Posts of Палявая пошта
#этнаграфія, #Сербаў, #Бойд "...Мясцовы палешук вырас на сваім чоўне. На лядашчай душагубцы ён безбаязна ў буру і непагадзь шнырыць, як мыш, па балоце паміж кустоў і чароту, палюючы на дзікіх качак ці ставячы рыбалоўныя снасці. На лодцы ж ён пераязджае з валом пахаць з аднаго вострава на другі. На нашым шляху ўвесь час траплялі на сваіх чаўнах палешукі, якія ехалі з "гаўядай"* на базар ці вярталіся з пакупкамі да хаты." Тэкст паводле Ісаака Сербава, палеская экспедыцыя, лета 1912 г. фота: "Перавозка каня праз Прыпяць", Луіза Арнер Бойд, палеская экспедыцыя, 1934 г. *свойская рагатая жывёла
Open in TelegramВітаю, шаноўныя! 🤝 Рады парэкамендаваць вам сяброўскі праект Sacral_BY! Аўтар вандруе па розных закуточках Беларусі (і не толькі), пра што цікава распавядае ў сваім блогу. (атмасферныя здымачкі тамака ж) Можна пазычыць ідэі для ўласных маршрутаў і падарожжаў😉 Лампавая трэвэл-старонка. якіх хацелася б у нашым тэлеграмчыку паболей: https://t.me/belarus_sacral
Open in Telegram#Булгак, #этнаграфія 🎉 Сёння спаўняецца 150 год са дня нараджэньня Яна Булгака — слыннага фатографа родам з Наваградчыны, які зрабіў сотні прыгожых здымкаў роднай старонкі ў пачатку ХХ стагоддзя. Узгадаем некалькі радкоў з ягонай кнігі "Край дзіцячых гадоў": "...Ганна мела рашучы характар і абыходзілася з намі запанібрата, нават з пэўным адценнем перавагі, як з панамі-расцяпамі. Ёй не падабаліся нашы "панскія" манеры, наадварот, будучы больш прадпрымальнай, яна глядзела на нас крыху звысоку і нават высмейвала нашы паводзіны. Калі, напрыклад, хто-небудзь з нас ветліва гаварыў "дзенькуе", гэта слова смяшыла і здзіўляла Ганну, якая нават не ведала яго значэння. Яна бралася за бакі, заходзілася ад смеху, і перадражнівала нас, паўтараючы ў нос "Дзікуны, дзікуны". Яна рабіла гэта з такім апломбам, што мы разяўлялі раты і былі недалёкія ад пераканання, што не Ганна, а мы не ўмеем сябе прыстойна паводзіць. Гэтыя "дзікуны" былі, бадай што, найлепшым паказальнікам таварыскага ўзроўню нашай тройкі, бо яны нас зусім не бянтэжылі, а нават станавіліся нашай гульнёй. Мы павінны былі таксама прыстасоўвацца да Ганны ў мове, бо яна не валодала польскай, таму яна была нашай першай настаўніцай народнай мовы..." Аўтарскае фота: сядзіба ў Мірацічах (Карэліцкі р-н), 1912 г.
Open in Telegram