А як выглядае ваш уладар? 👑 УЛАДÁР (uładar) (назоўнік, мужчынскі род) 1. Той, хто валодае чымсьці; гаспадар чаго‑н. 🔸️Пасля рэвалюцыі ўцёк кудысь уладар маёнтка, і за валоку не трэба было болей плаціць. (Галавач) 2. Той, хто пэўны час карыстаецца чымсьці. 🔸️Змена ўладароў калыскі адбывалася са здзіўляючай хуткасцю: Колю папрасіла адтуль Настулька, Настульку — Галка. Кірэйчык. 3. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай. Уладар дзяржавы. Той, каму ўсе падначальваюцца. 🔸️Усе звяры мірна сышліся ў гурт і маўкліва і пакорліва, як і птушкі, пазіралі на Лесавіка, свайго ўладара і бога. (Вышынскі) #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Open in TelegramPosts of 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
Слова і пра паесці, і пра выпіць, і проста пра моц ☺️ МАЦУНАК (macunak) (назоўнік, мужчынскі род) 1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць. 🔸– Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, – заспакоіў Косцік. (Сабаленка) 🔸 Дваццаць пяць год не кранулі перабродаўскіх будынкаў .. Яшчэ і да самай Айчыннай вайны яны захавалі свой мацунак і свежы колер гладка вычасанага бярвення. (Чорны) 🔸 Ядранымі зорнымі начамі набіраў мацунак мароз. (Марціновіч) 2. Тое, чым можна падмацавацца, чаго можна пад’есці. 🔸Хлеб чорны, хлеб жытні, – Мацунак здаровы. (Броўка) #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Open in TelegramНовая падборка нашых родных слоўцаў ✨ Даведаліся штосьці новае? 👍 #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Open in TelegramЯшчэ можна сказаць "недаткнёнка" ці "недачэпа" ☺️ НЕДАТЫКА (niedatyka) (назоўнік, мужынскі і жаночы род) Той (тая), хто не выносіць жартаў, вольнасці ў адносінах да сябе. #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Open in TelegramПраверце сябе! Колькі словаў з 10 ведалі? #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Open in Telegram