*** На гары за вёскай, любуючыся родным, даўно знаёмым і ўсё яшчэ новым светам белым, чысценькім у вячэрнім святле, — міжволі, жыва і радасна ўявіў сябе мурашачкай на агромністым гарбузе Зямлі... Успомніў, як бачыў яе пад крылом высокага самалёта. Уявіў, як бачылі яе, у ціхім ззянні, нашы касманаўты... Цяпер у вёсцы ноч. Выйшаў на двор, і зноў падумалася, што прыеду, буду тут добра, многа працаваць. Каб святло маіх акон так вось лажылася на новы снег... Янка Брыль. "Пробліскі" (мініяцюры). #тэкст
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 4 h | 105 |
| 7 h | 120 |
- After 6 hours120
- Total to date120








