📺 У Літве затрымалі пяцярых «Кандуктараў». Іх падазраюць у зборы інфармацыі для расійскага дзяржаўнага тэлебачання. Сёння Генеральная пракуратура Літвы пацвердзіла LRT імёны затрыманых. Гэта Казімерас Юрайціс, Вайда Юозапайціце, Дзмітрый Глазкоў, Лаўрынас Рагельскіс і Міндаўгас Рамошка. Усе пяцёра — грамадзяне Літвы. Паводле версіі следства, з восені 2024 года яны за грошы збіралі і перадавалі звесткі па заданнях нейкай расійскай дзяржаўнай тэле- і радыёкампаніі. Іх таксама падазраюць у падрыхтоўцы і распаўсюдзе расійскай прапаганды ў Літве. Паліцыя правяла больш за дзесяць ператрусаў. Паводле звестак агенцтва BNS, справа звязаная з арганізацыяй «Кандуктары Айчыны» (па-літоўску — Tėvynės konduktoriai). Ёю кіруе Глазкоў, а Юрайціс — адзін з яе заснавальнікаў. Арганізацыя здымала відэа для інтэрнэт-канала, а таксама накіроўвала запыты ў дзяржаўныя ўстановы, выступаючы ў якасці СМІ. Прычым не проста накіроўвала, а літаральна завальвала ўстановы сваімі зваротамі. Напрыклад, у адміністрацыі Палангі яна запатрабавала разлік выдаткаў на ўтрыманне порта ў Швянтойі на дзесяць гадоў наперад — асобна на кожны год. Юрайціс, Глазкоў і Рамошка раней удзельнічалі ў стварэнні «Міжнароднага форуму добрасуседства», які суд пастанавіў ліквідаваць у 2023 годзе. А ў студзені 2022 года Юрайціс і Юозапайціце ездзілі ў Мінск у складзе самаабвешчанай «дэлегацыі грамадзян Літвы». Удзельнікі паездкі заяўлялі, што хочуць аднавіць адносіны Вільнюса з уладамі Лукашэнкі. У сваю чаргу, Рагельскіс вядомы беларускай супольнасці ў Літве. У 2020 годзе ён зняў на відэа, як каля пасольства Беларусі ў Вільнюсе скідае ў смеццевы пакет кветкі, свечкі і партрэты забітых праціўнікаў Лукашэнкі. У сакавіку 2026 года суд першай інстанцыі прызнаў яго вінаватым у апаганьванні мемарыяла і распальванні нянавісці да беларусаў і габрэяў. Разгляд апеляцыі чакаецца 28 снежня. На фота: Казімерас Юрайціс, Лаўрынас Рагельскіс і Дзмітрый Глазкоў / фотакалаж LRT
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 55 |
| 2 h | 116 |
| 4 h | 151 |
- After 1 hour55
- After 6 hours151
- Total to date151