Posts of РобімНогі
Каманда "Ласінай сцежкі" пашырае геаграфію стартаў. Расклад забегаў на 2027 год: ✨6-7 лютага Паўночны вецер (Наваполацк) ✨27-28 сакавіка Княскі шчыт (Мінская вобласць) ✨17-18 красавіка Блакітныя азёры (Мядзельскі раён) ✨15-16 траўня Лідскі замак (Ліда) ✨2-4 ліпеня Папараць-кветка (Лепельскі раён) ✨14-15 жніўня Начны паўмарафон. Старажытны Горад (Полацк) ✨9-10 кастрычніка Ратуша (Віцебск)
Open in TelegramФіксуем: ⚡️ самы хуткі беларускі паўмарафонец сезона-2026 – трыятланіст Мікіта Кацянёў. У Гатчыне ён прабег за 1:04:23. На 2 секунды хутчэй за Андрэя Сушчэню. У абодвух хлопцаў – асабістыя рэкорды.
Open in TelegramБеларусы перамаглі на паўмарафоне ў польскім горадзе Косцян. Раман Адамовіч стаў першым у мужчынскім заліку - 1:04:42, Святлана Санько у жаночым - 1: 17:51. Усяго паўмарафон сабраў 1048 фінішораў.
Open in TelegramЧарговы перформанс ад Вольгі Вараб'ёвай - больш за 170 тысяч крокаў за суткі. Такую колькасць крокаў Вольга зрабіла за 133 км і 23 гадзіны 6 хвілін 50 секунд. Я сделала это. И даже быстрее, чем планировала! Вызов, который я бросила самой себе, официально завершен, и цифры на моих часах до сих пор кажутся космическими. Изначально я настраивалась на 24 часа непрерывной ходьбы, но мой темп взял своё: я уложилась всего в 23 часа и 6 минут! 📊 Мой итоговый космос: • 170 026 шагов (это 1 700% от обычной дневной нормы! 🔥) • 133,23 километра намотанных дорог • 6 949 сожженных калорий • Средний темп: 10:25 мин/км на среднем пульсе 103 уд/мин — идеальная, чистая аэробная «база»! После моих беговых ультрамарафонов и 6 суток в Москве мне захотелось проверить себя в совершенно другой, непривычной для меня биомеханике — в суточной ходьбе. Получилось! Я не просто прошла этот ориентир, а уверенно перешагнула его, закончив дистанцию досрочно с запасом почти в час.
Open in TelegramДаўно не пісаў пра наш чэлендж у Garmin Connect, а ён між іншым праходзіць як заўжды – штомесяц. І апошнія чатыры месяцы ў ім быў адзін пераможца – Максім Кавалеўскі. У чэрвені ў яго было 793 км (усяго было 126 удзельнікаў), у ліпені – 806 км (134 удзельнікаў), у жніўні – 597 км (133 удзельнікі), у верасні – 668 км (119 удзельнікаў). Калі жадаеце кінуць выклік Максіму ў кастрычніку – далучайцеся! Каб далучыцца трэба падпісацца на гэты акаўнт і прыняць запрашэнне да чэленджа. Хто ўжо падпісаны – пашукайце запрашэнне ў апавяшчэннях.
Open in Telegram27 верасня 2026 года - запомнім гэту дату🏃🏻 Мінімум 313 беларусаў прабеглі ў гэты дзень афіцыйны марафон. Не думаю, што калі-небудзь да гэтага было больш. Дзе бегалі беларусы? Магілёўскі марафон сабраў 105 фінішораў-беларусаў, Маскоўскі - 102, Варшаўскі - 73, Берлінскі - 31, Алматы марафон - 2. З рэальна хуткіх вынікаў на замежных стартах - 2:33:17 ад Яна Дзядовіча і 2:36:50 ад Віталя Саскаўца ў Берліне, 2:44:36 ад Кірыла Каралёва і 3:08:13 ад Юліі Каладкевіч у Варшаве. Пра Магілёўскі марафон напішу асобна. 📸Instagram
Open in TelegramПрыемна назіраць за забегамі, якія з кожным годам растуць і прыдумляюць нешта новае. Актыўныя ўдзельнікі "Бабуліных казак" у гэтым годзе атрымаюць два медалі – асобныя для начнога і дзённага трэйлу. Лагічны і прыгожы ход. Ну, і за канцэптуальнасць – рэспект. Такія медалі хочацца збіраць, як бонсцікаў.
Open in TelegramЛічбы Мінскага паўмарафона-2026: 💫 Усяго на трох галоўных дыстанцыях забег сабраў 15881 удзельніка (+2747 да 2025 года). На паўмарафонскай дыстанцыі – 4036 фінішораў (+793 да 2025 года, але да рэкорда 2019-га крыху не хапіла). 💫 На паўмарафонскай дыстанцыі сярод фінішораў было 2964 прадстаўнікоў Беларусі, Расіі – 1028, Казахстана – 7, Польшчы – 5, Кітая і ОАЭ – па 3, Узбекістана, Францыі, Швецыі, Малдовы, Кеніі – па 2, Туркменістана, Чэхіі, Чылі, Аўстрыі, Бразіліі, Велікабрытаніі, Германіі, Індыі, Ірана, Іспаніі, Італіі, Канады, Ганконга, Мальты, Нарвегіі, Танзаніі – па аднаму 💫 Найбольш фінішораў на 21 км было з наступных гарадоў: Мінск – 1279, Масква – 390, Санкт-Пецярбург – 145, Гомель – 92, Брэст – 90, Гродна – 75, Віцебск – 66, Магілёў – 58, Барысаў – 34, Наваполацк – 27, Бабруйск – 24, Баранавічы – 22, Салігорск – 20, Мазыр – 19, Орша –18, Ліда, Маладзечна – па 17, Жодзіна – 15, Пінск, Светлагорск – па 13, Жлобін, Полацк, Смаргонь – па 11 💫 Самыя актыўныя клубы па фінішорам на 21 км: Arza Running Club – 52, Run4Fun – 36, Tristyle – 26, Adept Running Club – 25, ProRun – 19, I-RUN – 16, Падабайка-RUN – 15, Running Vitebsk, Бег с Удовольствием – па 13, Cadence – 12, Аматар – 11, BeRunner, DovydkoClub, VeRUN – па 9, Runos, Sozh River Runners КЛБ "Сож"– па 8, Daily Sport Club, LFK group – па 7
Open in TelegramВось такі маршрут па тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту будзе для ўдзельнікаў Начнога забега. Зарэгістравацца на яго сёння ўжо не атрымаецца.
Open in TelegramДзінара Смольская паспрабавала сябе ў паўмарафоне. Вынік: 1:21:56 і 10-е месца ў абсалюце Мінскага паўмарафона-2026. Я в восторге от всего, что я видела и что чувствовала начиная с разминки, заканчивая заключительными метрами дистанции, - энергия, драйв, эмоции, поддержка бегунов друг друга, зрителей по трассе, волонтёров и просто неравнодушных прохожих. Это было здорово и незабываемо! Дзінара Смольская – беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, пераможца этапаў Кубка свету.
Open in TelegramПераможцы Мінскага паўмарафона-2026: 🥇Boay Dawii Maganga – 1:03:58 🥈Дзмітрый Сойка – 1:04:31 (PB) 🥉Уладзіслаў Прамаў – 1:05:49 4. Мікіта Коценеў – 1:06:07 (PB) 5. Мікіта Чахоўскі – 1:06:41 (PB) 6. Андрэй Сушчэня – 1:06:47 🥇Hilda Jelagat Kiptum – 1:11:05 🥈Cynthia Kosgei – 1:11:05 🥉Таццяна Шабанава – 1:13:45 (PB) 4. Іна Новік – 1:14:26 (PB) 5. Кацярына Карнеенка – 1:14:40 6. Ганна Максімава – 1:16:20 (PB)
Open in TelegramСтаў вядомы спіс эліты на Мінскім паўмарафоне: Boay Dawii Maganga - 1:01:57 (2026) Танзанія, 22 Сцяпан Рагаўцоў - 1:03:50 (2009) Беларусь, 40 Уладзіслаў Прамаў - 1:04:16 (2019) Беларусь, 42 Дзмітрый Сойка - 1:04:40 (2021) Расія, 27 Сяргей Карпаў - 1:06:12 (2025) Беларусь, 31 Мікіта Чахоўскі - 1:07:45 (2024) Беларусь, 32 Сяргей Краўчэня - 1:07:33 (2023) Беларусь, 30 Мікіта Коценеў - дэбют, Беларусь, 30 Cynthia Kosgei - 1:08:29 (2023) Кенія, 32 Hilda Jelagat Kiptum - 1:09:31 (2024) Кенія, 27 Марына Даманцэвіч - 1:12:13 (2015) Беларусь, 42 Кацярына Карнеенка - 1:13:04 (2026) Беларусь, 38 Таццяна Шабанава - 1:15:10 (2025) Беларусь, 28 Іна Новік - 1:16:08 (2025) Беларусь, 25 Ганна Максімава - 1:17:07 (2025) Беларусь, 32 На каго ставім?
Open in TelegramШто чакаем і чаго не варта чакаць ад Мінскага паўмарафона-2026 Год таму хадзілі актыўныя чуткі пра тое, што паўмарафон нарэшце вырасце да марафона. Але яны так толькі чуткамі і засталіся. Пазней з'явілася цалкам афіцыйная інфа пра тое, што бегавое свята пройдзе ў два дні. Але і гэтага не здарыцца – Мінск яшчэ не гатовы да пашырэння фармату. Чаго ж чакаем? Пачнем з пазітыву — Мінскі паўмарафон нарэшце адмовіўся ад дыстанцыі-спадарожніка ў чвэрцьмарафон 10,55 км. Чаму ён так доўга трымаўся гэтай незразумелай дыстанцыі – для мяне дагэтуль загадка. Але гэтым разам будуць роўненькія 10 км. Хай сабе і з горачкамі. А ўлічваючы тое, што гэта дыстанцыя ўжо сертыфікавана — то нарэшце можна будзе ставіць легальныя рэкорды на шашэйных 10 км у Беларусі. Зрэшты, ці з'явяцца вынікі Мінскага паўмарафона-2026 на сайце World Athletics — вялікая загадка. Вынікі забегу з 2015 па 2021 гады там ёсць, але пазнейшыя — адстутнічаюць. Фактычна для сусветнай лёгкай атлетыкі Мінскага паўмарафона з 2022 года не існуе. Чаму вынікі не публікуюцца? Пытанне адкрытае. Напрыклад, пратаколы расійскіх шашэйнікаў там з'яўляюцца спраўна. У гэтым годзе вернуцца прызавыя "ў далярах" — пераможцы атрымаюць па 3000$ (такія ж прызы былі ў Мінску з 2016 па 2021 гады). Цікава, ці хопіць гэтага для таго, каб на паўмарафон вярнуліся хуткія афрыканцы? Апошнія два гады на п'едэсталах былі толькі беларусы. Дарэчы пра міжнароднае прадстаўніцтва. Штогод арганізатары называюць лічбу краін, з якіх рэгіструюцца на Мінскі паўмарафон. Максімум быў у 2019-м – 57. У мінулым годзе было 15, а ў гэтым – 39. Але для якаснага пашырэння геаграфіі ўдзельнікаў арганізаты не зрабілі нават самы першы і самы лагічны крок – не пераклалі сайт на англійскую мову. Сайт для рэгістрацыі на паўмарафон – гэта асобнае пытанне. Ён быў створаны тры з паловай гады таму па шаблоне з расійскім сайтам RussiaRunning і за гэты час ніяк не адаптаваны ла Беларусі. Там па-ранейшаму падчас рэгістрацыі па змоўчанні стаіць "Расія" (а краіну "Беларусь" у доўгім спісе знайсці няпроста – бо трэба шукаць "Рэспубліку Беларусь"). Рэдка ў каго атрымаецца зарэгістравацца на паўмарафон па-беларуску – бо сістэма не прымае літары "і" і "ў". Вернемся да станоўчага — "Сямейны забег" набудзе нарэшце рысы спаборніцтва і самыя хуткія дзеці будуць дадаткова адзначаны (узроставыя: 7-9, 10-12). Заўсёдная інтрыга – ці зможа ў гэтым годзе Мінскі паўмарафон-2026 перабіць рэкорд па ўдзельніках 2019 года. У мінулым годзе на дыстанцыі 10,5 км было больш фінішораў, чым у 2019-м. Гэтым разам інтрыга, ці будзе больш фінішораў на паўмарафоне (у 2019 г. было 4070 чалавек). Гэты рэкорд вельмі верагодны, бо зарэгістаравалася на поўную дыстанцыю ў 2026-м больш за 4,5 тыс. чалавек. А чаго вы чакаеце ад Мінскага паўмарафона-2026 і якія станоўчыя і адмоўныя моманты гэтага старту заўважылі?
Open in TelegramВалянцін Малькоў стаў пераможцаў Kazbegi Mountain Marathon на дыстанцыі 36 км. Гэта горны трэйл , які праходзіць у Грузіі непадалёк ад гары Казбек. Час Валянціна - 5:26:05. Это очень сложная гонка: у меня средний темп вышел 8:58/км. Сложность состоит из многих факторов – это и большой набор/сброс (2882 м за 36 км), и высота (старт на 1750 м, максимум – 3650 м), и большие градиенты, часто больше 20%, сложный рельеф на спусках: лед, морена, каменистые тропы, травяные склоны. Конкуренция была больше внутренняя, почти все соперники знакомые. Всего среди фаворитов набралось 6 парней и одна девушка с итрой больше 700. В какой-то момент стало понятно, что отрыва, который я заработал на спуске, хватит до финиша. Я не могу выделить чего-то одного, сыгравшего ключевую роль в результате. Если говорить про день гонки, то помог опыт предыдущих попыток, хорошая погода, терпение в начале, умение бежать техничные спуски в середине и конце, удачно подобранное питание и снаряжение.
Open in Telegram