Хуанг калі здрадзіў жонцы, пагуляў у GTA VI, абваліў рынак і зноў час вяртацца на працу (Прабачце🙈)
Open in TelegramPosts of Беларускі геймер
📰 Заснавальнік Nvidia Дженсен Хуанг зноў стане яе кіраўніком Нягледзячы на скандалы й здрады, рада дырэктараў Nvidia, пасьля кансультацыяў з урадам ЗША, аднагалосна вырашыў аднавіць Джэнсена Хуанга на пасадзе дырэктара Nvidia: «Мы цалкам давяраем Джэнсану й зь нецярпеньнем чакаем магчымасьці працаваць зь ім як лідэрам кампаніі. Мы ўдзячныя Калет Крэс за яе выдатную працу часовага ґенэральнага дырэктара, якую яна выконвала разам са сваімі абавязкамі фінансавага дырэктара Nvidia» Сам Хуанг заявіў, што такое рашэньне рады робіць яму гонар і абяцае апраўдаць выказаны давер. Пры гэтым расьсьледаваньне датычна сувязі Джэнсена Хуанга з магчымымі аґентамі спэцслужбаў будзе працягвацца.
Open in TelegramForwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎮CYBERPUNK 2077 ПА-БЕЛАРУСКУ🎮 Гэта дзень настаў — з'явіўся поўны тэкставы пераклад Cyberpunk 2077 на беларускую мову. Гэта значыць, што Найт-Сіці можна прайсці цалкам па-свойму — з беларускім інтэрфейсам і субцітрамі. 🔗 Спасылка на JAVAR 💛 Гуляйце па-беларуску 💚 🌃 Найт-Сіці чакае… 🌃
Open in Telegram📢 Grand Theft Auto VI пачала сваё рэліз-турнэ з Новай Зэляндыі Grand Theft Auto VI пачала выходзіць у рэліз ва ўсходніх рэгіёнах зямнога шара, першай навінку змогуць апрабаваць ґеймеры з Новай зэляндыі! Журналісты, якія ўжо пасьпелі пагуляць у гульню, называюць яе новым шэдэўрам, паставіўшы праекту, практычна максымальныя 99 балаў: «Grand Theft Auto 6 — сучасны шэдэўр. Распрацоўнікі з Rockstar стварылі неверагодны адкрыты сьвет, які ўражвае апавяданьнем, ґеймплэем, візуалам, музыкай і тэхналогіямі, дасягаючы сапраўды неперасягненага ўзровень», – гаворыцца ў рэцэнзіі VGC. Не абышлося вядома й без праблем, са словаў журналістаў, гульня пакутуе "нязначнымі праблемамі з аптымізацыяй". Чакаем водгукаў звычайных гульцоў.
Open in TelegramForwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Запрашаю далучыцца да стрыму на старце GTA VI апоўначы па Менску, 23:00 па Вільні, 22:00 па Варшаве. Напішыце, што чакаеце ад гульні ў каментарах, задавайце пытанні і буду рады ўсіх бачыць. https://www.twitch.tv/lepus81
Open in Telegram📢 Crusader Kings III атрымала апошняе ў гэтым годзе DLC Silk & Silver Узначальце магутную гандлёвую кампанію эпохі Сярэднявечча ў Silk & Silver — буйным дадатку для Crusader Kings III. Асвойце сыстэму гандлю й заключайце выгадныя ўгоды, якія прынясуць працьвітаньне вашаму дому й дзяржавам па ўсім сьвеце. Заручыцеся падтрымкай мясцовых улад для разьвіцьця справы або адолейце супернікаў у рэспубліцы й ператворыце свае гандлёвыя манаполіі ў палітычную ўладу. Як вынікае з апісаньня, новы разьдзел гульні прысьвечана гандлю! У гульні нарэшце зьявіцца магчымасьць гуляць за рэспублікі, а таксама будзе ўведзена паўнавартасная сыстэма тавараў з прывязкай да мапы!
Open in TelegramForwarded from Рудзі
Беларуская Replaced заляцела на Tha Game Awards '26 у намінацыю "Найлепшы інды-дэбют". Як толькі можна будзе пачаць галасіць - вы ведаеце, што рабіць ❤️ Таймкод на 04:10 https://youtu.be/_e0oJSfmIFU?t=250
Open in TelegramForwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🔥REALMWALKER ПА-БЕЛАРУСКУ🔥 У RealmWalker афіцыйна дадалі беларускую лакалізацыю. Пераклад зроблены з аглядкай на дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі — каб тэрміналогія, назвы і стыль не проста перакладаліся, а натуральна гучалі і адпавядалі жанру ❗ 👤 Перакладчык: mdof 🔗 Спасылка на гульню 🖤 Гуляйце па-беларуску ♥️
Open in TelegramForwarded from Дзед Агей
Ну і апошняе на гэтых выхадных Пераклад STAR WARS Zero Company на беларускую мову! Той самы XCOM ад тых самых стваральнікаў, толькі цяпер у далёкай-далёкай галактыцы. Два варыянты ўсталёўкі: 1) праз усталёўшчык; 2) самастойна распакаваць архіў. Гайд па ўсталёўцы ў Тэлеграф Кіраўніцтва ў Стым Дадаў у бота яшчэ дзве гульні, якімі планую заняцца. Пра аднаго чарнявага графамана, прыгоды якога напісаў другі графаман, фінскі. Падпісвайцеся, каб атрымліваць паведамленні пра новыя пераклады. Бот з перакладамі і ўсім неабходным Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь. Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
Open in TelegramForwarded from BelKantent
🫠 Сёняшняе звальненне СEO NVIDIA Джэнсэна Хуанга выклікала абвал акцый усяго амерыканскага BigTech Нагадаю, што да гэтага прывялі "рамантычныя скандалы" Джэнсэна Хуанга. Пазашлюбныя зносіны з падазраванай у шпіянажы на Кітай дырэктаркай кампаніі-партнёркі NVIDIA, а таксама такога ж плана зносіны з супрацоўніцай самой NVIDIA балюча ўдарылі па фінансаваму становішчу амерыканскай кампаніі. Толькі за сёння акцыі NVIDIA патаннелі на 14% да 150$ за акцыю. Акцыі ўсіх астатніх кампаній BigTech таксама паляцелі ўслед. Сёння топ-мэнэджар пакінуў не толькі пасаду кіраўніка карпарацыі, але і рады дырэктароў. Кіраваць кампаніяй часова будзе Калет Крэс - цяперашняя выканаўчая віцэ-прэзідэнтка і фінансавая дырэктарка. Да назначэння пераемніка яна будзе сумяшчаць усе тры пасады. Хуанг кіраваў тэхналагічнай кампаніяй з дня яе заснавання ў 1993 годзе.
Open in Telegram⚡️Хвілінка навінаў гульняў зь беларускай мовай 1. Інды-праэкт Shadow Busіness пра мафію атрымае беларускую лакалізацыю. Shadow Busіness гэта аднакарыстальніцкі крымінальны аўтабатлер. У цэнтры супрацьстаяньня ваша бандыцкая групоўка супраць іншай. Разьмяшчайце сваіх людзей на лініях і назірайце, як яны прарываюць варожыя рады. Зьнішчыце лімузын канкурэнтаў, пакуль не прыбыла паліцыя! Выхад гульні заплянаваны на 2027 год. 2. The Regreenіng — вельмі прыгожы, утульны праэкт-сімулятар ад каманды Posіtіve Іmpact Games — выходзіць ужо 7-га сьнежня. Сейце насеньне, адраджайце прыроду, пасябруйце з духамі зямлі. У вашым кутку ўсё можа атрымаць новае жыцьцё. Ці зможаце вы аднавіць свой шчасьлівы дом у гэтым закінутым сьвеце? У Steam даступна дэмка гульні. 3. Апакаліптычны вестэрн Guns of Eschaton у жанры soulslіke выходзіць 8-га сьнежня. Вывучайце сваіх ворагаў, беражыце боепрыпасы, выкоўвайце свой стыль з дапамогай пораху й малітвы. «Адзін ці ў каапэратыве, стралок, ідзі на Захад — і памры разам з гэтай зямлёй». Таксама даступна дэмка гульні. ❗️Нагадаем вам пра магчымасьць і неабходнасьць пісаць звароты ў тэхпадтрымку Steam аб дадаваньні беларускай мовы ў выбар моваў водгукаў на гульні, а таксама сам інтэрфэйс Steam. Больш падрабязна можна азнаёміцца тут. Заклікаем зьвяртацца ў падтрымку Steam ня толькі геймераў, але й распрацоўшчыкаў гульняў. Ваш зварот ня менш важны (а можа й больш), чым звароты звычайных гульцоў.
Open in TelegramForwarded from МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN
— З табой будзе мой меч! — І мой лук! — І мой «Дапаможнік»! Прадстаўляем вашай увазе чарговае абнаўленне «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — гэтым разам быў дададзены новы раздзел пра даспехі (пакуль толькі самы базавы спіс для D&D, які ў далейшым, вядома, будзе пашырацца) і крыху дапоўнены ўжо існуючыя. Таксама нам вельмі прыемна бачыць, што перакладчыкі ўжо выкарыстоўваюць на практыцы наш «Дапаможнік» у сваіх лакалізацыях, а значыць, і нашая праца не была марнай. Як і раней, падтрымаць працу над «Дапаможнікам» можна праз Patreon.
Open in TelegramForwarded from Трасянкус
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: WoW: Forever на беларускай мове Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. Апошнія месяцы мы старанна працавалі, каб вы маглі пагуляць у яе на рэлізе на беларускай мове! Што перакладзена: квэсты, прадметы, імёны NPC, гутаркі, карта, інтэрфейс. Пераклад зроблены ў выглядзе аддона, таму перакладаецца толькі тэкст пасля залогіну ў персанажа. Аддон можна ўсталяваць праз CurseForge ці спампаваць і распакаваць у _forever_\Interface\AddOns. Працуе на англійскай і рускай версіях гульні, але лепш на англійскай. Дзе-нідзе яшчэ можа трапіцца англійскі тэкст, але мы будзем часта ўсё абнаўляць. Пампаваць аддон тут: https://www.curseforge.com/wow/addons/wowby WoW: Vanilla таксама будзе, але потым! Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @spadar_trasiankus ці на [email protected] Таксама мы выклалі ўсе файлы перакладу на GitHub, будзем радыя вашым выпраўленням і PR-ам: https://github.com/Trasiankus/WoWBY
Open in TelegramForwarded from ALSIEVIČBRO
Вітаю на сувязі ALSEVICHBRO Памятаеце 23 красавіка рабіў анонс што будзе беларусізатар Outlast 2? Так вось ён выйшаў. Дзякуй Ялавічыне з рэдактурай пераклада Спасылкі на беларусізатар Nexusmod https://www.nexusmods.com/outlast2/mods/73?tab=files Javar https://javar.games/ru/game/313/outlast-2 Пішыце ў каментарыях калі заўважылі памылкі Гуляйце па-беларуску!
Open in TelegramForwarded from Дзед Агей
Дзяды і бабулькі, агульны збор! Вядзьмар па-беларуску У старадаўнія часы, калі Біявар былі на піку (так, настолькі даўно) маленькая студыя пачала свой вялікі шлях з таго, што зрабіла самы праўдзівы сімулятар алкаголіка і бабніка. Многа для каго, у тым ліку і для мяне, гэта было першае знаёмства з Геральтам з Рывіі, Белым Ваўком. Знаёмства, якое, магчыма, паўплывала на мяне больш, чым школа. Не хавайце свае слёзы, бо я ведаю, што вы плачаце. Я плачу разам з вамі. Па жаданні можна паставіць агучку з паўзамі. У гульні наступная рэпліка пачынаецца адразу пасля папярэдняй, і доўгія субтытры не заўсёды паспяваеш дачытаць. У гэтай агучцы ў канец кожнай рэплікі ў дыялогах дададзена 3 секунды цішыні. Катсцэны і фонавыя рэплікі не змененыя. Ёсць англійская і польская агучкі. ЦАЛКАМ АПЦЫЯНАЛЬНА! Кожны варыянт можна ўсталяваць праз усталёўшчык (exe-файл) або ўручную з архіва (для дзядоў, бабуль і параноікаў): Усталёўшчык (exe) перакладу (~15 МБ) Усталёўшчык (exe) перакладу і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ) Архіў з перакладам (~50 МБ) Архіў з перакладам і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ) Усталёўка Падрыхтаваў поўны гайд у Тэлеграфе, дзе апісаны ўсе варыянты ўсталёўкі. Таксама ў кожным архіве ляжыць txt-файл непасрэдна для свайго варыянта ўсталёўкі. Выдаленне Таксама ёсць у гайдзе Кіраўніцтва ў Steam Важна! Асноўная гульня перакладзена цалкам і поўнасцю. Але DLC будуць перакладзены крыху пазней. Каб не прапусціць, вы можаце падпісацца на апавяшчэнні ў гэтым боце. Ён ананімны і не будзе дасылаць вам нічога лішняга. У ім вы таксама можаце пабачыць пераклады, якія я ўжо выпусціў, а таксама пераклады, над якімі я працую прама зараз. Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь. Бот з перакладамі і ўсім неабходным Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
Open in Telegram⚡️The Elder Scrolls 6 атрымала новы тызер Bethesda афіцыйна пацьвердзілі, што новая частка Старажытных скруткаў будзе насіць назву The Elder Scrolls VI: Sentinel. Анонс суправадзілі сьвежым ролікам, у якім паказалі старажытны скрутак, схаваны пад пяскамі. Дата рэлізу навінкі застаецца невядомай.
Open in TelegramForwarded from аляхновіч | пра тэхна
007 First Light перакладзена на беларускую мову чароўнай чорнай скрыначкай Чароўная Арэгана 2/3 гульні прайшла і жывая. Таму смела можна спрабаваць. https://belarusian.games/game/289/007-first-light Таксама мой асабісты індзі-ўлюбёнец Pony Island перакладзены на беларускую. Да канца не перапраходзіў. https://belarusian.games/game/288/pony-island У мяне ляжаць яшчэ чатыры гатовыя чарнавікі, якія буду выкладваць пасля базавых праверак: Dispatch, The Wolf Among Us, Expedition 33, Esoteric Ebb (чакае версіі гульні 1.3, дзе спросцяць лакалізацыю). Свой нейра-інструментарый для перакладаў выклаў у опенсорс на гітхаб, заўтра раскажу пра яго і пераклады падрабязней у чалавечым аповедзе. Зараз можна браць і карыстацца: https://github.com/stopthatnoise/belloc
Open in Telegram