Posts of belarusiana
Даруйце, сёння на працы неяк шмат прыйшлося размаўляць і ў мяне жорстка прасеў голас, стрым пакуль адкладаем
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 0 |
| 14 h | 205 |
| 29 h | 297 |
- After 24 hours297
- Total to date297
Уявіце калі імперашка будзе чарговы раз разбурацца то падчас дзвіжухі па тэліку паставяць «Лебедіное озеро» з робатамі. Мадэрн так сказаць.
Open in TelegramПад уплывам старажытнаславянскай сімволікі Ідэя Нацыі я прыдумаў новы сучасны варыянт з перасячэннем літараў І ды М: ‡ InterMarium ‡ або ‡ Ідэя Міжмор'я ‡ - саюз незалежных нацый з мэтай сумесна адстойваць каштоўнасці сапраўднай традыцыйнай Еўропы. Ні баяр ні паноў, але толькі братэрства роўных. Распаўсюджваем інфармацыю.
Open in Telegram‡ Стой за свой свінячнік ‡ Наступны стрым з абаронай свінаў ад паразітаў будзе заўтра прыкладна ў 20 : 30 па Менску. Па спасылцы абавязковы да прагляду кароткі відос з тлумачэннем правай ідэі.
Open in TelegramЯ віжу костры із кніг, Я слышу овчарок лай. І еслі одін крікнет «Мір», Мілліоны отклікнутся «Май».
Open in TelegramНа расеі зэтны скуф спрабаваў дэнацыфікаваць чорнаруса і прапанаваў адыйсці заняцца марксізмам-ленінізмам у суседняй бібліятэцы. Прыемна бачыць, што хоць недзе яшчэ захавалі савецкі дух сяброўства, калі розныя нацыянальнасці жылі ў міры і гармоніі без усялякіх нацыстаў ідэнтарыстаў. Не магу дакачацца каб такі ж ІнтэрNацыянал прыйшоў і да нас, у Менск ды Кіеў 🙏🙏
Open in TelegramДля адміністрацыі твіча павінен адзначыць, што мы асуджаем камунізм і сацыялізм незалежна ад ступені інтэрнацыянальнасці
Open in TelegramКалі Ціханоўскі катком прайшоўся па падгрантавых смі і актывістах, я маўчаў: я не атрымліваю грантаў на сваю дзейнасць. Калі Ціханоўскі крытыкаваў сваю жонку і ейнае атачэнне, я маўчаў: я не быў ягонай жонкай і ніколі не супрацоўнічаў з ёй. Але Ціханоўскі закрануў беларускую нашу мову, якую я вельмі люблю і якой карыстаюся. Дачапіўся да Святланы Георгіеўны за тое што пры ім і выбаршчыках беларускай размаўляла і такім чынам выказвала непавагу да расейскамоўнай аўдыторыі. Гэта няправільна. Самы перспектыўны лідар беларускіх інцэлаў адным неасцярожным крокам абваліў сваю рэпутацыю свядомага змагара з матрыярхатам. Патрабую пакаяння і ў якасці адкуплення грахоў наступныя стрымы праводзіць прынамсі на 50% беларускай. Мяркую іначай Познаньскі моўны патруль вельмі зацікавіцца ягонай падрыўной дзейнасцю, а іх лепей не злаваць.
Open in Telegram🇺🇦 РФ зробіць так, каб умовы жыцця ў зоне бяспекі на мяжы Украіны не адрозніваліся ад іншай Расеі. - Пыня Цэнтральным і ўсходнім рэгіёнам падрыхтавацца.
Open in TelegramУ пятніцу запускаем паразітны стрым у 20 па Менску, будзем шукаць дарогу дамоў, да роднага свінячніка
Open in TelegramForwarded from ‡ РУХ ‡
⏺Міжморскі форум у Беластоку 14 і 15 лістапада ў Беластоку адбыўся «Міжморскі форум». Яго арганізатарамі сталі Рух беларускіх нацыяналістаў і польская фундацыя «Instytut Suwerennej». Форум сабраў разам прадстаўнікоў краінаў Інтэрмарыюму – беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Форум уключаў розныя актыўнасьці – выступы, лекцыі, дыскусыйныя панэлі і сумесную інтэграцыю ўдзельнікаў. У першы дзень «Міжморскага форуму» адбыўся шэраг лекцыяў па гістарычнай тэматыцы. Дактарант Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандар Ражкоў распавёў аб рэлігійным пытаньні ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Доктар Лукаш Любіч-Лапінскі выступіў на тэму паходжаньня жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у сьвятле генэтыкі і гістарычных крыніцаў. Доктар Венчыслаў Чарнеўскі, які валодае 26 мовамі, асьвятліў моўнае пытаньне ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай на працягу стагодзьдзяў. Напрыканцы дня адбылася дыскусыйныя панэль па тэме беларуска-літоўскіх стасункаў. Другі дзень «Міжморскага форуму» адкрыўся галоўнай дыскусыйнай панэльлю па тэме Інтэрмарыюму. Прадстаўнікі розных краінаў выказалі сваё бачаньне развіцьця і рэалізацыі гэтай ідэі ў будучыні. Зь беларускага боку выступіў сябра Рады РУХУ Сяржук Кедышка. Ён адзначыў, што за гады панаваньня Лукашэнкі суседнія краіны перасталі ўспрымаць Беларусь як асобны палітычны суб'ект. Ва ўмовах дыктатуры асаблівая адказнасьць за прадстаўніцтва нашага народу на міжнароднай арэне кладзецца на беларускія арганізацыі ў эміграцыі. Менавіта яны павінны актыўней наладжваць супрацоўніцтва з суседзямі, адстойваць нацыянальныя інтарэсы і паказваць, што беларусы – самастойная палітычная сіла, здольная стаць важнай і неад'емнай часткай будучага Інтэрмарыюму. Форум закрыў былы супрацоўнік МЗС Польшчы і консул у Беларусі, доктар Кшыштаф Яблонка, які выступіў на тэму мінулага і будучыні Міжморскай ідэі. 🫶 Праз арганізацыю «Міжморскага форуму» РУХ хоча данесьці да шырокай грамадзкасьці ідэю важнасьці і неабходнасьці стварэньня Інтэрмарыюму. Пасьля зьмены нэасавецкага рэжыму Лукашэнкі ўдзел у ім павінен стаць адным з галоўных стратэгічных прыярытэтаў вольнай Беларусі. Бо толькі палітычна-эканамічны хаўрус незалежных дзяржаваў Міжмор'я зможа стаць сапраўдным шчытом і мячом супраць расейскай агрэсіі. Трэба разумець, што гэтая агрэсія доўжыцца стагодзьдзямі і будзе працягвацца і далей, якая б улада там ні была – царская, савецкая, сучасная гібрыдная ці нават лібэральная. Таму наіўна і шкодна думаць, што праблема толькі ў Пуціне. Пакуль Расея існуе ў сваіх імпэрскіх межах, яна будзе нараджаць новых тыранаў пры ўладзе, якія будуць мець розныя абліччы, але іх крыважэрная і барбарская сутнасьць ня будзе зьмяняцца. Акрамя гэтага, хаўрус незалежных Балта-Чарнаморскіх краінаў зьяўляецца цалкам натуральным з улікам нашага агульнага мінулага ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Бо каму, як не дзяржавам з аднаго рэгіёну і з адною спадчынай зразумелыя агульныя праблемы і выпрабаваньні. Таму толькі Інтэрмарыюм дасьць як эканамічны дабрабыт і лад, так і палітычную моц і бясьпеку. А ў будучыні можа стаць той сілай, якая зьнішчыць Расею як імпэрыю. Бо пакуль Расея мае агромністыя каляніяльныя межы, яна будзе захоўваць свае імпэрскія памкненьні. Толькі яе разьдзяленьне і свабода для шматлікіх паняволеных ёю народаў створаць сапраўдны мір як для рэгіёну, так і для ўсяго цывілізаванага сьвету. Бо як вядома – тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе! | Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Open in Telegram