⚠️ Паведамляйце "Вясне" пра выпадкі транснацыянальных рэпрэсій За апошні тыдзень праваабаронцы зафіксавалі некалькі выпадкаў ціску на сваякоў беларускіх палітычных эмігрантаў: да іх прыходзілі з ператрусамі і допытамі, а таксама выклікалі ў дзяржаўныя органы. ✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкнуліся з ціскам з боку беларускіх сілавікоў, важна як мага раней паведаміць пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo. 📌 Своечасовае інфармаванне дазваляе зафіксаваць абставіны і аказаць неабходную дапамогу. Не адкладайце зварот да праваабаронцаў. 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
Open in TelegramViews growthHide views growth
Views growth
Hours after publication
Show as table
| Hours after publication | Views |
|---|---|
| 0 h | 449 |
| 2 h | 1,560 |
- Total to date1,560