Account
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Асабісты канал

Username
@seviarynets
Category
Politics
Country
BelarusBelarus
Subscribers1,010
Avg views per post, 7d749−2.1% vs prev 7d
ERR74.20%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Nov 1, 2026830
Nov 2, 2026821
Nov 4, 2026895
Nov 5, 2026952
Nov 6, 2026855
Nov 9, 2026860
Nov 10, 2026810
Nov 11, 2026852
Nov 12, 2026836
Nov 13, 2026954
Nov 17, 2026628
Nov 18, 2026779
Nov 19, 2026752
Nov 20, 20261,507
Nov 22, 2026491
Nov 23, 2026421
Nov 24, 2026316
Nov 25, 2026249

Most viewed this month

  1. 01

    Сяргей Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Калі ён пачаў публічна абвінавачваць і прыніжаць Святлану, ад яго адхіснулася большасць беларусаў. Сам стрымліваўся, бо адносіны ў сям'і рэч скрайне асабістая. Стрымліваўся, бо ведаю Сяргея, цаню тое, што ён зрабіў у 2020-ым і як адсядзеў, і спадзяваўся, што крыўды мінуць і ён вернецца ў беларускі рух. Пачаў ваяваць з беларускай незалежнай прэсай - Сярога, навошта? Гэта людзі, якія разам з намі змагаюцца за свабоду! Але, Сярога, твае словы пра беларускую мову і абвінавачанне Святланы ў тым, што яна гаворыць па-беларуску, а не па-руску - гэта край. Гэта дзіч, дружа. Гэта чырвоная рыса. Калі беларус, беларускі палітык публічна грэбуе беларускай мовай і патрабуе пераходзіць на рускую - для мяне ён перамяшчаецца ў катэгорыю скончаных вылюдкаў. Калі ты публічна не прабачышся за гэтыя словы - лічы, што ты страціў сябра. І павагу. Вельмі многіх беларусаў. Проста перастанеш для мяне існаваць. "І зачем она вообще там по-белорусскі заговоріла? Все вокруг по-русскі говорят. ...Это же неуваженіе к ведущему стріма і к белорусам, которые прішлі. Ну, говорі по-русскі. Ну, какіе проблемы?" Такія праблемы, Сярога. Нас забіваюць за тое, што мы беларусы. Нас стагоддзямі катавалі і расстрэльвалі за тое, што мы размаўляем на сваёй роднай мове, якую нам даў Бог. Перапрасі беларусаў. Пераходзь на беларускую мову. І проста маё меркаванне: Святлану ты павінен насіць на руках. За тое, што яна выбрала цябе. За тое, што нарадзіла тваіх дзяцей. За тое, што ў 2020-ым пайшла за цябе і за Беларусь на смяротную рызыку. За тое, што змагалася за цябе і чакала цябе. За тое, што зараз маўчыць і трывае, хаця магла б адказаць. Ня ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся.

    Photo
    Views2.25K
    Forwards—
    Reactions224
    Comments—
  2. 02

    А храмы РПЦ даўно пара перадаць Канстанцінопальскаму патрыярхату! Нарэшце! Літоўскія хрысціянскія дэмакраты з TS-LKD зарэгістравалі ў Сейме законапраект, які прапаноўвае абмежаваць дзейнасць РПЦ у Літве, прызнаць традыцыйнай канфесіяй праваслаўную царкву Канстанцінопальскага патрыярхата - і вярнуць шэраг храмаў у цэнтры Вільні пад юрысдыкцыю Канстанцінопаля. Абсурдна, што цэрквы, калісьці пабудаваныя Альгердам, пераможцам Масквы, ці Канстанцінам Астрожскім у гонар перамогі пад Воршай, Расея сёння выкарыстоўвае як гібрыдную зброю супраць Еўропы. Чаму беларусы і украінцы, якія ўцяклі ад маскоўскай акупацыі, вымушаныя туліцца ў адной цеснай капліцы (у яе ня ўбіцца падчас вялікіх набажэнстваў) - а прапаведнікі "рускага міру" спяваюць асанну маскоўскім герархам у аграмадных храмах, калісьці пабудаваных продкамі тых самых беларусаў і украінцаў, а потым гвалтам забраных Масквой? Герархі РПЦ уголас называюць агрэсію супраць Украіны "свяшчэннай вайной", адпраўляюць на фронт ня толькі "мошчы", але і тысячы вернікаў, адкрыта апраўдваюць і фінансуюць злачынствы пуцінскага рэжыму - а ў Вільні Маскоўскі патрыярхат абураецца: чаму гэта хрысціянскія дэмакраты раптам супраць Царквы? Якая РПЦ пасля 2022 года Царква, таварышы? Ісус Хрыстос ня з тымі, хто вядзе і ўхваляе агрэсіўную вайну. Кайцеся і пераходзьце ў Канстанцінопальскі патрыярхат, браты і сёстры! Прапаную беларусам сабрацца ў Вільні, у Беларускім доме на Віленскай, 20, у сераду 25 лістапада, а 19.00 - і падтрымаць ініцыятыву з абмежаваннем дзейнасці РПЦ і перадачай храмаў у падпарадкаванне Канстанцінопаля. А тут - маё інтэрвію парталу "Вільнюс" на тэму РПЦ і Канстанцінопаля - па-беларуску.

    Photo
    Views954
    Forwards—
    Reactions70
    Comments—
  3. 03
    Views952
    Forwards—
    Reactions36
    Comments—
  4. 04

    Свабоду ксяндзу Анатолю Парахневічу! Як піша "Каталікі Беларусі", пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе за "абразу улады і экстрэмізм". Як даведаліся вернікі, прысуд вынеслі ў кастрычніку (дакладная дата невядомая), а працэс адбываўся ў судзе Вілейскага раёну. Афіцыйна пра гэта не паведамляецца. Паседжанні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай. Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва Курыі не мае інфармацыі, у чым дакладна абвінавачвалі святара. Але, як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» 66-гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (верагодна, не знайшлі доказы) і змянілі артыкул на больш мяккі. Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і буйны штраф. Ксёндз адмовіўся прызнаваць віну і лічыць прысуд несправядлівым. Гэта вынікае з таго, што святар падаў абскарджванне прысуду. Таксама ёсць звесткі пра тое, што парафіяне заступаліся за свайго пробашча і пісалі калектыўны зварот з просьбай вызваліць ксяндза. Ксяндза затрымалі ў сярэдзіне сакавіка 2026 году – з таго часу ён знаходзіцца ў зняволенні, піша "Каталікі Беларусі". Ксёндз Анатоль заўжды гасцінна сустракаў пілігрымаў, якія ішлі з Менску на Будслаў, і рабілі прыпынак у Альковічах. Усе, хто яго ведае, кажуць пра спагадлівы характар, глыбокую веру і адкрытасць да жыцця. Абсурдныя абвінавачанні, вылучаныя супраць ксяндза Анатоля - яшчэ адзін доказ сапраўднага стаўлення сённяшняга рэжыму да хрысціянскай супольнасці Беларусі. Молімся за ксяндза Анатоля і патрабуем ягонага вызвалення!

    Photo
    Views895
    Forwards—
    Reactions56
    Comments—

Latest posts

#345Photo

На ганку гэбухі са старшынём КГБ Леанідам Ерыным. 18 кастрычніка 2004 года. Акцыя пратэсту супраць рэферэндуму, на якім Лукашэнка сфальшаваў сваю ж Канстытуцыю і адмяніў абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны. Сабраліся на Кастрычніцкай разам з Мікалаем Статкевічам, паднялі бел-чырвона-белы сцяг, перайшлі да рэзідэнцыі на Карла Маркса, прарвалі ланцуг міліцыі... Пачаліся затрыманні. Калі падышлі да будынку КГБ і пачалі скандаваць "Свабоду палітвязням!", на ганку раптам з'явіўся Ерын. Потым казалі, што еўрапейцы запатрабавалі ад Лукашэнкі абысціся без брутальных разгонаў, бо, маўляў, тады могуць прызнаць вынікі рэферэндума, і Ерын выконваў загад. Хтосьці сцвярджаў, што указ пра звальненне Ерына ўжо быў падпісаны, і ён ішоў ва-банк. Як бы там не было, у адказ на "Жыве Беларусь!" Ерын паціснуў плячыма: - Жыве Беларусь, а кто говоріт другое? Якраз гэты момант зафіксаваны на фота. Як Ерын запрасіў мяне і чатырох журналістаў у будынак КГБ і паабяцаў адказаць на ўсе пытанні, што сказаў мне сам-насам і чаму гэта скончылася двухгадовым лесапавалам на мяжы з Расеяй - распавядаю "Салідарнасці".

Open in Telegram
Views249−69%vs avg
Forwards—
Reactions27
Comments—
Views growthHide views growth

Views growth

Hours after publication

Show as table
Hours after publicationViews
0 h0
3 h187
7 h249
  1. After 6 hours249
  2. Total to date249
#344Photo

Заўтра, у сераду 25 лістапада, а 19.00 у Беларускім Доме ў Вільні - сустрэча "Беларусы без РПЦ". Распавядзем пра гісторыю беларускага праваслаўя ў Вялікім княстве Літоўскім, знакамітыя праваслаўныя храмы ў Вільні і ініцыятыву літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў адносна абмежавання дзейнасці РПЦ у Літве. Таксама чакаем на сустрэчы вядомага украінскага навукоўца і гісторыка, доктара філасофіі і доктара тэалогіі, чальца Експертної Ради зі свободи совісті при Державній службі України з питань етнополітики та свободи совісті, Сергія Шумыла. РПЦ ці Канстанцінопаль? Можа, пакінем Маскоўскі патрыярхат у супакоі, і хай лёс беларускага праваслаўя і надалей вырашаюць у Маскве? Альбо - не чапаць ліха, пакуль яно ціха? Ці, усё-такі, ставіць пытанне: а могуць праваслаўныя беларусы ў Беларусі і вольным свеце абысціся без РПЦ? Далучайцеся - і выказвайце сваё меркаванне.

Open in Telegram
Views316−60%vs avg
Forwards—
Reactions23
Comments—
#343Text

Псіхалагічныя партрэты палітвязняў у турме складаюць дзеля таго, каб маніпуляваць чалавекам - і ў зняволенні, і потым, на волі. На Акрэсціна, Валадарцы, у Магілёве, Шклове, у Гарадзенскай турме са мной дзень і ноч нястомна працавалі дзясяткі людзей - каб вывучыць, выцягнуць інфармацыю, збэсціць, прынізіць, псіхалагічна зламаць, "перапрашыць", выкарыстаць у сваіх мэтах. Аператыўны аддзел, сэрца любой турмы ці калоніі, рупліва даследуе твае паводзіны, зацікаўленні, меркаванні, рэакцыі на раздражняльнікі і правакацыі, адносіны з іншымі, стаўленне да блізкіх, тып характару, асабістую гісторыю з адной мэтай: весці цябе туды, куды загадае начальства. А куды загадае - зразумела. Палітвязень для рэжыму - вораг нумар адзін. І мэта тут ясная: прыбіць, маральна зламаць, падзяліць, пасварыць, знікчэмніць - і, у рэшце рэшт, знішчыць. У мяне быў свой досвед некалькіх гадоў у турмах. Але яшчэ больш дапамагло чытанне - Быкава, Зянона, Салжаніцына, Шаламава, Аляхновіча, Гінзбург. Бо лукашэнкаўская турма выкарыстоўвае сталінскі стандарт. Класіка. Мне даводзілася бачыць палітычных, на якіх аператыўны аддзел граў, як на трубе. Іх нацкоўвалі на іншых, праз іх сварылі і выстаўлялі на глум, іхнімі крыўдамі і эмоцыямі, быццам напалмам, выпальвалі цэлыя камеры, "стаякі" і атрады. Часам гэта было груба, часам - віртуозна, але за большасцю такіх спецаперацыяў стаяў усмешлівы опер. І часцей за ўсё крутых палітычных ламаюць праз іх саміх. Выкарыстоўваюць сілу чалавека супраць яго самога. Усе адзінаборствы заснаваныя на гэтым прынцыпе. Бывала, чалавек праходзіць вагонь, ваду, але губляе галаву на медных трубах. Пыха. Амбіцыі. Жарсць. Моцныя эмацыйныя рэакцыі. Кіраванымі выбухамі асобу могуць зруйнаваць дарэшты. І калі палітычны вязень выходзіць на волю, ці праз дэпартацыю трапляе ў вольны свет - працу операддзела пераймае Губазік альбо КГБ. Яны пачынаюць выкарыстоўваць твой псіхатып і спрабуюць націскаць кнопкі - праз сваіх агентаў альбо карысных ідыётаў. Як распазнаць, што табой маніпулююць? У Евангеллі Ісус кажа сваім вучням: па пладах. Калі прадукт тваёй дзейнасці - нянавісць, злосць, расчараванне, агіда, цынізм - значыць, дзесьці ў кабінеце на Камсамольскай пацірае рукі опер. Выйсце тут толькі адно. Шчыра глядзець на сябе - і перамагаць чартаўшчыну ў самім сабе. Усё добрае ўва мне - ад Бога. Усё благое - ад мяне самога. Сапраўдны мужчына моцны тым, што адольвае зло ў самім сабе - і тады бачыць, як пазбавіць ад зла свет вакол сябе.

Open in Telegram
Views421−47%vs avg
Forwards—
Reactions66
Comments—
#342Photo
Views491−38%vs avg
Forwards—
Reactions71
Comments—
#341Photo

А зараз я вам распавяду пра цуд. Калі рыхтаваўся ляцець у Швецыю і мяне пыталіся, з кім бы я хацеў там сустрэцца, мой першы адказ быў - Алф Свэнсан. Алф Свэнсан - патрыярх шведскай палітыкі, харызматычны стваральнік шведскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, які узначальваў яе 31 год. Чалавек-легенда. Гэта як Зянон Пазьняк у нас ці Вітаўтас Ландсбергіс у Літве. Нажаль, сказалі мне, Свэнсану ўжо амаль дзевяноста гадоў, ён даўно адышоў ад актыўнай палітыкі і ўжо не жыве ў Стакгольме. Ну, не дык не, што паробіш. І вось сустракаемся мы ў Рыксдагу з хрысціянскімі дэмакратамі, парламентарамі апошняга склікання, "праўнукамі" Алфа Свэнсана, абмяркоўваем дапамогу Беларусі і прынцып "нічога пра нас без нас", ціснем рукі на развітанне, і ідзем па лабірынце падземных пераходаў да выхаду. А насустрач нам, на павароце калідора - ідуць па сваіх справах два дзядулі. І шведы раптам пачынаюць усміхацца, раскланьвацца, прадстаўляюць мяне... А я, ашаломлены, не магу паверыць. Алф Свэнсан! Срэбнавалосы леў. Такі, як на фотах. У свае восемдзесят восем - як галівудскі актор. Пачуўшы, што я з Беларусі, Свэнсан прыасаньваецца, і выдае па-ангельску, каб зразумелі ўсе, гучны і ясны спіч пра Беларусь. Запомніў тое, што ён моліцца за Беларусь, і што світанак над Беларуссю ўзыдзе. Неўзабаве. Думайце што заўгодна, але Свэнсан для мяне - прарок. Адзін з тых людзей, якіх Бог ставіць па розных краінах, каб ззялі. І тое, што ён сказаў пра Беларусь... - Вам вельмі пашанцавала сустрэць Свэнсана, - пахітала галавой жанчына з хадэцкай фракцыі, калі мы выходзілі з Рыксдагу. - Ён амаль не бывае ў Стакгольме. Дарэчы, а фота... Вы не зрабілі фота?! Мы не зрабілі фота. У мяне, прызнаюся, адняло мову, і пра сэлфі я не падумаў. Але на небе, відаць, пасміхнуліся, калі ўбачылі гэтую сустрэчу. Яшчэ пару секундаў - і мы размінуліся б са Свэнсанам у калідорах.

Open in Telegram
Views764−4%vs avg
Forwards—
Reactions92
Comments—
#340Photo

Сяргей Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Калі ён пачаў публічна абвінавачваць і прыніжаць Святлану, ад яго адхіснулася большасць беларусаў. Сам стрымліваўся, бо адносіны ў сям'і рэч скрайне асабістая. Стрымліваўся, бо ведаю Сяргея, цаню тое, што ён зрабіў у 2020-ым і як адсядзеў, і спадзяваўся, што крыўды мінуць і ён вернецца ў беларускі рух. Пачаў ваяваць з беларускай незалежнай прэсай - Сярога, навошта? Гэта людзі, якія разам з намі змагаюцца за свабоду! Але, Сярога, твае словы пра беларускую мову і абвінавачанне Святланы ў тым, што яна гаворыць па-беларуску, а не па-руску - гэта край. Гэта дзіч, дружа. Гэта чырвоная рыса. Калі беларус, беларускі палітык публічна грэбуе беларускай мовай і патрабуе пераходзіць на рускую - для мяне ён перамяшчаецца ў катэгорыю скончаных вылюдкаў. Калі ты публічна не прабачышся за гэтыя словы - лічы, што ты страціў сябра. І павагу. Вельмі многіх беларусаў. Проста перастанеш для мяне існаваць. "І зачем она вообще там по-белорусскі заговоріла? Все вокруг по-русскі говорят. ...Это же неуваженіе к ведущему стріма і к белорусам, которые прішлі. Ну, говорі по-русскі. Ну, какіе проблемы?" Такія праблемы, Сярога. Нас забіваюць за тое, што мы беларусы. Нас стагоддзямі катавалі і расстрэльвалі за тое, што мы размаўляем на сваёй роднай мове, якую нам даў Бог. Перапрасі беларусаў. Пераходзь на беларускую мову. І проста маё меркаванне: Святлану ты павінен насіць на руках. За тое, што яна выбрала цябе. За тое, што нарадзіла тваіх дзяцей. За тое, што ў 2020-ым пайшла за цябе і за Беларусь на смяротную рызыку. За тое, што змагалася за цябе і чакала цябе. За тое, што зараз маўчыць і трывае, хаця магла б адказаць. Ня ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся.

Open in Telegram
Views2,250+183%vs avg
Forwards—
Reactions224
Comments—
#339Photo
Views781−2%vs avg
Forwards—
Reactions59
Comments—
#338Photo
Views723−9%vs avg
Forwards—
Reactions39
Comments—
#337Photo

Абмеркаваў з літоўскімі хрысціянскімі дэмакратамі кампанію абмежавання дзейнасці РПЦ. Узяў удзел у працы Літоўска-нямецкай канферэнцыі па бяспецы ў Сейме Літвы, арганізаванай пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра. Сярод галоўных тэмаў канферэнцыі - супраціў расейскай гібрыднай агрэсіі, якая вядзецца ў тым ліку праз цэрквы РПЦ. Падчас канферэнцыі сустрэўся з кіраўнікамі літоўскіх кансерватараў і хрысціянскіх дэмакратаў (TS-LKD), каб узгадніць кампанію абмежавання дзейнасці РПЦ у Літве і перадачы некаторых праваслаўных храмаў Вільні Канстанцінопальскаму патрыярхату. Нагадаю, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымала законапраект літоўскіх калегаў, накіраваны на абмежаванне дзейнасці РПЦ. 25 лістапада, у наступную сераду, а 19.00 у Беларускім доме ў Вільні (Vilniaus, 20) запланаваны сход дзеля падтрымкі гэтай ініцыятывы. Далучайцеся, сябры!

Open in Telegram
Views779−2%vs avg
Forwards—
Reactions43
Comments—
#336Photo

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымала абмежаванне дзейнасці РПЦ у Літве. У заяве, прынятай Нацыянальнай Радай БХД, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказала падтрымку прапановам сваіх калег і паплечнікаў з партыі Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (TS-LKD) — адносна заканадаўчага абмежавання дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі і перадачы праваслаўных святыняў Вільні пад юрысдыкцыю Экзархату Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхату ў Літве. У звароце сцвярджаецца: "Мы перакананыя, што гэты крок з’яўляецца не проста пытаннем нацыянальнай бяспекі Літвы, але і актам аднаўлення гістарычнай і кананічнай справядлівасці: РПЦ - інструмент агрэсіі. Сённяшняе кіраўніцтва РПЦ канчаткова страціла маральны і духоўны аўтарытэт і ператварылася ў ідэалагічны прыдатак крамлёўскага рэжыму. Дабраславенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны як “свяшчэннай”, “асвячэнне” зброі масавага паражэння, прапаганда “рускага свету” і апраўданне гвалту несумяшчальныя з хрысціянскім вучэннем. Захаванне структур, падпарадкаваных Маскве, у дэмакратычных краінах нясе прамую пагрозу грамадскай згодзе і бяспецы. Аднаўленне гістарычнай пераемнасці Вялікага Княства Літоўскага. На працягу стагоддзяў праваслаўныя вернікі на землях гістарычнай Літвы і Беларусі — у межах Кіеўскай і Літоўскай мітраполій — знаходзіліся пад амафорам Сусветнага Канстанцінопальскага патрыярхату. Менавіта ў гэтай традыцыі ў Вільні будаваліся і развіваліся найважнейшыя праваслаўныя святыні, якія пазней былі гвалтоўна падпарадкаваныя Маскве ў выніку імперскай экспансіі і падзелаў Рэчы Паспалітай. Абарона правоў вернікаў, у тым ліку беларусаў Літвы. У Літве сёння жывуць дзясяткі тысяч беларусаў, многія з якіх - праваслаўныя хрысціяне. Людзі, што ўцяклі ад рэпрэсій дыктатуры, не павінны стаяць перад выбарам: адмова ад царкоўнага жыцця альбо наведванне храмаў, дзе ўзносяцца малітвы за кіраўніцтва РПЦ, якое падтрымлівае агрэсію" - лічаць аўтары звароту. "Перадача віленскіх храмаў Канстанцінопальскаму патрыярхату дасць магчымасць развіваць жывыя, свабодныя прыходы, у тым ліку з беларускай мовай набажэнстваў." - упэўненыя ў БХД. "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае парламент і ўрад Літвы падтрымаць ініцыятыву літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Абмежаванне дзейнасці РПЦ і вяртанне віленскіх святыняў у падпарадкаванне Канстанцінопальскай царквы стане важным сігналам салідарнасці вольнага свету, абаронай хрысціянскіх каштоўнасцяў ад палітычнага цынізму і годным ушанаваннем нашай супольнай еўрапейскай спадчыны." - заяўляе БХД.

Open in Telegram
Views680−14%vs avg
Forwards—
Reactions39
Comments—

All posts

Connections