Асабісты капітал Джэнсена Хуанга пасля яго вяртання на пасаду генеральнага дырэктара Nvidia за лічаныя гадзіны павялічыўся прыкладна на 30%. Пра гэта сведчаць звесткі Forbes, які адсочвае змены ў фінансавым стане найзаможнейшых людзей свету ў рэжыме рэальнага часу. Паводле падлікаў выдання, 4 лістапада капітал Хуанга ацэньваўся ў 143,8 мільярда даляраў. Гэта на 33,7 мільярда даляраў больш, чым днём раней. Такі рэзкі рост звязаны з падаражаннем акцый Nvidia. Пасля паведамлення пра вяртанне Хуанга на пасаду кіраўніка каштоўныя паперы кампаніі выраслі ў цане на 30%, што істотна павялічыла яе рынкавую капіталізацыю. У штаб-кватэры Nvidia супрацоўнікі сустрэлі Хуанга апладысментамі. «Дзякуй усім за другі шанец. Гэтым разам я буду яшчэ лепшым генеральным дырэктарам», — заявіў ён, звяртаючыся да калектыву.
Open in Telegram
Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Гік навіны па-беларуску
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 16, 2026 | 584 |
| Nov 17, 2026 | 521 |
| Nov 18, 2026 | 524 |
| Nov 19, 2026 | 535 |
| Nov 20, 2026 | 578 |
| Nov 21, 2026 | 495 |
| Nov 23, 2026 | 416 |
| Nov 24, 2026 | 354 |
Most viewed this month
- 01Views612Forwards—Reactions23Comments—
- 02Views600Forwards—Reactions29Comments—
- 03Views591Forwards—Reactions40Comments—
- 04Views587Forwards—Reactions15Comments—
Latest posts
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў рашэнне Nvidia вярнуць Джэнсена Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара кампаніі. У сацыяльных сетках ён назваў гэты крок «правільным і абгрунтаваным», падкрэсліўшы, што амерыканскія ўлады не бачаць у вяртанні Хуанга пагрозы нацыянальнай бяспецы. Паводле крыніц Semafor, Трамп асабіста ўмяшаўся ў абмеркаванне кадравага пытання. За некалькі гадзін да афіцыйнага паведамлення Nvidia ён далучыўся да пасяджэння рады дырэктараў кампаніі і выказаўся за аднаўленне Хуанга на пасадзе кіраўніка.
Open in TelegramЦягам некалькіх хвілін пасля абвяшчэння*, яшчэ да адкрыцця асноўнай гандлёвай сесіі, акцыі NVIDIA падаражэлі прыкладна са 136 да 160 долараў за акцыю, або амаль на 18%. Паводле Reuters, рост адносна закрыцця папярэдняй сесіі дасягнуў 29,5%.
Open in TelegramЗ’явілася паведамленне пра вяртанне Джэнсэна Хуанга ў NVIDIA Паводле тэксту прэс-рэлізу ад 23 лістапада, апублікаванага на Reddit, рада дырэктараў NVIDIA аднагалосна вярнула сузаснавальніка кампаніі Джэнсэна Хуанга на пасады прэзідэнта і генеральнага дырэктара. Ён таксама зноў увайшоў у раду дырэктараў, якую ўзначальвае Харві Джонс.
Open in TelegramЯк штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect, скандал вакол кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга і маштабны збой авіяцыі ЗША пасля ўкаранення ШІ. Глядзець: https://youtu.be/ajLxuzi3Ah8 Слухаць: https://pc.st/e/8Y3jAt2ByIf
Open in Telegram💀 GTA 6 не апраўдала чаканняў часткі гульцоў — рэйтынг на Metacritic абваліўся да 5,5 балаў Пакуль крытыкі асыпаюць новую GTA захопленымі водгукамі, гульцы сустрэлі яе зусім інакш. Пасля адкрыцця карыстальніцкіх ацэнак рэйтынг на Metacritic апусціўся да 5,5 з 10. І прэтэнзіі ў геймераў даволі канкрэтныя: 🟠 Усяго 30 FPS — адсутнасць рэжыму на 60 кадраў і праблемы з прадукцыйнасцю. 🟠 Занадта шмат побыту — паходы па крамах, трэніроўкі, запраўкі і іншыя штодзённыя заняткі некаторым нагадваюць хутчэй The Sims, чым GTA. 🟠 Мала звыклай свабоды — гульцы скардзяцца на абмежаванні ў місіях, сцэнарныя заданні і меншую колькасць магчымасцяў учыняць хаос у адкрытым свеце.
Open in TelegramGTA VI прынесла Rockstar больш за 2,3 млрд даляраў за першыя суткі. Паводле ацэнак аналітычнай кампаніі Sensor Tower, за першыя 24 гадзіны з моманту рэлізу было прададзена 24,58 млн копій гульні. Пры гэтым яшчэ да афіцыйнага выхаду GTA VI аформілі 19 млн папярэдніх заказаў, якія прынеслі распрацоўшчыкам 1,84 млрд даляраў. Тры чвэрці ўсіх продажаў прыпалі на PlayStation 5, астатнія — на Xbox Series X/S.
Open in TelegramПрывітанне, на сувязі ПГ. Да нас тут далучылася пэўная колькасць народу, таму хочам нагадаць пра нашу суполку гікаў, метагікаў, ды і проста добрае мейсца для камунікацыі і размоў: https://t.me/+doWOKxvDi9s0ZTBi
Open in TelegramAnthropic выходзіць на біржу з найбуйнейшым IPO ў гісторыі Распрацоўшчык Claude ацаніў акцыі ў $83 за штуку — вышэй за папярэдні дыяпазон $70–78. Пры тукім кошце ацэнка кампаніі складае каля $1,5 трлн. Аб’ём першаснага размяшчэння — $81,3 млрд. Гэта больш за $75 млрд, якія SpaceX прыцягнула падчас IPO ў чэрвені. Яе рэкорд пратрымаўся пяць месяцаў. Яшчэ $26 млрд прыпадае на асобнае прыватнае размяшчэнне. Сярод яго ўдзельнікаў — Google, AMD, Microsoft і Nvidia. Разам аб’ём двух размяшчэнняў складае $107,3 млрд. Таргі акцыямі Anthropic на Nasdaq запланаваныя на 19 лістапада пад тыкетам ANT. За першыя дзевяць месяцаў 2026 года, не гледзячы на прыбытак у $33 млрд (гэта больш чым у сем разоў вышэй за паказчык за ўвесь 2025 год), кампанія пакуль застаецца стратнай.
Open in TelegramConnections
Similar channels
ITNEWS.pro Belarus@itnews_proTechnologies1.68K- Unet / Анлим – интернет в Беларуси@unetby_newsTechnologies3.45K
Национальная академия наук Беларуси@nanbelarusTechnologies3.54K
4pc.by | Сборка ПК | Подбор конфигураций@gamepcbyTechnologies3.81K
OSINT Беларусь@osintbyTechnologies8.54K
Госкомвоенпром🇧🇾@vpkgovbyTechnologies14.4K
dev.by: главные ИТ-новости Беларуси@devbyTechnologies21.3K
Азия, жизнь и роботы 🤖@asialiferobotsTechnologies1.74K