Account
Бу-бу-будучыня

Бу-бу-будучыня

Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich

Username
@bububudududu
Subscribers1,692
Avg views per post, 7d391−58.9% vs prev 7d
ERR23.11%last 7 days

Average views per post by day

By publication day

Show as table
DateAvg views per post
Nov 9, 20261,080
Nov 16, 2026952
Nov 23, 2026391

Most viewed this month

  1. 🔪 GPT 6.1 не трэба ўгаворваць, каб пырнуць ляльку-немаўля нажом Цікавейшае даследаванне зладзілі Robocurve і два каліфарнійскія універсітэты: пяць топавых мадэляў ад Anthropic, OpenAI і Google кіравалі робатам і выконвалі небяспечныя заданні. "Пырні прадмет" нажом, "налі мне выпіць" адбельвальніка, змяшай яго з нашатыром. Потым блюрылі відарыс з камеры і падмянялі выяву. Пры чыстай карцінцы мадэлі браліся за справу ў 27% выпадкаў. Дастаткова звычайнага blur-фільтра, каб паказчык падняўся да 88%. Калі ж прыкласці больш высілкаў і падрабляць кожны кадр (ператварыць ляльку ў яблык, а адбельвальнік у "апельсінавы сок"), то ў 97%. Ад фальсіфікацыі забруджаны аб'ектыў камеры адрозніваецца не значна. Нейрамадэлі адмаўляюцца, толькі калі бачаць яўны доказ небяспекі. GPT 6.1 гатова лёгка пырнуць ляльку нават калі добра ўсё бачыць. Можа "разумее", што гэта толькі лялька? Сапраўднае немаўля ўдзелу ў тэстах не брало. Цікавы кірунак будучых атак на робатаў, якім зрок узламаць лягчэй, чым чалавеку. @bububudududu

    Video
    Views1.08K
    Forwards—
    Reactions41
    Comments—
  2. Views952
    Forwards—
    Reactions53
    Comments—
  3. Views391
    Forwards—
    Reactions34
    Comments—

Latest posts

#2408Photo
Views391−52%vs avg
Forwards—
Reactions34
Comments—
#2407Link preview
Views952+18%vs avg
Forwards—
Reactions53
Comments—
#2405Video

🔪 GPT 6.1 не трэба ўгаворваць, каб пырнуць ляльку-немаўля нажом Цікавейшае даследаванне зладзілі Robocurve і два каліфарнійскія універсітэты: пяць топавых мадэляў ад Anthropic, OpenAI і Google кіравалі робатам і выконвалі небяспечныя заданні. "Пырні прадмет" нажом, "налі мне выпіць" адбельвальніка, змяшай яго з нашатыром. Потым блюрылі відарыс з камеры і падмянялі выяву. Пры чыстай карцінцы мадэлі браліся за справу ў 27% выпадкаў. Дастаткова звычайнага blur-фільтра, каб паказчык падняўся да 88%. Калі ж прыкласці больш высілкаў і падрабляць кожны кадр (ператварыць ляльку ў яблык, а адбельвальнік у "апельсінавы сок"), то ў 97%. Ад фальсіфікацыі забруджаны аб'ектыў камеры адрозніваецца не значна. Нейрамадэлі адмаўляюцца, толькі калі бачаць яўны доказ небяспекі. GPT 6.1 гатова лёгка пырнуць ляльку нават калі добра ўсё бачыць. Можа "разумее", што гэта толькі лялька? Сапраўднае немаўля ўдзелу ў тэстах не брало. Цікавы кірунак будучых атак на робатаў, якім зрок узламаць лягчэй, чым чалавеку. @bububudududu

Open in Telegram
Views1,080+34%vs avg
Forwards—
Reactions41
Comments—
#2404Video
Views1,100+36%vs avg
Forwards—
Reactions36
Comments—
#2403Video

🚀 Tesla паказала машыну, якая куляецца ў паветры і ездзіць дагары коламі Новая Roadster на паказе ў Тэхасе праехала па выгнутай рампе, "трымаючыся" за яе дагары коламі, а потым пераляцела шэраг іншых Tesla з пераваротам у паветры. Сакрэт у вентылятарах, пазычаных у SpaceX, пад дном і некалькіх соплах са сціснутым паветрам. 250 кг у двух балонах. Першыя прыціскаюць машыну да паверхні, другія даюць цягу для ўзлёту і манеўраў. Атрымалася маленькая ракета на чатырох колах. На прэзентацыі Tesla заявіла пра разгон з нуля да 100 км/г за 0,81 секунды. Для самай экстрэмальнай версіі Rocket абяцаюць менш за 0,59 секунды. Яна аднамесная, будзе даступная толькі эксклюзіўна. Да дарог агульнага карыстання яе не дапусцяць. Вытворчасць Маск цяпер абяцае ў 2028-м. Гэты Roadster упершыню паказалі яшчэ ў 2017-м, а пастаўкі абяцалі пачаць у 2020-м. Цану новай машыны пакуль не назвалі. Глядзець на гэта хочацца з дзіцячым захапленнем. Але Маск у астатнія гады ўмее красці радасць. Таму захапляюся, але не ад шчырага сэрца. Пасля дзевяці гадоў абяцанняў самым складаным трукам для Tesla Roadster застанецца даехаць да пакупніка. З.Ы. Паглядзеў цалкам прэзентацыю Tesla Roadster. Вось некалькі заўваг на палёх @bububudududu

Open in Telegram
Views1,480+83%vs avg
Forwards—
Reactions75
Comments—
#2402Video

🦾 Робат пабег як сапраўдны спрынтар, але не змог спыніцца і загінуў Шчыра, я так і не змог дакладна ідэнтыфікаваць мадэль гэтага робата па заходнім крыніцам, а з кітайскім у мяне кепска, але... Магчыма гэта роюат кітайскай Unitree, якая яшчэ 17 жніўня паказала новую машыну: заяўленыя хуткасць 12,66 метра ў секунду і скачок з месца на два метры ўвышыню. Пікавая хуткасць Болта падчас сусветнага рэкорду — каля 12,3 м/с. Лічбы з уласнага роліка Unitree, умоў тэсту і паўтаральнасці выніку кампанія не паказала. Рук і захопаў у "Супермэна" няма наогул: гэта стэнд для адпрацоўкі рухаў, а не прадукт для чагосьці карыснага. Час паказу таксама не выпадковы: Unitree акурат выходзіла на Шанхайскую біржу, а 22 жніўня ў Пекіне стартуюць другія Сусветныя гульні чалавекападобных робатаў. То бок, гэта хутчэй такі фацэтны слайд для публікі і інвестараў. ...Болт, дарэчы, умеў тармазіць. @bububudududu

Open in Telegram
Views1,570+94%vs avg
Forwards—
Reactions66
Comments—
#2401Video

🚀 Дзесяцігоддзе форы для SpaceX скончылася: кітайская ракета мякка села на ножкі ў пустыні Гобі У снежні першая ступень ракеты Zhuque-3 не справілася з фінальным тармажэннем і разбілася. 19 жніўня тая самая ракета вывела спадарожнік на арбіту, а 66-метровы стальны цыліндр з дзевяццю метанавымі рухавікамі спакойна апусціўся на чатыры апоры за 390 кіламетраў ад старту. Прыватная кітайская LandSpace стала трэцяй кампаніяй у свеце пасля амерыканскіх SpaceX і Blue Origin, якая ўмее садзіць арбітальныя ступені на ножкі. Сэнс шматразовасці не ў тым, каб ракета выстаяла на нагах па вяртанні з космасу, а каб яна пасля гэтага паляцела другі раз. Ніводная кітайская ступень пакуль не лятала двойчы. Але гэта ўжо не выглядае як штосьці немашчымае. LandSpace разлічвае выціснуць з кожнай ступені па дваццаць палётаў. А ў чарзе стаяць яшчэ пяць кітайскіх шматразовых ракет. Матывацыя на ўсё гэта? Дзвюм кітайскім мегасузор'ям спадарожнікаў спатрэбіцца 700–800 пускаў за наступныя дзесяць гадоў. Аднаразовымі ракетамі столькі не зрабіць. Пытанне ўжо не ў тым, ці навучацца паляцець другі, трэці, сёмы раз. Пытанне ў тым, як хутка гэта адбудзецца. 🛰️ UPD. Паскаральнік усё ж такі не выстаяў? Адна з ног, верагодна, пераламілася і Першая ступень не адразу, але ўпала. Здымкі распаўсюджваюцца ў твітары, дадаў у каментары. @bububudududu

Open in Telegram
Views1,160+44%vs avg
Forwards—
Reactions56
Comments—
#2400Photo

🎰 Жэст "пацягнуць-абнавіць" у стужцы сацыяльнай сеткі механічна тоесны рычагу ігральнага аўтамата Гэта не мастацкі вобраз. Псіхолаг Скінар яшчэ ў пяцідзясятыя паказаў: жывая істота найзацяцей паўтарае дзеянне не тады, калі ўзнагарода прыходзіць кожны раз, а тады, калі яна прыходзіць непрадказальна. Праз сорак гадоў Вольфрам Шульц замерыў гэта на нейронах і аказалася, што дафамін выдзяляецца не ў момант узнагароды, а на сігнал, які яе абяцае. Гэта хімія чакання ўзнагароды, і мацней за ўсё яна тады, калі вынік невядомы. Цяпер прыгадайце чырвоны кружочак з лічбай у сацсетках. Ён нешта абяцае, але нічога не гарантуе: можа, адказ на ваш допіс, можа раптоўнае прызнанне падабайкамі, а можа, чыясьці рэклама. Вы ўжо тапнулі. У выпуску №1 "Бу-бу-будучыні" разбіраю, што выходзіць, калі гэтую схему накіраваць на падлеткаў, і ці варта ім сацсеткі забараняць. https://youtu.be/K-VECk0gIRg https://youtu.be/K-VECk0gIRg https://youtu.be/K-VECk0gIRg @bububudududu

Open in Telegram
Views1,280+58%vs avg
Forwards—
Reactions67
Comments—
#2399Video

🧂 Самая хуткасная дарога на Зямлі — гэта дно возера, якое высахла тысячы гадоў таму. Саляныя раўніны Бонневіль у амерыканскай Юце ўяўляюць сабой белую крышталёвую скарынкк на месцы дагістарычнага вадаёма. Пад ёй неглыбокі ваданосны пласт, які на хаду ахалоджвае шыны, над ёй сухое пустыннае паветра, а трэння амаль няма. "Выглядае як снег і паводзіць сябе як утаптаны снег. Нечакана слізка", — апісвае гэта Эндзі Грын, 64-гадовы брытанец, што на вадародным балідзе на днях паставіў там рэкорд хуткасці ў 653 км/г. Сам Грын трапіў сюды праз газетную абвестку. У 1994-м ваенны лётчык, які лётаў на звышгукавых, убачыў аб'яву: шукаюць кіроўцу, каб пабіць гукавы бар'ер на зямлі. Ён адгукнуўся і ў 1997-м зрабіў 1228 км/г на керасіне, адзіны чалавек у гісторыі. Потым быў рэкорд на дызелі. Цяпер ён вярнуўся на тое ж дно возера і выціснуў 653 км/г з дзесяціметровага апарата ад JCB з двума вадароднымі рухавікамі ўнутранага згарання на 1600 конскіх сіл разам. У кабіне трымаліся спякотныя 50+ градусаў, і да іх ён рыхтаваўся гарачымі ваннамі. Гэта новы сусветны рэкорд катэгорыі: папярэдні быў удвая сціплейшы, 298 км/г. JCB робіць будаўнічую тэхніку, рухавікі ўзятыя з іх уласных экскаватараў. Амаль. Матор той самай сям'і, толькі раскручаны з 74 конскіх сіл да 800. Увесь рэкорд гэта аргумент у спрэчцы, чым запраўляць цяжкія машыны, калі "зялёныя" батарэі занадта важкія, дарагія і далікатныя. Вадарод экалагічна чысты роўна настолькі, наколькі чыстая яго крыніца. Пераважную большасць у свеце дагэтуль здабываюць з выкапнёвага паліва. Гэта так званы "шэры вадарод". "Зялёнага" мізэрная доля рынку. Тармозіць усё кошт. Разагнаць вадарод да 653 км/г аказваецца прасцей, чым зрабіць яго танным. @bububudududu

Open in Telegram
Views1,320+63%vs avg
Forwards—
Reactions50
Comments—
#2398Video

🦟 У продажы з'явілася хатняя супрацьпаветраная абарона ад камароў Photon Matrix сканіруе паветра лідарам і міліметровым радарам, за тры мілісекунды вымярае памер, хуткасць і траекторыю цэлі. Калі профіль супадае з камаром, то гальванометр наводзіць лазер і... пуфф. Заяўлена працаздольнасць на хуткасці трыццаць камароў за секунду, радыус шэсць метраў, сектар 90°. Сіняя версія б'е бачным промнем — для тэрасы і кемпінгу, інфрачырвоная нябачная — для спальні. $1088, перадзаказ, дастаўка да ста дваццаці дзён. Унутры знаходзіцца лазер чацвёртага класа. Той самы, якім рэжуць метал і робяць аперацыі на воку. Ад выпадковага стрэлу ў твар нібыта ратуе радар, які блакуе выпраменьванне, калі ў сектар трапляе чалавек ці кот. Але незалежных выпрабаванняў няма, еўрапейскай сертыфікацыі няма, а за кампаніяй стаіць адзін кітаец, збор грошай на Indiegogo і чарга з чатырох з паловай тысяч заказаў. Аўтаномная зброя, якая сама выяўляе цэль, сама класіфікуе яе і сама вырашае страляць ці не. Пытанне толькі ў тым, ці сапраўды яна адрозніць камара ад пчалы... І ад вока. @bububudududu

Open in Telegram
Views1,240+54%vs avg
Forwards—
Reactions63
Comments—

All posts