Account

Posts of Беларуская музыка

newest first

#571Photo
Views1,400−14%vs avg
Forwards—
Reactions61
Comments—
#570Link preview

Хваля беларускай музычнай эміграцыі стварае калабарацыя, якія б, магчыма, ніколі не здарыліся ў Беларусі. Filamaty — адна з найяскравейшых і найцікавейшых. Музыканты гурта Relikt (Аляксандр Дземідзенка, Зміцер Наркевіч і Віталь Макшун) і няўрымслівы Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca і шмат-іншых-праектаў) запісалі канцэптуальны альбом ад імя таемнага студэнцкага таварыства пачатку 19 стагоддзя. Пра філаматаў напісана багата, таму пераказваць гісторыя няма сэнсу. Калі цікава паглыбіцца ў тэму, то вось тут ёсць змястоўны артыкул — дапаможа вам лепш зразумець пра затыканне насоў, малако і іншыя прыколы. Важна толькі падкрэсліць, што на самым пачатку 19 стагоддзя гэта была выключна прагрэсіўная з’ява — такія, ведаеце, студэнты-інтэлектуалы, але не стоадсоткавыя летуценнікі, а ў пэўным сэнсе рухавікі беларушчыны і свежых ідэй ва ўмовах татальнай русіфікацыі, ціск і стагнацыі архаічнага феадальнага строю. Адрадзіць сам дух філамацкага руху, даць слухачу магчымасць паглыбіцца ў кантэкст, але і стварыць новыя сэнсы — задача, якую ўзялі на сябе Дземідзенка, Наркевіч, Макшун і Лянкевіч. Натуральна, з ухілам у прагрэсіўны рок, таму што менавіта там трэба шукаць днк кожнага з музыкантаў. Але з музычнага пункту гледжання, тут можна пачуць і рэліктаўскія меладычныя патэрны (Pacierki), і тыповы для Syndrom Samazvanca інтэнсіўны саўнд — музыканты ўзялі патроху з кожнага са сваіх праектаў і зрабілі пярэсты, сыраваты, але вельмі прыгожы альбом. Часам песні пераўтвараюцца ў аб’ёмныя і змястоўныя тэматычна п’есы (Čornaja Piatnica), часам вяртаюцца да старых захапленняў хлопцаў з Relikt сіэтлаўскім саўндам (Albaruthenia), але кожны з удзельнікаў запісу пазнавальны, са сваёй уласнай ідэнтычнасцю. Filamaty — гэта тэатр, эксцэнтрычны, са сваімі прыколамі і хібамі (Дземідзенка ў ролі вакаліста выклікае супэчлівыя эмоцыі). Але ўзяць на сябе ўяўную ролю філаматаў — само па сабе смелая ідэя, вартая ўвагі і нават захаплення. Зрабіць гэта на добрым узроўні — яшчэ больш амбітная задача, але ў хлопцаў хапае і музычнага, і паэтычнага досведу, каб пабудаваць пераканаўчы сусвет. Іншая справа, ці ёсць у філаматаў будучыня і якой яна будзе? https://relikt-belarus.bandcamp.com/album/filamaty

Open in Telegram
Views995−39%vs avg
Forwards—
Reactions83
Comments—
#569Photo
Views1,410−13%vs avg
Forwards—
Reactions59
Comments—
#568Photo
Views2,670+65%vs avg
Forwards—
Reactions88
Comments—
#567Photo
Views2,230+38%vs avg
Forwards—
Reactions66
Comments—
#566Photo
Views2,110+30%vs avg
Forwards—
Reactions43
Comments—
#565Photo
Views2,020+25%vs avg
Forwards—
Reactions51
Comments—
#558Photo
Views2,270+40%vs avg
Forwards—
Reactions93
Comments—
#557Video
Views1,6200%vs avg
Forwards—
Reactions50
Comments—
#556Photo
Views1,630+1%vs avg
Forwards—
Reactions61
Comments—
#554Photo
Views9,180+467%vs avg
Forwards—
Reactions82
Comments—
#553Link preview

Анастасія Рыдлеўская сёння выдала свой чацвёрты паўнафарматны альбом Alchemia — артыстка працягвае эксперыментаваць, мяняецца літаральна на вачах і зноў раскрывае новыя рысы сябе і сваёй творчасці. За дыскаграфіяй Рыдлеўскай цікава назіраць у дынаміцы. Безадносна паспяховасці яе творчыя эксперыменты заўсёды выклікаюць, як мінімум, павагу — па іх можна вывучаць гісторыю электроннай музыкі, корпацца ў крыніцах натхнення: ад Рэджыны Спектар да Карын Дрэер Андэрсан, ад Б’ёрк да Райха, ад мінімалістычных хатніх песень пад піяніна да маштабных містыфікацый і вядзьмарства. Alchemia зноў жа моцна адрозніваецца ад папярэдніх рэлізаў Рыдлеўскай, і ў ім артыстка раскрываецца з новага боку — высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith. Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом — гэта на сто адсоткаў яе светаадчуванне і эмоцыя. Канцэптуальна запіс будуецца вакол класічных этапаў алхіміі, але прысвечаны ён у першую чаргу, па адчуваннях, вельмі асабістай гісторыі. У песнях настрой Рыдлеўскай мяняецца ад раздушанасці да лютасці, яе голас то самотны, то грыміць сотнямі персаналій — яна енчыць, крычыць, шэпча, гагоча, спявае, нарэшце. У гэтым дыяпазоне эмоцыі час ад часу губляецца менавіта музычная думка, песня зрываецца ў споведзь, споведзь зрываецца ў інтымны і персанальны мэсэдж — і ў такія моманты слухачу, напэўна, будзе бракаваць кантэксту, каб глыбей зразумець трэк на эмацыйным узроўні. Alchemia — цікавы працяг дыскаграфіі Рыдлеўскай і на сто адсоткаў самы эмацыйны і цёмны яе рэліз. Скрыгатанне зубамі, ведзьміны скокі, чорная атрутная злосць і помста, у якую канчаткова правальваецца артыстка. Што будзе далей? https://band.link/aralchemia

Open in Telegram
Views2,300+42%vs avg
Forwards—
Reactions71
Comments—
#552Photo
Views2,580+59%vs avg
Forwards—
Reactions95
Comments—
#551Photo
Views1,760+9%vs avg
Forwards—
Reactions72
Comments—