Святлана Ціханоўская: Я не ўпэўненая, што ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных адносін з Сяргеем “Я не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што я ад Сяргея пачула за яго стрымы, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных адносін. Я маю на ўвазе сямейных”, — заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю выданню “Наша ніва”. Паводле яе, падчас адной з размоў з мужам палітык сказала, што абмеркаванне з ім стратэгічных кірункаў супрацы дэмсіл магчыма пры ўмове, што той “перастане абражаць людзей навокал”. “Патэрны паводзін, якія ў яго былі ў нашай сям’і да 2020 года, паўтараюцца. А з такім я ўжо мірыцца не магу”, — заявіла яна. Сяргей Ціханоўскі на працягу апошніх месяцаў дазваляе сабе шэраг вострых выказванняў у адрас офіса дэмлідэра і сваёй жонкі асабіста, журналістаў незалежных СМІ. У тым ліку выкарыстоўваюцца крыўдныя выразы, знявечаныя прозвішчы апанентаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 nn.by
Open in Telegram
Позірк. Навіны пра Беларусь
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 24, 2026 | 228 |
| Nov 25, 2026 | 198 |
Most viewed this month
- 01Views297Forwards—Reactions1Comments—
- 02Views272Forwards—Reactions5Comments—
- 03Views267Forwards—Reactions5Comments—
- 04Views264Forwards—Reactions1Comments—
Latest posts
Эксперты ААН занепакоены станам здароўя двух беларускіх палітвязняў і пераследам адвакатаў Занепакоенасць адвольным пазбаўленнем волі Уладзіміра Целяпуна і Максіма Шуканава, паведамленнямі пра адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення, а таксама пераследам адвакатаў журналіста Ігара Лосіка выказалі эксперты ААН у тэматычнай заяве. "Мы глыбока занепакоеныя прымяненнем заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму для крымінальнага пераследу за мірнае ажыццяўленне асноўных праў і свабод", — гаворыцца ў рэлізе. Удакладняецца, што 70-гадовы праваабаронца Целяпун, паводле наяўнай інфармацыі, затрыманы ў красавіку 2026 года за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Шуканаў у 2025 годзе быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі за парушэнне грамадскага парадку і экстрэмізм. Лосік быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com
Open in TelegramУ Літве двух беларусаў аштрафавалі на 50 тыс. еўра за кантрабанду цыгарэт дронамі Віленскі акруговы суд прызнаў мужчын вінаватымі ў кантрабандзе 35,5 тыс. пачак цыгарэт, дастаўленых беспілотнікамі, паведамляе Генеральная пракуратура Літвы. Паводле звестак нагляднага ведамства, злачынства было здзейсненае ў ноч на 27 траўня. Дроны даставілі праз мяжу ў Швянчонскі раён 36 каробак з 35 тыс. пачак цыгарэт NZ Gold і 500 пачкамі Minsk Capital QS. Фігуранты ў судзе прызналі віну. Кантрабанда беларускіх цыгарэт з дапамогай БПЛА застаецца рэгулярнай з'явай на літоўска-беларускай мяжы. Паводле звестак Службы аховы дзяржмяжы, у 2024 годзе памежнікі перахапілі 54 такія дроны, у 2025-м — 59. Да 12 лістапада 2026 года было зафіксавана ўжо 70 падобных выпадкаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) САДМ
Open in Telegram☝️“Аналітыка ад Позірку”. Высказывания о Боге и его роли в том, что Лукашенко стал президентом, за многолетнюю карьеру руководителя Беларуси звучали многократно. И вот недавно политик снова попытался навязать мысль о "сакральности" своей власти. “Я считаю, что бог сыграл главную роль в том, что я стал президентом“, — заявил Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point. Правитель Беларуси косплеит российский концепт сакрализации самодержавия. У этого концепта есть чисто инструментальная роль — путем отсылки к воле всевышнего оправдывать бессрочное удержание власти всеми правдами и неправдами. Лукашенко, скорее всего, намерен сохранять за собой кресло главы государства до последней физической возможности, пишет в материале для @pozirkonline политический аналитик Александр Класковский. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку
Open in TelegramБязвізавы рэжым для грамадзян 38 краін падоўжаны на 2027 год Згодна з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі, грамадзяне шэрагу еўрапейскіх краін змогуць і надалей перасякаць дзяржаўную мяжу Беларусі, выкарыстоўваючы сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу і знаходзіцца ў краіне да 30 сутак альбо (у выпадку Польшчы, Літвы, Латвіі) да 90 сутак. Рашэнне аб устанаўленні бязвізавага рэжыму ўезду ўпершыню было прынятае ў 2022 годзе ў дачыненні да грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, у 2024-м — распаўсюджанае яшчэ на 35 еўрапейскіх краін і дзейнічала да канца 2026 года. Большасць гэтых краін беларускія ўлады лічаць "недружалюбнымі" за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Viesturs Radovics, Delfi
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 42 |
| 2 h | 128 |
- Total to date128
КГК обращает внимание на кратный рост стоимости услуг аудиторов для госорганов Выявлены случаи, когда при закупке госорганизациями услуг по обязательному аудиту годовой бухгалтерской и финотчетности, их стоимость “в 3,5 раза превышала прошлогоднюю цену“, информирует Комитет госконтроля. По рекомендации ведомства по девяти закупкам стоимость снижена на сумму более 150 тыс. рублей. КГК предложил МАРТ рассмотреть вопрос “корректировки порядка расчета стоимости предмета закупки”. При этом о фиксации КГК каких-либо нарушений действующего законодательства в описанных случаях не сообщается. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) up-study.ua
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 80 |
| 2 h | 141 |
- After 1 hour80
- Total to date141
У Генпракуратуры абмяркоўваюць "рэвізію рэгіянальнай сімволікі" — у кантэксце "экстрэмізму" Выпрацоўку падыходаў да рэгіянальнай геральдыкі "для недапушчэння выкарыстання сфарміраваных у 90-я гады сімвалаў у экстрэмісцкай дзейнасці" абмеркавалі на круглым стале ў Генпракуратуры. У рэлізе не названыя канкрэтныя гербы і сімвалы. Верагодна, гаворка ідзе пра герб "Пагоня", які быў унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. "Пагоня" прысутнічае ў афіцыйнай геральдыцы Магілёва, Лепеля і Верхнядзвінска, Рэчыцы, а таксама саміх гэтых абласцей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Герб Віцебскай вобласці. Архіўнае фота: "Зеркало"
Open in TelegramУ Брэсцкай вобласці суд на тры гады абмежаваў 23-гадовага мужчыну ў азартных гульнях Як паведамляе Вярхоўны суд, праз гульнявую залежнасць мужчына "паставіў сябе і сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча". З ліпеня 2024 года да верасня 2026-га ён здзейсніў больш за 2,5 тыс. гульнявых аперацый са стаўкамі да 3 тыс. рублёў. Сёлета ў траўні толькі ў адным анлайн-казіно за два дні ён зрабіў 26 ставак на агульную суму 15,7 тыс. рублёў, гаворыцца ў рэлізе. ☝️За ўвесь 2025 год і мінулы перыяд 2026-га (да пачатку кастрычніка) абмежаванне на наведванне гульнявых устаноў і віртуальных гульнявых пляцовак было накладзена на 19 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 38 |
| 1 h | 118 |
| 3 h | 165 |
- After 1 hour118
- Total to date165
У Польшчы затрыманая грамадзянка Украіны па падазрэнні ў арганізацыі нелегальнай міграцыі Удзельнікі аб'яднанай злачыннай групоўкі, у якую ўваходзіла фігурантка, зарэгістравалі ў Польшчы 48 фіктыўных кампаній. Ад іх імя ў дзяржаўныя ўстановы падаваліся заявы аб намеры працаўладкаваць замежнікаў, паведамляе Памежная ахова Польшчы. Такім чынам жанчына садзейнічала незаконнаму перасячэнню мяжы 135 грамадзянамі Беларусі, а таксама легалізацыі знаходжання ў Польшчы 1.073 грамадзян Украіны і двух грамадзян Грузіі. Падазраваная ўзятая пад варту на тры месяцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа strazgraniczna.pl / стоп-кадр: "Позірк"
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 74 |
| 2 h | 131 |
| 3 h | 170 |
- After 1 hour74
- Total to date170
У Беларусі ад грыпу прышчапілася больш за 1,15 млн чалавек Міністэрства аховы здароўя адзначае, што інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу па вострых рэспіраторных інфекцыях "застаецца нізкай, хоць паступова расце": хворнасць цяпер на 7% ніжэйшая, чым летась. Сярод захварэўшых 63% дзеці. Сярод выяўленых узбуджальнікаў лідзіруюць рынавірусы (34,1%), бокавірусы (26,3%), адэнавірусы (18,7%) і вірусы парагрыпу (9,9%). На змешаныя інфекцыі прыпадае 7,7% выпадкаў. ☝️Сезонны ўздым на ВРІ ў Беларусі звычайна працягваецца з кастрычніка па красавік, нагадвае Мінздароўя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 89 |
| 2 h | 135 |
| 4 h | 177 |
- After 1 hour89
- Total to date177
Connections
Similar channels
БелНовости@belnewsby1News and media51.6K
Донбасский Кейс@donbasscaseNews and media53.2K
gorod214.by@gorod214byNews and media2.75K
vkobrine.by@kvestnikNews and media2.69K
Госкомимущество Беларуси@gki_belNews and media2.68K
Департамент по энергоэффективности@energoeffectgovbyNews and media2.68K
⛔️ STEALTH 🚀@stopstelsNews and media2.79K
БЕРАСЦЕЙЦЫ@berastseicyNews and media2.61K
Mentioned by
БелНовости@belnewsby12 mentionsLatest post
Донбасский Кейс@donbasscase2 mentionsLatest post
Экономика Беларуси@belarus_economy1 repostLatest post
Лукабек@lukabekkk1 mentionLatest post
FRIEDMAN@alexander_friedman1 mentionLatest post
Mentions
Светлана Тихановская@tsikhanouskaya1 mention