Маршрут заўзятара на матч з гродзенскім «Нёманам» 🦌⚽️ «Зялёна-белыя», у гэтую нядзелю нас чакае заключны матч чэмпіянату: наша каманда згуляе на выездзе з гродзенскім «Нёманам». Нягледзячы на тое, што Гродна — адзін з самых далёкіх выездаў, час матчу дазволіць зручна дабрацца да гэтага заходняга горада і падтрымаць «Гомель». Каб без перасадак дабрацца да Гродна, можна скарыстацца начнымі цягнікамі, якія прыбываюць на канчатковую станцыю альбо рана раніцай, альбо да абеду. Першы варыянт: цягнік № 609Б, які адпраўляецца з Гомеля 28 лістапада ў 16:36 і прыбывае ў Гродна ў 05:30. Кошт квітка складзе ад 30,95 BYN да 42,88 BYN — у залежнасці ад тыпу вагона. Другі варыянт — цягнік № 621Б, які адправіцца з Гомельскага чыгуначнага вакзала 28 лістапада ў 22:10 і прыбудзе ў Гродна ў 12:09. Кошт квітка складзе ад 35,62 BYN да 49,40 BYN. Калі вы вылучыце першы варыянт, у вас будзе дастаткова часу для прагулкі па гэтым прыгожаму заходняму гораду. Не забывайце карыстацца гідам па Гродна ад рэсурсу 34travel.me, а таксама сэрвісам «Яндэкс Карты», каб без праблем знайсці дарогу да стадыёна з любой кропкі горада. Дарэчы, матч пройдзе не на галоўнай арэне з натуральным пакрыццём, а на суседнім штучным полі гэтага ж спартыўнага комплексу. Адрас стадыёна «ГАКЦАР» — вул. Камунальная, 3. Уваход на трыбуны вольны. Пасля завяршэння матчу прапануем заўзятарам не спяшацца на вакзал, а зазірнуць у суседні будынак, дзе ў 15:00 пачнецца хакейны матч паміж гродзенскім «Нёманам» і «Гомелем». Падтрымаўшы галоўную хакейную каманду Гомеля ў няпростым выязным матчы, адпраўляйцеся назад на вакзал: адтуль у Гомель адправяцца два цягнікі. Першы адпраўляецца ў 17:36 і прыбывае ў Гомель у 07:26 наступнага дня. Кошт квітка ў купэ — 49,40 BYN. Другі варыянт — цягнік, які адпраўляецца ў 19:16 і прыбывае на наступны дзень у 08:09. Кошт квітка складзе ад 30,95 BYN да 42,88 BYN. Калі хтосьці плануе дабірацца да Гродна на асабістым транспарце, напішыце ў каментарах і збірайце кампанію аднадумцаў, каб падтрымаць каманду ў заключным матчы сезона ⚽️ Усе на выезд, «зялёна-белыя»! ⚽️ @fc_gomel1959
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 168 |
| 2 h | 602 |
| 4 h | 819 |
- After 1 hour602
- Total to date819