Account

Posts of Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

newest first

#604Photo

Пасля Запарожжа і Кіева трэцяй кропкай фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому» стаў Львоў. Абноўленая экспазіцыя ўключае больш за 250 здымкаў, зробленых з 2022 года да нашага часу. Прэзентацыя пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра ўсіх беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, — як у складзе Палка Каліноўскага, так і ў іншых падраздзяленнях, дзе яны служылі пасля яго. Затым прайшла экскурсія па зонах, якія паслядоўна распавядаюць пра падзеі ў Кіеўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Луганскай, Данецкай, Харкаўскай і Запарожскай абласцях. Аповяд пра ўдзел у аперацыях, перамогі і паразы, радасці і незваротныя страты. Усе данаты, атрыманыя ад гасцей выставы за шэўроны і іншыя артэфакты, былі пералічаны на новы калядны збор для дапамогі дзецям загінулых дабраахвотнікаў, арганізаваны Грамадой «Каліноўцы» сумесна з дабрачынным фондам «Фонд Кастуся Каліноўскага». Мэта збору — 240 000 грыўняў. І мы абавязкова яе дасягнем да 25 снежня. Разам з данатамі ваяроў Палка ўжо сабрана 31 360 грыўняў. Далучайцеся, калі ласка: https://send.monobank.ua/jar/6n23dUeKYb Экспазіцыя даступная з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 18:00 да 1 снежня ў «Будынку воіна», што на вуліцы Тараса Бабаніча «Хамера», 1А. Уваход вольны. Выстава падрыхтавана супольнасцю «Каліноўцы» і прэс-службай Палка Каліноўскага пры падтрымцы Цэнтра сучаснага мастацтва Запарожжа.

Open in Telegram
Views778−67%vs avg
Forwards—
Reactions166
Comments—
#603Photo

Фантастычныя навіны: збор на неабходны нашаму артылерыйскаму разліку міні-экскаватар паспяхова закрыты з перавыкананнем плана! А снежань нават не пачаўся! Нашай мэтай было сабраць на банцы нашых артылерыстаў 400 000 грыўняў. Але менавіта на экскаватар вы сабралі 421 250 грыўняў, і раней сабраныя на банцы сродкі на агульныя патрэбы не былі скарыстаныя і пойдуць на набыццё якасных камплектуючых для рэгулярных рамонтаў і транспартавання тэхнікі. Для нашай артылерыі гэта азначае, што зусім хутка ваярам больш не давядзецца працаваць рыдлёўкамі ў прамёрзлай зямлі. Тэхніка дазволіць аператыўна абсталёўваць і маскіраваць пазіцыі, надзейна хаваць гарматы і, самае галоўнае, абараняць жыцці ваяроў. Цяпер мы ўжо займаемся афармленнем усіх неабходных дакументаў на пакупку. Падрабязная справаздача і фотаздымкі новай тэхнікі будуць апублікаваныя неўзабаве. Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто данаціў, рабіў рэпосты і дапамагаў наблізіць гэты вынік! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Open in Telegram
Views4,270+80%vs avg
Forwards—
Reactions211
Comments—
#602Video
Views1,550−35%vs avg
Forwards—
Reactions182
Comments—
#600Photo

Львоў – асаблівы і сімвалічны горад для беларускіх дабраахвотнікаў. Менавіта праз яго з 2022 года нашыя ваяры заязджалі ва Украіну, каб далучыцца да змагання. Цяпер тут адбудзецца трэцяя па ліку прэзентацыя дакументальнай фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому». Некалькі соцень фотаартэфактаў раскрываюць шлях беларускіх дабраахвотнікаў і апавядаюць гісторыі пра дарогу дадому, якая расцягнулася на доўгія гады. У праграме: • Экскурсія па выставе ад яе аўтараў; • Дабрачынны аўкцыён на патрэбы Палка і ў падтрымку дзяцей загіблых ваяроў. З меркаванняў бяспекі мы не публікуем дакладную дату і час імпрэзы. Каб патрапіць на яе, напішыце ў наш афіцыйны чат-бот: https://t.me/PKK_media_bot , або напішыце ў асабістыя паведамленні ў любую с нашых афіцыальных сетак. Пасля верыфікацыі мы паведамім вам усе дэталі доступу. 🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site 👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Open in Telegram
Views2,420+2%vs avg
Forwards—
Reactions201
Comments—
#599Video

На гэтым відэа вы можаце пабачыць будзённую працу артылерыйскага разліку з самай вялікай і старой гарматай, якую мы маем. Гэта — легендарная амерыканская класіка, распрацаваная яшчэ ў часы Франкліна Рузвельта. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепкава-фугасным снарадам — 14,6 км. І, як бачыце, бадай антыкварная M114 яшчэ выдатна дае рады на полі бою. Таксама тут вы можаце ацаніць, як выглядае пазіцыя гэтай гарматы: акоп і прыкрыццё канструкцыяй з маскавальнай сеткай зверху. Бо такую тэхніку трэба надзейна хаваць ад варожых вачэй. Але час ад часу нашая М114 павінна быць гатовая хутка змяняць сваё звычнае месца дыслакацыі. Каб наш разлік мог аператыўна ствараць новыя акопы для нашых гармат, патрэбен міні-экскаватар. З пачатку збору вы ўжо сабралі палову сумы — каля 200 000 грн! Шчыра дзякуем усім і кожнаму! Давайце яшчэ націснем! https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057 PayPal: [email protected]

Open in Telegram
Views2,870+21%vs avg
Forwards—
Reactions217
Comments—
#596Photo
Views3,240+36%vs avg
Forwards—
Reactions343
Comments—
#595Video
Views5,680+139%vs avg
Forwards—
Reactions286
Comments—
#594Video

Калі гаворка ідзе пра сучасную вайну, цывільныя звычайна думаюць пра дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і сучасны РЭБ. Але паралельна з росквітам высокіх тэхналогій ніхто пакуль не адмяняў звычайную рыдлёўку, якой капаюць акопы для артылерыйскіх гармат. Акоп неабходны, каб гармата была непрыкметнай нават для БПЛА з добрай оптыкай і цеплавізарамі. Тоўшча зямлі абараняе разлік ад аскепкаў, ударнай хвалі і часткова ад стралковай зброі, а падрыхтаваная роўная пляцоўка паляпшае ўстойлівасць гарматы падчас яе працы. Увосень, са знікненнем «зялёнкі», пазіцыі артылерыі даводзіцца мяняць яшчэ часцей. А з надыходам маразоў капанне прамёрзлай зямлі рыдлёўкамі ператвараецца хіба што ў эфектыўны спосаб сагрэцца — пра хуткасць выканання задачы гаворка не ідзе. Каб зрабіць працу нашай артылерыі бяспечнай, мабільнай і, вядома ж, тэхналагічнай, мы адкрываем збор на міні-экскаватар. 🎯 Сума збору — 400 000 грн (7 846 еўра). https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057 PayPal: [email protected] Будзем шчыра ўдзячныя ўсім, хто далучыцца да збору фінансава, а таксама паспрыяе распаўсюду інфармацыі пра яго!

Open in Telegram
Views3,760+58%vs avg
Forwards—
Reactions282
Comments—