🌴 Застаўся сам-насам з небяспечнымі джунглямі на паўтара тыдні – і выжыў Гэта зрабіў зусім не Бэр Грылз, а пажылы бразілец з хваробаю Альцгеймера. Глядзіце, колькі шчасця было, калі яго нарэшце знайшлі 💪
Open in TelegramPosts of Белсат
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔻Як МУС Лукашэнкі рыхтуецца да разгону масавых пратэстаў 🔻Як атрымаць бясплатную кансультацыю лекара з-за мяжы? Таксама пагаворым пра тое, ці сапраўды Расея збіраецца вывесці ядравую зброю ў космас, чаму Масква выціскае беларускіх вытворцаў са свайго рынку, і пра 120-годдзе «Нашай Нівы». Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/209Be-DPERQ
Open in Telegram👀 На мапе Магілёва з'явілася новая скульптура – гіганцкі ратаўнік, які трымае на далоні маленькую сям'ю Згодна з задумкаю аўтараў, гэта сімвалізуе самаахвярнасць пажарнікаў ды іхную здольнасць прыйсці на дапамогу ў кожную хвіліну. Міні-манумент паставілі ў Пажарным завулку. Як вам – 🔥 ці не?
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 324 |
| 1 h | 539 |
- After 1 hour539
- Total to date539
🎓 Ціханоўская стане ганаровым доктарам у найстарэйшым універсітэце Бельгіі Ейную кандыдатуру вылучылі прафесары Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэту Пітэр Вермерш і Стывен Ван Хэке. Вермерш – спецыяліст па палітыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а Ван Хэке даследуе еўрапейскую палітыку і інстытуты Еўразвязу. ✅ Чытайце больш вось тут 🔗 Спасылка для тых, хто ў РБ
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 275 |
| 2 h | 686 |
- After 1 hour686
- Total to date686
☝️Праваабаронцы: спецслужбісты наведваюць палітзняволеных у калоніях ды прапаноўваюць ім «супрацу» ў абмен на вызваленне @MAYDAYMog атрымаў інфармацыю пра хвалю такіх візітаў адразу ад дзвюх крыніцаў. Паводле адной з версіяў, супрацоўнікі КДБ прапаноўваюць асуджаным па «палітычных» артыкулах памілаванне, аднак з умоваю абавязковага імгненнага выезду за мяжу і сачэння там за дзейнасцю беларускай дыяспары і дэмакратычных сілаў. Згодна з іншым варыянтам, усё выглядае крыху лагодней: зняволеным абяцаюць «хуткую хвалю вызваленняў», аднак для патрапляння ў спісы «шчасліўцаў» трэба «быць гатовым да далейшай супрацы».
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 133 |
| 1 h | 629 |
- After 1 hour629
- Total to date629
🤗 Калі паляванне – то толькі такое У Барысаўскім раёне сёння раніцаю спаймалі ў аб'ектыў камеры маладога лася, які бегаў па ўзлеску. Праўда, доўга красавацца перад людзьмі жывёла не захацела. 📹 Відэа: Борисовский опытный лесхоз
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 347 |
| 1 h | 565 |
- After 1 hour565
- Total to date565
💬 «Тады апошні раз супраць улады паўстала не вуліца, а таксама ўлада» Нахабства Лукашэнкі ў першыя гады прэзідэнцтва дасягнула сапраўднага піку ўвосень 1996-га. Каб спыніць былога кіраўніка саўгасу, які прагнуў для сябе неабмежаванай улады і падрыхтаваў дзеля гэтага скандальны рэферэндум, аб'ядналіся нават ідэалагічныя антыподы – левыя камуністы і аграрыі ды правыя лібералы з Абʼяднанай грамадзянскай партыі. Юрый Дракахруст прыгадвае падзеі лістапада 1996-га і праводзіць лагічную «нітачку» ад іх да нашых дзён. ✅ Чытайце ягоную калонку на нашай старонцы 🔗 Націскайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 271 |
| 2 h | 655 |
- After 1 hour655
- Total to date655
😨 Трактар выехаў наперарэз маршрутцы з пасажырамі ў Глускім раёне Магілёўшчыны Сельскагаспадарчай тэхнікаю (да таго ж, з прычэпам) кіраваў 45-гадовы мужчына, які мусіў надаць бусу Volkswagen Crafter перавагу, аднак не зрабіў гэтага. У салоне маршруткі былі кіроўца і 9 пасажыраў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 206 |
| 1 h | 598 |
| 3 h | 876 |
- After 1 hour598
- Total to date876
🕸 «Сны падчас тэмпературы 38?» Чалавека-павука, які асядлаў двухгаловы «драконалёт», заўважылі ў прыватным сектары Воршы. Такая «скульптура» ўпрыгожвае плот вакол адной з дзялянак. Здаецца, нашмат лепш чым той помнік з Быхава, ці не так? 🫠 📷 Фота: Витебск. Главное!
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 80 |
| 1 h | 553 |
| 4 h | 939 |
- After 1 hour553
- Total to date939
«Думаеш ужо проста пра тое, каб выжыць» Як хутка знікае першапачатковы ўздым, калі апынаешся ў калоніі? Чаму мары, планы і ідэі, з якімі ты жывеш пасля прысуду, паступова раствараюцца, а адзінай мэтай становіцца выжыць? Глядзіце ў нашым відэа ☝️ А поўная размова з Кацярынай Андрэевай у праграме «Калыханка для дарослых» з Дзянісам Дудзінскім чакае вас на YouTube-канале Belsat Life 🎬️️️️️️
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 303 |
| 1 h | 507 |
| 3 h | 936 |
- After 1 hour507
- Total to date936
👶🏻 Жанчына нарадзіла дзіця проста ў салоне аўтамабіля ў цэнтры Менску Пра незвычайную сітуацыю піша агенцтва «Минск-Новости» са спасылкаю на Камітэт па ахове здароўя Менгарвыканкаму. У легкавіку разам з цяжарнай жанчынаю знаходзілася ейная сястра. Калі пачаліся схваткі, яна выклікала медыкаў, аднак немаўля не стала чакаць прыезду спецыялістаў і з'явілася на свет без іхнай дапамогі. Медыкі агледзелі маці і дзіця, пасля чаго накіравалі іх у радзільны дом. Для жанчыны гэтыя роды сталіся ўжо другімі.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 294 |
| 2 h | 629 |
| 3 h | 922 |
- After 1 hour629
- Total to date922
❤️ GTA VI хайпіць ва ўсім свеце. Беларусы не адстаюць ад трэндаў, хоць унутры РБ легальна ў яе не пагуляеш Зрэшты, застаецца яшчэ безліч абыходных шляхоў, каб ацаніць навінку, пра якую крычаць «з кожнага праса». Ацэнкі, дарэчы, досыць палярныя: хтосьці называе свежую GTA татальным расчараваннем, іншыя ж (асабліва тыя, хто глыбока валодае гульнёй) – у захапленні. Паглядзелі на тое, як свет шалее ад GTA VI, а яшчэ прыкінулі, які ўнёсак у агульную «ГТАманію» магла б унесці Беларусь, калі б праз усім вядомыя падзеі не страціла імідж IT-краіны. ✅ Чытайце матэрыял на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 161 |
| 1 h | 620 |
| 3 h | 921 |
- After 1 hour620
- Total to date921
🚎 Пільны пасажыр берасцейскага тралейбуса заўважыў «касякі» ў назвах прыпынкаў на «бягучым радку» Да «памятніка жэртвам фашызму», што завірусіўся на мінулым тыдні, тут, вядома, далёка, але ўсё адно ёсць над чым папрацаваць. Месца дзеяння – салон аднаго з тралейбусаў, што курсуюць па 100-м маршруце. 👀 Акрамя надпісу «Стадыён Брэстскі» (правільна варта было б пісаць «брэсЦкі») чытач звярнуў увагу таксама на «Сквер Іконнікова» з двума літарамі «о».
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 346 |
| 1 h | 577 |
| 3 h | 945 |
- After 1 hour577
- Total to date945
▶️Жывы эфір «Наш дзень» Беларусы багацеюць, нават з улікам інфляцыі? Што адбываецца з заробкамі, банкаўскімі ўкладамі і ўнёскамі для ІП, абмяркуем з Львом Львоўскім Таксама пагаворым пра нечаканае падаражэнне праезду ды пакупкі чыноўнікаў. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/L3T0ThB-h0I
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 107 |
| 1 h | 566 |
| 3 h | 816 |
- After 1 hour566
- Total to date816
👀 У польскае неба заляцеў беспілотнік, але неўзабаве вярнуўся ва Украіну Паветраную трывогу было чуваць нават з Берасця. Аднак збіваць БПЛА польскія вайскоўцы не сталі, каб не падвяргаць небяспецы цывільных жыхароў. ✍️ Таксама ў выданні: бюджэтнікам ад 1 студзеня павысяць заробкі, у Менску прапануюць усім ахвочым бясплатныя тэсты на ВІЧ і гепатыт С, у некаторых рэгіёнах Беларусі выпаў першы снег. 💻 Глядзіце нашае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 193 |
| 1 h | 568 |
| 3 h | 846 |
| 6 h | 1,120 |
- After 1 hour568
- After 6 hours1,120
- Total to date1,120
👑 Проста на сметніку ў Вільні знайшлася ўнікальная карціна «Каранацыя Міндоўга», пра лёс якой нічога не ведалі амаль 90 гадоў Твор мастацтва належыць пэнзлю Рымтаса Калпокаса, ён паўстаў напярэдадні Сусветнай выставы ў Нью-Ёрку 1939 года і ўпрыгожваў там павільён Літвы. Акурат у часе той імпрэзы ў Еўропе выбухнула Другая сусветная вайна, а Літва была гвалтоўна далучаная да СССР. Калі дакладна «Каранацыя Міндоўга» вярнулася на радзіму, невядома. Як і невядома, дзе дакладна захоўвалася. Карціну знайшлі каля сметніка на віленскай вуліцы Бірутэ. Яе даставілі ў Цэнтр рэстаўрацыі Літоўскага нацыянальнага мастацкага музею.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 52 |
| 1 h | 550 |
| 4 h | 905 |
| 7 h | 1,160 |
- After 1 hour550
- After 6 hours1,160
- Total to date1,160
📚 Кажуць, пра кнігу не варта судзіць паводле вокладкі. Але як жа ўтрымацца, калі яна такая прыгожая? 😍 Знаёмімся з беларускімі мастакамі і дызайнерамі, разглядаем самыя цікавыя вокладкі і даведваемся, хто атрымаў сёлетнюю прэмію імя Міхала Анемпадыстава. Бо за кожнаю вокладкаю – асобная гісторыя, фантазія і вялікая праца. Глядзіце самі! А што вы думаеце пра беларускія кніжныя вокладкі? Што спадабалася, а што, магчыма, не? Дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах – калі гэта для вас, вядома, бяспечна ❤️
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 297 |
| 1 h | 533 |
| 3 h | 899 |
| 6 h | 1,160 |
- After 1 hour533
- After 6 hours1,160
- Total to date1,160
💱 Курсы валютаў 24 лістапада Еўра сёння адкаціўся на 1,5 з лішкам капейкі, а з доларам і расейскім рублём не адбылося фактычна ніякіх зменаў. #курсывалютаў
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 179 |
| 1 h | 561 |
| 3 h | 801 |
| 6 h | 1,060 |
- After 1 hour561
- After 6 hours1,060
- Total to date1,060
💁🏻♂️ Праваабаронцы даведаліся, што Міхалка цяпер расшукваюць і ў Расеі Беларускі музыка, які днямі скончыў свой еўрапейскі тур з праектам «Ляпіс 98», з'явіўся ў базе вышуку МУС РФ 23 лістапада. Раней, у жніўні гэтага года, яму завочна прысудзілі 4 гады зняволення ў Беларусі, прызнаўшы вінаватым у «распальванні варожасці» і «абразе Лукашэнкі».
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 321 |
| 1 h | 510 |
| 3 h | 893 |
| 6 h | 1,130 |
- After 1 hour510
- After 6 hours1,130
- Total to date1,130
🫠 «Скажыце, беларусы, сацыяльны педагог да вас у кватэру таксама дзверы з нагі адчыняе?» Грамадзянка Расеі, якая разам з дзецьмі пераехала з Пецярбургу ў РБ тры месяцы таму, нечакана пазнаёмілася з «паглыбленым клопатам» беларускай дзяржавы пра дабрабыт сем'яў. Сітуацыя яе вельмі здзівіла: «"Мелкія" ходзяць у школу ўсе гэтыя тры месяцы, не прагуляваюць, вучацца выдатна, наведваюць секцыі. І вось здарылася нам сёння праспаць. Час 9:30, мне звоняць у дзверы. Адчыняю – а там сацыяльны работнік: "Чаму вы сёння не ў школе?" Ну вось як так? Скажыце, гэта норма для Беларусі? Ці нам як прыезным "пашанцавала"?» У каментарах меркаванні падзяліліся: многія беларусы пішуць, што гэта нармальная сітуацыя і пытанне бяспекі дзяцей. Іншыя лічаць, што гэта «перабор» і ў такой сітуацыі ўвогуле не варта адчыняць дзверы.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 271 |
| 1 h | 487 |
| 3 h | 852 |
| 6 h | 1,080 |
- After 1 hour487
- After 6 hours1,080
- Total to date1,080
😨 Пенсіянер з Горак выпадкова перарэзаў сам сабе сонную артэрыю «балгаркаю» 67-гадовы мужчына працаваў ва ўласным гаражы, перад гэтым ужыўшы значную дозу алкаголю. Меркавана, тое што здарылася – няшчасны выпадак, а не самагубства. Цела пенсіянера ў лужыне крыві праз нейкі час выявіла ягоная суседка. Дактары канстатавалі смерць, а пазнейшая экспертыза паказала, што ў мужчыны пашкоджаная сонная артэрыя. Канцэнтрацыя алкаголю ў крыві склала 2 праміле.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 250 |
| 2 h | 634 |
| 3 h | 885 |
| 6 h | 1,100 |
- After 1 hour634
- After 6 hours1,100
- Total to date1,100
📍Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся гістарычны рэферэндум – тады Лукашэнка канчаткова зразумеў, што яму «дазволена ўсё» Папрасілі дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання Анатоля Лябедзьку прыгадаць той час, калі Беларусь стаяла на небяспечным раздарожжы. І выбрала на ім шлях, які прывёў нас у 2020-ты. «Калі мы ўзгадваем 1996 год – гэта палітычны крызіс і рэальнае двухуладдзе. Як Лукашэнка на той момант валодаў у дастатковай ступені легітымнасцю, так і парламент, і Канстытуцыйны суд» ✅ Чытайце наш вялікі матэрыял па спасылцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 256 |
| 2 h | 599 |
| 3 h | 881 |
| 6 h | 1,120 |
- After 1 hour599
- After 6 hours1,120
- Total to date1,120
👀 З малатка пойдзе вінакурня, дзе больш за 100 гадоў таму працаваў Янка Купала Набыць яе можна за «капейкі», але ў камплекце з паўразбураным будынкам ідуць абавязальніцтвы па ягоным аднаўленні і дабраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі. Задача не абы-якая, таму ўдзел у аўкцыёне дазволяць не толькі беларускім, але і замежным патэнцыйным інвестарам ☝️
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 225 |
| 1 h | 546 |
| 3 h | 818 |
| 6 h | 1,050 |
- After 1 hour546
- After 6 hours1,050
- Total to date1,050
У Менску сутыкнуліся два трамваі Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Пляханава ў Серабранцы. Паводле ДАІ, 34-гадовая кіроўца сутыкнулася з іншым трамваем, які стаяў на прыпынку. Пацярпела 40-гадовая пасажырка транспарту. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 130 |
| 1 h | 535 |
| 3 h | 812 |
| 7 h | 1,080 |
- After 1 hour535
- After 6 hours1,080
- Total to date1,080
Кушнэр: «галоўным прызам» на перамовах па Украіне з'яўляецца не перамірʼе Паводле зяця Трампа, такім «прызам» стане «перазагрузка адносінаў паміж Расеяй і Еўропай«. Ён выказаў надзею, што пасля перамоваў бакі змогуць дасягнуць «найвышэйшай ступені» згоды. «Магчыма, існуе спосаб, дзякуючы якому людзі змогуць спакойна жыць побач адзін з адным і весці сумесны бізнес», – сказаў ён у інтэрвʼю часопісу New York. Акрамя таго, Кушнэр прызнаўся, што спрабаваў пераканаць Трампа «перастаць нападаць» на Зяленскага і выказаў прэзідэнту Украіны сваё спачуванне.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 52 |
| 1 h | 492 |
| 3 h | 856 |
| 6 h | 1,050 |
- After 1 hour492
- After 6 hours1,050
- Total to date1,050
Расейскі дрон уначы заляцеў на тэрыторыю Польшчы Беспілотнік хутка змяніў курс і паляцеў на ўсход. Польскія вайскоўцы вырашылі не збіваць яго праз рызыку для насельніцтва. «З улікам патэнцыйнай пагрозы для цывільнага насельніцтва і магчымых наступстваў знішчэння аб'екта было прынятае рашэнне ўстрымацца ад ужывання зброі», – паведамілі ў аператыўным камандаванні. Увечары 23 лістапада ў Люблінскім ваяводстве абвяшчалі трывогу. Жыхароў памежных раёнаў заклікалі прайсці ва ўкрыцці. Паводле агенцтва PAP, паветраную прастору парушыў рэактыўны разведвальны беспілотнік. Ён знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы некалькі хвілін.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 1 h | 240 |
| 1 h | 415 |
| 3 h | 772 |
| 6 h | 1,030 |
- After 1 hour415
- After 6 hours1,030
- Total to date1,030
Расея атакавала Запарожжа – загінулі два чалавекі У выніку сённяшніх удараў быў знішчаны прыватны дом, а таксама часткова разбураны пяціпавярховы жылы будынак. Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі аўтамабілі, жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры, паведамілі мясцовыя ўлады. Вядома пра двух загінулых і мінімум 11 пацярпелых, сярод якіх ёсць жанчына ў цяжкім стане. Учора расейскія войскі таксама наносілі ўдары па Запарожжы, у выніку чаго раненні атрымалі сем чалавек.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 169 |
| 1 h | 470 |
| 3 h | 733 |
| 6 h | 989 |
- After 1 hour470
- After 6 hours989
- Total to date989
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Як змянілася экалогія Беларусі за 10 гадоў? Наша краіна заняла 53-е месца сярод 177 краін у рэйтынгу экалагічнай эфектыўнасці EPI-2026. Што паўплывала на такую ацэнку, чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 120 гадоў «Нашай Ніве» Пачытайце, як газета фармавала беларускую нацыю і перажыла тры хвалі рэпрэсій. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Параўналі заробкі і падаткі ў Беларусі і ў суседніх краінах Беларусы аддаюць на падаткі палову заробленага, але атрымліваюць удвая менш за літоўцаў. Якая розніца паміж заробкамі беларусаў, літоўцаў, палякаў ды іншых суседзяў, чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 50 |
| 1 h | 360 |
| 4 h | 760 |
| 6 h | 1,000 |
- After 1 hour360
- After 6 hours1,000
- Total to date1,000
☝️Пра беларускія тэатры па-расейску Так выглядае навагодне-тэатральная дэкарацыя ад менскага ГУМа. Галоўны ўніверсам Менску ўпрыгожыў навагоднія вітрыны выявамі тэатраў. Наведнікі пабачаць Купалаўскі тэатр, Вялікі тэатр Беларусі, Драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Тэатр-студыя кінаактора і Маладзёжны тэатр. За шклом вітрын гістарычныя будынкі тэатраў і героі вядомых і любімых гледачамі пастановак. Адна з экспазіцый прысвечана самому ўнівермагу. Усе вітрыны аформлены па-расейску. 👈
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 196 |
| 1 h | 317 |
| 3 h | 465 |
| 6 h | 578 |
- After 1 hour317
- After 6 hours578
- Total to date578
☝️Параўналі заробкі і падаткі ў Беларусі і ў суседзяў: дзе багацей жывуць? Прапаганда трубіць пра непамерныя падаткі ў Еўропе, дзе працаўніку застаецца палову заробку. Насамрэч у Беларусі падатковая нагрузка амаль такая ж, як у еўрапейскіх суседзяў, затое на жыццё ў беларусаў застаецца нашмат менш. Так у беларусаў 48 % заробку забіраюць на падаткі і 776 еўраў застаецца на пражыццё. Украінцы плацяць 45 % падаткаў і 501 еўра маюць на свае патрэбы. У Расеі на падаткі забіраюць 43 % ад акладу і 932 еўры пакідаюць на жыццё. У Польшчы падаткі складаюць 49 % 1465 еўраў застаецца працаўніку. У Латвіі падаткі 49,3 % і 1401 еўра на жыццё. Літва адлічвае 41,3 % на падаткі і 1578 еўраў пакідае працаўніку. Што ў выніку? Падатковая нагрузка амаль аднолькавая, але самыя высокія заробкі – у літоўцаў. Падрабязнасці чытайце на сайце па спасылцы. 👈
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 28 |
| 1 h | 401 |
| 3 h | 586 |
| 6 h | 661 |
- After 1 hour401
- After 6 hours661
- Total to date661