадэгуставаць фірмовы напой у мясцовай браварні*(падрабчзнасці на касе) 🎄Таксама прапануем застацца на некалькі дзён ва ўтульных нумарах (сытныя сняданкі і ўваходныя квіткі палчас пражывання ўключаны ў кошт). 🎄Сустрэць Новы год і Раство ў парку — гэта асаблівы перыяд, які напаўняе нас цяплом і надзеяй ❤️ Запрашаем акунуцца ў гэту чароўную атмасферу, завітаўшы да нас на “Калядную казку ў Суле”🌟 З 16 снежня распачынаем! А на гэтых выходных 21 і 22 лістапада запрашаем пазнаёміцца з творчасцю і дзейнасцю знакамітых сыноў Беларусі на лакацыях. Да сустрэчы ў Вялікім Княстве Сула🎉
Open in TelegramНа Беларусі навучанне хлопчыкаў верхавой яздзе вызначалася саслоўем і мела свае даўнія абрады і традыцыі, якія спалучалі гаспадарчую практыку з элементамі вайсковай падрыхтоўкі і рытуаламі пасвячэння. Для сялянскага хлопчыка конь быў галоўным памочнікам у гаспадарцы, таму вучыліся сядзець на канi з 5–7 гадоў. А з 8–10 гадоў хлопчыкі ўжо дапамагалі баранаваць, паступова пераймаючы навыкі запрагання і догляду за канём. У сем’ях больш знатных саслоўяў уменне трымацца ў сядле было абавязковым для кожнага мужчыны і пачыналася з маленства. Навучанне пачыналася ў 4–5 гадоў з гульняў на драўляных конях. Пазней, у 10–14 гадоў, дадаваліся элементы коннага бою. Толькі 21 і 22 лістапада на тэрыторыі парка каля стайні адбудзецца🐴 інтэрактыўнае знаёмства з традыцыямі падрыхтоўкі коней для дапамогі чалавеку ў працы і службе ў кавалерыі з XIX стагоддзя і да нашых дзён. Аповед пра амуніцыю і рыхтоўлю каня. І канешне ж, цікавыя тэматычныя віктарыны. Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь❤️
Open in Telegram