Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сталі лаўрэатамі прэміі Index on Censorship — Freedom of Expression Awards 2026 Беларусы атрымалі ўзнагароду 25 лістапада 2026 года ў Лондане. Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі адзначаныя спецыяльнай узнагародай Рады брытанскай арганізацыі Index on Censorship («Індэкс цэнзуры»). Падчас цырымоніі Андрэй назваў імёны 16 журналістаў, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. «Яны застаюцца для мяне натхненнем і матывацыяй да дзеянняў, — адзначыў Аляксандраў. — Я назваў іх, каб гэтыя людзі хаця б сымбалічна апынуліся разам з намі — бо іх месца тут побач са мной, а не ў турме. Гэтая ўзнагарода — для ўсіх іх». Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in Telegram
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь [email protected] We support 🇺🇦
Average views per post by day
By publication day
Show as table
| Date | Avg views per post |
|---|---|
| Nov 24, 2026 | 253 |
| Nov 25, 2026 | 221 |
| Nov 26, 2026 | 80 |
Most viewed this month
- 01Views366Forwards—Reactions2Comments—
- 02Views307Forwards—Reactions1Comments—
- 03Views272Forwards—Reactions3Comments—
- 04Views269Forwards—Reactions4Comments—
Latest posts
«Што цяпер рабіць?» Гродзенцы абмяркоўваюць прызнанне партала AutoGrodno «экстрэмісцкім» Карыстальнікі пішуць сотні каментароў і пасты, пытаюцца аб прычынах і разважаюць, дзе цяпер шукаць інфармацыю. Што вядома на дадзены момант, расказвае Hrodna.life. AutoGrodno быў заснаваны 20 гадоў таму, актыўна пісаў пра гарадскія тэмы, звязаныя з транспартам, з'яўляўся адным з найпапулярнейшых медыярэсурсаў Гродна. Падрабязнасці тут без впн
Open in Telegram☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся! 🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць? Фота: Cottonbro studio
Open in Telegram#замежжа Гибель журналистки Рощиной после пыток в российском плену объяснили «заболеванием» Би-би-си нашла запись в утечке Росстата. Сохранились семь учтенных версий записи о смерти Рощиной и два черновика. Менялись не только медицинские сведения, но и дата смерти. Подробности тут без впн
Open in Telegram#магчымасці Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 6 снежня) Журналісты з краінаў з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі могуць правесці 6 месяцаў у рэзідэнцыі ў Германіі. ✔️ Удзельнікі змогуць адпачыць ад сваіх штодзённых абавязкаў, аднавіцца пасля цяжкіх умоў працы і пашырыць свой асабісты і прафесійны кругагляд. Запрашаюць журналістаў з досведам у прафесіі і веданнем англійскай мовы. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in TelegramСайт autogrodno. by і звязаныя з ім старонкі ў сацсетках прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі Пра гэта 24 лістапада паведаміў інфармацыйны рэсурс дзяржаўнага гарадскога тэлеканала «Гродна Плюс» («Гродна+») з адсылкай да Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. Але ў гэтым спісе, абноўленым якраз учора, сайта autogrodno. by яшчэ няма на дадзены момант. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in TelegramУ Генпракуратуры прапанавалі вызначыць нормы ацэнкі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і распрацаваць панятак «прапаганда экстрэмізму» Генпракуратура Беларусі зладзіла круглы стол па пытаннях прававога і арганізацыйнага забеспячэння процідзеяння экстрэмізму. Удзельнікі заявілі, што праца ў гэтым кірунку ўсё яшчэ недастатковая. У Беларусі ўжо існуюць спецыяльныя фонды, якія ствараюцца для захоўвання матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Застаецца хіба што заканадаўча замацаваць іх існаванне. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in Telegram«Наша Ніва» як жывы працэс: місія, пераемнасць і нацыянальная ідэя праз эпохі Гісторыя «Нашай Нівы» — гэта не проста хроніка аднаго выдання, а непарыўны працэс існавання беларускай нацыянальнай ідэі. «Місія «НН» засталася той самай», — падкрэсліваюць прадстаўнікі сённяшняй рэдакцыі найважнейшага ў летапісе краіны беларускага медыя. «На жаль, мы ўсе працягваем думаць пра тыя самыя праблемы, пра якія думалі і пачынальнікі не толькі «Нашай Нівы», але і Беларусі. І мы працягваем з вамі тую самую працу, тую самую справу. Што б ні адбывалася, «Наша Ніва» павінна жыць!» Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in Telegram#магчымасці Унікальная магчымасць на трэнінгу БАЖ: лекцыя інспектара па журналісцкай этыцы Літвы Дайнюса Радзявічуса (дэдлайн — 28 лістапада) Падчас двухдзённага трэнінгу «Што можна і нельга журналісту ў Літве», які пройдзе 3–4 снежня ў Вільні, удзельнікі змогуць паслухаць лекцыю Дайнюса Радзявічуса (Dainius Radzevičius) — дзейнага інспектара па журналісцкай этыцы Літвы, вядомага журналіста і рэдактара. Чым займаецца Служба інспектара? Гэта дзяржаўны наглядны орган (медыяамбудсмен), які сочыць за выкананнем Закона аб інфармаванні грамадства. Разглядае скаргі на парушэнне гонару, годнасці і права на прыватнасць, змагаецца з дэзінфармацыяй і можа патрабаваць выдалення або блакавання незаконнага кантэнту. Запісацца на сустрэчу з Дайнюсам Радзявічусам без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in Telegram#праца BYSOL адкрыў вакансію для Content & Community Manager (дэдлайн — 6 снежня) BYSOL запрашае Content & Community Manager у каманду камунікацый і фандрайзінгу. Патрэбна весці сацсеткі фонду, у тым ліку пераўпакоўваць зборы пад розныя пляцоўкі, рабіць да іх графіку і адказваць падпісчыкам у каментарах і прываце. Праца дыстанцыйная. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Open in TelegramConnections
Similar channels
Новости Кировска@novostikirovskaNews and media1.7K
Минская военная комендатура@vk_minskNews and media1.68K
РЕБЯТА С КРАСНОГО ДВОРА@radioborba48News and media1.71K
Белновости@belnovostibyNews and media1.72K
ПУЛ Мостовский@pulmostovskiiNews and media1.73K
Бобруйский горисполком@bobruiskgovbyNews and media1.64K
⚡️Новости Гродненского района@proregion24byNews and media1.64K
Зара над Нёманам@mosty_zara_nad_nemanamNews and media1.64K