Account

Posts of Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

newest first

#2371Photo

Філіпкі Лівонская вайна прымусіла Жыгімонта шукаць дадатковыя крыніцы папаўнення казны. У сувязі з гэтым ён звяртаецца ў Мадрыд з патрабаваннем вярнуць неапалітанскія сумы - вялізны крэдыт, яі дала маці Жыгімонта Бона Сфорца іспанскаму каралю Філіпу ІІ. Цалкам крэдыт выплачаны так і не быў, а спрэчкі па вяртанні доўгу вяліся ажно да трэцяга падзелу РП, але частку доўгу памерам у 300.000 дукатаў, адчаканеных у Неапалі, Жыгімонт усё ж атрымаў. Да выпуску ў абарачэнне ў 1564 г. кожны неапалітанскі талер і паўталер, які ў нас называлі "філіпкамі", падвяргаўся надчакану з iнiцыяламi Жыгiмонта. Акрамя таго філіпкі павінны былі ісці па курсе ў 48 літоўскіх грошаў, у той час як іншыя паўнавартасныя талеры ішлі па курсе ў 26-27 (вядома, на рынку гэтыя патрабаванні ўладаў простымі людзьмі ігнараваліся і неапалітанскія манеты ацэньваліся як і ўсе іншыя). 21 снежня 1565 г. па патрабаванні сейма ВКЛ было абвешчана аб канфіскацыі неапалітанскіх манет па тых жа коштах, што былі ўсталяваныя ў 1564 г. "Абы от кождого, хто до мынцы або скарбу принесёт, прыймованы и плачоны были"... Болший филипок по сороку и осми грошей литовских, то ест по копе полской, а менший филипок (манета наміналам у палову талера) по двадцати и чотыры гроши литовских - по полкопы лядских . Само сабой такі вялікі закупачны курс прывёў да таго, што філіпкі пагалоўна былі аддадзены дзяржаве. Толькі зрэдку знаходзяцца адзіночныя манеты ці ў складзе скарбаў. Так, у знойдзеным у вёсцы Засоўе скарбе, з 754 манет толькі дзве былі філіпкамі. #РэчПаспалітая #Іспанія #нумізматыка VKN

Open in Telegram
Views322−26%vs avg
Forwards—
Reactions33
Comments—
#2366Photo
Views545+26%vs avg
Forwards—
Reactions25
Comments—
#2365Text
Views545+26%vs avg
Forwards—
Reactions69
Comments—
#2361Photo
Views595+37%vs avg
Forwards—
Reactions28
Comments—
#2354Photo

Падборка паўгрошаў Жыгімонта Старога Біліся гэтыя манеты на манетных дварах Кракава і Вільні. Пры Жыгімонце прыток польскай манеты ў ВКЛ асабліва ўзмацніўся, а ў 1508 годзе, пасля невялікага перапынку, манетны двор у Вільні аднавіў сваю працу, пачаўшы біццё паўгрошай. Паўгрошы ВКЛ былі цяжэйшыя за польскія, таму 5 чэрвеня 1508 г. быў выдадзены ўказ аб курсе літоўскага дэнарыя (пенязя) да літоўскага і польскага гроша - "...полугрошков польский маеть быти за чотыри пенязи литовских, а грош польский за осмъ пенязей литовских...", у той час, як літоўскі грош быў роўны 10 пенязям. Паўгрош перыяду праўлення Жыгімонта Старога манета не дарагая, за выключэннем разнастайных разнавіднасцяў, галоўным чынам якія выяўляюцца ў выглядзе памылак або розных варыянтаў у легендзе манеты, і знайсці радавы пау́грош па кошце ў раёне 30р не складана. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Open in Telegram
Views812+87%vs avg
Forwards—
Reactions30
Comments—
#2353Photo
Views625+44%vs avg
Forwards—
Reactions13
Comments—
#2349Photo
Views688+59%vs avg
Forwards—
Reactions26
Comments—