Account

Posts of Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

newest first

#5022Photo

📚 Пяць кніжных прэзентацый на XXXIV Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве! З 26 па 29 лістапада ў межах XXXIV Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве Цэнтр беларускай салідарнасці арганізуе прэзентацыi кніг, прысвечаныя беларускай гісторыі, гістарычнай памяці, палітычным рэпрэсіям і лёсам людзей. Запрашаем пазнаёміцца з выданнямі, сустрэцца з аўтарамі і далучыцца да размоў на важныя для беларусаў тэмы. 📖 «ПРАЗ КРАТЫ» — прэзентацыя зборніка коміксаў 📅 26 лістапада (чацвер) 🕒 15:00–15:50 📍 Arkady Kubickiego, зала FORUM 📖 «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў» — Вольга Вялічка 📅 26 лістапада (чацвер) 🕒 17:00–17:50 📍 Arkady Kubickiego, зала FORUM 📖 «Зямля пад шэрымі крыламі» — Віктар Шадурскі 📅 27 лістапада (пятніца) 🕒 15:00–15:50 📍 Arkady Kubickiego, зала FORUM 📖 «Імёны Свабоды», том 2 — Уладзімір Арлоў 📅 28 лістапада (субота) 🕒 15:00–15:50 📍 Arkady Kubickiego, зала SALA KINOWA 📖 «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia» — Анэта Прымака-Онішк 📅 29 лістапада (нядзеля) 🕒 15:00–15:50 📍 Arkady Kubickiego, зала SALA KINOWA 📖 «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах» — Сяргей Чыгрын 📅 26 лістапада (чацвер) 🕒 16:00–16:50 📍 Arkady Kubickiego, зала FORUM Адрас кірмашу: Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie, ul. Bugaj, Warszawa. Будзем рады бачыць вас на прэзентацыях! Гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе новыя кнігі, асабіста сустрэцца з аўтарамі і паразмаўляць пра падзеі і гісторыі, якія важна ведаць і памятаць. Да сустрэчы на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве!

Open in Telegram
Views962−51%vs avg
Forwards—
Reactions22
Comments—
#5021Photo

📚 «Праз краты» — прэзентацыя зборніка коміксаў у Варшаве! Як расказаць пра досвед палітычных рэпрэсій мовай малюнкаў? Як перадаць праз коміксы гісторыі, якія важна пачуць, зразумець і захаваць? Запрашаем на прэзентацыю зборніка коміксаў «Праз краты» — нагоду пагаварыць пра памяць, свабоду і тое, як мастацтва дапамагае распавядаць складаныя гісторыі. Зборнік выдадзены ПЦ Вясна. 📅 26 лістапада (чацвер) 🕒 15:00–15:50 📍 Дзе: Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej). Зала FORUM Сустрэча адбудзецца ў межах XXXIV Варшаўскага кірмашу гістарычнай кнігі, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — прадстаўляе незалежныя беларускія выдавецтвы і аўтараў. 📖 Завітайце таксама на беларускі стэнд № 65, дзе можна будзе пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі і падтрымаць незалежнае беларускае кнігавыданне. 💙 Уваход вольны! Чакаем вас на сустрэчы!

Open in Telegram
Views1,330−32%vs avg
Forwards—
Reactions19
Comments—
#5020Photo

📚 Да сустрэчы сярод кніг! Запрашаем на кірмаш беларускай кнігі ў Варшаве! Ужо некалькі гадоў запар Цэнтр Беларускай Салідарнасці арганізуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў і аўтараў на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі. Сёлета разам з нашымі партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — мы зноў збіраем беларускіх выдаўцоў, пісьменнікаў і чытачоў у адным месцы! 📅 26–29 лістапада 2026 года 📍 Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej). 📖 Стэнд № 65 — Salon Niezależnych Wydawców i Autorów Białoruskich На нашым стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў: 📘 Kamunikat.shop 📘 ARCHE 📘 Skaryna Press 📘 Gutenberg 📘 RozumMedia 📘 Połackija Łabirynty 📘 Lohvinau 📘 Magenta 📘 Букіністка 📘 kirma.sh (кірмаш) 📘 byProsvet 📘 SayBeat 🎤 Праграма сустрэч з аўтарамі і прэзентацый кніг: 26 лістапада (чацвер) ▶️ 15:00 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты». ▶️ 16:00 — Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах». ▶️ 17:00 — Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў». 27 лістапада (пятніца) ▶️ 15:00 — Прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі». ▶️ 28 лістапада (субота) ▶️ 15:00 — Прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды». 29 лістапада (нядзеля) ▶️ 15:00 — Прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia». 🕙 Час працы кірмашу: 26–28 лістапада — 10:00–18:00 29 лістапада — 10:00–17:00 💙 Уваход вольны! Гэта магчымасць не толькі набыць беларускія кнігі, але і асабіста пазнаёміцца з аўтарамі, адкрыць для сябе новыя выдавецтвы і падтрымаць тых, хто працягвае ствараць і выдаваць беларускую літаратуру. Захавайце даты, запрашайце сяброў і прыходзьце! Беларуская кніга чакае вас у Варшаве!

Open in Telegram
Views1,570−20%vs avg
Forwards—
Reactions26
Comments—
#5019Photo

Ад першых спроб — да ўласных кантэнт-праектаў! Курс па асваенні новай прафесіі ў сферы SMM для былых палітзняволеных падыходзіць да завяршэння. За гэты час удзельнікі не толькі атрымалі новыя веды, але і навучыліся прымяняць іх на практыцы. А як выглядае гэты шлях вачыма саміх удзельнікаў? Сёння дзелімся ўражаннямі адной з нашых вучаніц 😊 💬 Словы нашай вучаніцы: Мы не толькі слухалі тэорыю — мы здымалі Reels, вучыліся працаваць са святлом і ракурсам, мантавалі, пісалі сцэнары, рабілі каруселі і распрацоўвалі кантэнт-планы📆. Было шмат практыкі, спроб, пераробак і момантаў «чаму гэта не працуе?». Але менавіта дзякуючы гэтым спробам прыйшло галоўнае разуменне: як ствараць кантэнт не проста прыгожа, а асэнсавана. Цяпер за кожным пастом мы ўжо бачым не толькі карцінку, але і задачу, аўдыторыю і сэнсы 😎. Курс заканчваецца. А адчуванне — што самае цікавае толькі пачынаецца 🫶🏼. Для нас гэта і ёсць галоўны вынік: новыя веды, практычныя навыкі і магчымасці для прафесійнага развіцця. Ганарымся нашымі ўдзельнікамі і спадзяёмся, што ў наступным годзе зможам паўтарыць гэты курс, каб яшчэ больш людзей атрымалі магчымасць асвоіць новую прафесію!

Open in Telegram
Views2,120+8%vs avg
Forwards—
Reactions22
Comments—
#5018Photo

Наборы першай неабходнасці для былых палітзняволеных. ЦБС працягвае аказваць падтрымку беларусам, якія прайшлі праз палітычнае зняволенне і пасля вызвалення вымушаны пачынаць жыццё ў новай краіне 🫂 У межах аднаго з нашых праектаў мы падрыхтавалі наборы першай неабходнасці для былых палітвязняў, якія толькі прыехалі ў Польшчу. У наборы ўваходзяць сродкі асабістай гігіены і бытавыя тавары: шампунь, мыла, сродкі для галення, крэм для рук, сродкі для мыцця бялізны, сурвэткі і іншыя неабходныя рэчы. Склад набораў можа адрознівацца з улікам індывідуальных патрэб. ▶️ Хто можа атрымаць дапамогу? Былыя палітычныя зняволеныя з Беларусі, якія прыехалі ў Польшчу на працягу апошніх месяца-двух і маюць патрэбу ў такой падтрымцы. Наборы прадастаўляюцца бясплатна, іх колькасць абмежаваная. Калі вы адпавядаеце гэтым умовам і маеце патрэбу ў дапамозе, напішыце нам у Telegram: @CBS_education.

Open in Telegram
Views1,9500%vs avg
Forwards—
Reactions28
Comments—
#5017Photo

📈 Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы (Urząd do Spraw Cudzoziemców) апублікавала справаздачу аб міграцыйнай сітуацыі грамадзян Беларусі па стане на 1 кастрычніка 2026 года. Паводле афіцыйных даных, 129 831 беларус мае дзейны дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы. З іх: 74 573 — часовы від на жыхарства; 41 152 — сталы від на жыхарства; 9 748 — дадатковая абарона; 2 700 — статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС; 1 272 — статус бежанца. Міжнародная абарона: рашэнні за студзень–верасень 2026 года 302 чалавекі атрымалі статус бежанца; 380 — дадатковую абарону; 266 — адмоўныя рашэнні; 150 — рашэнні аб спыненні разгляду спраў. Доля станоўчых рашэнняў па сутнасці знізілася ⬇️ з 94% у 2025 годзе да 72% за першыя дзевяць месяцаў 2026 года. Акрамя таго, на 1 кастрычніка 2026 года 3 212 беларусаў чакалі рашэння па сваіх справах аб міжнароднай абароне. Гэтыя лічбы адлюстроўваюць прыкметныя змены ў практыцы разгляду заяў аб міжнароднай абароне ў Польшчы.

Open in Telegram
Views2,560+31%vs avg
Forwards—
Reactions42
Comments—
#5016Photo

Запрашаем далучыцца да пастаяннай праграмы адукацыйных, творчых і культурных заняткаў для людзей сталага ўзросту. 📅 ШТО Ў НАШАЙ ПРАГРАМЕ? ПАНЯДЗЕЛАК | 10:00–12:00 Размоўны клуб польскай мовы 🇵🇱 Практыкуем польскую мову, абмяркоўваем паўсядзённыя сітуацыі, пашыраем слоўнікавы запас і развіваем навыкі свабодных зносін. АЎТОРАК | 17:00–19:00 Творчыя і адукацыйныя сустрэчы 🎨🎼 Праграма змяняецца кожны тыдзень: маляванне, арт-тэрапія, майстар-класы, практычныя трэнінгі, тэматычныя заняткі і сустрэчы са спецыялістамі. 🏛️ КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА Акрамя штотыднёвых заняткаў, мы арганізуем сумесныя наведванні музеяў, выстаў, экскурсіі па Варшаве і іншыя культурныя мерапрыемствы. Усе заняткі праходзяць на пастаяннай аснове, таму далучыцца да нашай супольнасці можна і зараз! 📍 Адрас: Варшава, ul. Oleandrów 6 💙 Удзел цалкам бясплатны. 📩 Запіс і дадатковая інфармацыя: Telegram @CBS_education

Open in Telegram
Views2,810+44%vs avg
Forwards—
Reactions29
Comments—
#5015Photo

❤️ Ужо некалькі гадоў у нашай школе працуе дзіцячая псіхалагіня, чый прафесіяналізм, уважлівасць і індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці заслугоўваюць асаблівай удзячнасці. Яна аказвае псіхалагічную дапамогу дзецям з рознымі патрэбамі, у тым ліку дзецям у спектры аўтызму. За кожнай кансультацыяй — прафесійная праца, разуменне асаблівасцей дзіцячага развіцця і ўменне знайсці падыход нават у самых складаных сітуацыях. Асабліва каштоўныя для нас водгукі бацькоў. Іх словы пра станоўчыя змены ў жыцці дзяцей, высокую якасць дапамогі і давер да нашай спецыялісткі — найлепшае сведчанне значнасці гэтай працы. І гэты давер адлюстроўваецца ў вялікай колькасці зваротаў ад сем'яў, якія хочуць атрымаць дапамогу менавіта ў нашай школе. Толькі з пачатку 2026 года: 💙 300 + псіхалагічных кансультацый 💙 20 + дзяцей атрымалі прафесійную дапамогу На жаль, колькасць месцаў абмежаваная, і мы не маем магчымасці прыняць усіх ахвотных. Аднак калі ваша дзіця апынулася ў асабліва складанай сітуацыі і тэрмінова мае патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы, напішыце нам. Мы ўважліва разгледзім ваш зварот і пастараемся дапамагчы. 📩 Telegram школы: @CBS_education За гэтымі лічбамі — значна больш, чым праведзеныя кансультацыі. Гэта давер, вялікая адказнасць і штодзённая праца, якая мае сапраўднае значэнне для дзяцей і іх сем'яў. І мы шчыра ўдзячныя за такі ўзровень прафесіяналізму і адданасці сваёй справе 🩶

Open in Telegram
Views2,320+19%vs avg
Forwards—
Reactions40
Comments—
#5014Photo

🇬🇧 АНГЕЛЬСКАЯ МОВА: ПАДРЫХТОЎКА ДА ЭКЗАМЕНУ ВАСЬМІКЛАСНІКАЎ — 2027 Вясной 2027 года вучняў восьмых класаў чакае важны этап — egzamin ósmoklasisty па ангельскай мове. Школа ЦБС дапамагае падрыхтавацца да гэтага выпрабавання ўпэўнена і сістэмна! На нашых занятках вучні не проста паўтараюць школьную праграму, а мэтанакіравана рыхтуюцца да экзамену: удасканальваюць граматыку і слоўнікавы запас, развіваюць навыкі разумення тэкстаў і аўдыяматэрыялаў, вучацца выконваць экзаменацыйныя заданні і пісаць пісьмовыя работы. 📚 Як арганізавана навучанне? 🔹 Заняткі прызначаны выключна для вучняў 8-х класаў. 🔹 Афлайн-група ўжо працуе ў Варшаве па адрасе: ul. Oleandrów 6. 🔹 Заняткі праходзяць два разы на тыдзень. 🔹 Неўзабаве мы плануем адкрыць дадатковую анлайн-групу, каб далучыцца да падрыхтоўкі маглі і дзеці, якія не маюць магчымасці наведваць заняткі ў Варшаве. 💙 Усе заняткі ў школе ЦБС цалкам бясплатныя. Мы перакананыя, што якасная адукацыя і магчымасць добра падрыхтавацца да экзаменаў павінны быць даступныя кожнаму дзіцяці. 📩 Хочаце даведацца больш або далучыцца да заняткаў? Пішыце нам у Telegram: @CBS_education

Open in Telegram
Views1,980+1%vs avg
Forwards—
Reactions15
Comments—
#5013Photo

🚑 ПЕРШАЯ ДАПАМОГА: ВЕДЫ, ЯКІЯ МОГУЦЬ ВЫРАТАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ! ЦБС запрашае на бясплатны практычны занятак па аказанні першай дапамогі сабе і іншым. ❓Што рабіць, калі вам ці чалавеку побач раптам стала дрэнна? ❓Як распазнаць небяспечныя сімптомы і правільна дзейнічаць да прыезду хуткай дапамогі? Падчас заняткаў мы даведаемся і навучымся на практыцы: ▶️ Як дапамагчы сабе пры раптоўным пагаршэнні самаадчування. ▶️ Як распазнаць прыкметы інфаркту і інсульту. ▶️ Што рабіць пры страце прытомнасці, галавакружэнні і моцнай слабасці. ▶️ Як дапамагчы чалавеку, які папярхнуўся. ▶️ Як спыніць крывацёк і апрацаваць рану. ▶️ Як дзейнічаць пры апёках, падзеннях і бытавых траўмах. ▶️ Як праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю. ▶️ Як правільна выклікаць хуткую дапамогу ў Польшчы і іншае. Гэта будуць не проста лекцыі. Кожны ўдзельнік зможа адпрацаваць асноўныя навыкі першай дапамогі пад кіраўніцтвам спецыяліста. 📅 Дата: 28 кастрычніка 2026 года 🕚 Час: 11:00 ↔️ Працягласць: каля 4 гадзін 📍 Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Warszawa 💬 Занятак правядзецца на па-польску, але будзе забяспечаны пераклад на беларускую мову. Усё будзе тлумачыцца проста, зразумела і крок за крокам. 💵 Удзел бясплатны.

Open in Telegram
Views3,010+54%vs avg
Forwards—
Reactions37
Comments—
#5006Photo
Views3,200+64%vs avg
Forwards—
Reactions40
Comments—