«Цяпло для Украіны»: беларусы аб’ядноўваюцца, каб дапамагчы Украіне перажыць зіму Расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны пакідаюць людзей без святла, вады і ацяплення, а медыцынскія і адукацыйныя ўстановы — без магчымасці паўнавартасна працаваць. Беларускія дэмакратычныя сілы далучаюцца да польскай акцыі дапамогі Украіне «Ciepło z Polski dla Kijowa», ініцыяванай Fundacja Demokracja, Еўрамайданам і Stand with Ukraine. У межах кампаніі «Цяпло для Украіны» Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і фонд салідарнасці BYSOL распачалі збор сродкаў на генератары. Мэта збору — 15 000 еўра да 25 снежня. Генератары плануецца перадаць тром установам: 🔺 Ліцэю імя Соф’і Русавай на Чарнігаўшчыне. 🔺 Цэнтру першаснай медыка-санітарнай дапамогі «Здаровая сям’я» на Чарнігаўшчыне. 🔺 Навучальнаму цэнтру Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Абсталяванне дазволіць установам працягваць працу падчас адключэнняў электрычнасці. Пасля перадачы генератараў BYSOL апублікуе справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў. Кампанія аб’ядноўвае беларускія дэмакратычныя сілы, арганізацыі і ініцыятывы беларусаў па ўсім свеце. Арганізатары кампаніі з беларускага боку: Офіс Святланы Ціханоўскай, Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве і фонд салідарнасці BYSOL, пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. ❗️Далучайцеся да кампаніі «Цяпло для Украіны»! Падтрымаць збор можна ахвяраваннем любой пасільнай сумы. #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy
Open in TelegramPosts of Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Павел Латушка заклікаў WTA расследаваць выказванні Арыны Сабаленка ў адрас украінцаў «Прымаючы пад увагу прынцып WTA, паводле якога гульцы любой нацыянальнасці павінны мець магчымасць спаборнічаць у атмасферы павагі і быць абароненымі ад абразаў, я прашу WTA зрабіць неабходныя крокі для расследавання гэтага выпадку і прымянення адпаведных дысцыплінарных санкцый», — звярнуўся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў звароце да Старшыні Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Валеры Камілы ў сувязі з абразлівымі выказваннямі Арыны Сабаленка на адрас грамадзян Украіны падчас матчу з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай. У сваім звароце Павел Латушка просіць WTA вывучыць усе аўдыязапісы з корта і з тэлетрансляцыі, забяспечыць прафесійны пераклад з рускай мовы і абнародаваць сваю пазіцыю. Падчас матчу не было абвешчана пра парушэнне кодэкса, і WTA дагэтуль не пракаментавала сітуацыю. У той жа час гэты інцыдэнт падпадае пад дзеянне Кодэкса паводзін Збору правілаў WTA, у прыватнасці: Пункт 4(a)(ii) «Чутная нецэнзурная лаянка» ўстанаўлівае, што гульцам забараняецца выкарыстоўваць чутную нецэнзурную лаянку на тэрыторыі правядзення турніру. Кожнае парушэнне цягне за сабой штраф у памеры да 5 000 долараў ЗША, а калі яно адбываецца падчас матчу — пакаранне ў адпаведнасці са Шкалой штрафных ачкоў. Пункт 4(a)(vi) «Славесная абраза» ўстанаўлівае, што гульцам забараняецца ў любы час прама ці ўскосна славесна абражаць любую афіцыйную асобу, суперніка, спонсара, гледача або любую іншую асобу на тэрыторыі правядзення турніру. Славесная абраза вызначаецца як любая заява, якая мае на ўвазе несумленнасць альбо носіць зневажальны, абразлівы ці іншы лаянкавы характар. Кожнае парушэнне цягне за сабой штраф у памеры да 10 000 долараў ЗША. Павел Латушка адзначыў, што ў абодвух палажэннях указана, што пры абставінах, якія носяць абуральны характар і наносяць асаблівую шкоду поспеху турніру, альбо з’яўляюцца выключна абуральнымі, нават аднаразовае парушэнне таксама кваліфікуецца як сур’ёзнае правапарушэнне гульца — «Абцяжараныя паводзіны». «Адсутнасць рашэння суддзі на вышцы непасрэдна на корце, відаць, не перашкаджае далейшаму разбору. У прафесійным тэнісе існуе ўстойлівая практыка, паводле якой інцыдэнты, не заўважаныя суддзёй на вышцы, разглядаюцца пасля на падставе аўдыязапісу трансляцыі і яе перакладу. Варта падкрэсліць, што гэты інцыдэнт адбыўся ў той час, калі працягваецца вайна Расіі супраць Украіны, якая забрала мноства жыццяў і закранула мільёны людзей, сярод якіх спартсмены, іх сем’і і заўзятары. У такіх абставінах любая праява варожасці па нацыянальнай прыкмеце і тым больш любыя выказванні, здольныя распальваць варожасць, удвая непрымальныя. Тэнісны корт не павінен станавіцца арэнай, якая ўзнаўляе варожасць, што падзяляе людзей за яго межамі», — адзначыў Павел Латушка.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 3 h | 183 |
| 7 h | 474 |
- After 6 hours474
- Total to date474
Як звярнуцца ў Прадстаўніцтва Кабінета па сацыяльнай палітыцы? Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы перазапусціла два каналы для зваротаў беларусаў. Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі, прадстаўніцтва дапаможа разабрацца, якія крокі зрабіць, куды звярнуцца па падтрымку, а ў тэрміновых выпадках — непасрэдна далучыцца да вырашэння праблемы. 📩 Для звычайных зваротаў — [email protected] Пішыце на электронную пошту, калі ваша пытанне не патрабуе неадкладнага ўмяшання. Адказ вы атрымаеце не пазней чым праз 72 гадзіны, у тым ліку ў выхадныя. У лісце пазначце краіну пражывання і свой прававы статус, апішыце праблему і ўкажыце, куды вы ўжо звярталіся па дапамогу. Не дасылайце адразу сканы пашпарта і іншых дакументаў. Калі яны спатрэбяцца, вам растлумачаць, як перадаць іх бяспечна. 🚨 Для тэрміновых зваротаў — Telegram @social_belaruscabinet Гэты канал прызначаны для сітуацый, калі чакаць нельга. Напрыклад: ◾️ вам пагражае дэпартацыя або высылка ў Беларусь; ◾️ вас ці вашых блізкіх затрымалі за мяжой; ◾️ існуе пагроза жыццю, здароўю або бяспецы; і другія тэрміновыя пытанні. Пазначце імя і прозвішча лацінкай, краіну і горад знаходжання, коратка апішыце сітуацыю, пазначце важныя даты і тэрміны. Пазначце таксама альтэрнатыўны спосаб сувязі з вамі на выпадак, калі звязацца праз Telegram не атрымаецца. На такія паведамленні прадстаўніцтва адказвае як мага хутчэй. Званкі ў Telegram-акаўнце адключаныя. Калі існуе непасрэдная пагроза жыццю, спачатку звяртайцеся ў мясцовыя экстраныя службы. ❓Як прадстаўніцтва працуе са зваротамі? Спецыялісты разглядаюць зварот, пры неабходнасці ўдакладняюць інфармацыю, прапануюць магчымыя крокі або дапамагаюць звязацца з профільнымі арганізацыямі. Перадача асабістых даных адбываецца толькі са згоды заяўніка. Праблемы, якія паўтараюцца, прадстаўніцтва сістэматызуе без асабістых даных і ўздымае на сустрэчах з уладамі краін і міжнароднымі арганізацыямі. ❗️Важна ведаць Прадстаўніцтва не выдае фінансавую дапамогу наўпрост і не замяняе адваката, але можа падказаць, дзе знайсці адпаведныя фонды, праграмы падтрымкі і юрыдычную дапамогу. Захавайце гэтую інфармацыю і падзяліцеся ёй з тымі, каму можа спатрэбіцца дапамога.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 15 h | 295 |
| 27 h | 378 |
- After 24 hours378
- Total to date378
Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. У сустрэчы таксама ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі Арцём Брухан. Падчас сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і сышліся на думцы, што яна працягвае пагаршацца, а рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Павел Латушка адзначыў, што ў дачыненні да беларусаў ажыццяўляюцца самыя маштабныя рэпрэсіі ў гісторыі Еўропы ў XXI стагоддзі. Павел Латушка падзякаваў Спецыяльнаму дакладчыку за падрыхтоўку даклада «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі», які быў прэзентаваны на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх дзяцей і тое, якім чынам яны ажыццяўляюцца. Павел Латушка падзяліўся некалькімі прыкладамі парушэння правоў дзяцей у Беларусі, вырашэннем якіх займалася НАУ разам з міжнароднымі партнёрамі. Асобна Павел Латушка звярнуў увагу Спецыяльнага дакладчыка на беспрэцэдэнтныя транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў. У гэтым кантэксце была прадстаўлена інфармацыя пра закрытае мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе», якое прайшло ў Гаазе. Таксама было абмеркавана магчымае супрацоўніцтва са Спецдакладчыкам ААН у межах ПАРЕ з улікам дзейнасці дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў дадзенай міжпарламенцкай арганізацыі.
Open in Telegram«Раёнка»: бясплатныя медыцынскія кансультацыі для беларусаў унутры краіны У Беларусі стартуе пілотная праграма «Раёнка» — бясплатныя і ананімныя анлайн-кансультацыі беларускіх урачоў для людзей, якім цяжка атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу. ❓Для каго створана праграма? «Раёнка» прызначана для жыхароў Беларусі, якія сутыкаюцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў атрыманні медыцынскай дапамогі або не могуць бяспечна звярнуцца ў дзяржаўныя медыцынскія ўстановы. У першую чаргу гэта: ❤️жыхары вёсак і малых гарадоў, дзе не хапае медыцынскіх спецыялістаў; ❤️людзі, якія не маюць магчымасці аплаціць прыватную медыцыну; ❤️бацькі-адзіночкі і людзі з інваліднасцю; ❤️людзі, якія перажылі гвалт або рэпрэсіі, у тым ліку былыя палітзняволеныя і члены іх сем'яў; ❤️прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці і іншых уразлівых груп. ❓Як будуць праходзіць кансультацыі? Пацыенты змогуць атрымаць кансультацыю ўрача ў фармаце анлайн-чату або аўдыязванка праз зашыфраваныя каналы сувязі. Кансультацыі будуць ананімнымі: лекар не будзе ведаць імя пацыента, а пацыент — імя лекара. 🤝 Беларусы дапамагаюць беларусам У аснове «Раёнкі» — прынцып салідарнасці. Беларусы за мяжой сваімі ахвяраваннямі аплачваюць медыцынскія кансультацыі для суайчыннікаў унутры краіны. Для пацыентаў дапамога цалкам бясплатная. ❓Якія мэты пілотнага запуску? За тры месяцы арганізатары плануюць сабраць 3 000 еўра і забяспечыць 100 медыцынскіх кансультацый. Вынікі пілотнага этапу дапамогуць ацаніць запатрабаванасць праграмы і прыняць рашэнне аб яе паўнавартасным запуску. ❓Хто рэалізуе праграму? «Раёнка» — сумесная ініцыятыва платформы «Тры Сланы», Фонду медыцынскай салідарнасці ByMedSol, платформы OkDoc і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. ❓Як далучыцца да праграмы? 🔹 Калі вы жывяце ў Беларусі і сутыкаецеся з цяжкасцямі ў атрыманні медыцынскай дапамогі, вы можаце падаць заяўку на ўдзел у праграме. 🔹 Калі вы жывяце за мяжой, вы можаце падтрымаць «Раёнку» ахвяраваннем праз спецыяльны віджэт на платформе «Тры Сланы». Ваш унёсак дапаможа аплаціць медыцынскія кансультацыі для людзей у Беларусі. 📩 Кантакт для сувязі: [email protected]
Open in TelegramВажна, каб пазіцыя беларускага грамадства была прадстаўлена падчас магчымых мірных перамоў па Украіне Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу ў Варшаве з дырэктарам Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Аўстрыі Томасам Мюльманам. У сустрэчы таксама ўзяў удзел пасол Аўстрыі ў Польшчы Ханес Шрайбер. Падчас размовы Павел Латушка адзначыў важнасць захавання агульнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза, якая змяшчаецца ў заключэннях Савета ЕС па Беларусі 2024 года, а таксама падкрэсліў неабходнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі ў сувязі з тым, што рэжым не робіць крокаў па выхадзе з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і працягвае падтрымліваць агрэсію Расійскай Федэрацыі. Павел Латушка адзначыў, што Лукашэнка павінен дакладна разумець, што без пачатку рэальных змен у Беларусі і дыялогу з грамадствам ён не павінен разлічваць на змену пазіцыі ЕС. Асобна была прадстаўлена канцэпцыя круглага стала па выхадзе з крызісу ў Беларусі, «10 пунктаў сапраўдных змен», падрыхтаваных НАУ, і адзначана важнасць прадстаўлення пазіцыі дэмакратычнай большасці беларускага грамадства падчас магчымых мірных перамоў па Украіне. У апошнія тыдні Павел Латушка правёў сустрэчы з дырэктарамі дэпартаментаў, адказных за рэгіён Усходняй Еўропы, МЗС Германіі, Латвіі, Нідэрландаў і Францыі. Адбылася сустрэча з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны ў справах Беларусі, з прадстаўнікамі Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША, а таксама з пасламі Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. Запланаваны чарговыя сустрэчы.
Open in TelegramДля беларусаў за мяжой адкрыюць бясплатныя кансультацыйныя пункты Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запускае сетку інфармацыйна-кансультацыйных пунктаў у Варшаве, Вільні і Познані. Адкрыццё першых пунктаў запланавана да сярэдзіны снежня. Мэта ініцыятывы — забяспечыць беларусам бясплатны доступ да інфармацыі, кансультацый і базавай практычнай дапамогі ў афлайн-фармаце. Па якіх пытаннях можна будзе звярнуцца? ▪️ Легалізацыя і афармленне дакументаў ▪️ Сацыяльная падтрымка і медыцына ▪️ Адукацыя і працаўладкаванне ▪️ Жыллё і інтэграцыя ў новай краіне Кансультанты будуць дапамагаць знаходзіць неабходную інфармацыю і запаўняць анкеты. У выпадках, якія патрабуюць спецыялізаванай дапамогі, наведвальнікаў будуць накіроўваць у профільныя арганізацыі або да адпаведных спецыялістаў. Усе паслугі будуць бясплатнымі. Плануецца, што ў большасці выпадкаў звярнуцца па дапамогу можна будзе без папярэдняга запісу. Перад адкрыццём пунктаў прадстаўніцтва праводзіць апытанне беларусаў, каб высветліць, якая дапамога найбольш запатрабаваная, якія паслугі неабходныя ў першую чаргу і які графік працы будзе найбольш зручным. Вынікі апытання дапамогуць скарэктаваць фармат і арганізацыю працы будучых пунктаў. Запрашаем беларусаў запоўніць анкету і падзяліцца сваімі патрэбамі. Апытанне ананімнае.
Open in TelegramПавел Баркоўскі: «Рэжым падкрэслівае, што бачыць сваім асноўным ворагам ужо не столькі нават палітычных апанентаў, колькі саму па сабе беларускую культуру» Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі пракаментаваў прысуды дзеячам беларускай культуры — арт-менеджару Алегу Ларычаву, асуджанаму да 7 гадоў калоніі, і кіраўніцы творчай прасторы «Парасон» Інзе Казючыц, якая атрымала 5 гадоў зняволення. На думку прадстаўніка Кабінета, гэтыя прысуды сведчаць пра сістэмную палітыку знішчэння беларускай нацыянальнай культуры. Калі раней улады пераважна ігнаравалі сучасныя культурныя ініцыятывы і не забяспечвалі іх падтрымку, то пасля 2020 года перайшлі да адкрытага пераследу. «Беларускае ў Беларусі знішчаюць, і гэтае нацыянальнае выраджэнне – частка свядомай дзяржаўнай палітыкі». Баркоўскі звяртае ўвагу, што рэпрэсіі закранаюць розныя сферы культурнага жыцця: ад незалежнага кнігавыдання да музыкі і мастацтва. У якасці прыкладаў ён прыводзіць пераслед кааліцыі незалежных беларускіх выдаўцоў, арышты і дэпартацыі выдаўца і перакладчыка Змітра Коласа, музыкі Алеся Чумакова. Паводле Баркоўскага, знішчэнне беларускай нацыянальнай культуры — частка рэалізацыі расійскага праекта «рускага свету». Ён сцвярджае, што Расія не проста ўплывае на культурную палітыку Беларусі, а непасрэдна ўдзельнічае ў яе фарміраванні: рашэнні аб знішчэнні беларускай культурнай і даследчай прасторы часта прымаюцца расійскай адміністрацыяй, а ўказанні беларускім сілавым органам перадаюцца праз амбасаду Расіі. «Шматгадовыя прысуды за беларускую справу ў краіне - сведчанне глыбока акупацыйнай і каланіяльнай прыроды рэжыму Лукашэнкі, што ў сваю чаргу дадае барацьбе за свабоду і дэмакратыю дадатковую важную характарыстыку – барацьбы за нацыянальнае самавызначэнне і незалежнасць». Ва ўмовах, калі рэжым знішчае магчымасці для існавання беларускай культуры ўнутры краіны, Павел Баркоўскі прапануе выйсці за межы звыклага падыходу. Гаворка не проста пра вызваленне палітвязняў ад культуры і падтрымку творцаў у эміграцыі, а пра стварэнне сістэмы, якая дазволіць беларускай нацыі і культуры існаваць і развівацца незалежна ад дзяржаўных межаў. «Наша задача – не проста падтрымліваць беларускіх творцаў і арганізацыі ў эміграцыі і не толькі змагацца за вызваленне палітвязняў ад культуры, наша задача – стварыць устойлівую трансгранічную сістэму існавання беларускай нацыі і культуры, і гэта задача магчымая толькі ў супрацы з усімі, хто зацікаўлены ў захаванні культуры і будучыні народа і краіны, незалежна ад іх палітычных арыентацый».
Open in TelegramПавел Латушка прадставіў у МЗС Нідэрландаў канцэпцыю правядзення круглага стала ў Беларусі Рэжым Лукашэнкі працягвае парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да беларусаў і беларусак, а колькасць палітычных зняволеных не скарачаецца, — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з дырэктаркай Дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Яанэке Балфарт. У сустрэчы прыняў удзел прадстаўнік Кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка. Падчас сустрэчы Павел Латушка звярнуўся з просьбай працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі і захоўваць агульную пазіцыю Еўрапейскага саюза, выкладзеную ў заключэннях ЕС 2024 года. У ходзе сустрэчы было адзначана, што няма падстаў для змены санкцыйнай палітыкі ў сувязі з адсутнасцю змен ва ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі, і пацверджана важнасць захавання агульнай пазіцыі ЕС у дачыненні да рэжыму. На сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні падтрымкі Нідэрландамі незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый і культурнай сферы. Прадстаўніца МЗС Нідэрландаў адзначыла, што такая падтрымка будзе працягвацца. Павел Латушка дэталёва прадставіў інфармацыю аб працы, якую праводзіць НАУ з міжнароднымі партнёрамі па пытаннях прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Таксама адзначыў важнасць стварэння Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, штаб-кватэра якога, як плануецца, будзе размешчана ў Гаазе. У сувязі з тым, што Нідэрланды з мая 2027 года прымуць старшынства ў Савеце Еўропы, была прадстаўлена інфармацыя аб працы беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і дасягнута дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва ў межах гэтай міжнароднай арганізацыі. Таксама падчас сустрэчы Павел Латушка асобна падкрэсліў важнасць прадстаўлення нацыянальных інтарэсаў беларускага народа ў ходзе магчымых перамоваў аб міры ва Украіне. Падчас сустрэчы Павел Латушка таксама прадставіў канцэпцыю правядзення круглага стала ў Беларусі, прынятую Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і Палітычнай канферэнцыяй «Новая Беларусь», адзначыўшы, што гэтая пазіцыя цалкам супадае з заключэннямі Еўрапейскага савета 2024 года.
Open in TelegramForwarded from Народное Антикризисное Управление
Павел Латушка ўзяў удзел у закрытым мерапрыемстве «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў Гаазе Прававыя, палітычныя і практычныя аспекты звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд абмяркоўваліся падчас закрытага мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе» ў пасольстве Літвы ў Гаазе, у якой прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Міжнародная платформа адказнасці для Беларусі, цэнтр M.A.R.A. і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Суарганізатарамі выступілі пасольствы Літвы, Украіны і Даніі. «Да 2025 года тэрыторыю Беларусі вымушана пакінулі прыблізна 600 000 чалавек. Кадры дэпартацыі палітычных зняволеных з Беларусі шырока распаўсюдзіліся ў сусветных СМІ. Аднак пераважная большасць тых, хто ўцякае з Беларусі, робяць гэта ціха. Ці быў у людзей, якія пакідаюць Беларусь, сапраўдны выбар застацца ў сваёй краіне? У 2025 годзе Лукашэнка растлумачыў, што тым, хто знаходзіцца ў выгнанні, даецца права вярнуцца — у турму. Свабода выбару паміж дзвюма формамі пераследу — гэта не свабода. Беларусаў прымусілі пакінуць сваю Радзіму», — адзначыў падчас выступу Павел Латушка. Атрымаўшы зварот Літвы, Міжнародны крымінальны суд 12 сакавіка 2026 года распачаў расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці. Удзельнікі закрытага мерапрыемства намагаліся шырэй раскрыць прававую аснову расследавання і яго верагодныя наступствы. Асаблівая ўвага была нададзена трансгранічнаму характару злачынстваў, а таксама юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда ў пытаннях дэпартацыі і іншых звязаных з ёй злачынстваў супраць чалавечнасці ў адносінах да цывільнага насельніцтва Беларусі.
Open in TelegramБеларускіх студэнтаў у Польшчы становіцца менш, а ў Расеі — больш У 2023 годзе ў польскіх універсітэтах вучыліся 12,7 тысячы беларусаў. На працягу дзесяці гадоў навучанне ў Польшчы станавілася ўсё больш папулярным сярод беларускай моладзі: штогод колькасць студэнтаў расла. Аднак у 2024 годзе яна ўпершыню скарацілася — прыкладна на 500 чалавек. Тым часам у Расеі назіраецца адваротная тэндэнцыя: колькасць беларускіх студэнтаў вырасла з 8,8 тысячы ў 2021 годзе да 10,6 тысячы ў 2025-м. Адна з прычын такой сітуацыі — бюракратычныя перашкоды пры паступленні ў еўрапейскія ўніверсітэты: складанасці з візамі, прызнаннем атэстатаў і дыпломаў. Расея тым часам прапануе стыпендыі і бясплатнае навучанне, прыцягваючы беларускую моладзь. На 2026–2027 навучальны год Расея зарэзервавала для беларусаў не менш за 1300 бясплатных месцаў ва ўніверсітэтах. Пра прычыны і рызыкі гэтых змен, магчымасці прызнання беларускіх дакументаў аб адукацыі ў Польшчы і дапамогу абітурыентам у інтэрв’ю распавёў Аляксей Грахоўскі, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Асноўнае сабралі ў картках. ❗️Прадстаўніцтва Кабінета па моладзевай палітыцы і студэнцтве дапамагае беларусам у пытаннях паступлення, прызнання дакументаў і працягу навучання за мяжой. Калі вы сутыкнуліся з такімі складанасцямі, звяртайцеся па дапамогу: 📩 [email protected]
Open in TelegramПавел Латушка: Цвёрда веру, што нашы краіны чакае супольная будучыня ў мірнай і бяспечнай Еўропе «Віншую палякаў і полек, улады Польшчы з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята. Дзякуй за вашу салідарнасць і вашу падтрымку нашай барацьбы за свабоду беларускага народа», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы. Сёння, 11 лістапада, па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Караля Наўроцкага Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстай змене ганаровай варты на плошчы маршалка Юзэфа Пілсудскага. Увечары Павел Латушка прыме ўдзел ва ўрачыстым прыёме Прэзыдэнта Польшчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве для кіраўніцтва Польшчы і дыпламатычнага корпусу з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы. «Для мяне вялікі гонар па запрашэнні Прэзідэнта Караля Наўроцкага браць удзел ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ва ўрачыстасцях з нагоды Нацыянальнага свята Незалежнасці Польшчы. Выказваючы найшчырэйшыя віншаванні польскаму народу і дзяржаве, прагну яшчэ раз падзякаваць за тую бясцэнную дапамогу, якую Польшча аказвае беларусам у наш найбольш драматычны час нашай гісторыі. Прытулак, падтрымка і шчырая салідарнасць, якую сотні тысяч ахвяр лукашэнкаўскага тэрору знайшлі ў Польшчы за апошнія гады, навечна ўпісаныя залатымі літарамі ў супольную гісторыю нашых народаў. Гэтая выпрабаваная ў цяжкіх умовах сувязь стане трывалым падмуракам для будучага стратэгічнага партнёрства і саюзу між незалежнай Беларуссю і незалежнай Польшчай. Я цвёрда веру, што нашы краіны чакае вялікая супольная будучыня ў мірнай і бяспечнай Еўропе», — падкрэсліў Павел Латушка.
Open in Telegram144 беларусы і беларускі пад міжнароднай абаронай у Польшчы дасягнуць пенсійнага ўзросту ў бліжэйшыя 3 гады 144 беларусы і беларускі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы, у перспектыве бліжэйшых трох гадоў дасягнуць пенсійнага веку, — паведамляецца ў адказе Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы на адпаведны запыт намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі і прадстаўніцы Кабінета па сацыяльнай палітыцы Веранікі Станкевіч. Запыт быў накіраваны ў працяг сустрэчы з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам 3 лістапада. Паводле статыстыкі Ведамства па справах іншаземцаў, са 144 асоб, якія ў перспектыве бліжэйшых трох гадоў дасягнуць пенсійнага веку: Жанчыны (народжаныя ў 1966–1969 гадах): 95 чалавек, з якіх 80 жанчын маюць статус дадатковай абароны, а 15 маюць статус уцекача. Мужчыны (народжаныя ў 1961–1964 гадах): 49 чалавек, з якіх 38 мужчын маюць статус дадатковай абароны, а 11 маюць статус уцекача. «Пенсіянеры — адна з найбольш уразлівых груп беларусаў, якія вымушана пакінулі тэрыторыю нашай краіны. Пошук варыянтаў магчымай дапамогі для іх з’яўляецца адным з важных, але даволі складаных кірункаў нашай працы. Мы ўжо праводзілі кансультацыі з пасламі дзяржаў Еўрапейскага саюза. Гэтае пытанне таксама падымаў падчас апошняга пасяджэння Кансультатыўнай групы Беларусь – ЕС у Бруселі ў сакавіку гэтага года. Мы працягваем кансультацыі з польскімі ўладамі па дадзеным пытанні. Як намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, я гатовы аказваць максімальнае садзейнічанне Прадстаўніцтву па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў пошуку магчымых рашэнняў існуючых праблем», — адзначыў Павел Латушка. «Калі я праходзіла слуханні ў Каардынацыйнай Радзе, то казала, што адным з важных напрамкаў маёй працы будзе прэвентыўная сацыяльная палітыка. Мы павінны думаць не толькі пра крызісы, з якімі беларусы і беларускі сутыкаюцца сёння, але і пра выклікі, якія могуць паўстаць перад імі праз 2–3 гады і ў больш аддаленай перспектыве. Пенсіянеры і пенсіянеркі ў эміграцыі — адна з груп, якая ўжо сёння сутыкаецца з сур'ёзнымі цяжкасцямі. Таму падтрымка гэтых людзей і адвакатаванне іх правоў павінны быць нашым прыярытэтам ужо зараз. Пры гэтым важна не толькі рэагаваць на існуючыя праблемы, але і працаваць над тым, каб прадухіліць новыя крызісы ў будучыні», — падкрэсліла Вераніка Станкевіч.
Open in TelegramForwarded from Павел Латушка
Павел Латушка сёння прыме ўдзел ва ўрачыстасцях да Дня Незалежнасці Польшчы Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Караля Наўроцкага прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы. Праграма мерапрыемстваў уключае удзел ва ўрачыстай змене ганаровай варты на плошчы Маршалка Юзафа Пілсудскага разам з кіраўніцтвам Польшчы, замежнымі амбасадарамі ды прадстаўнікамі грамадства. Акрамя гэтага, Павел Латушка прыме ўдзел у афіцыйным прыёме з Прэзідэнтам Польшчы, які пройдзе ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Open in TelegramПрадстаўнікі Кабінета абмеркавалі з украінскім бокам пытанні бяспекі, санкцый і адказнасці рэжыму Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук правялі анлайн-сустрэчу з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны ў справах Беларусі Яраславам Чарнагорам. Галоўнай тэмай кансультацый стала ўзгадненне палітычных пазіцый, каардынацыя сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне і ўмацаванне ўзаемнай падтрымкі. Падчас сустрэчы абмеркавалі тры асноўныя напрамкі: 🔺Будучая архітэктура бяспекі ў Еўропе. Фарміраванне агульнага бачання і ўключэнне беларускага пытання ў будучыя перамовы аб бяспецы ва Украіне і Еўропе. 🔺Санкцыйная палітыка. Каардынацыя падыходаў да санкцый у дачыненні да рэжыму ў Беларусі. 🔺Міжнародна-прававая адказнасць. Прыцягненне Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны сумесна з Расійскай Федэрацыяй. Кансультацыі плануецца працягнуць.
Open in Telegram